Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Тут можно читать онлайн Мікола Гамолка - Цытадэль неба - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание

Цытадэль неба - описание и краткое содержание, автор Мікола Гамолка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цытадэль неба - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Гамолка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адкрыліся акенцы хрустальных кабін, на сценах i вокнах загарэліся назвы ўчасткаў на Месяцы, лічбы іх кошту. Зашамацелі чэкі... Незвычайны гандаль пачаўся...

Сенатар Уолтэр, заклаўшы рукі за спіну, паважна хадзіў па пакоі. На мяккай з сіняга плюшу канапе сядзелі Фрэнк Уэст i генерал Колінг. Яны густа дымілі цыгаркамі, маўчалі. Паголены твар Колінга блішчаў, як медзь. Пад рыжымі жорсткiмі брывамі варочаліся пукатыя вочы.

Уолтэр спыніўся, паглядзеў у велізарны праём акна і стаў задаволена штосьці паціху насвістваць. Там, на вуліцах, гудзеў натоўп. Там плыло яго багацце. Якая гэта магутная сіла — золата! Яно — дыктатар жыцця, законадаўца, крыніца радасці i асалоды, яно будуе гарады, запальвае агні, ператвараецца ў бомбы...

Золату пакланяюцца, як богу. I вось, нарэшце, прышоў час, калі яно хлынула ракой у яго, Уолтэра, сейфы. Дрыжыце, людзі! Цяпер Уолтэр — кароль Зямлі i Месяца, уладар банкаў і біржы. Там, за акіянам, ёсць дзе i над чым папрацаваць. Ён пастараецца зрабіць так, каб зноў зашугала вайна. К д’яблу мірнае суіснаванне! Зямля адна, i на ёй павінен панаваць капітал.

Сёння сенатар стаў вядомы ўсяму свету. На стале — куча тэлеграм. У кожнай — віншаванні, пажаданні. Фрэнк Уэст i генерал Колінг прыехалі асабіста павіншаваць сенатара. Уолтэру прыемна гэтая ветлівасць. Яна сведчыць пра тое, якую сілу і ўладу атрымаў ён у Штатах. Ен, Уолтэр, яшчэ падумае і, магчыма, выставіць сваю кандыдатуру на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах...

Прадаўгаваты, парэзаны маршчынамі твар сенатара ззяў ад радасці і ўзрушанасці. Ён павярнуўся да гасцей і павольна сказаў:

— Джэнтльмены, вы ведаеце мой дэвіз: не паспею чаго-небудзь пажадаць, а ўжо бяру рукамі. Я загадаў пабудаваць дваццаць касмічных ракет. Я яшчэ перакую, джэнтльмены, наш срабрысты Месяц у золата. Гэта маё слова гонару! Няхай бог пакарае мяне бяссмерцем, калі я не дасягну гэтага.

Фрэнк Уэст непрыкметна зморшчыўся. Яму не падабалася фанабэрыстасць сенатара. Некалі прэзідэнт атамнай фірмы марыў паслаць сваю экспедыцыю на Месяц, адкрыць там першыя ўранавыя руднікі, але Уолтэр пераблытаў яго карты. Цяпер Уэсту прыходзілася цярпліва слухаць самаздаволенага магутнага боса Штатаў, бо ён ведаў, што ад ласкі сенатара ў далейшым будуць у многім залежаць справы яго фірмы,

— Джэнтльмены, запрашаю вас на абед,—сказаў сенатар, падыходзячы да канапы.

Генерал Колінг узняў галаву, прыжмурыў вочы і сказаў:

— Сенатар, вы апярэдзілі мяне. Дзякую за гасціннасць. Я хачу сказаць, што нас чакаюць у рэстаране «Залаты метэор».

Уолтэр насцярожыўся. У словах генерала ён адчуў нейкі намёк, але ніяк не мог яго разгадаць.

— Прабачце, генерал,— мякка сказаў сенатар,— сёння ў мяне незвычайны дзень. Я ступіў адной нагой на Месяц. Я завалодаў небам...— Вы — мой госць, i я хачу вас бачыць у сваім доме.

— Забыліся, сенатар,— стрымана заўважыў на гэта Колінг, — вы хочаце завалодаць небам, не атрымаўшы дазволу бога...

Уолтэр здзіўлена ўскінуў вочы на генерала. Гэта быў намёк на нейкую ўсемагутную ўладу. Няўжо Колінг — агент, а можа быць і лідэр «Сіндыката забойцаў»? Магутнасць гэтага сіндыката была вядомай на ўсе Штаты, ён кіраваў справамі злачыннага свету ва ўсіх штатах, вёў тайны гандаль, кантраляваў дзейнасць буйнейшых палітычных дзеячоў, сачыў за ростам прыбыткаў мільярдэраў.

Каб не паказаць сваёй разгубленасці, сенатар жартаўліва кінуў:

— Я богу паслаў свае малітвы...— і здзівіўся, што сказаў гэта спакойным, роўным голасам. Фрэнк Уэст, адчуўшы сябе лішнім чалавекам, пакланіўся і паспешліва пакінуў кабінет.

Генерал Колінг жаваў цыгарку, абапёршыся на спінку канапы і, пыхкаючы сівым дымам, з дакорам прамовіў:

— Я вас, сенатар, разумею з поўслова. А вы мяне чамусьці не хочаце разумець,— і пацікавіўся:—Дарэчы, тут нас не могуць падслухаць, запісаць размову?

— Можаце не хвалявацца. Тут слова — не верабей, а золата. Яно застаецца ў сейфах.

— Калі так, то па даручэнню караля сіндыката я пакідаю тут наша слова. Яно будзе каштаваць нядорага — усяго пяцьдзесят тысяч долараў, — генерал весела зарагатаў. — Скажыце, не чакалі? Ха-ха-ха! Колінг i сіндыкат — што тут агульнае, праўда? Адкрыю вам вочы — я звязан з ім, як неба з Зямлёй. Цяпер, я думаю, вы ўсё зразумелі. Апранайцеся, нас чакаюць!

Уолтэр стаяў у нерашучасці і нейкі момант думаў. Не, пярэчыць сіндыкату нельга.

Ён падышоў да тэлевізара, націснуў на кнопку і, калі засвяціўся экран, загадаў мітусліваму чалавеку з вусікамі:

— Паветраны аўтамабіль!

Праз некалькі хвілін Уолтэр сядзеў сярод нахабных малойчыкаў. Гэта былі заправілы злачыннага сіндыката, якія трымалі ў паслухмянасці многіх магнатаў. Уолтэру было вядома, што шчупальцы гэтага сіндыката дасягнулі нават Белага Дома.

Раздзел трэці

Наташа прынікла вачыма да знаёмых, напісаных смелай размашыстай рукой радкоў. Дзяўчыне зрабілася аж горача, калі яна прачытала: «Ты далёка ад мяне. Але нішто нас не разлучыць — ні час, ні адлегласць. Я нікога не заўважаю вакол сябе. Здаецца, іду з табой, усюды толькі з табою...»

Радкі пісьма былі дробненька напісаны. Наташа яшчэ i яшчэ перачытвала ix.

— Віктар!—прашапталі вусны. — Ты прышоў мне на дапамогу. Дзякую табе. Мне дяжка, горка, крыўдна. I ты сэрцам адчуў... Не, не дарэмна я палічыла цябе сваім братам...

Наташа падышла да акна, прыціснулася ілбом да халоднага шкла. Павольна падалі сняжынкі. Там, недзе далёка-далёка, за заслонай чернай ночы, гараць агні падмаскоўнага гарадка. Што робіць цяпер Віктар? У пісьме ён ні словам не ўспамінае пра сваю работу. Ці скора будзе падрыхтавана касмічная ракета на Месяц? У час сустрэч Віктар пра гэта шмат гаварыў.

Каб ён ведаў, як ёй цяжка. Фёдараў зволіць яе з работы, а можа нават паспрабуе наладзіць суд...

Толькі не! Яна будзе змагацца, яна не дасць сябе ў крыўду. Не ведала дагэтуль Наташа, што ёсць на свеце такія хцівыя людзі! Яна дакажа Фёдараву, што праўда мацней за хлусню і подласць. Праляцеў шар, пажарам знішчан цэх. Але гэта не яе віна...

У пярэдняй зазвінеў званок. У яе пакой зайшлі госці.

— Хаваешся ад нас, Наташа? Забілася ў клетку, як сініца. Хоць-бы зайшла да каго,— з вясёлым дакорам прамовіў Юзік Хлябцэвіч.

Ён быў сакратаром комсамольскай арганізацыі радыёцэнтра. Вясёлы,таварыскі, Юзік часта прыходзіў да аператараў, радыстаў, дапамагаў у працы, быў першым завадатарам на вечарынках.

Разам з ім прышла нізенькая, з чорнымі вялізнымі вачыма, дзяўчынка.

Наташй, убачыўшы гасцей, спачатку разгубілася. Іх прыход для яе быў нечаканасцю. Адклаўшы пісьмо ўбок, яна замітусілася:

— Сядайце, калі ласка, сядайце!

Юзік і дзяўчына прынеслі ў пакой марозную свежасць ночы.

— Ты нас не чакала, Наташа? — заіпытаўся Юзік.— А мы да цябе з навіной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Гамолка читать все книги автора по порядку

Мікола Гамолка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цытадэль неба отзывы


Отзывы читателей о книге Цытадэль неба, автор: Мікола Гамолка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x