Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Тут можно читать онлайн Варлен Бечык - Радкі і жыццё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание

Радкі і жыццё - описание и краткое содержание, автор Варлен Бечык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Ул. Караткевіч піша звычайны артыкул, ён вольны ў асацыяцыях не толькі кніжна-культурнага зме­сту, але і ў пераходах на рамантыку вольнага і прасторнага ў абсягах жыцця. Пры гэтым адчуваеш, што дарогі, прыгоды ў яго сапраўды былі, а не адной фантазіяй зроблены.

На вуліцы холад (набегла яго з паўночнага ўсходу пасля адлігі) і снег, які ўсё гусцее, гусцее і добра мяцецца. Апісаць гэта? 3 якою мэтаю? Ці далучыцца да новых планаў, да адчування сённяшняга часу, роздумаў пра сэнс жыцця? Ды яшчэ патрэбен талент выяўленчасці, дакладнасць у слове, што ўжо застанецца недасягиутым...

Л. Мештерхази: «Я писатель и потому не стану от­пираться: конечно, я жажду успеха».

Как сказал один мудрец: верьте тем, кто ищет прав­ду, и сомневайтесь в тех, кто нашел ее.

27.12.

Абарона кандыдацкай у Анатоля Вераб’я.

Званіў Пташнікаву — яму Дзяржаўная прэмія БССР імя Коласа за «Найдорф» («—Да гэтага яшчэ трэба прывыкнуць»).

Чытаў Нячуй-Лявіцкага («Заноза», «Среди врагов»), апавяданні Жэмайтэ. Жыццёвыя. ёсць, вядома, нейкі момант чужаніцы, але галоўнае — веліч нявыдуманага, літаратурнага нявымучанага жыцця.

«Много говорит, да слушать нечего». Быць сціплым — у норме паводзін, у характары.сказанага і зробленага. Даеш зарокі сабе, а пасля штосьці робіш не так і адчу­ваеш сябе кепска.

Важна, вядома, думаць вялікую думу аб жыцці і выказваць яе ў першазнойдзенай велічы, але не менш важна — быць сапраўдным, трывалым, мужным. Што нельга дараваць сабе — бесхарактарнасць. Справа не ў лагоднасці.

1979

3.1.

Учора ў «Правде» перадавіца з назвай «Добиваться большего!». Сапраўды. Прэч пасіўнасць. Званкі пад Новы год Пташнікава («Больш баявітасці. Каб у паэтаў было болей «дрожи») і Сіпакова. Званок Ул. Караткевіча — пахвалы. Не адразу зразумеў, за што. Пасля падумаў: мусіць, за прадмову да «Беларускай балады».

Думкі пра артыкул-«апавяданне» — «Дарожная размова». Калі ты адаровы чалавек, то, ходзячы ўвесь час каля аратых і ацэньваючы іх работу, чаму не захацець самому працягнуць крыху плуг. Аб звужэнні сферы кры­тык! — «спецыялізацыі». А ўвесці ў размову само жыц­цё, яго працэсы, з’явы, з тым, пра што думаюць і ад чаго гаруюць людзі, а пасля — і кнігі, што вядуць у гэта жыццё.

Адчуванне першаадкрыцця. Празаізацыя ў састарэлай якасці — апісальнасці. Новая якасць — аналітычны ракурс (Вярцінскі 60-х).

Патрэбна крытыка высокіх крытэрыяў (гэта адно) і крытыка высокіх ідэалаў (дакладней, каб не было стылявой блытаніны): крытыка з высокімі ідэаламі, з шырынёй не толькі літаратурна-эстэтычнай сферы, але пранікнення ў жыццёвае і ахопу жыццёвага.

Аб літаратуры сціплых: Ул. Машкоў, чалавек добрай усмешкі, з яго цудоўнымі дзіцячымі творамі, Э. Ялугін.

— А хіба не знаходзіш ты асалоду ў самім пранікненні, у радасці дакладнага, у пару сказанага, трапнага, аналітычна-крытычнага слова. Талент крытыка (дар) — у першую чаргу чытацкі. Хай ты зайздросціні паэтам іпакутуеш ад невыказнасці свайго асабістага, але ты па­рней у першую чаргу быць крытыкам-чытачом і з чытанкай неэгаістычнасцю поўніцца ўдзячнасцю, захапленнем, адгукацца на ўсё шчырае, чыстае, духоўнае. Ты нават павінен быць тым ідэальным чытачом, да якога як да адзінага звяртаецца аўтар.

— Так, але не зусім, не ва ўсім, не заўсёды. Я павінен валодаць большай самастойнасцю, здольнасцю нязгоды і спрэчкі.

— Усё ж правер спачатку не свае адносіны з паэзіяй, паэтамі, а свае дачыненні з жыццём і людзьмі. Мо табе не хапае волі, духоўнай энергіі. Ці не адключаешся ты ад турбот, абавязкаў, як адключаеш тэлефон на ноч? Ці не баішся ты жыццёвага бруду? Нават жаданне быць добрым з усімі — многіх яно раздражняе больш, чым самыя відавочныя хібы.

Недахопы, іх змест і сутнасць. Часта Чх ведаюць і ўсведамляюць і чытачы, і крытыкі, і самі аўтары.

Паштоўка ад Ант. Нілаўны Седаковай: «Помогите написать новые воспоминания о Твардовском». Лёгка сказаць.

15.1.

Барадулін у выд-ве: «Добра, што хочаш даць паслужны спіс кожнага аўтара. Будзе відаць, хто ваяваў, а хто адседжваўся».

Апавяданні Блаўманіса — уся антыўласніцкая проза моцная. Блізкасць Жэмайтэ, Чорнага, Рзйманта.

Паводле народнага павер’я, калі статак вяртаецца з поля і першай ідзе белая карова, — гэта на добрую пагоду.

Бывае: скажаш, цябе не пачулі і думает: ці сказаў? Так і з літаратурным выступлением.

30.1.

Успомніўся дзівосны рытм работы ў 1959—1960 гг. Ленінка, кнігі, штодзённая ўключанасць у новае і паглынутасць ім, адчуванне руху і ўнутраная свежасць, пават сіла, хоць мляўкасць і стомленасць чуюцца ўвесь час.

Для «Дар. размовы»: «Вчитываясь в статьи писате­ля, начинаешь постигать, что метод анализа, названный им размышлениями, если и уступает общепринятому ис­следовательскому в многогранности, в широте, то, бес­спорно, выкрывает в глубине и, самое существенное, в одушевленности письма. «Дневниковая форма», исповедальность, самооценка, проверка собственных худож. принципов... Большой эстетический и человеч. такт.

Своеобычная филос. устремленность.

Апавяданне Эдуарда Русакова «Голос пропавшей жены» павяло на іншае: як чуюцца галасы прапаўшых людзей...

4—6.2.

На вечар Барадуліна ў Віцебск. Хваляванне (тэлебачанне, з Быкавым, увесь горад) замінала глядзець, бачыць, думаць.

Якія сёлета снягі! Трывожныя, задуменныя, светлыя. Снег за снегам. Узвейныя. Навальна-густыя, рэдкія — здаецца, можна лічыць па сняжынцы.

Шукаю магілу Еўдакіі Лось. Дзе яна? На маскоўскіх могілках, у перадвячэрнім змроку сястра даглядае магілу...

Снег на сонцы, снег у шэрані. Жыццё святкуе свае новыя святы, сонца спяшаецца ў вясну, там гэты снег стане вадою, травою, бярозавым і кляновым сокам... Цішыня і маўклівасць снегу стане шумам і вясёлай гамонкай дрэў і травы.

Даруйце нам, Еўдакія Якаўлеўна, усё, што мы вам не даравалі. Нехта скажа пра каханне яе словамі, нехта ўсміхнецца яе ўсмешкай, у нейчым сэрцы стане самогна ад яе самоты, і зноў і зноў будуць адгукацца, запаланяючы святлом, радасцю, болем, трывогай яе паэтычныя радкі.

Нават тым, хто быў у спрэчцы з ёй, не стае сёння яе голасу.

Была яна сястрою тым партызанам і воінам...

3 артыкула Р. Барадуліна: «I з кожным новым сакавіком будзе ціха прамаўляцца яна, пакуль будуць чытаць, любіць і помніць, паўтараць яе радкі і ў іх знаходзіць словы для сваіх пачуццяў чытачы. I гэта будзе яшчэ доўга, доўга».

14.2.

Чарлі Чаплін: «Пакуль людзі будуць наміраць за свабоду, яна не загіне».

А. Межиров:

Тоска по дому, по семье,

По молодому, по себе.

«У меня — нет таланта, есть призвание» (з размовы). Орлы не собираются в стаи.

Факты святы, толкование свободно.

19.3.

Адзначылі 60-годдзе мамы. Было сціпла і прыгожа. Да 7 сакавіка — сонца, асляпляльны бляск, вясновая цеплыня. Снегу яшчэ вельмі многа — уся дача заснежана. Усё новыя, новыя думкі пра неабходнасць палёту, абсяжнасць і інтэнсіўнасць работы, пра веліч справы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Варлен Бечык читать все книги автора по порядку

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Радкі і жыццё отзывы


Отзывы читателей о книге Радкі і жыццё, автор: Варлен Бечык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x