Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы
- Название:Дабрасельцы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание
Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Мокрут пляснуў рукою па халяве, апусціў нагу і маркотна скрывіўся. Раптам здалося яму, што ён зусім i не Мокрут i не Лёўка, на якога некалі зважала ўся веска, i тым больш не старшыня Чырвонамакаўскага сельсавета. Можа таму i Даша з такім недаверам i абыякавасцю глядзіць на яго. Быў раней калгасным брыгадзірам у Дабрасельцах, дык i то, можна сказаць, што больш было павагі. Людзі не міналі на вуліцы, як іншы раз цяпер. У любы двор зойдзеш і ўжо, вядома, не выйдзеш адтуль абы-як. На працадні — і падлічаць у канцы года — цэнтнер пазаддзя атрымаеш, а хапала i хлеба i сала, i вось боты добрыя тады справіў.
Зноў пачаў хадзіць чалавек па пакоі. Пад нагамі ўжо нічога не скрыпела, усё роўна, як наўмысля. Крок выходзіў кволы, нібы старэчы. Ад гэтага рабілася яшчэ горш сумна і нейкая нудлівая крыўда лезла ў душу.
«Вунь Шулаў, дык той, нябось, не ў такім выглядзе. Паліто ў яго, праўда, падточанае, але ж боты новыя, нават з нейкай аўчынкай у сярэдзіне. А морду наеў — нават засмяяцца ўжо добра не можа, шчокі не даюць. I што чалавек робіць, чым галава занята? Будуе сабе пяцісценку на вываз ды корміць вяпрукоў. Па калгасу ў яго толькі адзін клопат: не спазніцца паслаць зводку ў раён.Рукі Мокрута ляжадь адна на адной за спіною, пальцы варушацца, паказваюць узбуджанасдь i нервовасць. Раптам адна рука апускаецца, з нейкім спалохам абмадвае канты галіфэ, а потым глыбока лезе ў кішэню. Давялося нават нагнуцца, каб добра абшарыць гэтую залішне шырокую, а цяпер ужо i не зусім цэлую кішэню. Мокрут выцягнуў адтуль круглую пячатку ў драўляным футлярчыку і адразу павесялеў, нават узрадавауся.
— Пячатачка ты мая! — урачыста прамовіў ён, трымаючы на далоні крыху зашмальцаваны ад прабывання ў штанах футлярчык i пяшчотна гледзячы на яго. — Спужаўся быў, аж у сэрцы ёкнула, — здалося, што згубіў цябе, выпала ты з маіх гэтых, ужо мала надзейных штаноў. Ажно ж не, не выпала, дзякуй богу! I што б я рабіў без цябе? Корміш ты мяне цяпер і поіш. Не адзяваеш, праўда, пакуль што, але будзеш i адзяваць! Будзеш!
Ён паднёс футлярчык ледзь не к самаму носу, падкінуў на далоні, затым моцна сціснуў у кулаку і апусціў зноў у кішэню.
— Будзе карміць, — ужо зусім упэўнена сказаў старшыня, — паіць і адзяваць! Яна ў мяне — чарадзейка, яна ўсё ўмее і ўсё можа. I нікому другому яна не трапіць у рукі, пакуль сам не аддам.
Сеўшы, нарэшце, у крэсла і адкінуўшы галаву на самы верх спінкі, нібы яго зараз пачнуць брыць, Мокрут спачатку самазадаволена залыпаў вачыма, а потым крыкнуў так, што аж сцены задрыжалі:
— Печка!
Ніхто за дзвярыма не азваўся, толькі праз якую хвіліну з дальняй бакоўкі зайшоў невялічкі хлопец, кульгавы i да таго худы i бледны, быццам толькі што выпісаўся з бальніцы. Звалі яго тут «кульгавым начальнікам», хоць афіцыйна яго пасада была даволі ўнушальнай — загадчык вайсковаўліковага стала.
— Вы каго-небудзь клікалі? — спытаў хлопец.
— Дзе Печка? — Старшыня нават не варухнуўся ў крэсле.
— Не ведаю, — спакойна адказаў хлопец. — Пайшоў некуды з фінагентам.
«Хабарнічаць», — хацеў сказаць Мокрут, ды стрымаўся: не варта залішне адкрыта выказвацца перад гэтым чалавекам. Маўчыць ён усё ды аб нечым думае. Наўрад ці што добрае ў яго ў галаве.
— Можаш ісці! — кінуў старшыня, не парушаючы сваей раскошы. — Угледзіш Печку, скажы, каб зайшоў да мяне.
Калі праз нейкі час у пакой зайшоў сакратар сельсавета Васіль Печка, Мокрут зноў хадзіў па пакоі, і крокі яго былі ўжо даволі размашыстымі і цвёрдымі. Ружова-матавы валлячок пры хадзе тросся.
— Дзе ты быў? — грозна спытаў старшыня.
Васіль Печка, малады, шчуплаваты хлопец, у летняй вайсковай шапцы, неяк замітусіўся перад начальствам, абедзвюма рукамі прыціснуў да жывата папку з паперамі і лагодна адказаў:
— Апісваць хадзілі... Апісвалі...
— Каго?
— Сідора, Сідора таго, што ў Дубках.
— Я вам наапісваю! — крыкнуў Мокрут і яшчэ больш размашыста захадзіў па пакоі. — Пазаві сюды фінагента!
— Я вам колькі разоў гаварыў! — пачаў Мокрут, калі разам з Печкам увайшоў у пакой і фінагент. Голас старшыні быў поўны злосці і абурэння. — Ніякіх апісванняў без адпаведнай пастановы! Зразумелі? Зарубіце гэта на сваіх насах! Мы павінны паважаць нашых людзей і заўсёды думаць пра іх. Калі ўжо і давядзецца каго апісваць, то толькі пры маёй асабістай прысутнасці. Ціхоня быў з вамі?
— Не было, — адказаў фінагент.
Ён стаяў побач з сакратаром і глядзеў на Мокрута з нейкай замарожанай усмешкай. Яго кашчавы, густа паморшчаны, асабліва каля губ, твар не выяўляў ні асаблівага перажывання, ні асаблівай думкі. Чалавек ён быў ужо не малады, але і пажылым яго ніхто не прызнаў бы. Постадь сухая, простая, валасы па густаце юнацкія, хоць колеру нямаведама якога: нешта накшталт мокрага касмылля. Па росту Васіль быў яму толькі па плячо.
— Ну вось, — крычаў далей Мокрут. — Нават і ўчастковы не прысутнічаў. Гэта што ж! Самаўпраўшчына? Калі гаварыць па чыстай совесці, то гэта ж здзекі над людзьмі. Што такое Сідор з Дубкоў? Я ў вас пытаю, што такое Сідор?
— Неплацельшчык, — адказаў фінагент. 3 яго твару ўсё яшчэ не зыходзіла абыякавая i крыху з’едлівая ўсмешка.
Мокрут спыніўся каля фінагента, заклаў рукі за спіну і пачаў гойдацца на нагах то ў адзін бок, то ў другі.
— А ці ве-да-еш ты?— пытаў ён, дакорліва ківаючы галавой у такт гайданням.— Ці ведаеш ты, што ў гэтага твайго неплацельшчыка ў сучасны перыяд капейкі за душою няма?
Фінагент маўчаў, але ніводная рыска не змянілася на яго твары ад гэтага запытання. Хітры служака вельмі добра ведаў свайго начальніка і разумеў, што ні гэты палымяны голас, ні гойданне ў бакі не ішлі ад нерваў, ад сапраўднага ўзбуджэння, а проста паўтаралі недзе пачутае і недзе ўбачанае.
— У яго ёсць з чаго ўзяць,— сказаў нарэшце фінагент і зусім спакойна паглядзеў старшыні ў вочы.
— Ага, дык значыць!..— Мокрут перавёў позірк на Васіля.— Дык значыцца, вы пайшлі туды, каб пажывіцца, каб прымусіць чалавека... А ну, дыхні на мяне, Печка!
Хлапец адступіў крок назад і закрыў твар кардоннаю папкаю.
— Дыхні!—Мокрут вырваў з рук сакратара папку і стаў каля яго амаль ушчыльную.— Дыхні, а то дух выб’ю!
Васіль дыхнуў спужана і коратка, нібы хто сапраўды штурхнуў яго пад бок.
— Налізаліся ўжо! Прадстаўнікі ўлады! Гнаць вас адсюль калёнаю мятлою! Не памочнікі вы мне, а чорт ведама што!
— А ну, ты дыхні!—Мокрут падышоў да фінагента. Той не крануўся з месца, толькі вышэй падняў галаву і шырока засмяяўся.
— Свіння!— з прыціскам сказаў Мокрут, убачыўшы чорныя шчарбіны і застарэлыя ўстаўныя зубы.— Няма чаго і гаварыць з табою!
Старшыня адышоў ад сваіх памочнікаў і зноў, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі. Фінагент стаў нешта гаварыць, раз-поразу ўцягваючы праз зубы паветра і квола варочаючы перасохлым языком. Аднак Мокрут ужо не слухаў яго i скоса паглядваў толькі на Васіля.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: