Мікола Гамолка - Цытадэль неба
- Название:Цытадэль неба
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание
Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Але я з Дзянісавым нічога не заўважаў. Віктар нават злаваўся, што мы такія блізарукія, і быў цвёрда ўпэўнены, што перахоплены перадачы з далёкага, чужога свету.
Прайшлі хвіліны. Мы чакалі разгадкі. I вось на экране тэлевізара на нас раптам утаропіўся чалавек.
Перад намі была Зямля. Віктар вінавата заміргаў вачыма і апусціў галаву. Прадказанні яго не збыліся.
Мы з цікавасцю сталі разглядаць воблік нашага зямнога сябра. Трое сутак карабель блукаў па халоднай, нязведанай пустыні, трое сутак маўчала радыё і тэлевізары.
Чалавек на экране ўсміхнуўся, і мы выразна ўбачылі яго разумныя крыху касаватыя вочы.
— Прывітанне з Пекіна! Мы прынялі вашы сігналы, але доўга не маглі знайсці ваш карабель. Ваньсуй!
Колькі шчырасці і цеплыні было ў гэтым братэрскім прывітанні! Miлая, родная Зямля, ты прыгожая і слаўная, магутная і велічная розумам чалавека. Два мільёны кілометраў раздзялялі нас, але мы як-бы не заўважалі гэтай бясконцай далечыні, глядзелі адзін аднаму ў твар, гаварылі, гаварылі...
Зямля нас шукала. Вочы нашы ярка і пераможна свяціліся, у сэрцах нарадзілася няўтольная прага змагання. Мы звязаліся з Масквой і, расказаўшы аб сваіх прыгодах, пачалі раіцца, як лепш увайсці ў арбіту Зямлі і наблізіцца да Месяца.
Фатонны рухавік прышлося выключыць. Калі даць яму волю, ён можа разагнаць ракету да неверагоднай хуткасці — 290 тысяч кілометраў у секунду. Але з такой хуткасцю трэба пачакаць. Яна спатрэбіцца ў будучым, калі адважныя астранаўты накіруюцца ў шлях да бліжэйшай ад Сонца зоркі.
Бязважкасць дала нам магчымасць працаваць. Іван Іванавіч зноў зацікавіўся Плутонам. Доўга глядзеў у тэлескоп, фатаграфаваў, рабіў вылічэнні. I калі я здаваў вахту Віктару, ён раптам падышоў да нас, абняў за плечы і з глыбокім сумам сказаў:
— Вось што, саколікі, у нас траур.
— У чым справа? — спалохана перапытаў Віктар.
— Плутона няма,— задуменна адказаў Дзянісаў.
— Мы не разумеем вас! — закрычалі мы з Віктарам.— Ён сутыкнуўся з каметай?
— Не. Здарылася страшнае і непаўторнае — ён выйшаў з сваёй арбіты, адарваўся...
Мы ўсё зразумелі. Віктар падбег да тэлескопа і прыпаў да акуляра. Я не зводзіў вачэй з твару Дзянісава. Можа ён жартуе? Навіна была такой нечаканай, што не хацелася верыць.
Гэта-ж страшэнная катастрофа! Цяпер зразумела, яна — вынік выбуху на Сонды, небывалай магнітнай буры.
А Плутон знаходзіўся ад Сонца на адлегласці 6000000000 кілометраў, дзе сіла сонечнага прыцяжэння вельмі нязначная. Адкрыты толькі ў 1930 годзе, Плутон нават у магутныя тэлескопы быў бачны з цяжкасцю, як слабая зорка без прыкметнага дыска.
Магчымасць выхаду Плутона з арбіты, адрыву ад Сонца даўно прадказвалася вучонымі. Планеты-ж, хоць марудна, але няспынна аддаляюцца ад знешняга свяціла. I, вядома, Плутон, знаходзячыся на самай крайняй граніцы сонечнай сістэмы, павінен быў адысці на такую адлегласць, дзе канчалася ўлада Сонца. Ён не дачакаўся гэтага часу. Гібель яго паскорыла ўзнікшая магнітная бура.
Вельмі шкада, што ўсё гэта здарылася. Сонечная сям’я планет збяднела.
Бывай, Плутон! Шкада, што ты пакінуў нас. Калі-б трохі раней былі вынайдзены фатонныя рухавікі, людзі-б абавязкова наведалі цябе. Былі-б загадзя ўстаноўлены аўтаматычныя радыёстанцыі, і ты не загубіўся-б у цёмнай пустыні неабсяжнага сусвету, пасылаў-бы сігналы на Зямлю, расказваючы людзям пра свой шлях у пошуках больш надзейнага прытулку.
27 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.
Мы ляцім! Не ляцім, а, здаецца, правальваемся ў бездань. Палёт па інерцыі — гэта своеасаблівае свабоднае падзенне, якое выклікае пачуцце бязважкасці. Лёгкасць рухау узбуджае нас, хочацца некуды ісці, бегчы, ляцець.
Не вельмі прыемна прывыкаць да такіх незвычайных абставін. За сабой даводзіцца пільна сачыць, каб часам не страціць роўнавагі, не адарвацца ад намагнічанай падлогі. Кожны тут па-свойму перасоўваецца па каюце.
Я, прызнацца, люблю адпіхнуцца ад падлогі і ў адзін моман дасягнуць патрэбнага месца. Праўда, часам здараюцца пралікі, і я трапляю ў смешнае становішча. Іншы раз, моцна адштурхнуўшыся ад падлогі, я ўжо не магу апусціцца на яе, сутыкаюся з супрацьлеглай сценкай i адскокваю, як футбольны мяч.
Бывае i наадварот: разгону не хапае, i я павісаю ў паветры. Размахваю рукамі, дрыгаю нагамі — нічога не дапамагае. Тады на выручку прыходзяць Дзянісаў ці Віктар.
Ужо мінулі суткі, як наш карабель узяў кірунак да Зямлі. Хоць мы ляцім з небывалай хуткасцю, карціна сусвету не мяняецца. Навакол дзівосны россып сузор’яў. Калі-б крыху не павялічыўся дыск Зямлі, нельга было-б нават сказаць, што мы рухаемся. Проста перад акном абсерваторыі ляжыць зіхатлівы бераг Млечнага шляху, да якога, як бы магутнымі штормамі, сагнаны кучаравыя туманнасці i буйная галька адшліфаваных у касмічным акіяне зорак.
3 Зямлёй карабель падтрымлівае пастаянную сувязь. Іван Іванавіч паведаміў у Маскву і ўсім замежным абсерваторыям аб лёсе планеты Плутон. Мы ўжо атрымлівалі паведамленні, што назіранні Дзянісава пацвердзіліся.
Асабліва цікавай была размова з Хлебнікавай і Вілі Рэндолам. Мы падрабязна расказалі аб умовах палёту ў час магнітнай буры, аб рабоце фатоннага рухавіка. Выпрабаванне пацвердзіла разлікі вучоных. Цяпер можна смела распрацоўваць трасы на Марс і Венеру, на Юпітэр i Сатурн.
Сёння ў нас свята. Аб ім мы даведаліся зусім нечакана. Калі Дзянісаў закончыў перадаваць на Зямлю вынікі сваіх астранамічных назіранняў, раптам на карабель прыйшла тэлеграма. Начальнік Маскоўскага касмадрома горача віншаваў Віктара Машука з днём яго нараджэння. Віктар быў уражаны: ён сам забыў, што гэты дзень — знамянальная ў яго жыцці дата.
Вядома, з выпадку такой урачыстасці, снеданне было асаблівае.
— Дваццаць пяць год — круглая дата,— гаварыў Іван Іванавіч з усмешкай.— Тут не абыйдзешся без выдаткаў.
Віктар расцвіў ад радасці. Яго дзень нараджэння адзначаецца ў космасе! Яму першаму з людзей выпала такое шчасце!
За сталом было ажыўлена, шумна. Дзянісаў наліў юбіляру поўную шклянку шампанскага. Я таксама хацеў выпіць, але Іван Івайавіч не дазволіў, бо мне заступаць на вахту. Ён прапанаваў мне піва. I, чокнуўшыся з усімі, сказаў, звяртаючыся да імянінніка:
— Помні, Віктар, дваццаць пяць год — гэта рубеж юнацтва і сталасці. Ты вырас, узмужнеў, загартаваўся. Зразумей: дрэва трымаецца за землю карэннямі, а чалавек за жыццё — праўдай. Віншую цябе, жадаю шчасця і ўдачы.
Я заўсёды захапляўся Дзянісавым, а сёння адкрыў новую рысу яго характару — бацькоўскую клапатлівасць, гонар за чалавека.
Я чакаў, што Віктар атрымае новыя тэлеграмы. I, вядома, баяўся, што адна тэлеграма будзе наташына. Трывога аказалася дарэмнай. Наташа маўчала. Яна не паяўлялася і ў студыі тэлецэнтра.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: