Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
- Название:Шануй імя сваё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание
Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Запыта-а-юць...— яхідна ўсміхнуўся Касьянаў.— Чакай Пятра — сыр з’ясі...
— I запытаюць! Паглядзіш, запытаюць...
А на ферме даяркі ледзь не адлупцавалі «каровінага акушэра» Адася. Ці то з-за таго, што прывык заўсёды лаяцца, гаварыць насуперак жанчынам, ці то на самаи справе меў нейкі зуб на Кунцэвіча, але як толькі даяркі сталі абмяркоўваць навіну, ахаць ды охаць, Адась вазьмі ды ляпні:
— Во-во! I правільна зробяць, што прагоняць, ідры яго матары!
— Ты-ы што?! — апямелі ад здзіўленпя жапчыны.— Што рэйдаеш?
— Хо-о-о-піць! Паўластваваў, ідры яго маць, і досыць! Хай цяперака сторажам ідзе. На маё месца... Хехе-хе-хе...— праціўна захіхікаў Адась, задаволены, што знайшоў нарэшце, чым праняць жанчын, пайграць ім на нервах.
— Што зрабіў ён табе кепскага, ёлупень ты аблезлы?! — Даяркі пагрозліва сталі акружаць Адася, і гэта нічога добрага яму не абяцала, аднак трымаўся бясстрашна.
— I зрабіў! — тупнуў кульбаю ён.— Хто такі Кунцэвіч, каб мною камандаваць?! Мужык, хамула! Ты мне падай начальніка, каб я яго паважаць мог! Вучонага, з дзіпломамі, ідры яго маць!
— Во-во! Як прыйдзе з дзіпломамі піліпавіцкі Сурміла — карову апошнюю прадасі.
— А на здыхату мне тая карова! На мой век хопіць, з голаду не памру. Мо мне хочацца па-гарадскому ў ванне плёхацца! Во! А малачка душа пажадае — да цябе прыйду,— тыцнуў сваім крывым пальцам на Пракопчыкаву Марыю.
— Смалы ты ў мяне нап’ешся! — сварліва загаласіла тая.— Утопішся, клыпаты чорт, у той ванне. Гэта ж паглядзіце, людцы добрыя, чаго ён захацеў, гэта ж яму нічога не трэба!
— I не трэба! Гэта табе ўсё мала, ідры тваю маць! Мужыку на свята рубель на піва шкадуеш. Во прыйдзе Сурміла, ён навучыць, як жыць!
— Бабанькі, ды што ж ён барануе? Што ён рэйдае?! — пайшла ў наступ Ганна Чачотка, жанчына псіхаватая і рашучая.
— Ну-ну-у! — прадбачліва адступіў Адась.— У каталажку захацела? Думаеш, раз баба, то не пасадзяць! Зацюлюкаюць як міленькую, ідры т-тваю маць!
Невядома, чьтм усё скоппылася б, каб пе з’явіўся Кунцэвіч.
— Што тут робіцца? Чаго замітынгавалі? — незадаволена сказаў ён, гледзячы на Адася.
Жанчыны адразу ж аціхлі, Адась, патупаўшы на месцы, шмыгнуў за дзверы.
Кунцэвіч трымаўся, быццам ведаць не ведае ні пра якія чуткі, аднак яму было няпроста таіцца ад дапытлівых жаночых позіркаў. Даяркі маўчалі насцярожана і ніякавата, не ведаючы пра што гаварыць, быццам у тых чутках ёсць віна кожнай з іх.
— Сцяпанавіч, то гэта праўда? — нарэшце не вытрымала Галя Хілімон, самая маладая і бойкая.
— Ты гэта пра што? — сярдзіта нахмурыўся Кунцэвіч.
— Ды ведаеш ты, пра што, Сцяпанавіч,— хорам навалiлiлся жанчыны.— Брахня ж гэта? Праўда, брахня?
Кунцэвічу было няпроста вытрымаць іх дапытліва-трывожныя позіркі, ледзь было не вырвалася: усё, бабанькі, адстаршынстваваў я сваё, але ў самую апошнюю хвіліну стрымаўся — яго яшчэ ніхто не вызваляў, ён не мае права дэмабілізоўваць сам сябе, кідаць калгас на волю лёсу, пакуль што гаспадар тут ён...
— Вы мне базар не разводзьце! — спрабаваў асярдзіцца ён, але ўзнікла не злосць, а нейкая жальба горкім камяком раптам падкаціла пад горла.— Больш слухайце розныя плёткі!
Жанчын гэта не пераканала, мо нават, наадварот, зразумелі, што чуткі маюць пад сабой падставу. Але, канечне, Кунцэвіч ведаў больш, чым хто, і ім хацелася ведаць усю праўду.
— Чаго ж вам хавацца ад нас, Сцяпанавіч? — ледзь не ўмольна падступіла Вера Прымак.— Уся вёска грыміць, Піліпавічы таксама бурляць — не хочуць Сурмілу.
— Ды скажаш ты, урэшце, праўду народу?! — запатрабавала Кацярына Бакун. Яна дазваляе сабе сяды-тады нават пакрыкваць на Кунцэвіча, бо як яшчэ была ў дзеўках, а ён у кавалерах, некалі трохі заляцаліся, а потым усё разладзілася, і Кацярына па сённяшні дзень не можа дараваць сабе, што некалі правароніла сваё шчасце.— Не вярні носа ад народа, Ляксей, праўду кажы! Праўду кажы! Калі што — мы да райкома дойдзем, як адзін скажам: не патрэбны нам Сурміла!
— I правільна: дойдзем! — рашуча падтрымалі астатнія.
— Так і скажам: народ не хоча Сурмілу...
— Бач ты: знайшоўся ласы на чужыя каўбасы...
— Ты для нас харошы...
— На якую трасцу нам той Сурміла!
Яны гаварылі, перабіваючы адна адну, і немагчыма было зразумець, што хто гаворыць. У іх галасах было столькі занепакоенасці, рашучай шчырасці, што ў Кунцэвіча міжволі стала збірацца здрадлівая слязіна. Каб не выдаць яе, нахмурыўся.
— Каровы, нябось, яшчэ нядоеныя, а вы раскудахтался, як квактухі. Канчайце мітынгаваць! — Ён хацеў надаць свайму голасу сярдзітасць, накрычаць на жанчын, але голас сарваўся, задрыжаў.— Глядзіце, а то так і ў «мінусы» можна ўбіцца...
А ўвогуле, ён быў шчаслівы, бадай, першы раз у жыцці ён быў такі шчаслівы ад гэтай дружнай людской падтрымкі і сардэчнай шчырасці. I думаць не думаў, што людзі будуць так трымацца яго. Проста дзіва! Чаго яны так трымаюцца? Калі разабрацца, то яны, гэтыя жанчыны, ад яго, пэўна, ніколі і слова ласкавага не чулі. Адно ведаў, што незадаволена бурчэць: мала робіце, дрэнна робіце, ды патрабаваць — давайце кілаграмы, працэнты, «плюсы», а яны вунь як... Хоць, канечне, усё было: і благое, і добрае. Такія цяжкасці адольвалі... Людзі разумелі, ні з чым не лічыліся: трэба — значыць, трэба. Ды з такім народам горы можна звярнуць!
Аднак прайшла хвіліна-другая, і спакваля з глыбіні душы стала падымацца, разрастацца, ламаць тоненькую шкарлупінку радасці і задаволенасці трывога, нядобрая змрочная, горкая. Як будуць жыць гэтыя людзі пры Сурмілу? Ой, нясоладка ім будзе... А мо дарма хвалюецца? Мо якраз пры Сурмілу ім будзе куды лепш, чым пры ім? Набудуе Сурміла шматпавярховікаў, стануць па-гарадскому жыць... Старэйшым-то наўрад ці даспадобы ад зямлі адрывацца, жыць, як на гарышчы, а маладзейшыя мо і ўпадабаюць? Адкруціў кран — вада, памыі якія сабраліся — плюхай сабе ва унітаз, захацеў — у ванне паплёхаўся, нават нужнік на месцы... Хоць бы гэты нужнік даўмеліся рабіць у якім закутку, а то побач з кухняю, амаль на кухні... Чорт ведае што!
Прывыкнуць, канечне, прывыкнуць. I да пятага паверха, і да нужніка побач з кухняй прывыкнуць. Ад каровы, птушкі, агародаў, сотак адракуцца. Прыедзеш у вёску — там не свінні, а транзістары равуць. Гараджанамі ўсе вакол паробяцца... Але што будзе, калі ўсе гараджанамі паробяцца? Хто карміць будзе такую араву? Праз магазін усіх не накорміш... Ой, спахопяцца, ой, якою паганаю мятлой будуць гнаць розных сурмілаў!
А мо ён проста прыдзіраецца да Сурмілы? Мо нечага не разумее? Мо не такі страшны Сурміла, якім яго малююць? Канечне, і ў Сурмілы ёсць нейкія хібы. А ў каго іх няма? Несправядлівы, людзей крыўдзіць... А хіба ён, Кунцэвіч, заўсёды і да ўсіх добранькі і справядлівы? Вядома, не заўсёды і не да ўсіх... I ў яго, пэўна, знойдуцца ворагі, хто будзе рады, што прагналі, хто потым не раз папікне, прыпомніць крыўду. Усім добранькі не будзеш. Гэта было б нават дзіўна, каб не знайшлося зласліўцаў. У любога старшыні, пэўна, сяброў можа і не быць, а зласліўцы абавязкова знойдуцца...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: