Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Тут можно читать онлайн Мікола Гамолка - Цытадэль неба - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание

Цытадэль неба - описание и краткое содержание, автор Мікола Гамолка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цытадэль неба - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Гамолка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над галавой — чорная глыбіня неба, засыпаная кучамі зор i засланая белымі і ружовымі туманнасцямі.

Дык ён-жа на Месяцы!

Але чаго дрыжаць сцены шчыліны? Можа і сапраўды ён апынуўся ў родным горадзе

Роб Пітэрс зварухнуўся і хацеў устаць. У гэты момант над шчылінай вырасла нейкае страшыдла і закрыла сабой вузкае ледзяное неба. Роба ахапіла жудасць. Ен хутчэй адсунуўся ў бок, прыціснуўшыся да крутой сцяны шчыліны. У тую-ж хвіліну на месца, дзе ен спаў, зваліуся аграмадны круглы валун. Цяжка ўздрыгнула глеба.

— Ну вось, і ўся твая свабода, Роб Пітэрс, — пачуўся задаволены голас.

Ды гэта-ж Поль Арноль! Ен стаяў над краем шчыліны і быў добра бачны на фоне зорнага неба.

Мярзотнік! Ён яшчэ не паразумнеў! Хацелася выскачыць з яміны, штурхнуць яго самога ў чорную яе глыбіню, закідаць каменнем. Але гэта быў хвілінны гнеў. Праз момант Робу нават стала смешна.

— Хэлло, містэр Поль! — сказаў Пітэрс, знарок не паказваючыся з ямы.

Поль уздрыгнуў, замітусіўся над краем шчыліны.

— Клянуся Юпітэрам, гэта голас Роба, — трапяткім голасам прамовіў ён і, запаліўшы ліхтар, асвяціў наваколле.

— Вы не памыляецеся, сэр,— Роб з лоўкасцю акрабата выскачыў з яміны і стаў побач са сваім ворагам. Поль хацеў кінуцца ўцякаць, але Пітэрс схапіў яго за руку.

— Сэр, чакайце! — і, задыхаючыся ад хвалявання, прадаўжаў: — Я ўбачыў камень вашай нянавісці. Вы прыдавілі ім сваё сумленне. Аднак з гэтым усё скончана. Ведайце, я не помслівы чалавек. Каб наперад нічога непрыемнага не здарылася, я, містэр Арноль, вымушаны буду пасяліцца ў каюце ракеты.

Поль Арноль усё зразіумеў. Ён нічога не адказаў, ускінуў галаву і шпарка накіраваўся да рэштак «Анаконды».

Роб прыкусіў губу. Потым павольна, уразвалку закрочыў следам за ім.

Так і ёсць—Поль стаў на варце ля ўваходу ў каюту.

Хоча перашкодзіць яму? Што-ж, іншага і нельга было чакаць ад гэтага чалавека.

Роб Пітэрс вьгпрастаў сіутулыя плечы і, сціснуўшы кулакі, спыніўся каля ракеты.

— Слухайце, сэр,— сказаў ён стрымана.— Ваша ўпартасць загубіць вас.

Не паспеў ён закончыць сваёй думкі, як Поль раптам наваліўся на яго. Роб упаў. Перад вачыма, закруцілася неба, пахіснулася, стала насторч панурая пустэльня з вуглаватымі вострымі скаламі. Яны душылі адзін аднаго, тузаліся, дзіка хрыпелі.

Пахістваючыся, як п’яны, Роб павольна ішоў да ракеты. Колькі часу ён змагаўся з Полем? Цяжка сказаць.

Навокал па-ранейшаму панавала ноч.

Па целе прабеглі халодныя дрыжыкі. Ці не захварэў ён часам? Дрыжаць і падгінаюцца ногі. Трэба аддыхацца, адпачыць. На гэты раз Поль быў асабліва разлютаваны і моцна памяў яго ў бойцы.

Але нічога! Перамога аказалася ўсё-ж на яго, Роба, баку. Няхай цяпер паляжыць, пастогне, гад.

3 гэтага часу ўсё пойдзе інакш.

Роб пралез праз адтуліну ў ракету, забарыкадзіраваў уваход нейкімі скрынкамі.

А цяпер можна і ўладкавацца. Ён знайшоў абгарэлую канапку, лёг на яе і выцягнуў знясіленыя ногі.

I адразу вярнуўся спакой. У галаве з’явіліся спачатку бязладныя, а потым i больш выразныя думкі.

Хопіць! Надакучыла! Ён ужо як след навучаны гэтым мярзотнікам. Трэба, нарэшце, навучыць фанабэрыстага Поля паважаць людзей.

На чацвёртыя суткі з-за небасхілу ўзышло Сонца. Гэта былі апошнія суткі жыцця двух чалавек на Месяцы.

Роб Пітэрс з 72 гадзін пражытага часу пасля апошніх падзей зусім нямнога патраціў на адпачынак. Ён быў задаволены: перад ім ляжалi тры тоўстыя спісаныя блакноты.

Такім чынам падарожжа заканчвалася. Можна было спакойна паміраць. Калі людзі знойдуць, нарэшце, гэтыя запісы, яны даведаюцца аб пакутлівых, драматычных гадзінах іхняга жыцця.

Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжала на падлозе. Роб паглядзеў на яго, і думкі аб смерці адразу зніклі.

Смерць! Гэта-ж змрок, жудаснае бяздонне. I няўжо давядзецца трапіць у яе халодныя, жорсткія абдымкі? Нeкалі ён, Роб, ляжа ля ракеты тварам уверх, будзе глядзець на Зямлю, нябачнымі ніцямі звяжацца з ёй і, калі надыйдзе апошняя хвіліна, пашле да яе сваю душу, сэрца нязгасныя шчырыя думкі і парыванні.

Роб устаў з-за высокай скрынкі, якая служыла яму пісьмовым столікам, сабраў усе тры блакноты, звязаў іх шпагатам і паклаў на самым прыкметным месцы каюты.

— Вось і ўсё,— сказаў ёы тонам чалавека, які быў рады за вынікі сваёй працы.— Цяпер можна i адпачыць.

Ён злавіў рукамі сонечны прамень, глядзеў на яго з хвіліну, потым рашуча падышоў да адтуліны і раскідаў у бакі скрынкі, дошкі, кавалкі жалеза, што загароджвалі яе.

— Арноль, вы жывы? — сказаў ён іу бязлюдную ціхую прастору. — Заходзьце. Я вас чакаю.

Праз момант непадалёку ад ракеты заварушыўся доўгі цень, і ўслед за ім з’явіўся Арноль. Гэта быў ужо зусім другі чалавек — з шэрым змрочным тварам, з патухшымі вачыма.

Ён дрыжаў, як у ліхаманцы, аблізваў языком перасохлыя губы.

— Холадна? — спачувальна спытаў Роб.

Поль нічога не адказаў і, адшукаўшы месца, сеў.

Роб Пітэрс, заглушаючы трывогу, маўкліва прайшоўся па каюце, спыніўшыся ля вялікай сонечнай плямы, што ляжала перад адтулінай, сказаў:

— Хачу паведаміць вам, Поль: я сваю работу закончыў. Гісторыя нашага падарожжа будзе вядома людзям. А цяпер падзелім рэшткі нашых прыпасаў. Іх якраз хопіць роўна на 24 гадзіны...— Ён прыпыніўся, як-бы нешта абдумваючы, потым павярнуўся тварам да свайго кампаньёна і працягваў: — Дзе ваша абвінаваўчае заключэнне? Спадзяюся, яно вам больш не спатрэбіцца...

Поль Арноль, пачуўшы гэтыя словы, уздрыгнуў, нібы прачнуўшыся, потым неахвотна павярнуўся, дастаў з кішэні складзеныя паперкі i парваў іх.

Гэта было крыху нечакана для Роба: Поль, выходзіць, паразумнеў!

Канфлікт між двума жыхарамі Месяца быў ліквідаваны.

— Поль, скажыце мне што-небудзь,— звярнуўся Роб да капітана ракеты, калі яны паснедалі і запоўнілі свае балоны рэшткамі кісларода.

Поль цяжка ўздыхнуў і панура апусціў галаву.

— Што я магу сказаць? — прамовіў ён ціхім, поўным суму голасам.— У душы пуста, у галаве — пуста, а на сэрцы — камень. Лепш давайце маўчаць, сэр.

— Я не згодзен з вамі, Поль,— энергічна махнуўшы. рукой, адказаў штурман.— Маўчаць гэта значыць аддаць сябе смерці. А я не хачу здавацца ёй, не хачу! Чуеце? Я паспрабую змагацца з ёю,— усклікнуў ён горача.

— Я ўжо змагаўся з ёю. Памятаеце? — хмура кінуў Арноль.

— Я не думаю карыстацца вашым метадам. Наколькі мне вядома, хітрасць нікога яшчэ не выручала, апрача лісіцы.

Поль узняў галаву і апаліў Роба злосным позіркам. Вусны яго заварушыліся, ён нешта хацеў сказаць, але Роб папярэдзіў:

— Не будзем зводзіць рахункі, капітан,—сказаў ён мякка.—Я рады, што мы сталі з вамі таварышамі. Дайце руку, містэр Арноль. Выйдзем з гэтай клеткі. Тут цесна i змрочна. Нам трэба бачыць усё: Сонца, Зямлю, неба i нашу пустынную планету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Гамолка читать все книги автора по порядку

Мікола Гамолка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цытадэль неба отзывы


Отзывы читателей о книге Цытадэль неба, автор: Мікола Гамолка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x