Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншы раз Мітрафан i польку ішоў у лапцях.

На імперыялістычную вайну яго не ўзялі, як ільготніка, а на грамадзянскую пайшоў сам, хоць жыў ужо аддзяліўшыся ад бацькі. Прышоў з вайны з дзвюма ранамі ў нагах, застаў дома ўжо ніштаватага сынка Міхаську. Малы гладзіў чырвоную зорку на бацькавай шапцы i радасна смяяўся. Падобна было, што ён спачатку ўлюбіў зорку, а потым ужо стаў прывыкаць да бацькі.

Пачаў жыць Мітрафан на трох дзесяцінах, якія выдзеліў яму бацька. (Другую палавіну надзелу пакінуў сабе.) Неўзабаве дэмабілізаванага франтавіка выбралі старшынёй сельсавета. Далі яму пячатку і папку з пажоўклымі паперкамі. Што там былі за паперкі, Мітрафан не надта і ведаў, бо чытаць умеў слаба, а пісаць, дык толькі адно сваё прозвішча сяк-так выводзіў. Работа яго, як старшыні, хоць не была тады асабліва складанай, аднак клопату давала многа i часу трацілася на гэта не мала. Разоў дзесяць на дзень трэба было прыставіць да якога-небудзь дакумента пячатку: гэта Мітрафан рабіў ахвотна i без асаблівага разбору—прыстаўляў пячадь да пратаколаў, да розных прашэнняў, да метрычных выпісак, якія выдаваў тады яшчэ поп. Разоў дзесяць на дзень трэба было выслухаць розныя загады на вызначэнне фурманак: гэта была самая цяжкая работа, бо амаль ніхто ў Дабрасельцах не хацеў ехаць у падводы, хоць нават i на самую блізкую адлегласць. Клялі Мітрафана, прасілі ў бога смерці i яму i яго дзецям. Клялі, а здымаць са старшыні не хацелі, бо нікога не вабіла стаць на яго месца і выслухоўваць такія ж праклёны.

У гэты час Мітрафан будаваўся. I вось толькі, бывала, узлезе на страху, распусціць куль саломы, а ў двары ўжо які-небудзь прадстаўнік з прадпісаннем — выдзеліць фурманку.

Не змянялі Мітрафана некалькі год, а калі змянілі, то паставілі яго ўпаўнаважаным над усім лесам мясцовага значэння. Зноў клялі яго людзі, калі не дазваляў секчы пруцце на страху або жардзе на агарожу. Пруцце і жэрдзе ў лесе ўсё ж такі не прыбавілася ад гэтага, але сам упаўнаважаны за ўвесь час сваёй новай службы ні разу не з’ездзіў у лес і сядзеў нават без дроў.

Пачалася калектывізацыя, дык Мітрафан першым у сваёй вёсцы падняў руку за калгас. Сёння ён прагаласаваў, а назаўтра пайшла дымам яго хата, сяк-так агораная за некалькі год. Усё лета і восень Мітрафан жыў у хляве і толькі ў халады ўвабраўся ў нешта падобнае на хатку, злепленую з агаркаў і кускоў верхаўя. Усё ж калгас у вёсцы арганізаваўся, і Мітрафан быў у ім першым старшынёй. К гэтаму часу ён ужо ўмеў добра правесці сход, выступіць з прамовай, самастойна разабрацца ў дырэктывах, што прыходзілі зверху.

Пад восень трыццаць шостага года Мітрафана знялі са старшыні, бо нехта падаў заяву, бьщцам ён служыў калісьці царкоўным старастам.

Пакуль чалавек даказваў, што ён ніколі не быў гэтым старастам, дык аж пасівеў, небарака. Выплакала свае вочы і прыгорбілася за гэты час яго жонка; маленькая Даша не ведала, што і рабіць, калі бачыла слёзы маці.

Усе гэтыя ўспаміны да таго захапілі старога, што ён на нейкі час забыўся трымаць ляйчынаю кабылу i ледзь не заехаў у крайні двор суседняй вёскі «Чырвоныя макі». Вольна думаецца ў дарозе, асабліва ў такой, што і спяшацца асабліва не трэба i аднолькавая слава табе будзе, паўгадзінаю раней ты прыедзеш, ці паўгадзінаю пазней. На вуліцы Мітрафан тужэй дзяржыць ляйчыну, мацней пакрыквае на кабылу. Вось ужо хутка сельсавет, а там i малочны пункт недалёка. Праязджаючы паўз будынак Чырвонамакаўскага сельсавета, Мітрафан успомніў, што яго Даша пайшла сюды. Сядзіць, напэўна, дзяўчына ў кабінеце старшыні і вучыць гэтага самага Мокрута, як што трэба рабіць. Яна можа павучыць, яна часта і свайго бацьку вучыць...

Крыўднавата трошкі Мітрафану, што дачка цяпер мала яго слухае 1 вельмі рэдка згаджаецца з ім, калі гаворка ідзе аб розных асцярожнасцях у жыцці. У той жа час і радасна бацьку за сваіх дзяцей. Вось дачка — загадчыца фермы, дэпутатка сельсавета, Міхась — аграном, працуе ў горадзе, у міністэрстве, Цімох, яшчэ зусім нядаўна Цімашок, вучыцца ў дзесятым класе. Дзеці будуць жыць шчасліва.

4

Лявон Мокрут сядзеў у старым дубовым крэсле з высокай спінкай, i гэта рабіла яго трохі падобным на суддзю. Гадоў дваццаць таму назад гэтае крэсла было прынесена ў сельсавет з папоўскага дома; вайну перажыло, некалькі старшынь на ім змянілася, i вось цяпер служыць яно Мокруту. Насупраць старшыні, ля стала, успіраючыся на кіёк, стаяла сухенькая, кволая бабулька.

— Дык усё ясна? — мабыць ужо канчаючы размову, спытаў у бабулькі Мокрут і пастукаў пальцам па рубцу стала. — Калі праз два дні не ўнясеш!..— I старшыня не гаварыў больш нічога, а ўсё стукаў пальцам.

Даша сядзела на зэдліку блізка ад стала i сумна паглядвала на Мокрутаў палец. Яна ўжо ведала, што азначаў гэты стукат, якія словы замяняў. Відаць, здагадвалася пра гэта i бабулька, бо заплакала i яшчэ ніжэй нагнулася над кійком.

— 3 чаго ж я ўнясу?— скрозь слёзы паскардзілася яна.

— Нічога не ведаю, — сказаў на гэта Мокрут.

— I каб за што быў гэты падатак, — працягвала старая, павярнуўшыся да незнаёмай ёй дзяўчыны, — а то ж за нейкую дуплаватую дзічку.

— Нічога не ведаю! — паўтарыў старшыня.

— Як гэта не ведаеш? — абурана спытала Даша і, паспешліва ўстаўшы, падхапіла бабульку за локці, нібы тая вось-вось магла ўпасці. — Сядайце вось тут, — яна падставіла старой другі зэдлік. — Сядайце і раскажыце ўсё, а мы паслухаем.

Дзяўчына з дакорам паглядзела на старшыню, а той падняў руку, каб зноў застукаць пальцам аб стол, ды раптам перадумаў. Ён устаў, паправіў на сабе фрэнчык вайсковага колеру і квола, нібы толькі для таго, каб размяць ногі, падаўся да працілеглага ад Дашы акна. Там выняў з кішэні папяросу, дзьмухнуў у цыбук так, што аж уздрыганулася бабулька, і, закурыўшы, стаў паглядваць на Дашу, нібы на падлетка, які займаецца не сваімі справамі.

— Адкуль жа вы, бабка?— спытала Даша, сеўшы са старою побач. — Нешта я вас не ведаю.

— Ды з пасёлка я, дачухна, з Жоўтай гары.

— I што ў вас там, вялікі сад?

— Ды які ж ён вялікі? — павярнуўшыся ўсім згорбленым тулавам у бок старшыні, горычна здзівілася бабулька. — Няхай бы ж прышлі паглядзелі. Тры ігрушыны стаяць. Старыя, галлё напалавіну сухое. Яшчэ бацька майго нябожчыка, як маладым быў, то пасадзіў, прынёс сеянкі з лесу. Не родзяць ужо каторы год.

— Прыдзем да вас, бабка, паглядзім. Я сама прыду.

— Дзякуй вам, дачухначка. — Старая зноў паглядзела на старшыню і, калі заўважыла, што той, пускаючы дым, пасмейваецца, утуліла ў злямчаную хустку свой зморшчаны падбародак i закашлялася.

— Можаш, старая, ісці! — не чакаючы, пакуль бабулька адкашляецца, сказаў Мокрут. Выгляд у яго быў такі, нібы ён рабіў у гэты момант вельмі вялікую ласку. — А грошы ўсё-такі рыхтуй. Вось так!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x