Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Тут можно читать онлайн Мікола Гамолка - Цытадэль неба - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание

Цытадэль неба - описание и краткое содержание, автор Мікола Гамолка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цытадэль неба - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Гамолка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось сенатар заварушыўся, прыўзняў ацёкшыя павекі. Вочы глядзелі спакойна, разважліва.

— Пакіньце хвалявацца, старына, — сказаў ён ціха. — Мы знойдзем спосаб апярэдзіць рускіх.

— Якім-жа чынам?

— Праз тры месяцы пашлем ракету.

— Чакайце, сэр. Наколькі мне вядома, нашы ракеты яшчэ недасканалыя?

— Так,— ажывіўся сенатар,— вы правільна інфармаваны. Яны могуць даляцець толькі да Месяца i то з цяжкасцю. На зваротны шлях нам не ўдаецца забяспечыць іх палівам.

— Што-ж вы думаеце рабіць? — зацікаўлена ўставіўся ў твар сенатара Уэст.

— У кожнай гульні выгадвае той, хто рызыкуе. Прайграць нам нельга. Мы, — прамовіў ён цвёрда і рашуча, — абвесцім набор добраахвотнікаў на першы касмічны рэйс. Нашы хлопцы даставяць на Месяц флаг Штатаў, перададуць адтуль першае радыёпаведамленне для ўсяго свету.

Фрэнк Уэст пацёр ад задавальнення рукі.

— Слова гонару, вы ўмееце, сэр, лавіць свой лёс за хвост,— сказаў ён з усмешкай.— I проста, i нядорага...

— Вы-ж маеце справу не з кім-небудзь, а з сенатарам Уолтэрам. Запомніце гэта,— прамовіў ён паважна.— Мы хутка прымусім плаціць долары ўсіх, хто будзе карыстацца нават святлом Месяца... Хе-хе-хе!

Твар сенатара быў добрадушны. Размашыстым жэстам ён паказаў зямнога спадарожніка на карце, што вісела на сцяне ля канапы, і дадаў:

— Заўтра мы набярэм для яго першых жыхароў.

— Сэр, не жыхароў, а смяротнікаў,— паправіў свайго калегу Уэст.

Уолтэр усміхнуўся.

— Уэст, навошта такі цынізм?! Iх жыццё акупіцца бяссмерцем...

Позна ўвечары Фрэнк Уэст вярнуўся дадому. Ён быў задаволены візітам да сенатара.

Раздзел пяты

Наташа прачнулася ў сем гадзін. За вокнамі стаяў густы, непраглядны змрок. Недзе далёка-далёка, аж за небакраем, няцяжка было прыкмеціць ледзь улоўнае трапятанне святла.

Адхінуўшы фіранку. Наташа доўга ўглядалася ў цемру. Мігцелі, пераліваліся зоркі. I самая прыгожая, самая буйная сярод іх — Венера. Глядзіш на яе — і здаецца: нехта прымацаваў на небасхіле буйны з блакітна-бэзавым ззяннем алмаз.

За вокнамі нараджаўся новы дзень...

Новы дзень нараджаецца кожны раз па-новаму. Ён узнімае на наш небасхіл не толькі сонца, — ён ксціць да берага жыцця, як хвалі, новыя клопаты, абавязкі, загадвае чалавеку: рабі, стварай, змагайся!

Учора зыходзілі з канвеераў заводаў аўтамашыны, трактары, камбайны. Людзі з задавальненнем думалі: не дарэмна патрачаны час, іх праца дала свае вынікі. Яны ганарыліся гэтым, і ў іх узнікалі новыя мары.

Народзіцца новы дзень — людзі ператвораць гэтыя мары ў жыццё. Ён пашле іх будаваць гарады, асвойваць новыя землі, вырошчваць сады...

Учора на ватманскай паперы канструктары закончылі праекты складаных машын, станкоў, архітэктары — праекты палацаў, стадыёнаў, заводскіх цэхаў, вучоныя на магутных сінхрацыклатронах разгадалі будову драбнейшай часцінкі матэрыі,— цікавыя, незвычайныя здзейснены справы. Але якім-бы ўчарашні дзень ні быў цудоўным і прыгожым, людзі з нецярпеннем, з пачуццем радаснага чакання і хвалявання сустракаюць дзень новы.

Многага чакала ад гэтага дня і Наташа. Пры гэтым разважанні да яе вярнуўся спакойны настрой. Новы дзень быў жаданым i радасным не толькі таму, што яна імкнулася як мага хутчэй сесці за пульт радыёлакатара. Наташа нецярпліва чакала сустрэчы з сябрамі. I толькі недзе там, у глыбіні душы, балюча варушылася ўчарашняя крыўда.

Зайшоўшы ў тралейбус, Наташа села на канапку i задуменна пачала разглядаць горад праз размаляваную марозам шыбіну. Дзесяць хвілiн язды — i вось ён, радыёлакацыйны цэнтр. Дом, у якім ён знаходзіцца, стаяў у глыбіні двара. Тут расло многа дрэў. Густыя ёлкі, абсыпаныя зіхатлівым інеем, здаваліся як-бы намаляванымі нейкім мастаком.

Ля табельнай дошкі Наташа спынілася і здзіўлена паціснула плячыма. Яе нумарок быў зняты. Няўжо гэта — выпадковасць? Дзяўчына разгублена паглядзела па баках.

У канцы калідора пачуліся крокі. Наташа павярнулася і ўбачыла дзяжурнага па ўчастку.

— Таварыш Гоман, пазнаёмцеся з загадам, — сказаў ён ціха, як-бы неахвотна, і працягнуў паперку.

Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Каб стрымаць сябе, яна прыкусіла ніжнюю губу і ўзяла паперку. .

Значыць, усё? Яна ўжо не працуе? Як гэта крыўдна і горка!

Думкі і разважанні дзяўчыны парушыў знаёмы голас.

— Наташка! Пойдзем да Фёдарава. Там у яго сакратар партбюро...

Дзяўчына павярнулася і з удзячнасцю глянула ў твар Юзіка. Хлопец адчуваў сябе ніякавата. Відаць, загад начальніка быў для яго не меншай нечаканасцю, чым для Наташы.

— Нікуды я не пайду, — адказала ціха дзяўчына. — Мне цяжка гаварыць з гэтым чалавекам.

Юзік схапіў яе за руку.

— Ты — комсамолка... Мы пастаім за цябе. Пішы заяву.

— Навошта? —спакойна вымавіла Наташа. — Ці ў мяне ўсе дарогі зышліся ў клін?.. Я паеду ў Маскву. Бывай!

Яна павярнулася і пайшла з аператарскай.

Раздзел шосты

Новы ўпраўляючы ракетным заводам Білі Спайт умела вёў справу. Ён клапаціўся, каб раслі прыбыткі сенатара Уолтэра і яго кампаніі. Ракеты маркі «Метэор», пабудаваныя заводам, курсіравалі на транспартных лініях. Імі-ж падтрымлівалася сувязь са штучнымі спадарожнікамі «Скарпіён», «Юпітэр», «Гідра», «Змеяносец», запушчанымі Штатамі над Зямлёй два гады назад.

Асабліва старанна працаваў упраўляючы пасля продажу ўчасткаў на Месяцы, калі пачалі будавацца адначасова дваццаць касмічных ракет. Білі стараўся выслужыцца перад гаспадаром.

Канчатковай канструкцыі касмічнай ракеты яшчэ не было. Затрымлівалася распрацоўка атамнага рухавіка. Але гэта не стрымлівала пачатае мерапрыемства. Касмічная ракета — аграмадны карабель даўжынёй у 200 метраў — складаецца з некалькіх ступеняў. Адна з іх, па задуме канструктараў, павінна мець паветрана-рэактыўны рухавік, другая — праматочны і толькі трэцяя, якая панясе першых пасажыраў у далёкія касмічныя прасторы, — атамны. Праекты першых двух ступеняў былі распрацаваны даволі дакладна. 3 іх пачыналася будаўніцтва цэлай эскадры касмічных караблёў.

Між тым набліжалася небяспека. Рабочыя і служачыя кампаніі ўсё часцей патрабавалі палепшыць умовы працы, паменшыць штрафы.

I вось, нарэшце, — забастоўка...

Сёння рабочыя дзённай змены адмовіліся працаваць. Па цэхах плыў гул людскіх абураных галасоў...

Білі Спайт не чакаў такога павароту справы. Каб супакоіць рабочых і сарваць забастоўку, ён паслаў ва ўсе цэхі сваіх людзей. Але гэта толькі падліло масла ў агонь.

Адразу-ж быў арганізаваны забастовачны камітэт, які вылучыў дэлегатаў для перагавораў з Уолтэрам. Па ўсіх цэхах запелі гудкі. Забастоўка пачалася!

Якраз у гэты час на плоскі дах будынка заводакіраўніцтва апусціўся паветраны аўтамабіль. Усе здагадаліся — гэта машына боса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Гамолка читать все книги автора по порядку

Мікола Гамолка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цытадэль неба отзывы


Отзывы читателей о книге Цытадэль неба, автор: Мікола Гамолка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x