Сяргей Белаяр - Апалон-18

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Апалон-18 - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Сяргей Белаяр - Апалон-18 краткое содержание

Апалон-18 - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Апалон-18 - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Апалон-18 - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Энгл сеў на ўлюбёнага канька. З уласнага вопыту капітан ведаў, што гарцаваць на ім падначалены можа гадзінамі. І на Зямлі, і ў палёце, і пры прызямленні пілот літаральна трызніў сустрэчай з пазаземнай цывілізацыяй.

— Бяры, — пагадзіўся Рычард, — але перш правер дазіметрам!

Джо Генры кіўнуў, выцягнуў з торбы лічыльнік Гейгера і абследаваў кроплю пасля схаваў дазіметр і скарыстаўся айсбалем для таго, каб выцягнуць знаходку з грунту. Здзіўляла, што ўсюдыісны пыл да кроплі чамусьці не чапляўся. Джо Генры схаваў артэфакт ў сумку для ўзораў і працягнуў работу. Згодна з планам місіі, забор грунту трэба было праводзіць як мінімум у трох кропках, адна з якіх павінна знаходзіцца на схіле кратара Каперніка. Па гэтай прычыне пасля заканчэння свідравання і збору рэгаліту, Энгл папярэдзіў камандзіра «Апалона-18» пра тое, што спускаецца.

— Джо, давай без фанатызму! — папярэдзіў капітан. — Гэта ўсяго толькі работа!

— Я памятаю, сэр! — кіўнуў напарнік і накіраваўся да краю.

Вугал нахілу дазваляў перамяшчацца па ім без дадатковай страхоўкі.

Пілот, трымаючы свідар у левай руцэ, павольна спусціўся на два дзясяткі футаў. Затым, падумаўшы, яшчэ на дваццаць. Перасоўвацца даводзілася асцярожна, бо празмерна моцны імпульс мог адправіць астранаўта ў палёт з немалой верагоднасцю падзення. Бур увайшоў у рэгаліт, і Энгл пачаў круціць калаўрот, адзначыўшы незвычайнае паглыбленне, у верхняй частцы якога стаяў амерыканец. Вышыня сценак ямы не перавышала фута, так што збоку яна не кідалася ў вочы. Але асэнсаваць убачанае і знайсці верагодную прычыну ўзнікнення паглыблення не атрымалася — свідар раптам глыбока ўвайшоў у грунт, а праз імгненне ад лункі пабеглі расколіны. Яшчэ імгненне, і паверхня пад нагамі астранаўта разышлася...

Джо Генры не паспеў нават закрычаць, не кажучы ўжо пра тое, каб адскочыць. Маса цела разам з вагай скафандра і ранцавай сістэмай жыццезабеспячэння пацягнула астранаўта ўніз. На шчасце, падзенне доўжылася нядоўга, і ўжо праз некалькі секунд падэшвы з вогнеўстойлівай гумы на аснове фторкаўчука крануліся чагосьці цвёрдага. Амерыканцу пашанцавала, што месячная сіла цяжару была ў шэсць разоў меншая за зямную. Але сустрэча з дном усё роўна аказалася непрыемнай: па нагах быццам ударылі бітай. Даследчык не ўтрымаў раўнавагі і паваліўся на правы бок, паспеўшы прыціснуць да цела правую руку, а левай закрываючыся ад кавалкаў рэгаліту, што сыпаліся зверху.

Пілот месяцовага модуля ледзь не закрычаў ад болю, калі яму паміж рэбраў кальнула нешта вострае. Мужчына зажмурыўся і сціснуў зубы, а калі расплюшчыў вочы, то ўбачыў, як па шчытку шлема цячэ хваля дробнай мешаніны, за якой вісіць маналітная шэрая сцяна. Джо Генры не адразу зразумеў, што гэта пыл, узняты пры падзенні. Вакуум заглушаў усе гукі, і збоку тое, што адбывалася, выглядала як нямое чорна-белае кіно.

Энгл прыслухаўся да ўласных адчуванняў. За выключэннем месца ўколу, нічога не балела, рукі і ногі аказаліся цэлыя, слабасць адсутнічала. Скафандр вытрымаў, і кісларод свабодна паступаў у лёгкія. Астранаўт паспрабаваў прыўзняцца — боль у баку раздражняў. Без усялякіх намаганняў пілот месяцовага модуля сеў і дакрануўся рукой да бока. Як аказалася, прычынай болевага раздражнення была месяцовая кропля. Артэфакт прабіў не толькі брызентавую сумку, але і некалькі слаёў скафанд­ра: вонкавы, ахоўны, са шклотканіны і з тэфлонавым пакрыццём, майларавы, цеплаізаляцыйны, герметычную абалонку з нейлону з неапрэнам, мяккую пракладку з нейлону, лёгкі суцэльнаскроены касцюм з датчыкамі для біятэлеметрыі, цудам не закрануўшы трубкі з вадой. Энгл здзіўлена хмыкнуў, бо «яйкагаловыя» сцвярджалі, што скафандр зможа вытрымаць велізарныя нагрузкі: ціск навакольнага асяроддзя, павышаную гравітацыю, перапады тэмпературы, патокі мікраметэарытаў, электрамагнітнае, інтэнсіўнае інфрачырвонае і ўльтрафіялетавае выпраменьванне, а таксама выпраменьванне ў бачным дыяпазоне... На шчасце, месца ўколу было невялікім, як след ад іголкі. Кропля прайшла паміж нітак.

Мужчына паазіраўся, аднак з-за пылу і цемры так і не змог зразумець, куды трапіў. Над галавой навісала вялізная чорная дзірка, з чатырох бакоў — сцены, адна з якіх была заслонена кавалкам месяцовай пароды, пад нагамі роўная, як дошка, падлога.

— Сэр? — усклікнуў пілот, але камандзір «Апалона-18» не адказаў. У слухаўках шумела. — Капітан? — мужчына некалькі разоў пляснуў рукой па шлеме. Мера аказалася дзейснай, шумавы фон знік, і пачулася дыханне Гордана. — Сэр?

— Чую цябе, Джо! Што здарылася? Дзе ты?

— Сэр, я зваліўся ў нейкую яму, — коратка патлумачыў Энгл. — Яна прыкладна ў сарака футах ад краю кратара.

— Не варушыся! Іду да цябе!

— Зразумеў, сэр! — запэўніў астранаўт і падняўся на ногі.

Рычард з’явіўся менш чым праз хвіліну. Да гэтага часу пылавое воблака крыху асела, так што пілот змог адрозніць белую пляму скафандра таварыша.

— Джо? — паклікаў камандзір «Апалона-18».

— Я тут, сэр! — адгукнуўся Энгл і памахаў рукой.

— Бачу цябе! Ты цэлы?

— Так, сэр! Тут невысока, усяго з дзясятак футаў!

— Зразумела! Я скіну табе трос і выцягну!

— Пачакайце, сэр!

— Што такое? — захваляваўся капітан.

— Гэтая яма вельмі падобная на памяшканне!

— Памяшканне? — здзіўлена перапытаў таварыш.

— Так, сэр! — пацвердзіў пілот і пастукаў нагой па падлозе, нібыта даказваючы сабе і Гордану, што чатыры сцяны, падлога і столь, якія павалілася, яму не мрояцца. — І яно высечана не з каменя, а выліта з металу!

— Ты ўпэўнены? — у голасе Рычарда чуўся недавер.

— Упэўнены, сэр! Камень ад металу адрозніць я магу!

Некалькі бясконца доўгіх імгненняў камандзір «Апалона-18» асэнсоўваў словы падначаленага. Нарэшце вымавіў:

— Значыць, памяшканне... Што яшчэ ты бачыш?

— Яно пустое, сэр! — адгукнуўся Джо Генры. — Тут няма нічога, акрамя пылу, кавалкаў рэгаліту і металу. Я не магу вызначыць яго прыроду! Ён падобны на тытан з дамешкам!

— Адкуль на Месяцы тытан? — здзівіўся Рычард. — «Апалоны» яго дакладана не пакідалі. Хіба што рускія.

Павісла паўза.

Астранаўты абдумвалі сітуацыю. Канкурэнцыя паміж ЗША і СССР мела месца не толькі на Зямлі, але і ў космасе. Абедзве звышдзяржавы лічылі справай гонару заваяванне Селены. Рускія спачатку пасылалі да яе аўтаматычныя міжпланетныя станцыі, а затым і касманаўтаў. Аналагічную тактыку абралі і амерыканцы. Аднак ні Штаты, ні Саветы асаблівых поспехаў у засваенні Месяца не дасягнулі. Ва ўсякім выпадку, так сцвярджалі ў НАСА.

Першым ачуняў пілот. Энгл схаваў абломак у сумку для ўзораў і падышоў да месца, дзе была столь. Па яе рэштках можна было лёгка выбрацца з ямы — кавалкі ўтварылі лесвіцу. Метал пакрывалі расколіны і варонкі ад мікраметэарытаў. Меліся і сляды карозіі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Апалон-18 отзывы


Отзывы читателей о книге Апалон-18, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img