Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
- Название:Шануй імя сваё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание
Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Колісь пасля інстытута Лазовік чатыры гады адпрацаваў у «Забор’і» аграномам. Праўда, гэта было даўно — гадоў пятнаццаць таму назад. Але і па сённяшні дзень, калі сам паспеў пастаршынстваваць, пабыць начальнікам райсельгасупраўлення, бы нічога і не змянілася між ім і Кунцэвічам. Іх адносіны наўрад ці можна назваць дружбаю, але і простым знаёмствам не назавеш таксама. Гэтыя адносіны падобныя на адносіны старога настаўніка і былога вучня, які ў нечым пайшоў далей за свайго настаўніка. Кунцэвіч на людзях трымаецца на «вы», што заўсёды бянтэжыць Лазовіка, разам з тым ён удзячны старому, бо і ў вочы, і за вочы шмат хто, Радзевіч у тым ліку, называв іх адносіны «асобымі». Дзівакі людзі! Хіба ён патурае, робіць хоць якія паслабкі Кунцэвічу?! Мо якраз наадварот... Кунцэвіч і сам не хоча ніякіх скідак-паслабак і, калі сумленна, для раёна робіць больш, чым хто. Якія ж тут «асобыя» адносіны?!
У кабінет зайшла начальнік планава-фінансавага аддзела, немаладая хударлявая жанчына са стомленымі вачыма.
— Ну, як там у вас, Святлана Васільеўна? — узрадавана спаткаў яе Лазовік.— Ці скора? — Голас яго быў затрывожаны, умольны.
Жанчына моўчкі паклала на стол стос паперак, спісаных слупкамі лічбаў, графікамі, паглядзела на яго спакойна і стрымана:
— Падлічваем, Іван Віктаравіч. Вы ж самі ведаеце...— I таропка пайшла да дзвярэй.
Канечне, ён ведаў, выдатна разумеў, што планавікі робяць амаль немагчымае — на такія разлікі патрэбны тыдні два, ну, дзён дзесяць, а тут... Пасля таго як учора па яго заданню быў аб’яўлены аўрал, планава-фінансавы аддзел сядзеў усю ноч, людзі ледзь з ног не валяцца ад стомы. А што рабіць?! Адпачнуць потым. Да прыезду Кунцэвіча трэба, каб усё было гатова. Болей таго — неабходна яшчэ паспець з разлікамі ў райком партыі...
Лазовік прагна накінуўся на паперкі, і для яго на нейкі час, апроч іх, перастала існаваць усё на свеце. Ён чытаў, нешта падкрэсліваючы, ставіў пытальнікі, клічнікі, і твар яго то праясняўся, то хмурнеў — было відаць, што ў разліках нешта не клеіцца ці зрабілі не тое, чаго хацеў. I пачынаў зноў і зноў звязвацца з планавікамі па селектару — прасіў удакладніць, разлічыць па іншых параметрах, даваў новые заданні, умольваў паскорыць работу, ловячы сябе на тым, што патрабуе немагчымага.
Прачытаўшы паперкі, адклаў іх убок і раптам адчуу, што і сам стомлены — усю ноч таксама не самкнуў вачэй. Каб трохі ўзбадзёрыцца, захадзіў па кабінеце, стаў рабіць нешта накшталт гімнастыкі, але скора ўсё гэта абрыдла.
I за якія гэта грахі прыдумалі яму такую кару! Хай клікаў бы Кунцэвіча і гаварыў усё сам Радзевіч. Ён першы сакратар, гэта, у рэшце рэшт, яго ідэя — хай і даводзіў бы да канца! Ці даручыў бы Чыжэўскай альбо Дзевяценю. Бы не ведае...
Гэтая думка прыходзіла не першы раз, але тут жа тухла, выцяснялася іншай — больш разважлівай і разумнай. Яно, канечне, так: Чыжэўскай альбо Дзевяценю было б зручней... Вядома, Чыжэўская спала б спакойна. Хто ёй Кунцэвіч? Кадр з няпоўнай сярэдняй адукацыяй, ад якога трэба збаўляцца як мага хутчэй. А Дзевяценя — чалавек у раёне новы... Так што гэта і добра, што гутарыць з Кунцэвічам даручылі яму, Лазовіку. Хто, апроч яго, дакажа памылку? Не-е, гэта глупства, што ўстарэў Кунцэвіч! Ды паглядзелі б, якія кніжкі ў старога на паліцы! Не ўсякі аграном, заатэхнік, інжынер такое чытае. I ў кожнай — паметкі, закладкі. У рэшце рэшт, хіба Кунцэвіч правальвае справу?! Хіба ў яго горш, чым у іншых? Наадварот. А гэта важней за ўсё... Быць такога не можа, каб Радзевіч не падумаў, каб яго не пераканалі разлікі!
А калі не пераканаюць? Як сказаць старому? Вачэй-то не пазычыш...
Глянуў на гадзіннік: стрэлка няўмольна набліжалася да адзінаццаці — вось-вось павінен з’явіцца Кунцэвіч, а разлікі яшчэ не гатовы. Устаў з крэсла, нецярпліва захадзіў па кабінеце...
Эх, каб можна было пачакаць хоць з дзянёк! Толькі адзін дзянёк! Не дасць Радзевіч...
Нехта няўмела паскрэбаўся ў дзверы — і ў Лазовіка апала сэрца: канечне ж, гэта Кунцэвіч... Адзін стары не можа ніяк прывыкнуць, што дзверы ў кабінеце адчыняюцца не на сябе, а ад сябе, і кожны раз абавязкова паскрэбаецца, потым пабурчыць: рукі трэба паадбіваць такім майстрам...
Цяпер ён чамусьці прамаўчаў, быў заклапочаны, насцярожаны, і першае, што цюкнула Лазовіку: а ці не ведае ён пра ўсё? Гэтая згадка і збянтэжыла, і ўзрадавала адначасова, змусіла раптоўна замітусіцца, з незвычайнай ветлівай паслужлівасцю прапаноўваць старому крэсла, але праз хвілiну схамянууся, зразумеушы, наколькі недарэчная гэтая яго ліслівая гасціннасць...
Кунцэвіч глянуў дапытліва, трохі насмешліва, хацеў нешта сказаць, але прамаўчаў. Павагаўшыся, сеў на прапанаванае крэсла, па звычцы паклаўшы на калені свае цяжкія агрубелыя рукі. Яшчэ раз глянуў дапытліва, падміргнуў паблажліва, загадваючы вачыма: то давай-давай, слухаю...
Было падобна, што на самай справе ён ведае і зараз намерыўся выпрабаваць яго, Лазовіка. Івана Віктаравіча кінула ў пот. «Але адкуль мог даведацца стары? — свідравала думка.— Мо па тэлефоне сказалі Радзевіч ці Чыжэўская? Маглі пазваніць учора вечарам ці сёння зранку... Гэта б і добра было, каб стары пачуў не ад яго, падрыхтаваўся...»
— Ну дык што там, Іван?
I Лазовік адчуў, што ў яго стала дранцвець усярэдзіне. Было такое адчуванне, быццам вось-вось давядзецца ступіць у ледзяную ваду — аж дух займала. Трэба было нешта гаварыць, а патрэбныя словы прапалі, тыя ж, што круціліся бязладным роем, зараз здаваліся нетактоўнымі, недарэчнымі...
Маўчанне, між тым, рабілася няветлівым, нават гнятлівым.
Лазовік, нарэшце, сабраўся з духам і пачаў здалёк — пра дружную і раннюю вясну, незвычайна цёплую для сакавіка пагоду. Добра, што ёсць на свеце гэтая на ўсе выпадкі жыцця тэма-выручалачка!
Кунцэвіч сядзеў засяроджаны, для прыліку слухаў, а сам гадаў: якую ж задачку зараз падкінуць? Паклікалі, вядома, не для таго каб пагаманіць пра вясну ды пагоду. Гэта толькі запевачка... А задачку, па ўсім відно, падкінуць няпростую: калі начальства пачынае паддобрывацца, абходжваць, як паненку, значыць, яму нечага ад цябе трэба, значыць, чакай непрыемнасцей... Во зараз падсуне яшчэ гектараў пяцьдзесят цукровых буракоў — і чухай патыліцу, круці-выкручвайся, паважаны таварыш Кунцэвіч. Здурэць можна — куды ўжо тыя буракі! I так, лічы, па гектару на бабу выходзіць. Не-е, нізашто! Hi гектара, ні соткі! Нізашто!.. Усё спланавана, кожны кавалачак зямлі на ўліку... А мо і не пра буракі будзе прасіць? Мо ў раёне план па мясу не складваецца... Выручай, скажа, прадавай бычкоў у лік другога квартала... А больш ты нічога не хацеў?! Што гэта, зрэшты, браце мой, за парадак: гарыць план па раёне — зладзіліся да Кунцэвіча: здавай, Кунцэвіч, выручай, Кунцэвіч. А ў якую капеечку ўсё гэта вылятае Кунцэвічу — хто думае?! Досыць! Кунцэвіч выканаў і перавыканаў, колькі мог, свой план, Кунцэвічу відней, калі і што прадаваць. Во, хай Сурміла свой план выконвае. А то як залезе на трыбуну — ого, які зух, а цяперака...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: