Сяргей Белаяр - Прагрэсар
- Название:Прагрэсар
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Прагрэсар краткое содержание
Прагрэсар - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сяргей Белаяр
Прагрэсар
Прытомнасць вярнулася яркім нясцерпным выбліскам. Чалавек тузануўся як пасля ўдару токам. Расплюшчыў вочы, але не ўбачыў нічога, акрамя чарнільнай цемры.
«Аслеп...»
Думка апаліла. Прымусіла сэрца звапіцца кудысьці ў бездань. Некалькі імгненняў чалавек быў не ў стане думаць ні пра што, толькі бяссільна скрыгатаў зубамі. Аднак прастрацыя доўжылася нядоўга — цемра аказалася неабсалютнай. Адкульсьці зверху падала слабое святло. Па меры таго, як вочы патроху прывыкапі да змроку, злосць слабела. Тым не менш, канчаткова не знікла. Стаілася недзе ў нетрах падсвядомасці ў чаканні спрыяльнага моманту для контратакі. Жаданага палягчэння чалавек не дачакаўся.
Разам з прытомнасцю вярнуліся і болевыя раздражненні. Раптоўны параксізм страшнага, выварочваючага болю дзявятым валам накрыў мозг. Цела закалола дзясяткамі, сотнямі, тысячамі распаленыхіголак. Паскуры нібы правялі буйназярністым наждаком. Пасля прыйшла чарга солі. Здавалася, балючымі адчуваннямі была напоўнена кожная малекула, кожны атам. Усё цела з'яўлялася болем. I ён пульсіраваў. На секунду слабеў толькі для таго, каб зноў абрынуцца на розум, раздушыць, распляскаць, аддаць агню, рассекчы.
I ад гэтага магутнага націску не было паратунку. Хацелася выць, вось толькі звязкі наадрэз адмаўляліся нараджаць хоць які гук, акрамя звярынага мычання. Язык стаў калючым камяком, які замінаў не толькі вырваць з сябе крык, але і ўпусціць у лёгкія паветра. Язык здаваўся неадушаўлёным прадметам. А гэта пужала. Прымушала думкі ў паніцы наскокваць адна на адну.
Праз некаторы час зрок прывыкнуў да цемры настолькі, што чалавек змог распазнаць навісаўшае над ім скпяпенне, што складалася з мноства рознапамерных, груба абчасаных камянёў. Сцены «упрыгожвалі» брудныя пацячы і шчыльныя «астраўкі» моху. Аб вышыні столі заставалася толькі здагадвацца. Як і пра прызначэнне самога памяшкання.
Чалавек слізгаў каламутным поглядам па мураваным мяшку, беспаспяхова спрабуючы зразумець, дзе знаходзіцца. Цемра і камень. Цяжкае скпяпенне ціснула на гатовы «выбухнуць» ад непасільнага напружання мозг. Укалочвала ў яго гіганцкія сталёвыя мыліцы. Шумела ў вушах, перад вачыма мільгалі рознакаляровыя іскры. Ад бясконцага мільгацення агнёў кружылася галава, а да горла падступала млоснасць. Ванітавыя спазмы ішлі адзін за адным, прымушалі цягліцы жывата сутаргава скарачацца. I кожны новы прыступ толькі дадаваў болю. Але якімі б моцнымі і невыноснымі не здаваліся болевыя раздражненні, неўзабаве боль удалося лакалізаваць — «гарэлі» рукі і ногі, ламала шыю, шчымеў пазваночны слуп ды яшчэ нагадваў пра сабе анус...
Усведамленне таго, што болевыя раздражненні канцэнтруюцца толькі ў некапькіх месцах, дазволіла прыменшыць боль. 3 рэзкага і выварочваючага ён стаў тупым і нудным. Вось толькі на тое, каб трываць яго нават такім, сыходзіла рэшта сіл.
Зрабіўшы некалькі спроб зразумець, дзе знаходзіцца, чалавек быў вымушаны капітуляваць. Нагрузка на мозг аказалася занадта вялікай. Шум у галаве стаў проста невыносным, а канечнасці нібы акунулі ў вадкі азот. Сэрца шалёна калацілася аб рэбры, як быцам збіралася праламаць грудную клетку. Паветра з цяжкасцю знаходзіла шлях у лёгкія.
Вырашыўшы пакінуць спробы зарыентавацца на потым, чалавек засяродзіўся на тым, каб успомніць хоць бы сваё імя. Некалькі бясконца доўгіх імгненняў адказам быў толькі нудны звон у вушах, агульная слабасць і галавакружэнне, а затым у мазгу пачапа фарміравацца думка. Нясмелая, гатовая знікнуць пры першых прыкметах небяспекі. Чалавек інстынктыўна, нібы баючыся спудзіць яе, затаіў дыханне. Цярпліва чакаў, калі думка набярэцца сіл. Чаканне дало вынік: праз хвіліну ці тры, ці пяць, ці дзесяць — меркаваць было цяжка — думка адужэла. Настолькі, што ў мазгу ўсплылі два словы. Трыхат Ратэнгут. Мужчына пра сябе паўтарыў словы. Затым яшчэ раз. I яшчэ...
Два словы дарылі цяпло, відавочна былі знаёмыя. Праз імгненне ўсплыла падказка: імя і прозвішча. Акрылены першым поспехам, чалавек зноў паспрабаваў зразумець, дзе знаходзіцца. Каменныя сцены, скпяпенне, што гублялася ў вышыні, халодная падлога... Напруга нарадзіла боль. Давялося ўзяць тайм-аўт. На дзве ці тры хвіліны цалкам адкпючыцца ад рэапьнасці. Дапамагло. Болевыя адчуванні адступілі. У тым, што яны яшчэ не аднойчы нагадаюць пра сябе, сумнявацца не даводзілася.
Глыбока ўдыхнуўшы (наколькі гэта дазвалялі рэбры), Ратэнгут трохі павярнуў галаву. да сваіх адчуванняў. Лёгкае раздражненне і не больш. Асмялеўшы, Трыхат павялічыў кут нахілу. Хруснулі косткі. Цягліцы звяло курчай. Аднак адпусціла ўжо праз секунду. Дзякуючы павароту галавы Трыхат здолеў павялічыць бачную зону. Прыблізна ў двух метрах ад Ратэнгута высілася каменная сцяна.
Трыхат асцярожна павярнуў галаву ў другі бок. Тая ж карціна. Яснасці ніколькі не дадалося. Паглядзець назад немагчыма. Не ўстаць. А вось прыпадняць галаву, глянуць на тое, што знаходзіцца перад ім, Ратэнгут мог. Коштам неймаверных намаганняў мужчына ажыццявіў задуманае. Сцяна... Доўга ўтрымліваць галаву на вазе Трыхат быў не ў стане. Апусціў яе на падлогу, са спазненнем зразумеў, што адчувае холад. I не толькі галавой, але і ўсім целам. Насуперак чаканням, холад не раздражняў, а наадварот — прыглушаў боль. Прымушаў мозгпрацавацьхутчэй. Каменны мех, земляны дол. Чалавек нечакана злавіў сябе на думцы пра тое, што яму знаёма падобнае спалучэнне. У галаве пачаў плесціся асацыятыўны ланцужок: камень-зямля-цемра-волкасць...
Вязніца! Разгадка дасталася дарагой цаной — па розуму нібыта сцебанулі бізуном. На момант ад рэзкага болю Ратэнгут нават страціў арыентацыю, але вытрымаў, не страціў прытомнасці. Дачакаўшыся, калі болевыя раздражненні аслабеюць, Трыхат пачаў патроху раскручваць клубок Арыядны. Турма. Пакаранне за злачынства. Правіна. Але якая? Хто і за што кінуў Ратэнгута ў каменны мяшок, папярэдне падвергнуўшы яго доўгім катаванням?..
Знямога і боль. Жудасны. Нялюдскі. У параўнанні з якім цяперашнія яго пакуты — лёгкае недамаганне. Путы. Цьмяна адрозны голас святара, які праводзіць допыт. Патрабуе... Што? Памяць здрадліва маўчапа.
Мужчына зрабіў яшчэ адзін глыбокі ўдых, дазволіўшы сэрцу прагнаць кісларод па артэрыях і венах. Ратэнгут павінен успомніць, знайсці адказ. Г эта вельмі важна. Сказаць чаму Трыхат не мог. Адчуваў... Мужчына сабраўся з думкамі, паспрабаваў вывудзіць з памяці падзеі апошніх гадзін. Дарэмна. Розум наадрэз адмаўляўся скпадаць асобныя элементы мазаікі. Падкідваў толькі разрозненыя ўспаміны. Апе здавацца Ратэнгут не збіраўся. Сам не ведаючы чаму, быў упэўнены ў тым, што гэта не ў яго правілах. Што мог патрабаваць святар? Што наогул патрабуюцьтыя, хто праводзіцьдопыт?.. Прызнанне! Думка была падобная на выбліск маланкі. Ну, вядома, ж — прызнанне віны! А, калі допыт вёў святар, значыць, патрабавалася прызнанне ў граху або віне ерасі. Грахоў за сабой Трыхат, як ні намагаўся, прыгадаць не мог, а вось ерась... Гледзячы што разумець пад ёй. Для некаторых ерась — гэта адступніцтва, для іншых — жаданне выправіць дагматы, зрабіць свет лепшым...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: