Сяргей Белаяр - Варгін

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Варгін - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Сяргей Белаяр - Варгін краткое содержание

Варгін - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Варгін - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Варгін - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сэрца Сяргея Мірановіча забілася хутчэй. Дацэнту падумалася: «Вочы жывой істоты не могуць мець такога насычанага памяранцава-чырвонага колеру!».

Кот саскочыў з ложка ў двух метрах ад Сяргея Мірановіча. Дацэнт уразіўся таму, наколькі Чарняш велізарны. Не кот, а сапраўдны тыгр!

Варта было зрабіць крок, як кот зашыпеў мацней і пачаў секчы пярэднімі лапамі паветра. Намёк больш чым недвухсэнсоўны.

«Толькі б дзяўчынка не прачнулася!», — Сяргей Мірановіч аблізнуў вусны і зняў пінжак, пасля чаго зрабіў яшчэ адзін крок да ката.

Вушы ката прыціснуліся да галавы, поўсць устала дыбам. Пакой запоўніла злоснае шыпенне.

Падобная на прывід дзяўчынка неспакойна варочалася ў ложку, ціха стагнала, але працягвала спаць.

«Я не аддам яе табе!» — чыталася ў вачах ката.

— Аліса табе не належыць! — ціха сказаў Сяргей Мірановіч, думаючы пра тое, што Ася Швабіна мела рацыю.

Хвост біў па падлозе. Кіпцюры ўпіліся ў дыван. Вочы ката гарэлі нянавісцю.

«Гэта ўсяго толькі кот!» — Сяргей Мірановіч набраў поўныя лёгкія паветра, зрабіў выдых і падступіў яшчэ на паўкрока.

Кот выскаліўся.

Сабраўшы волю ў кулак, Сяргей Мірановіч шпурнуў пінжак на ката і кінуўся ў атаку. Сутычка выйшла адчайнай і хуткабежнай. Атрымаўшаму некалькі глыбокіх драпін дацэнту ўсё ж удалося спавітаць ката і засунуць яго ў скрыню. Ад граху падалей Сяргей Мірановіч не стаў здымаць з ката пінжак.

Сяргей Мірановіч схапіў пераноску і зачыніў за сабой дзверы.

Разарваўшы пінжак, Чарняш пачаў біцца ў пераносцы і паласаваць кіпцюрамі пластык. Скрыня хадзіла ходырам.

— У цябе ўсе рукі ў крыві! — ахнула Ася Швабіна.

— Нічога!

— Раны трэба апрацаваць! — жанчына пацягнула Сяргея Мірановіча на кухню, дзе адразу ж кінулася да аптэчкі. — Не дапамаглі рукавіцы... Здымай фартух!

Ася Швабіна была засмучаная. Заліўшы рукі дацэнта перакісам вадароду, жан чы на за кле і ла дра пі ны плас ты рам і ска за ла:

— Пакажыся заўтра лекару!.. Твой пінжак!

— Я ўсё роўна збіраўся яго выкідаць! — кот ніяк не хацеў супакойвацца.

— Не кажы глупства — ты купіў яго ўсяго паўгода таму! Я куплю табе новы!.. І не думай пярэчыць!

Сяргей Мірановіч пацешыўся таму, што не забыўся дома пальчаткі. Вадзілася за ім такая звычка — пакідаць патрэбныя рэчы.

— Дзякуй, Сярожа!

— Быў рады дапамагчы! — дацэнт некалькі разоў энергічна страсянуў пе­раноску. Чарняш трохі астыў.

— Калі хочаш, у суботу мы можам схадзіць у кафэ!

— Не забудзь узяць з сабой Алісу! — усміхнуўся Сяргей Мірановіч. — Спадзяюся, што да выходных ёй стане лепш!

— Я таксама на гэта спадзяюся! Да заўтра!

Сяргей Мірановіч развітаўся і пайшоў уніз па лесвіцы. Кот зноў узяўся біць лапамі па пластыку.

«Калі так пойдзе і далей, пераноска не вытрымае!», — сумна падумаў дацэнт. Здавалася, шыпенне з кожным імгненнем становіцца мацнейшым.

Вуліца сустрэла Сяргея Мірановіча лёгкім марозам. Зашпіліўшы куртку пад горла, дацэнт накіраваўся да ракі. Ісці было недалёка — нейкіх тры кварта­лы. Браць таксі, каб пазбегнуць непатрэбных роспытаў, Сяргей Мірановіч не стаў.

Халодны серпік месяца праглядваў скрозь растрапаныя снежаньскія аблокі. Зорны россып быў рэдкі. Яшчэ больш рэдкімі былі вулічныя ліхтары.

Паступова думкі дацэнта пераключыліся на доктарскую дысертацыю. Тэма была надзвычай цікавай і адбірала ўвесь вольны час.

Занураны ў свае думкі, Сяргей Мірановіч не заўважыў «Волгу», якая выскачыла з падваротні. Машына з п'яным кіроўцам за рулём неслася з велізарнай хуткасцю.

Удар адкінуў дацэнта на грузавік, які стаяў ля гаспадарчай крамы...

Калі да Сяргея Мірановіча вярнулася свядомасць, ён не мог паварушыцца. Кожны ўдых хваравітым рэхам адгукаўся ў грудзях. Перад вачыма раз-пораз плылі рознакаляровыя кругі.

На праезнай частцы, у некалькіх метрах ад дацэнта, ляжала на баку пераноска. Дзверцы былі адчынены.

Сяргей Мірановіч сутаргава праглынуў і з крыўдай падумаў: «Збег!».

У наступнае імгненне нешта цяжкае прызямлілася на грудзі дацэнта.

Сяргей Мірановіч сустрэўся позіркам з катом. У яго вачах свяцілася ўрачыстасць.

— Ты?

Чарняш ухмыльнуўся.

Сяргей Мірановіч паспрабаваў падняць руку, каб сагнаць ката, аднак нічога не атрымалася.

Усмешка ката стала шырэйшай.

Гледзячы на яхідную морду ката, дацэнт нечакана ўспомніў пра Варгіна. Кацінага караля. Знайшлі сваё тлумачэнне і слабасць Алісы, і атрутныя восы, і незвычайныя памеры, і агрэсія да тых, хто не шанаваў ката як караля...

Удосталь нацешыўшыся трыумфам, Варгін упіўся ў горла дацэнта.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Варгін отзывы


Отзывы читателей о книге Варгін, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img