Мікола Гамолка - Цытадэль неба
- Название:Цытадэль неба
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Гамолка - Цытадэль неба краткое содержание
Цытадэль неба - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Фёдараў выкруціцца... Яго не зловіш...
— Зловяць! — горача ўсклікнула Наташа.— Ведай: лісіцу ловяць хітрасцю, а ваўка — мужнасцю. Мужнасці ў цябе не хапіла, але затое яна знойдзецца ў мяне.
Наташа выйшла з утульнага пакойчыка сяброўкі, поўная злосці i рашучасці. Ну што-ж, гэтую тайну раскрые яна сама. Хай ведаюць, хто такі Фёдараў. Хоць ён і ўсміхаецца кожнаму супрацоўніку і просіць на сходах, каб яго крытыкавалі, але ў сапраўднасці ён хцівы, несумленны: залез у дзяржаўную кішэню.
На наступны дзень аб махінацыі Фёдарава ведаў увесь радыёлакацыйны цэнтр. Сакратар камітэта комсамола, сустрэўшы Наташу, пахваліў:
— Малайчына. Даўно пара ўзяцца за яго...
У бухгалтэрыі запрацавалі камісіі, паявіліся кантралёры.
Фёдараў хадзіў надзьмуты, насуплены. Наташы перадалі, што на адной з вечарынак ён паабяцаў адпомсціць ёй. Наташа толькі ўсміхнулася. Няхай сабе пагражае. Што ён зробіць? Працуе яна сумленна, прэміі атрымлівае.
Але дзяўчына не агледзелася, як непрадбачана, нечакана трапіла ў бяду. Пад вечар, калі заканчівалася дзяжурства першай змены, у радыёлакацыйны цэнтр прышло паведамленне, што ў гарадку Прыдняпроўску над важным заводам упаў варожы паветраны шар. Ад выбуху згарэў адзін цэх. 3 Прыдняпроўску запытваліся, чаму ніхто не паведаміў аб набліжэнні небяспекі.
Дзяжурныя аператары захваляваліся. Адразу пачалі правяраць, у якіх напрамках дзьмулі вятры на працягу апошніх шасці гадзін, перачытвалі запісы ў журналах. Ноч на рэдкасць была спакойнай. Ні на адным экране ніхто не заўважыў пабочных паветраных аб’ектаў. Выказваліся розныя здагадкі... I вось прышоў Фёдараў. Ён папрасіў зводкі надвор’я, журналы з запісамі. Доўга сядзеў, унурыўшыся ў паперы.
Нарэшце, у аператарскую зайшла сакратарша:
— Наташа Гоман, вас просіць начальнік...
Дзяўчына здзіўлена паціснула плячьіма, устала з крэсла. Яна пайшла між мармуровых калон, на хаду папраўляючы тугую касу. Сяброўкі адчувалi, што выклік Наташы ў такі момант не абяцае нічога добрага. Ведалі, што пагражаў Фёдараў. За прысваенне дзяржаўных грошай яго ледзь не знялі з пасады. Але ён знайшоў мяккія сэрцы, даў дзесяткі абяцанняў, і ўся гэтая справа закончылася, як кажуць, лёгкім перапалохам — яму далі суровую вымову.
Зайшоўшы ў кабінет, Наташа ветліва прывіталася. Фёдараў сядзеў за сталом з арэхавага дрэва, абкладзены з усіх бакоў папкамі і картамі. На адной з карт дзяўчына заўважыла тлустую чырвоную лінію, праведзеную на 75 квадрат.
— Бачыце,— пачаў Фёдараў, пастукваючы алоўкам па карце,— здарылася няшчасце... Я заўсёды папярэджваў, што лёгкадумнасць і самаўпэўненаець — страшэнныя ворагі чалавека. Вось яны вас і падвялі...
— Мяне? — не паверыла Наташа.
Фёдараў крыва ўсміхнуўся. У вачах яго мільганулі раз’юшаныя агеньчыкі.
— Я ведаю, які ў вас язык. 3 вамі цяжка згаварыцца. Лепш вазьміце карту і падумайце, як атрымалася, што вы не заўважылі ў сваім сектары небяспечны паветраны аб’ект.
Сэрца ў Наташы пахаладзела. Спраўджваліся папярэджанні сябровак... Фёдараў нанёс нарэшце загадзя падрыхтаваны ўдар. Ён помсціў...
Наташа закусіла губу, прымусіла сябе не хвалявацца. А сухі, басавіты голас не змаўкаў:
— Тут мною ўсё праверана, улічана. Шар быў у вашым сектары. Вы яго не заўважылі. Вельмі кепска. Вось і спадзявайся на вас! Скажыце, з вашай радні нікога няма за мяжой?
Гэта было ўжо занадта. Наташа паглядзела гарачым, гнеўным позіркам на тлусты з двайным падбародкам твар Фёдарава і не ўтрымалася, крыкнула:
— Паклёп!.. Несумленна! Вы хочаце мяне ачарніць, зганьбіць. Не ўдасца!
Ад роспачы і крыўды запякло ў горле... Наташа прыкрыла твар рукамі і выбегла з кабінета. Яе абступілі супрацоўнікі і пачалі распытваць, суцяшаць. Але горкая крыўда не давала прамовіць і слова. Наташа выбегла з аператарскай на вуліцу, Ёй хацелася пабыць адной...
Раздзел другі
Здарылася незвычайнае. Упершыню ў гісторыі галоўны горад Штатаў быў разбуджаны глыбокай ноччу. Не, не грымела над ім кананада, не праносіліся варожыя ракетапланы... Начное бязвоблачнае неба было спакойным. На ім, як і заўсёды, гарэлі мільёны зорак. Жыхары горада выбягалі на вуліцы і плошчы, імкліва падымаліся ў ліфтах на верхнія паверхі небаскробаў, узбіраліся на дахі.
Дзесьці завывалі паліцэйскія сірэны, гулі званы. Здавалася, горад звар’яцеў. Натоўпы людзей рухаліся да Юніён-сквера. У паветра ўзляталі падкінутыя капелюшы, кепкі, букеты кветак. А нейкі таўсцяк у прыступе радасці раскідваў над натоўпам доларавыя паперкі...
Высока ў небе, над горадам, вісеў аграмадны шар, асветлены мяккім, жаўтаватым святлом. Вакол яго на чорным аксаміце вышыні ўсплывалі, расцякаліся агністыя словы: «Месяц — народу Штатаў. Купляйце акцыі на ўчасткі! Вы будзеце самымі багатымі ў свеце. Адзін долар на Зямлі — мільёны на Месяцы».
Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць буйных і дробных бізнесменаў. Яны крычалі, прабіваліся наперад, падалі, падымаліся і зноў беглі... Твары іх успацелі. Пранырлівыя, сквапныя вочы наліваліся крывёю...
Да самай раніцы бушаваў вялікі горад, абуджаны незвычайнай весткай. I вось з палацаў, гмахаў небаскробаў нібы нехта сарваў зорны, зіхатлівы дыван. Небаскробы цяпер вырысоўваліся шэрымі непрывабнымі веліканамі... Дым і туман запоўніў каменныя цясніны вуліц. Узышло сонца. Здавалася, некуды знік, патануў дзівосны горад-прывід, сатканы з агнёў і мігатiвага полымя. На яго месцы засталося толькі нагрувашчанне каменя, сталі і шкла.
Першы дзень продажу акцый на ўчасткі на Месяцы... Бізнесмены шалелі ад гарачкі нажывы.
Палац «Кароль Рэсіпублікі»,— самы велізарны будынак на Юніён-скверы — зрабіўся падобны на чалавечы мурашнік. Тут размясцілася галоўная маклерская біржа па продажу акцый. На ўсіх пятнаццаці паверхах— больш трох тысяч кас. У аграмадных залах i файэ не бачна твараў людзей — толькі адны капелюшы і модныя кепі. Пад распісанай i аздобленай цяжкай люстрай столлю — сіняватае воблачка ад папяроснага дыму.
У самым канцы палаца ля закратаванага акна высокі і плячысты джэнтльмен, стаўшы на сплеценыя рукі сваіх калег, гаворыць прамову. Слоў не чутно, ён энергічна, з запалам махае рукамі, горда ўстрасае галавой...
I вось на двух супрацьлеглых сценах у плеценых залатых рамах успыхваюць малочна-белыя экраны.
Натоўп замірае. Чорныя капелюшы шчыльней ціснуцца да сцен. На экранах узнiкае добрадушны твар сенатара Уолтэра... Ён выцірае хусцінкай з ілба пот, не спяшаючыся, гаворыць:
— Вітаю вас, дарагія суайчыннікі, з вялікім святам. Сёння мы падзелім самы тлусты пірог, які падаравала нам неба. Бачыць бог, мы ўмеем жыць, мы разумеем цану жыцця i яго прыгажосць. У нас існуе права долара i больш ніякага права! Месяц наш, бо ў нас долары. Мы пабудуем там гасцініцы, чыгункі, рэстараны. Калі хочаце заўтра прачнуцца багатымі, купляйце акцыі нашага канцэрна. Сёння кожны квадратны метр Месяца — долар. Заўтра — за гэтую цану вы яго не купіце. Хачу пахваліцца, лэдзі i джэнтльмены. Мой даўні сябар Франк Уэст закупіў Мора Дажджоў. Наступным летам ён запрашае вас адпачыць у яго нябесным санаторыі. Спяшайцеся! Падлічвайце долары! Да вашых паслуг адкрываюцца касы...— закончыў з уздымам сенатар, зняў капялюш з пляшывай галавы, пакланіўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: