Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні

Тут можно читать онлайн Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні краткое содержание

Легендарныя апавяданні - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Легендарныя апавяданні - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Легендарныя апавяданні - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганна Навасельцава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яму было страшна, як ніколі. Ён шкадаваў пра кожнае забранае жыццё. Званіце пра гэта, званы! Кажыце свету праўду.

Яму было страшна. Але ж бег-уцякаў далей і далей. Не, зусім не хацеў схавацца. Проста зразумеў, хто за ім ідзе. Думаў сустрэць як роўны Чарнабогаву служку. Там, дзе вырашыць сам. Звыкся вырашаць усё па-свойму, моцна звыкся. Некалі я прывячаў такіх, моцных, самастойных. Але не цяпер, не цяпер.

Я трымаў яго за руку, трымаў увесь нядоўгі час. Ведаў, пра што ён думаў. Не шкадаваў пра знішчаны горад, не сумаваў па сябрах, якія памерлі за яго. І ўжо спазнаўшы, што ў сваёй астатняй бітве не зможа перамагчы, не баяўся, не нудзіўся. Я б мог амаль ганарыцца ім. А тады проста сказаў:

— Памятаеш мяне? Ты выбраў мой шлях. Але я ў табе памыліўся.

— Навошта ж дараваў мне перамогі? Навошта рабіў моцным? — мовіў хоць і здзіўлена, але спакойна.

— Не дараваў. Перамогу забірае варты.

— Значыць, ты нічога не зможаш без мяне.

— Не змагу. Ды прыйдзе іншы. Я буду доўга яго чакаць.

— Ты не хочаш. Ты не любіш чакаць. Ты прагнеш бітвы болей, чымсьці я.

— Не люблю. Не хачу. Але я прагну бітвы, а не крыві.

— Кроў ліецца ў бітве. Бітва — гэта кроў. У чым жа рознасць?

— У табе. У такіх, як ты. Ва ўсіх тых, хто прыходзіць змагацца і хто застаецца пасля.

— З абаронцаў горада нікога не засталося. Якая ім розніца? Не разумею цябе. З першага позірку я адчуў, што гэта незвычайны горад. Таму і захапіў яго. Таму і забіў усіх. Ты сам ад іх адступіўся. Ты сам убачыў, што яны нявартыя.

— Я б хацеў падараваць ім жыццё. Але я змог падараваць ім толькі перамогу.

— Перамогу? Я разрабаваў твой горад. Я знішчыў ягоны голас.

— А чаму, пераможца, уцякаеш ты, страціўшы ўсіх, каго прывёў з сабою? І дзе твае нарабаваныя скарбы? А голас. голас трэба чуць.

— Я страціў усіх і ўцякаю, таму што ідзе за мной нешта, з чым не можа змагацца смяротны. Я не збаяўся б змагацца з цэлым войскам.

— Я памятаю. Ты некалі гэта рабіў.

— Дык падаруй мне варты скон. Ты ж ніколі не пакідаў мяне.

— Я і цяпер цябе не пакіну. Адно, што я табе ўжо не патрэбны.

— Гэта твая адплата? За што?

— За ўсе забраныя табой жыцці. А як жа ты думаў? Вечна перамагаць і забіваць?

— Не, вечна змагацца, як і цяпер. Не баяцца. Не маліць. Годна сустракаць скон. Мне спадабалася гэта ў абаронцах твайго ўлюбёнага горада. Ды ты сам усё бачыў.

— Бачыў. Я ж быў усюды.

— Ды ў іх не было шанцу. Няшчасныя няўмекі. Што табе ў іх? Ты ж ніколі не быў жаласлівым?

— Не быў жаласлівым. І не буду. Да цябе.

— Не падманвайся. Ты ж такі самы, як і я.

І шмат казаў яшчэ. Хацеў слаўна памерці. Даказваў, што варты доўгай памяці. Немалой пашаны за справы свае. Высокага пачэснага кургана ў шырокім зялёным полі. Будзе табе курган. Не, зусім не высокі, не пачэсны. Зарасце ён хвоямі ў цёмных лясах. А табе векаваць пры ім ценем, палохаць ды здзіўляць, адно не пазбавіць жыцця анікога. І ўсё гэта я паспеў сказаць, перш чым з апошнім водбліскам сонца цябе дагнаў чорны шар. Выпусціў свае прагавітыя страшныя рукі. Ты не плакаў, не маліў. Адно кінуў мне на развітанне:

— Я памыліўся ў табе. Думаў, што ты даеш майстэрства. А ты даў толькі пакаранне за мой выбар. Ты нават горшы за мяне.

Горшы. Я ўпэўніўся ў гэтым, слухаючы бясконцы плач твайго ценю. З’яўляешся ты на заходзе сонца, ляціш па-над цёмнымі ляснымі шатамі. Крадзешся звярынымі сцежкамі, дзе не з’явіцца чалавечаму следу. Кажаш, што хочаш мяне знайсці. Кажаш, што хочаш мяне забіць. Я смяюся табе ў адказ, кажу, каб лепей шукаў, бо я да цябе бліжэй, чым здаецца. Адзіны ва ўсім свеце, хто цябе ўчуе. Хто гаворыць з табой, зноў і зноў паўтараючы, што кожны выбар мае адкупленне. А ты гнеўна крычыш, каб не казаў табе ні пра выбар, ні пра адкупленне. Іх няма для мяне, і чаму ж тады нешта такое павінна быць для цябе. Смяюся зноў і зноў не згаджаюся. Ты ж не разумееш нічога.

— Бом, бом, бом! А ці ты на мяне забыўся?

— На цябе забудзешся, пявун! Не дасі ні імгнення спакою.

— І не падумаю! Не будзе спакою табе!

— Я і не спадзяваўся. Ведаеш, пра што я падумаў? Мы абодва супыніліся ў чаканні на самай літасцівай зямлі. Дзе б яшчэ такое ўчынілася? Дзе б яшчэ ўсё так учынілася?

Гэта той княжы курган, які яшчэ не зусім забыты. Пазбавілася памяць самага цяжкага — імя таго волата, але не знікла яго апошняя дзея. Не паўстаў нанова разбураны горад. Ды аніхто не паквапіўся на пакінутае недзе там золата-срэбра. Заносіць яго вецер сухім пяском. Азёрная ж вада ля той паўвыспы, дзе некалі жылі людзі, дагэтуль салёная. Вада ўсё памятае. І зямля памятае. Там агортваюцца тужлівымі ценямі промні вечаровага сонца. Там не пяюць птушкі. Не славяць жыццё. Ды не паглынуць вада з зямлёю зарослы лесам курган, дзе спачывае злавесны. Які хацеў багаццяў. Які ўсё пакінуў. Хіба гэта не літасць? Не прабачэнне? Я ведаю, у цябе ёсць што сказаць пра гэта, звонкагалосы. Можа, некалі і скажаш.

— А ведаеш, у чым я ўпэўніўся, бом, бом, бом? Што і ў табе б’ецца жывое сэрца. Яшчэ мацней, чым ува мне.

— Не смяшы мяне, звонкі. Гэта нават не смешна. Ты ж сам казаў.

— Бом, бом, бом! Казаў, што ты аніколі не паспагадаеш. Казаў. Але і вяшчунныя званы памыляюцца.

— Не веру табе!

Падняўся зарослы лесам курган, а ты яшчэ доўга адчайна трызніў. Вінаваціў мяне, наракаў на белы свет. І праўда была ў тваіх словах-скаргах. А я хутка пайшоў-павандраваў далей. Множыць роспач, дадаваць слёзы да слёз. Я заўсёды хадзіў з людскім гневам, з цёмнымі наваламі. А ты заўсёды гучаў у сэрцах песняроў, заставаўся ў іхніх жывых словах. Мы сустрэліся зноў хутчэй, чым можа здацца. І тады я цябе зразумеў.

— Бом, бом, бом! Ты заўсёды разумеў мудрых. Памятаеш мудрага?

— Не забыў. Але не ён, князь, падаўся мне такім.

Мудрэйшым за князя быў і шчыры, і просты.

Мусіў і служыць, і бараніць. Ісці першым пакручастымі шляхамі. Але заўсёды вяртаўся да сваёй зямлі, самай блізкай, самай важнай. Не шанаваў свайго ўладара, хоць быў адданым яму. Што і казаць, я раней нячаста бачыў такое. «Чаму ж тады верна служыш?» — пранік у чалавечыя думкі. І прызнаўся не мне, а сабе: «Не яму служу, свайму краю». Магло быць і горай. Я ж не забываў пра таго, злавеснага. Цяжка мне забыць.

А небяспечнае чакае нас усіх бліжэй, чым здаецца. Хадзілі чорнымі наваламі адданыя князю, многія не вярталіся. Тыя, хто здабываў перамогу, станавіліся гордымі і няўважлівымі. Але і на сваёй зямлі можа адбыцца страта. Пра гэта пыхлівыя забываюць так часта. Уганараваным быў і мудры ўладар. Іхнімі перамогамі, іхняй самаўпэўненасцю. І што з таго, як годна трымаў тураўскі пасад? Здарыцца ж такое, што на паляванні застаўся без анікога. І тады да яго, тураўскага, выйшаў вялізны раз’юшаны тур.

Не выйшаў, напаў. Не пабачыў у чалавеку сваёй іскрынкі. Але была тая маленькая ў простым, адданым. Бо зразумеў адразу, што трэба ўчыніць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Легендарныя апавяданні отзывы


Отзывы читателей о книге Легендарныя апавяданні, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x