Уладзімір Мажылоўскі - Брудная справа

Тут можно читать онлайн Уладзімір Мажылоўскі - Брудная справа - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Уладзімір Мажылоўскі - Брудная справа

Уладзімір Мажылоўскі - Брудная справа краткое содержание

Брудная справа - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Мажылоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Брудная справа - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Брудная справа - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Мажылоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Сірата часам адчуваў сябе вінаватым у тым, што адбывалася ў сям’і Антука, — быццам прынёс ён нейкай звышмагутнай, невядомай істоце ў ахвяру жыцці сваіх бацькі і маці, і смерці іх, нечым звязаныя з Антуком, зараз уплываюць на лад у яго сям’і, — хаця ў той жа час ён выдатна разумеў дурноту сваіх думак і прадчуванняў. Аднак хлопчык не хацеў здавацца. Ён хацеў жыць, быць патрэбным і таму ўсялякім чынам імкнуўся адгарадзіцца ад нябожчыкаў, пакінуць іх у спакоі ў царстве памерлых, а самому далучыцца да жывых, такіх, як гэты просты дзядзька, што зараз сядзіць перад ім. Чаму б яму не расказаць праўду пра маці, стрыя Антука і яго сям’ю, што тут хаваць, каго баяцца?

— Той жабрак у карчму да нас ніколі не прыходзіў, але я бачыў, як два ці тры разы, яшчэ летам, цётка Матруна размаўляла з ім на беразе рэчкі. Размаўляла тады, калі Антука не было дома, спакойна, але кожны раз нядоўга. Аднойчы я бачыў, як яна дала жабраку невялікі мяшэчак з грашыма. Гэта мяне і ўразіла больш за ўсё, цётка вельмі сквапная, а тут падала нейкаму галадранцу палову капы! Прычым усунула грошы гвалтам, між яго волі, бы адкупляючыся ад нейкага граху ці зладзейства.

— А ты не чуў, пра што яны тады размаўлялі, як называлі адно аднаго?

— Не, — адмоўна хітнуў галавой хлопчык, — яны хаця і не хаваліся, аднак гутарылі ціха, амаль шэптам. Ды і жабрак.

— Ёсць тут хто жывы? — раптам расчыніліся ўваходныя дзверы і ад парога данёсся густы бас.

Мікола прыўстаў з лавы, прыжмурыў вочы, уважліва агледзеў чалавека, сумна ўсміхнуўся:

— Я ёсць, дзядзька Кузьма.

Кузьме было гадоў сорак. Быў ён каранасты, моцна збіты, з доўгімі рукамі і шырокім, зарослым густым валоссем, тварам. Ён уважлівым позіркам ахінуў лаўніка, хмыкнуў. Потым, бы добраму знаёмаму, падміргнуў хлапчуку і запытаўся:

— А дзе Матруна?

— Недзе на панадворку, — паціснуў плячыма Мікола. — Сюды яна даўно не заходзіла.

— Ноч жа на двары! — праракатаў Кузьма здзіўлена. Ён яшчэ раз уважліва агледзеў лаўніка, зноў неяк пагардліва хмыкнуў, павольна, бы неахвотна, павярнуўся і выйшаў з карчмы.

— А гэта хто? — пацікавіўся Самуіл. Не вельмі прыемнае ўражанне пакінуў пасля сябе незнаёмец, не спадабаўся ён лаўніку.

— Дзядзька Кузьма — сябар Антука, — адказаў хлопец.

— І што ён робіць тут ноччу?

— Можа, рыбу прынёс, — выказаў здагадку Мікола. Было бачна, што і ён не вельмі паважае сябра стрыя. А, можа, баіцца яго? Самуіл уважліва назіраў за хлапчуком. А той падняўся з лавы, узяў з прыпечка пук лучын, выбраў з іх дзве найбольш смалітыя і маўкліва, быццам хаваючы ад госця нейкія свае пачуцці, накіраваўся да агмяню, каб памяняць там лучыну.

Падняўся з лавы і Корчак.

— Пайду я, Мікола, — лаўнік выцягнуў з-за пояса шапку і міжволі перавёў позірк на запечак, адкуль з цемнаты на яго глядзелі два бліскучыя агеньчыкі. «Кошка!» — пстрыкнула здагадка. Але для вачэй кошкі вельмі ўжо не падыходзіла вышыня. Ні цела, ні твару ўладальніка вачэй Самуіл не заўважыў — толькі дзве палымяныя кропкі. Паспрабаваць піва не ўдалося, — бы сціраючы насланнё, правёў ён далонню па сваім твары, — таму пайду я дахаты.

— Шчасліва! — пажадаў Мікола і, не зважаючы больш увагі на госця, выцягнуў з другога лучніка старую лучыну, кінуў яе ў конаўку з вадой. Лучына злосна зашыпела, раздругі стрэліла іскрамі, скурчылася і заціхла. Густая стужка дыму адарвалася ад яе чорнай паверхні, закруцілася над конаўкай і растварылася ў прасторы памяшкання непрыемнай горыччу.

Лаўнік зачыніў дзверы, выйшаў на панадворак, агледзеўся. Як і раней, ноч імжэла мелкім дробным дажджом. Як і раней, навокал панавала цішыня. Як і раней, непрыемнае пачуццё трывогі заварушылася ў сярэдзіне.

«Усё будзе добра! — падбадзёрыў ён сам сябе. — Хаця і шкада, што я за вечар так і не ўбачыў карчмарку».

Корчак павольна крочыў па вузкай вуліцы. Перад вачыма пачаргова паўставалі то вобраз перапалоханага сіраты, то грэблівая ўсмешка Кузьмы, то хваравіта-шалёнае ззянне чыіхсьці вачэй. Чыіх?

Раптам, хутчэй інстынктыўна, чым слыхам, праз лёгкі шэпт дажджу ён адчуў за спінай шавяленне. Спыніўся, паспрабаваў азірнуцца, як у імгненне ноч азарылася для яго асляпляльным святлом і магутны выбух раскалоў цішыню, а разам з ёй і галаву Самуіла. Закружылася зямля, некуды знікла паветра. Лаўнік паспрабаваў знайсці рукамі хаця б нейкую апору, утрымацца на нагах, аднак апоры нідзе не было і ён, хапаючы шырока раскрытым ротам паветра і няўклюдна размахваючы рукамі, цяжка паваліўся ў гразь пасярод вузкай вулачкі.

«Памерлыя не плачуць і не зведваюць болю!» — першая думка абудзіла Самуіла. Ён паспрабаваў варухнуцца, аднак пякучы боль маланкай страсянуў яго цела, вырваўся стогнам. Гэты стогн ціхім заклікам прагучаў ў начы. «Я жывы! — ці то абрадаваўся, ці то здзівіўся лаўнік. — У мерцвякоў не можа так балець галава і не могуць мерзнуць ногі. А, можа, я цяпер у пекле?» Самуіл спалохаўся апошняй думкі і рэзка расплюшчыў вочы. Не, ён быў не ў пекле, — у пекле не бывае дажджу, — і асэнсаванне гэтага падбадзёрыла, надало сілы. Ён павольна падняўся на каленкі, пачакаў, пакуль крыху суцішыцца ў галаве боль, потым устаў на ногі і, больш не зважаючы ні на гразь, ні на лужы, пасунуўся ў напрамку свайго двара.

3

Два дні Корчак не выходзіў на працу, адлежваўся дома, піў травяныя адвары і горкія настоі. На трэці дзень ён з’явіўся ў магістраце і адразу ж быў пакліканы да бурмістра.

— Ну як, Самуіл, галава? — сустрэў яго пытаннем пан Міхал. — Не баліць?

Лаўнік паціснуў плячыма, бо не зразумеў: бурмістр цікавіцца яго здароўем сур’ёзна ці такім чынам жартуе.

— Не адбіў незнаёмы добразычлівец табе ахвоту разбірацца са смерцю карчмара ці толькі раззлаваў цябе, раззадорыў?

— Раззлаваў, пан Міхал, — Самуілу не хацелася ўспамінаць ноч, калі ён быў на валасінку ад смерці і, пэўна, калі б не шапка, якая змякчыла ўдар, то ляжаў бы ён ужо ў дамавіне пад тоўстай земляной коўдрай на мясцовых могілках. Быццам прачытаўшы яго думкі бурмістр нагадаў:

— Я ж цябе папярэджваў, што справа гэта цёмная, — ён спыніўся насупраць лаўніка зазірнуў яму ў вочы, кіўнуў на лаву: «Сядай». Потым прадоўжыў: — Асмеліцца на забой

ства лаўніка — гэта табе не жабрака засячы, тут патрэбны вельмі важкія прычыны. Якія, Самуіл? Што ты там бачыў, што чуў? Расказвай! Хаця цябе маглі аглушыць і абчысціць мясцовыя бандыты. Ты не думаў пра гэта?

— У мяне было з сабой з дзясятак грошаў, але іх не ўзялі. Ды і крэсіва не зрэзалі з пояса, — адказаў лаўнік. — Той, хто мяне ўдарыў, хітры і жорсткі чалавек, які валодае навыкамі паляўнічага і немалой сілай. Пад такое апісанне падыходзіць толькі адзін з убачаных мною там людзей — гэта Кузьма.

— Дзе ты перайшоў яму сцежку?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Мажылоўскі читать все книги автора по порядку

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Брудная справа отзывы


Отзывы читателей о книге Брудная справа, автор: Уладзімір Мажылоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x