Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Тут можно читать онлайн Мікола Гамолка - Цытадэль неба - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание

Цытадэль неба - описание и краткое содержание, автор Мікола Гамолка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цытадэль неба - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Гамолка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі прасачыць ход усіх падзей, знайсці прычыны загадкавай катастрофы, экіпажу ракеты цяжка будзе адхіліць ад сябе паток паклёпу, хлусні, пагроз. Лёс яго загадзя вырашаны.

Дзянісава здзівіла маўклівасць i незразумелая замкнёнасць Поля Арноля. Чаму ён не хоча ні з кім параіцца аб сваёй бядзе? Гэта выпадковасць, ці загадзя прадуманы разлік? Можа ён спадзяецца на нешта? А перад імі тоіцца, хавае праўду?

Цікава было-б пагаварыць з Робам Пітэрсам. Але штурман яшчэ вельмі слабы.

Сёння па плану работ Віктар быў пасланы да кратэра Эўдокса, каб там правесці разведку, вызначыць раёны залягання радыёактыўных руд. У памочнікі яму Дзянісаў даў Поля Арноля.

— Глядзі-ж, Віктар,— папярэдзіў начальнік экспедыцыі,— заданне адказнае. Будзьце асцярожнымі.

Віктар бадзёра ўсміхнуўся і, па-сяброўску ляпнуўшы Поля па плячы, сказаў:

— Я з гэтым волатам зрушу там усе горы...

Ён ускінуў на плечы рэнтгенометр, кіўнуў галавой Арнолю, i яны, уключыўшы рэактыўныя касцюмныя маторчыкі, імкліва панесліся ў далячынь.

Чым больщ прыглядаўся Арноль да Віктара Машука, тым больш выспявала ў яго думка выкарыстаць гэтага штурмана, яго нейкую незадаволенасць, для захопу ракеты. Тысяча д’яблаў! Ён вярнуўся-б назад на Зямлю не зганьбаваным няўдачнікам, а сапраўдным героем. Выдатная думка!

Але як яе здзейсніць? «Вось каб што-небудзь здарылася з Дзянісавым i Алегам Драздом, — думаў ён. — Скажам, нечакана зваліўся на іх метэор, ці прываліла-б іх каменная скала. Стой! — супыніў ён свае думкі.— А навошта чакаць? Можна-б што-небудзь прыдумаць... А тым часам падвярнуўся ўдалы момант пагаварыць з гэтым рыжаватым фанабэрыстым юнаком».

Поль Арноль кашлянуў i нечакана спытаў:

— Містэр Машук, скажыце, вы шчаслівы?

— Вядома, — адказаў той, здзіўлена паглядзеўшы на кампаньёна.

— А багаты?

— Хіба вы не чулі: мільянер!

— Колькі-ж у вас мільёнаў? — вытрашчыў вочы Поль.

— 200 мільёнаў чалавек, якія працуюць на мяне, а я на іх!

— О, містэр, гэта пахвальна! Але не нова. Здаецца, сэр, — i ён прыжмурыў вочы, як-бы намагаючыся нешта прыпомніць, — вы паўтараеце чужыя словы...

— Словы свайго суайчынніка Валерыя Чкалава — адказаў Віктар.

Поль Арноль быў азадачаны адказам Віктара Машука. Але ён не хацеў адступіцца.

— Я ведаю, вы гэта гаворыце не ад шчырага сэрца. Вы разлічвалі на эфект.

— А вы на што разлічваеце, сэр? — бліснуў злосна вачыма Віктар.— Хопіць! Усё для мяне зразумела.

— Сэр, — не сунімаўся Поль. — Я хацеў вам проста прыпомніць, што чалавек павінен браць ад жыцця ўсё, што можна, нават пры неспрыяльных умовах.

— Мы ўсё і бярэм, містэр.

— Для вашых 200 мільёнаў?—кпліва прамовіў капітан «Анаконды».—А вось мы бярэм для саміх сябе. Ведаеце вы, што ў сейфах нашых Штатаў падрыхтаваны для траіх чалавек пяць мільёнаў долараў? Вы ўяўляеце — бездань грошай! Ды вось крыху няскладна атрымліваецца, у нас нехапае трэцяга чалавека...

— А Макс Вэл? Вы пра яго забыліся? Ён жа жывы, здаровы...

— Але павіс у космасе, не даляцеў да Месяца — ён выключаецца з разліку,— катэгарычна зазначыў Поль Арноль.

— Значыць, вы шукаеце прэтэндэнта на яго долю?

Поль Арноль ажывіўся і, зазірнуўшы ў твар Віктару, радасна сказаў:

— О, вы разумееце мяне з поўслова, містэр. Гэта пахвальна, вельмі пахвальна.

— Вядома, разумею,— ужо зусім весела прамовіў Віктар, цешачыся намаганнямі чужака. Ён памаўчаў хвіліну, потым дадаў: — На чужым гарбу хочаце ў рай прабрацца.

Поль Арноль прыкусіў губу. Аказваецца, яго старанне было дарэмным. Тэты рускі хлапец — заядлы комуніст. Які непрыстіупны і калючы! Голай рукой не возьмеш...

Капітан «Анаконды» засумаваў. А ён так спадзяваўся! Значыць, яго план нумар адзін праваліўся? Што-ж прыдумаць цяпер?

Віктар Машук спыніўся, паглядзеў на карту.

— Ну, містэр, — сказаў ён. — Мы тут павінны разыйсціся. Вы пойдзеце па правым баку Эўдокса, а я па левым. Бачыце па сваёй карце?

— Бачу, сэр.

— Калі што заўважыце, перадавайце па радыё. Сустрэнемся на поўднёвых адгор’ях кратэра.

Поль маўкліва кіўнуў галавой і, выбраўшы арыентыр для свайго руху, паволі накіраваўся па маршруту.

Цяпер гэтая прагулка страціла для яго ўсю цікавасць. Ён падскокваў, высока ўзлятаў у вышыню, падоўгу спыняўся на выпуклых валах, заглядаў у шырокія чорныя шчыліны. На паказанні рэнтгенометра не пазіраў. Навошта служыць комуністам? Гэта занадта. Калі Уолтэр даведаецца, будзе яшчэ адна лішняя падстава судзіць яго, як здрадніка Штатаў.

Даляцеўшы да гары з тупым пікам, ён пачаў старанна абследаваць яе. Гары фактычна не было, яна ляжала разваленай, раскіданай па ўсёй мясцовасці асобнымі вуглаватымі глыбамі, цяжкімі масіўнымі каменнямі. Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор’і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў.

Нечакана Арноль спыніўся і радасна ўстрапянуўся. Што гэта вунь там блішчыць? Ды так ярка, прамяніста! Божа, ці не натрапіў ён на самародак дыямента?

Сэрца моцна забілася, затрапятала. Поль, не зводзячы вачэй з дзівоснага агеньчыка, рушыў наперад. Адзін скачок, другі, і вось — адзінокая, падобная на вежу, скала.

Рукі нецярпліва пацягнуліся да яе шурпатых, шэра-чорных бакоў. Ен адбіў кавалак скалы, прагна ўпіўся ў яго вачыма. На далоні ляжаў нейкі камень з сіняватымі, чырвонымі і зялёнымі прожылкамі, свяціўся пад промнямі Сонца то як дыямент, то як сапфір, то як малахіт.

Поль засумаваў. Як яму не шанцуе! Усё-ж ён паклау сваю знаходку ў сумку, каб паказаць яе совецкім астранаўтам.

Потым сеў, задумаўся. Што рабіць? Душа жыла нядобрымі прадчуваннямі. Ён на момант успомніў Элсі. Два дні назад, пасля прыходу ў лагер совецхіх астранаўтаў, ён паслаў ёй тэлеграму. Але нешта яна не адказвала. Забылася, знайшла другога ці ёй загадана маўчаць? Як відаць, не толькі Элсі, але і ўсе на радзіме не вельмі радаваліся іх выратаванню.

Павярнуўшыся назад, ён убачыў удалечыні высокія горы, якія вельмі нагадвалі панурыя, навальнічныя хмары. Гэта Каўказ. Ці не абследаваць яго? Можа там што-небудзь знойдзецца нечаканае?

Не доўга думаючы, ён пакінуў бераг кратэра і паімчаўся да ззяючых, асветленых сонцам хрыбтоў.

Вось круглая камяністая чаша вялікай яміны, нейкія хвалістыя горныя ланцугі, шырокая катлавіна, заціснутая скаламі. А далей... Ён нават спыніўся, каб крыхіу аддыхацца. Перад ім стаяла грамада высокіх гор, якія нагадвалі сабой дзівосны горад з незвычайнымі небаскробамі. «Гэта крыху падобна на галоўны горад Штатаў,— падумаў Поль. — Вунь там, здаецца, павінен праходзіць Брадвей, а крыху ўбок — Уол-стрыт. Эх, каб гэта быў сапраўды родны горад»,— уздыхнуў сумна Поль.

Доўга ён стаяў нерухома, зачараваны ўбачаным відовішчам. Потым рэзка ўзмахнуў рукамі, падскочыў угару і паляцеў да плоскай камяністай скалы. Доўга ён блукаў па цяснінах, адгор’ях, узлазіў на высокія скалы, спускаўся ў халодныя змрочныя шчыліны — і ўсё дарэмна. Пад рукі траплялі вядомыя на зямлі мінералы — горныя шпаты, слюда, граніт — і толькі. Нідзе ніводнага алмаза! «Якая бедная планета, — падумаў Поль. — Нават першых сваіх жыхароў не можа нічым узнагародзіць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Гамолка читать все книги автора по порядку

Мікола Гамолка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цытадэль неба отзывы


Отзывы читателей о книге Цытадэль неба, автор: Мікола Гамолка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x