Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман
- Название:Жоўты туман
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман краткое содержание
Жоўты туман - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ
ЖОУТЫ ТУМАН
1
Вясна 1552 года ў Берасце прыйшла позна. Яе чакалі яшчэ з лютага месяца, аднак яна не спяшалася, усё недзе затрымлівася. Увесь сакавік людзі са страхам глядзелі на прамерзлае да ледзяной крохкасці неба, на тое, як у іх засеках змяншаюцца зімовыя прыпасы слухалі, як ад недаядання трывожна мычыць карова і б’е капытом па земляной падлозе конь. Як не хацелася многім з іх разбіраць саламяныя стрэхі адрын, хлявоў ці паветак, але што зробіш — голад нядбайнага гаспадара заўсёды шануе ў першую чаргу і не абыходзіць
— Ну што ж, — хітра ўсміхнуўся сваім думкам бурмістр, — на Бога забойства мы не павесім, а вось жабрак на гэтую ролю падыходзіць у самы раз. Малайчына Буцюта, такое забойства раскрыў усяго за палову дня. Вучыся, Корчак!
увагай яго гаспадарку. Падавалася, што зімовае засмучэнне і туга па веснавому цяплу ніколі не сыдуць з пахмурных твараў месцічаў, што калючы мароз і ўсюдыісная мяцеліца будуць заўсёды плюндраваць гарадскія вуліцы, што акамянелая зямля ўжо не адагрэецца, а калі і адагрэецца, то не зможа выпеставаць у сабе тыя зярняты, якія з восені падрыхтавалі да сяўбы.
Вясна ж ударыла знянацку, усёй сваёй моцай: жорстка, бязлітасна, неадступна — яшчэ вечарам неба сыпала на пакорлівую зямлю белыя пёры, а раніцай яно ўжо імжэла нудным халодным дажджом. І няхай вецер быў сырым і неласкавым, няхай ад дажджу раскіслі дарогі, людзі аджылі, павесялелі, устрапянуліся. Нуда і адчай адначасна зніклі з іх твараў, саступілі месца дзелавой узрушанасці, бадзёраму чаканню сонца і цяпла. Нават дрэвы і чорнае прыдарожнае кустоўе радасна заківалі галінамі, вітаючы прыход вясны. А калі недзе за Мухаўцом над яшчэ заснежаным полем зазвінела звонкая песня жаўрука, людзі канчаткова зразумелі — вясна прыйшла па-сапраўднаму.
У адзін з такіх сырых і халодных дзён, у другой палове красавіка, адвячоркам на двары лаўніка Берасцейскага магістрата Самуіла Корчака забрахаў сабака. Брэх быў кароткі і радасны, але, пачуўшы яго, жонка Самуіла Насця ўстрывожылася і запытальна паглядзела на мужа:
— Ты не казаў, што ў нас будуць госці.
— Я нікога не чакаю, — паціснуў той плячыма і, узяўшы са стала свечку, накіраваўся да ўваходных дзвярэй.
Аднак не паспеў ён зрабіць і некалькі крокаў, як дзверы адчыніліся і ўзнікла мужчынская постаць у мокрым адзенні. Незнаёмец спакойна і дзелавіта пераступіў парог, прычыніў дзверы, зняў шапку, сцягнуў з плячэй прамоклую да апошняй ніткі кірэю і, павярнуўшыся да гаспадароў, стомлена ўсміхнуўся.
— Ну і надвор’е, — прагаварыў ён, асцярожна кладучы на куфар свае плашч і шапку.
Госцю было гадоў пяцьдзясят. Невысокага росту, хударлявы — ён са спіны постаццю
нагадваў падлетка. Цёмны колер яго твару сведчыў, што чалавек гэты шмат часу праводзіць на свежым паветры; вузкія вусны і прамы, з невялікай гарбінкаю нос — пра тое, што мае рашучы характар; блакітныя, крыху выбеленыя часам вочы — пра нязлосны, а, магчыма, нават вясёлы нораў. Паклаўшы на куфар плашч, госць паглядзеў на свае брудныя боты, потым перавёў позірк на гаспадара і, не перастаючы стомлена ўсміхацца ў доўгія сівыя вусы, прамовіў:
— Ды трымай ты роўна свечку, Самуіл. Не люблю, калі ўся падлога воскам заляпана.
Самуіл схамянуўся, узяў свечку ў левую руку, правую працягнуў для прывітання.
— Не чакалі мы цябе сёння, тата, — прагаварыў ён у апраўданне сваёй разгубленасці, — аднак вельмі рады твайму візіту.
— Бачу, што рады, — хмыкнуў Барталамей Корчак і накіраваўся да гаспадыні, каб павітацца і з ёй.
— Па справах быў у Харытона Бройкі і па дарозе вырашыў зайсці да вас, — патлумачыў ён мэту свайго прыходу.
— І правільна зрабілі, — наліваючы ў місу нейкую страву, ад прыпечка прагаварыла Насця. — Вось толькі. Мы гасцей не чакалі.
— Ну, а калі б і чакалі?— Барталамей сядзеў на лаве шчыльна прытуліўшы спіну да цёплай печы. — Тады на стол паставілі б гарэлку і мяса?
— Праз два дні выставім і гарэлку, і мяса, — падтрымаў жонку Самуіл. — Вось у нядзелю разгавеемся і тады. А пакуль пасёрбай з холаду гарачай капусты.
— А дзе Васятка? — не расплюшчваючы вачэй, пацікавіўся госць.
— Спіць, — коратка адказала гаспадыня і паставіла місу з капустай на стол. — Сёння цэлы дзень дапамагаў мне прыбірацца ў хаце, стаміўся і спіць на печы.
Барталамей расплюшчыў вочы — стомленасці ў іх як не было. Ён быў засяроджаны на нейкай думцы, якая, пэўна, даўно не давала яму спакою.
Самуіл адразу заўважыў гэту задумлівасць. «Не, не па дарозе ад Харытона ты наведаў мяне. Хутчэй, па шляху да мяне ты зайшоў да Бройкі». Аднак пра сутнасць бацькавай праблемы ён нават не спрабаваў гадаць — сам раскажа, калі палічыць патрэбным. Таму, слухаючы ў паўвуха, як бацька хваліць Насцю за смачна прыгатаваную капусту, ён падышоў да куфара, узяў бацькаву кірэю і павесіў ля печы сушыцца. «Гутарка, здаецца, будзе доўгай!»
І на самай справе, пасля запозненай вячэры Барталамей папрасіў сына прысесці побач і, калі той сеў за стол насупраць, загаварыў:
— Ты, пэўна, ужо зразумеў, што я гасцюю ў вас невыпадкова? Здаецца, у нашай сям’і выспявае справа з Марцінам.
— Вяселле? — неспадзявана вырвалася з вуснаў Самуіла. Ён ведаў пра Яніну — дачку гандляра мясам Глеба Кацуры, і пра тое, што брат Марцін збіраецца пасля Вялікадня прасіць бацьку паслаць да Глеба сватоў.
— Вяселле — гэта не справа, гэта радасць, — Барталамей не звярнуў увагі на разгубленасць сына. — Іншае мяне турбуе... Яшчэ з Калядаў я заўважыў, што твайго брата амаль зусім перасталі цікавіць справы ў нашай лаўцы, што ў гутарках з пакупнікамі ён больш цікавіцца рознымі показкамі пра бандытаў, раптоўна памерлых купцоў і нейкія скарбы, — расказчык махнуў рукой і паглядзеў у вочы сыну. І зноў туга і стомленасць з’явіліся ў глыбіні яго зрэнак. — Апошнім часам ён цэлымі вечарамі прападае ў свайго новага сябра Юркі Кацуры, а здараецца, і начуе ў яго. Чым яны там займаюцца — я не ведаю, але заўчора паспрабаваў запытацца пра гэта ў Глеба — ведаеш, што той мне адказаў?
— Здагадваюся, — хмыкнуў Самуіл. Ён ледзьве стрымліваўся, каб застацца сур’ёзным і не пакрыўдзіць бацьку смехам.
А Барталамей працягваў:
— Ён мне сказаў, што яны там пераказваюць адно аднаму даўнейшыя гісторыі пра войны з татарамі і маскавітамі, пошукі скарбаў, нейкія заклінанні і абрады. Разумееш? Скарбы яго цікавяць! А тое, што яму ўжо дваццаць два гады і ён не мае сям’і, — яго зусім не хвалюе! Маці пытаецца: «Ну калі ты, сынок, урэшце прывядзеш у хату нявесту?», а ён без усялякага сораму, бы баран, мармыча адно: «Усяму свой час, матуля!»
— Прывядзе, тата, прывядзе, — падбадзёрыў бацьку Самуіл. — Я таксама ажаніўся ў дваццаць тры гады.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: