Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль награблі з капца бульбы, пакуль Мітрафан распаліў паравы кацёл на кармакухні, пачало днець. Андрэіха спяшалася, бо ведала, што праз якую гадзіну сюды можа наведацца старшыня. Зойдзе ён, канешне, спачатку на малочную ферму, нап’ецца там малака, а можа нават i паснедае. Жыве чалавек у адзіноце, сям’ю трымае ў гарадскім пасёлку, таму даводзіцца прымаць ежу дзе трапіцца: калі на ферме, калі ў брыгадзіра, калі ў якой-небудзь маладзіцы. Каб аберагчы сябе ад непажаданых перабояў у харчаванні, Шулаў заўсёды носіць у кішэні кусок хлеба i, здараецца часам, што жуе яго на хаду.

Зазванілі неўзабаве ў пусты бітон. Андрэіха ведала, што гэта Даша звоніць, падае сігнал Мітрафану, свайму бацьку, каб рыхтаваўся вязці па пункт малако. «Няўжо так хутка надаілі? — здзівілася жанчына. — I як жа яны павязуць, калі старшыня яшчэ не піў?»

Але старшыня не прамаргаў барадою, хоць Даша, загадчыца фермы, i не вельмі чакала яго. Ён неўзабаве з’явіўся на кармакухню і, аблізваючыся, пачаў дабразычліва ўсміхацца спачатку Андрэісе, а потым і другім жанчынам. Нораў у яго быў вельмі памяркоўны і спакойны, ён ніколі нікога не палаяў, нават калі і трэба было гэта зрабіць, ніколі нідзе не павысіў голасу. Часткова гэта ад моцных нерваў, а часткова ад таго, што ніякае на свеце здарэнне, ніякі выпадак не маглі яго ні асабліва здзівіць.

ні асабліва ўстрывожыць. Таму і трымаўся ў калгасе і адчуваў сябе найлепш, некаторыя яго нават паважалі.

Калі Андрэіха панесла свіны харч на ферму, услед за ёй пайшоў i старшыня. 3 іншымі свінаркамі ён быў не такі ветлівы, а з Андрэіхай любіў і пагаварыць і параіцца, калі справа датычыла яго асабістых інтарэсаў. Ступіўшы на дашчаты насціл свінарніка, ён адразу спыніўся каля аднаго ўтульнага катушка і затрымаў каля сябе Андрэіху.

— Ну як ён? Нічога?

— Ды нічога,— адказала Андрэіха.

— Есць добра?— Шулаў узлёг жыватом на дзверцы і, адставіўшы зад, паспрабаваў пагладзіць рукой тупарылага рабога кормніка. — Дык вы яму, калі ласка... Разумееце?.. Хутка ўжо забяру.

— Ды разумею,— Андрэіха паставіла большае вядро на падлогу, а з меншым увайшла ў катушок. Вяпрук пачаў прагка глытадь цеста, а Шулаў стаяў ля катуха і задаволена аблізваўся. Калі цеста ў карыце заставалася ўжо не многа, старшыня пашарыў у кішэнях, выбраў адтуль паўжмені солі, перамешанай з крошкамі хлеба, і, зайшоўшы ў катушок, руіпліва пасыпаў цеста. Вяпрук пачаў есці з большым старанием, а старшыня мацаў пальцамі яго спіну і сам пра сябе прыкідваў, якой таўшчыні будзе сала і на колькі пудоў рабы пацягне.

— Ці многа ў нас яшчэ бульбы?— спытаў ён у Андрэіхі, калі тая ўжо можа ў дзесяты раз несла вёдры.

— Два капцы, — адказала на хаду жанчына.

— Два?— Шулаў вылез з катуха i на момант нібы задумаўся, нібы здзівіўся: «Малавата, калі так. На колькі ж гэта хопіць?»

— Слухайце!— гукнуў ён наўздагон Андрэісе.— На колькі ж гэта хопіць?

— На месяц, — не адварочваючыся, кінула жанчына, — а можа нават i менш.

«Малавата, — зноў падумаў старшыня, — зусім мала. Калі так, то пад вясну могуць перадохнуць усе свінні, хоць не колькі іх тут і ёсць. Што ж рабіць?» Ён хацеў спытаць у Андрэіхі, што ж рабіць, ды зразумеў, што гэта нязручна, трэба ж усё-такі думаць самому. Стараўся думать, а на твары не з’яўляліся ні заклапочанасць, ні якая-небудзь трывога. Не хацелі трымацца ў галаве Шулава цяжкія думкі. Замест іх неяк міжвольна пачало думацца аб тым, што дома, у жонкі, бульбы хапае, машын тры адгрузіў туды: частку з уласных сотак, а частку'і з няўласных.

Андрэіха ўжо, мабыць, у апошні раз бегла на кармакухню, як яе спаткаў Мітрафан. Шапка на ім перакруцілася вухам на лоб, на абедзвюх скулах каля сухога носа i над вусамі выступіў пот.

— Кадрыліхі тут не бачыла?— устрывожаным шэптам спытаў ён.

— А чаго яна сюды пойдзе? — перахапіла адказ адна маладая свінарка, якая разабрала Мітрафанаў шэпт.— Яна вунь павезла прадаваць пшаніцу, тую, што накрала ў жніво каля камбайна. Старшыня i падводу даў.

— Ц-ціш-шэй ты! — падняў Мітрафан перад дзяўчынай рукі, а сам неахвотна паглядзеў на дзверы свінарніка, адкуль, ён ведаў, мог выйсці старшыня. — Я не пра гэтую Кадрыліху, а пра кабылу, каб яе ваўкі зарэзалі. Пасунулася некуды, бегаю ўжо вунь колькі часу і знайсці не магу. Малако трэба везці.

— На ёй жа сілас вазілі, — жадаючы як-небудзь дапамагчы старому, падказала Андрэіха.

.— Вазілі, — згадзіўся Мітрафан. — Выпраглі потым ды не прывязалі, мабыць. Усюды абшукаў.

I Мітрафан пабег дробным старэчым бегам, пад яго бахіламі лёгка зарыпеў снег. Шулаў тым часам накарміў свайго вепрука, задаволена ўсміхаючыся, выйшаў з фермы і накіраваўся ў той бок, дзе былі сіласныч ямы. Праз якой паўгадзіны Андрэіха чула, як ён з абыякавым смяшкоім сказаў Дашы:

— Твой стары кабылу шукае, а яна ў яме сілас жарэ.

Сказаў і пайшоў на вёску, на прыемны пах ранішніх дымкоў.

3

Мітрафанава кабыла, якую ў вёсцы празвалі «Кадрыліхай» за яе надзвычайную хітрасць, сядзела ў сіласнай яме цэлы дзень. Даша спрабавала арганізаваць даглядчыц, каб выцягнуць клячу адтуль, але дзяўчыну раптам нечага выклікалі ў сельсавет, а больш ніхто надта і не рупіўся аб кабыле. Усе ведалі, што ўвосень, у час сіласавання, яна, выконваючы невясёлую службу таптуна, па некалькі сутак узапар праседжвала ў яме. Іншы раз ёй падавалі туды вядро вады, а падчас і не падавалі.

Мітрафану далі другую кабылу адвезці малако, толькi, як на смех, самую старую і амаль зусім сляпую. Ехаў Мітрафан на гэтай кабыле па вуліцы i, нягледзячы на старасць, на даўнюю звычку зносіць усялякія крыўды і знявагі, адчуваў сябе вельмі ніякавата. Кабыла ледзь перастаўляла ногі. Улетку яе часта запрагалі ў малатарню ці ў сіласарэзку, і паколькі яшчэ крыху свяціла ёй адно вока, дык клыпала яна гадзінамі па кругу і, відаць, была ўпэўнена, што ідзе проста. Цяпер яе таксама дягнула на круг, і Мітрафану ўвесь час трэба было адну ляйчыну трымаць туга, а другою панукваць.

Ехаў стары, і нялёгкія думкі наплывалі яму ў галаву. Быў ён, канешне, некалі маладым, ды яшчэ — адным сынам у бацькі. У якія-небудзь восемнаццаць год у яго ўжо былі свае боты, ды нават шчыгрынавыя. Гэта ў той час, калі ў многіх аднавяскоўцаў не было ніякага скуранога абутку нават і ў дваццаць год. Дзяўчаты заглядваліся на яго, бо ў вёсцы не было лепшага жаніха. Бывала, на зімнія вечарынкі хлопцы адзявалі ўсё лепшае, што ў іх было, а Мітрафан прыходзіў на вечарынку ў лапцях, садзіўся дзе-небудзь пад лямпаю i далёка выстаўляў ногі. I гэта не па сціпласці, вядома, а каб падкрэсліць сваю перавагу. «Вы вось тут пняцеся, выстаўляецеся, каб быць прыкметнымі, а мяне i так пазнаюць, бо ўсёроўна ж усе ведаюць, што ў мяне ёсць i боты і галіфэ з пярэсцікам на цяглях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x