Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы
- Название:Расследаванні інспектара Сарвы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание
Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Мабыць, варта пачаць з гексаганальных шахматаў! — выпадкова Сарва сустрэўся з Таіцынам Уснічам, капітанам грузапасажырскага судна «Эўдокс Кнідскі». Школьны таварыш не менш за інспектара любіў гульню. — Працягну знаёмствам з Усеагульнай энцыклапедыяй, а на дэсерт — лагічныя задачы!
Сарва пацёр рукі ў прадчуванні задавальнення і сабраўся выйсці на сувязь з Уснічам, як раптам паступіў сігнал выкліку ад капітана.
— Ратаўт, калі ласка, зайдзі да мяне! Толькі што паступіла радыёграма з Зямлі — мы мяняем курс!
— Што здарылася? — інспектар не на жарт устрывожыўся.
— Забойства. Цябе камандзіруюць на Плутон для правядзення расследавання!
Радыёграма з подпісам камісара Айнбунда змяшчала ў сабе мінімум інфармацыі: далёкая касмічная сувязь ускладнялася эфектам Доплера, значным паслабленнем сігналу за кошт рассейвання ў прасторы і вялікімі затрымкамі, якія выклікала канчатковая хуткасць распаўсюджвання радыёхваль. На адлегласці дваццаці дзевяці астранамічных адзінак не дапамагалі нават спадарожнікі-рэтранслятары.
— Столькі гадоў не бачыліся і зноў расстаёмся! — прыгнечана паківаў галавой Усніч.
— Нічога не зробіш — служба! — за доўгія гады Сарва навучыўся ставіцца да ўсяго па-філасофску. Гэта дапамагала не толькі прыняць рэальнасць, але і захаваць душэўную раўнавагу.
Нябесныя целы ніколі не збліжаліся менш чым на сямнаццаць астранамічных адзінак. Разлік каардынат моцна ўскладняўся тым, што Плутон знаходзіўся ў поясе Койпера — зоне Сонечнай сістэмы, якая складалася з астэроідаў, к'юбівану, плуціну і аб'ектаў рассеянага дыска. З трыццаці гадзін у капітана атрымалася аддаць таварышу толькі дзве.
Сам гіперпераход нічым адметным не запомніўся: чатырнаццаць гадзін практычна поўнай нерухомасці ў супрацьперагрузачным кокане. «Эўдокс Кнідскі» выйшаў з гіперпрасторы за дзвесце тысяч кіламетраў ад Плутона. Карлікавая планета, якая складалася з замерзлага азоту, вадзянога лёду і сілікатаў, мела светла-карычневы са слабым адценнем жоўтага колер.
— Табе там не спадабаецца, Ратаўт! — упэўнена заявіў Усніч.
Касмадрома на Плутоне не было, таму спускацца давялося ў аварыйна-выратавальным модулі. Назваць тонкую абалонку з азоту, метану і монааксіду вугляроду, якія выпараліся з паверхневага лёду, атмасферай не паварочваўся язык, але яна дапамагла пагасіць хуткасць.
— Вось ты які, Ніфльхейм! — першае ўражанне ад Плутона ў капітана «Эўдокса Кнідскага» было правільным — суцэльны лёд і камень. — Мінус дзвесце дваццаць пяць градусаў па Цэльсію!
Сарва адчуў лёгкія дрыжыкі, хоць тэрмарэгулятар працаваў на максімальных абаротах.
— І дзе хто? — як кінуць вокам, цягнулася безжыццёвая раўніна, а інспектара павінны былі сустрэць: Усніч папярэдзіў начальніка міжнароднай навукова-даследчай станцыі «Венецыя Берні» яшчэ на пачатку манеўру тармажэння. Ніякага руху — ні праз пяць, ні праз дзесяць, ні праз пятнаццаць хвілін.
Праз паўгадзіны інспектар пачаў хвалявацца: акумулятарныя батарэі скафандра не вечныя, варта скончыцца энергіі — і пішы прапала. Сітуацыю пагаршала тое, што Сарва быў не ў стане самастойна вярнуцца на борт «Эўдокса Кнідскага», бо ў модулі адсутнічаў радыёперадатчык, а паводле загаду Усніча з апарата знялі ўсё, што магло яшчэ спатрэбіцца.
На шчасце, да сур'ёзнай праблемы не дайшло: праз трыццаць пяць хвілін чакання на гарызонце з'явілася аранжавая кропка, якая ў хуткім часе ператварылася ў васьміколавы ўсюдыход. З машыны выбраўся чалавек з нязвыкла велізарным ранцам за спінай. Паніжаная сіла прыцягнення дазваляла перацягваць і большы груз.
— Добры дзень, спадар інспектар! Намеснік начальніка станцыі Гірдут Сім. Выбачаюся за спазненне: умовы на Плутоне такія, што тэхніка не вытрымлівае! — калі прыгледзецца, можна было адрозніць свежыя сляды зваркі на корпусе. — Імкнёмся не пакідаць станцыю без вострай неабходнасці!.. Залазьце, хутка стане яшчэ халадней!
— Ды куды ўжо больш?
— Часам слупок апускаецца да двух кельвінаў!
— Як вы тут толькі працуеце? — жахнуўся Сарва, у думках перавёўшы тэмпературу ў градусы Цэльсія.
Каб патрапіць унутр усюдыхода, давялося прайсці праз своеасаблівы шлюз — невялікую камеру з цеплавымі нагнятальнікамі. У салоне было цёпла, і тэрмарэгулятар скафандра аўтаматычна знізіў энергаспажыванне.
— Тут недалёка! — усюдыход жвава крануўся з месца і на вялікай хуткасці рушыў наперад. Праца рухавіка і паказанні прыбораў не выклікалі боязі. Кіроўца з Сіма аказаўся нядрэнны. А вось суразмоўца...
— Вы не маглі б увесці мяне ў курс справы? — спытаў Сарва праз некалькі хвілін. Сім нават не зрабіў спробы завесці гутарку, хоць начальнік станцыі напэўна аддаў распараджэнне падзяліцца з інспектарам інфармацыяй.
— Распавядаць асабліва і няма пра што — забойства адбылося чацвёра сутак таму, уначы. Дарнал Сабута і Станка Кавецкі нешта не падзялілі і ўчынілі бойку, якая скончылася ўзаемным забойствам. Зменшчыкі знайшлі целы раніцай... Не разумею, навошта было выклікаць паліцэйскага інспектара, калі ўсё відавочна?
— Для афіцыйнага засведчання. Такі парадак!.. Скажыце, якімі былі адносіны паміж Сабутам і Кавецкім?
— Ніводзін з іх не меў матыву для забойства! — інтанацыя сведчыла пра абсалютную перакананасць ва ўласнай слушнасці. З гэтай прычыны Сарва не мог не спытаць:
— І на чым заснаваныя вашы словы?
— Сабута і Кавецкі былі сябрамі. Вельмі добрымі сябрамі! — Сім дадаў хуткасці. Выснова пра душэўны стан намесніка начальніка станцыі напрошвалася сама сабой — для гэтага не быў патрэбны і дыплом фізіягнаміста. Інспектар вырашыў вярнуцца да апытання пазней.
Астатак дарогі праехалі ў маўчанні.
Станцыя «Венецыя Берні» ўяўляла сабой россып укапаных у грунт паўсфер рознага дыяметру, вакол якіх пад вуглом у трыццаць пяць — сорак градусаў высілася мноства сонечных батарэй. Наколькі ведаў Сарва з даведкі, атрыманай на борце «Эўдокса Кнідскага», меўся ў навуковага персаналу і тэрмаядзерны рэактар.
Усюдыход заехаў у шлюзавую камеру: на станцыі клапаціліся пра захаванне цяпла, неабходнага дзеля таго, каб выжыць. Шлюзаванне не заняло шмат часу. У ангары інспектар зняў скафандр. І адразу адбілася штучная гравітацыя.
— Я пакажу вам жылы блок і праводжу да начальніка станцыі! — Сім павёў Сарву за сабой. Добразычлівасці ў намесніку не дадалося. Сіма відавочна раздражнялі зносіны з паліцэйскім.
Жылы блок не зрабіў уражання ні памерамі, ні аздобай. Інспектар злавіў сябе на думцы пра тое, што доўгае знаходжанне ў такім памяшканні можа негатыўным чынам адбіцца на псіхічным здароўі. Асабліва, улічваючы ледзяное пекла за сценамі «Венецыі Берні».
У адрозненні ад падначаленага, Крыштаф Неруш аказаўся куды больш камунікабельным.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: