Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні

Тут можно читать онлайн Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні краткое содержание

Легендарныя апавяданні - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Легендарныя апавяданні - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Легендарныя апавяданні - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганна Навасельцава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нас пабудзілі. Нечакана. Раптоўна. Мы не ведалі, хто яны былі. Мы не разумелі, чаго яны ад нас чакалі. А яны плакалі, пакутавалі, прасілі. І хутка-хутка знікалі. Змяняліся, прыходзілі новыя. І зноў новыя. І зноў. Пакуль не ўцямілі мы, што яны нам маліліся, што жадалі абароны ды спагады. І ці мала чаго яшчэ. Мы доўга не маглі да ўсяго дайсці. Але яны нас здзівілі. Мы былі і моцнымі, і трывалымі, ды толькі дадаць сваёй сілы іншым, слабым ды кволым, не маглі.

А яны прасілі. Хадзілі вакол нас спеўнымі карагодамі. Прыносілі тое, што самі называлі дарункамі. Станавіліся на калені, утрапёна цягнулі рукі. Яны спадзяваліся. Яны чакалі. А мы. А мы не адразу здагадаліся, як так учыніць, каб падзяліцца сваёй веднасцю. У веднасці ж сіла. І цяпер нам шкада толькі пра адно. Шкада, што нам не толькі маліліся, шкада, што нам прыносілі кроў.

— Навошта, навошта яны гэта робяць, калі самі жывуць усяго імгненне? — нам хацелася заплакаць з крыўды, каб яны пачулі нашыя галасы.

Але занадта кароткімі былі іхнія імгненні, каб нас пачуць. Нас і цяпер цяжка пачуць, на вялікі жаль. Мы ж не мовім. Але лятуць, лятуць нашыя думкі па-над светам. Нашыя ўспаміны. Жаданні. Жаданні.

— Не шукайце каля нас заклятых скарбаў. Не спадзявайцеся марна. Схавалі мы іх глыбока-глыбока. Маеце ўжо найдаражэйшы скарб. Шануйце яго!

А яны, яны забываліся. Тады, як зырка ўспыхнуўшы, падалі долу нябесныя агніскі, яны марнавалі дарэшты дарагія імгненні, вынаходзячы новую зброю. Камяні хутка змяніліся мячамі. На мячах пачалі біцца. За лепшую зямлю, як быццам малы белы свет. За гонар і славу, як быццам патрабуюць яны крыві. За мяккае жалеза колеру сляпучага сонца.

— А яно ж тут пры чым? — не маглі мы зразумець, хоць і вельмі хацелі.

Мы сталіся халоднымі межамі, пазначаючы шляхі варажнечы. Шляхі зда-

бытку сонечнага жалеза. Шляхі роспачы і пакут. Шляхі старат такіх каштоўных імгненняў. Падалі нябесныя агніскі, стаміўшыся гладзець на ўсё гэта. І мы чулі, як нават самыя жорсткія называлі агнісак зоркамі ды знічкамі. Верылі, што суладныя яны з нейкім кароткім імгненнем. Верылі, хацелі дакрануцца вечнасці. Толькі не ведалі, што пазбаўляе вечнасці пралітая кроў. Ад таго паўсталі мы на высокіх курганах, рукатворных, нават прыгожых. Паўсталі не па сваёй волі. Яны хацелі, каб мы, вечныя, пазначалі курга­ны, сталі напамінам пра тых, хто дарэмна страціў сваё каштоўнае імгненне. Хто павінен знайсці ў тых курганах вечны спачын. Яны падманваліся. Яны непапраўна памыляліся. Мы так гневаліся на іх за гэта.

Моцна. Адчайна. Хоць і хацелі гэта змяніць. Не ведалі, не ведалі, як учыніць такое. Навучыліся іх разумець. Навучыліся думаць, як яны. Але не ведалі. Ды зусім нечакана нам дапамог адзін з іх, імгненных. Ясных, нібы сапраўдная агніска. Можа, ён і стаўся нашай зоркай. З’явіўся раптоўна, як ляскатлівы Пярун, што цаляе ў нас сваімі стрэламі. Не, зусім не Пярун. Гэта проста азываецца нам вітаннем высокае неба.

Мы не прадказвалі яго нараджэння. Мы яго не чакалі. Хоць апасля яго мы здолелі навучыцца і прадказанню, і чаканню. А ён прыйшоў да нас на зломе часоў, калі яшчэ было шмат тых, якія нам спявалі, якія нам маліліся. І калі ўжо прыходзілі іншыя. Схіляліся перад крыжам. Пакутавалі. Здзекаваліся. Думалі пра сваё кароткае імгненне, але бераглі яго яшчэ меней, чым нашыя першыя. Але ён не быў ні першым, ні другім.

Заснаваў горад, назваўшы сваім імем, сын чарадзея. А імя яго азначала барацьбу. Але не шмат і змагаўся, хоць меў неспатольную прагу да жыцця. Спрабаваў вынішчаць старое, але яму ж самому мізэрнымі здаліся тыя спра­вы. А калі зразумеў гэта, прыйшоў да нас. Убачыў. Знайшоў. Мы адчулі дотык прагных рук і біццё халоднага сэрца.

Чамусьці тады здалася-згадалася халодная бель нашай снежнай радзімы, непаўторнай, першай. І доўгае падарожжа, якое аніяк не магло скончыцца. І шчырая чуласць да першай пачутай малітвы. Як быццам можа быць меней чуласці да ўсіх астатніх малітваў. Як быццам не новае падарожжа адкрывае новы свет, такі важны, такі патрэбны. Як быццам першыя снягі даражэй нам за пабачаныя тут імгненні. Як быццам. Мы ўспомнілі яго прадзеда, вясёлага, маладога. І яго самога малым. А цяпер ён выбіў проста на нас, што просіць дапамогі. Не, ён ніколі не ўмеў прасіць. Назваўся рабом. Назваўся адным з тых, якія пакланіліся крыжу. Не, ён не ведаў, што такое пакора. Прабачэнне. Літасць. І не хацеў ведаць ніколі. Нам не было балюча. Мы ж — моцныя...

Мінулася ягонае імгненне. А мы панеслі сказаныя ім словы. Абдуманыя, узважаныя. Няхай яго памятаюць. Ён жа так баяўся забыцця. Назваў горад сваім імем. І доўга-доўга пасля маладыя, наіўныя ды чыстыя сэрцам іх чыталі, супыняліся, скаланаліся ад роспачы. Адкуль прычакаць дапамогі? Што зрабіць за сваё кароткае імгненне? Дакраналіся да нас рукамі. І тады чулі нашыя галасы. А мы падказвалі, суцяшалі. Мы памятаем іх, памятаем усіх. Нам цяжка, але мы — памятаем.

Апасля мы сустракалі нямала такіх, як ён. Не рабоў. Уладарных. Праніклівых. Каменных. Здольных скамяніць. Гэта лягчэй, чым здаецца. Прыходзілі і сыходзілі імклівыя, імгненныя зямныя зоркі. Самыя ясныя, зыркія. Мы хацелі, каб яны даўжэй затрымаліся побач з намі. Але каб камянець. Мы не жадалі гэтага для іх. Мы б не пагадзіліся пусціць у іхні свет нашую сілу.

— За справы свае застанься стаяць тут, пакуль не буду вяртацца назад, — сказала тая, якую мы не маглі не пачуць.

Па праву любові да сваёй зямлі. Раней намі ніколі не бачанай. Незвычайнай. Яна выправілася ў далёкае падарожжа. Мы ўжо ведалі, што яна не вернецца. Яна ведала, што не вернецца, хоць і марыла вярнуцца болей за ўсё. Яе прысуд таму, хціваму, быў справядлівым. А можа, за гэта трымалася яе надзея.

— А ты будзеш стаяць тут, у прыдзвінскіх хвалях, ды чакаць яе. Тады атрымаеш сваё сонечнае жалеза. Тады зноў зможаш цягнуць рукі да таго, што не тваё. Зможаш хадзіць па цёмных дарогах. Адбіраць у іншых імгненні. А пакуль што пабудзь з намі, — сказалі мы таму.

Заплакаў. Загаласіў. Папрасіў літасці — забраць яго імгненне. Але не былі мы літасцівымі. Тады, як пайшла нашая сіла ў свет, мы пабачылі, што і той, хто стаў каменем, усё ж можа спачуваць. Асабліва, калі спадзяецца на ратаванне. А яшчэ мы зразумелі, што можам будзіць. Можам стаць жывым голасам зямных зор, які гучыць праз час. Які гучыць у часе. Той, хто пачуе яго, будзе мудрым, моцным, вечным.

— Вечным?

— Такім. У вечнасць прабіваюцца зямныя зоркі.

Адзін прабіўся. Быў гонарам цэлага краю. Хоць чаму быў? І будзе. Ганарлівейшы за таго, не раба. Мы стаміліся ад здрадніцтва, ад падманаў. Здаецца, мы чакалі толькі яго. Мы не так сабе прадказалі нараджэнне:

— Вітаем цябе, вітаем.

Ён пачуў наш голас. Нездарма ж меў вітальнае імя. Вітаўт. Прывечаны. Абраны. І супыніў час па-над сваёй зямлёй. Пакінуў яго ў песнях, у сказах, у кнігах. Прыходзіў да нас. Хацеў застацца з намі. А хто ж мы такія, каб адмовіць у такім простым?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Легендарныя апавяданні отзывы


Отзывы читателей о книге Легендарныя апавяданні, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x