LibKing » Книги » Старинная литература » Прочая старинная литература » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Медыка! — выбухнулі навушнікі інспектара нечым нямым крыкам.

Ланцужок супрацоўнікаў разарваўся, і ў Сарвы атрымалася пабачыць, што там робіцца. Каля паддона з будаўнічымі матэрыяламі ляжаў мужчына. Яго міміка казала пра тое, што яму была патрэбна неадкладная дапамога.

— Медыка! — крычалі ўжо некалькі чалавек.

Прафесійны погляд інспектара не выявіў ніякіх вонкавых пашкоджанняў — ані скафандра, ані сістэмы падтрымкі жыццядзейнасці. Нічога не казала і пра няшчасны выпадак.

— Што з вамі? — Сарва апусціўся над мужчынам, спрабуючы зразумець, чым можа яму дапамагчы да прыходу медыка.

— Жудасны гук! — з цяжкасцю вымавіў каланіст, а затым абмяк.

— Толькі не страчвайце прытомнасць! Дапамога зараз будзе! — інспектар слаба патрос мужчыну, аднак вочы той не расплюшчыў.

— Прапусціце, я — доктар! — побач з інспектарам бухнуўся каленямі ў пыл медык. — Адыдзіце ўсе! Неадкладна!

— Не перашкаджайце! — супрацоўнікі хутка вярнулі парадак. Сарву давялося зноў дэманстраваць значок.

Чаканне расцягнулася.

— Я нічым не магу яму дапамагчы, — збіраючы партатыўны дыягнастычны прыбор, падняўся медык, — вострая сардэчная недастатковасць!

— Дык яму толькі дваццаць чатыры гады было! — пачулася з натоўпу. — Ніколі на сэрца не скардзіўся!

Медык развёў рукамі, а інспектар нечакана для самога сябе павёў позіркам па-над галовамі каланістаў, не разумеючы, што ж хоча ўбачыць. Першым, што трапілася на вочы, была мачта асвятлення, якая дамінавала над пляцоўкай.

— Прафесійная дэфармацыя! — Сарва страсянуў галавой і падахвоціўся дапамагчы. Насілкі супрацоўнікі службы бяспекі змайстравалі з падручных матэрыялаў.

З прычыны паніжанай сілы прыцягнення нябожчык разам са скафандрам важыў не больш за трыццаць пяць кілаграмаў, так што чатыром мужчынам у росквіце сіл было няцяжка данесці цела да медыцынскага пункта.

Працэдура шлюзавання, якая звычайна доўжылася тры хвіліны, расцягнулася да шасці. Большую яе частку заняў іанізаваны душ. Мяркуючы па ўсім, медык скарыстаўся закрытым ка­налам сувязі: у прыёмным пакоі была падрыхтаваная медыцынская каталка.

— Пабочных асобаў прашу выйсці! — распарадзіўся медык, зняў скафандр і нацягнуў аднаразовы камбінезон з поліпрапілену, вырабленага па тэхналогіі «спанбонд». Асістэнты пачалі распранаць нябожчыка.

— З вашага дазволу, я застануся! — медык нездаволена паглядзеў на значок, але пярэчыць не стаў. А вось апрануць камбінезон прымусіў.

— Усё адно давядзецца складаць справаздачу для паліцыі!

Цела даставілі ў празектарскую — любое буйное прамысловае прадпрыемства па-за Зямлёй валодала ўласнай спецыялізаванай секцыяй: за экспансію даводзілася плаціць крывёю.

Другі, больш дэталёвы агляд, пацвердзіў першапачатковы дыягназ — смерць з прычыны зніжэння скарачальнай здольнасці міякарда.

Медык вывеў на дысплэй медыцынскую карту.

— Пацыент Скірн Жымайла, дваццаць чатыры гады. Зваротаў з нагоды стану здароўя не зарэгістравана. Планавыя агляды паталогіі не выявілі. Ступень рызыкі ў сувязі з рабочай спецыяльнасцю — мінімальная.

— Гэта значыць, у Жымайлы не мелася ніякіх падставаў для таго, каб памерці ад інфаркту?

— Цалкам дакладна, спадар інспектар! Выпадак вельмі цікавы, яму наканавана трапіць у аналы медыцыны! — мяркуючы па бляску вачэй, медык бачыў сябе лаўрэатам якой-небудзь вядомай прэміі ў галіне медыцыны.

— Перад смерцю Жымайла згадваў жудасны гук. Што б гэта магло значыць?

— Слыхавыя галюцынацыі — адны з самых распаўсюджаных перад смерцю. Калі паслабляецца прыток кіслароду да тканін галаўнога мозгу, пачынаецца гіпаксія нервовых клетак, і як рэакцыя на яе — фантастычны перадсмяротны сон розуму... Вы цудоўна ведаеце, спадар інспектар, што для распаўсюджвання гуку трэба матэрыяльнае асяроддзе, якое падтрымлівае сінхронныя ваганні атамаў рэчыва адносна стану раўнавагі. У вакууме гук распаўсюджвацца не можа проста таму, што матэрыяльнага асяроддзя ў ім няма... Праблема можа быць і ў няспраўнасці навушнікаў — экранаванне не заўсёды добра гасіць сонечны вецер.

У словах медыка мелася рацыя, аднак нейкая падсвядомая стрэмка не давала Сарву спакою.

— Афармляйце дакументы! Я яшчэ зайду да вас! — ніякіх падстаў для правядзення расследавання не мелася, тым не менш, інспектар вырашыў не ігнараваць інтуіцыю. А яна працягвала нашэптваць: «Нешта тут не так!»

Перш за ўсё Сарва скрупулёзна агледзеў скафандр газавіка, надаў пры гэтым асаблівую ўвагу навушнікам. Яны былі спраўнымі.

Апрануўшы скафандр, інспектар пакінуў медыцынскі пункт і накіраваўся да месца здарэння. З прычыны адсутнасці якой-небудзь агароджы па перыметры пляцоўкі, Сарва зрабіў выснову, што служба бяспекі відавочна палічыла смяротны зыход натуральным.

Наяўнасць мноства слядоў выключала ўсякую магчымасць аднаўлення ходу падзей, але інспектар выдаткаваў больш за гадзіну на тое, каб абследаваць паверхню. Нічога, не лічачы пылу і дробных кавалкаў рэгаліту.

— Падобна на тое, што ніякага злачынства не было, — погляд Сарвы слізгануў па краі кратара і спыніўся на мачце асвятлення. Некаторы час інспектар моўчкі разглядаў, а затым рашуча накіраваўся да яе. — Дурное: ніхто не стане забіваць звычайнага газавіка. А вось кіраўніка карпарацыі...

Мозг Сарвы запрацаваў з падвоенай сілай.

Пад'ём заняў амаль дзве гадзіны: інспектар палічыў сваім абавязкам абследаваць кожную прыступку з дапамогай магутнай лупы. На іх былі заўважныя свежыя сляды: зусім нядаўна па лесвіцы падымаліся і апускаліся. Гэта магло нічога і не значыць.

— Der Teufel steckt im Detail! — нагадаў сабе Сарва.

Пломба на замку размеркавальнага шчыта была новай. Напэўна, яе памяняў манцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Пасля яго засталіся і свежыя драпіны на страховачнай агароджы.

— А вось гэта ўжо цікава! — інспектар скарыстаўся газавым храматаграфам для аналізу невялікага мазка. — П'езаэлектрык... Даволі нетыпова для манцёра!

Падказку варта было шукаць у службе бяспекі.

Знайсці штаб аказалася няпроста. У модулі знаходзіўся толькі дзяжурны афіцэр.

— Чым магу дапамагчы, спадар інспектар?

— Мне трэба атрымаць даведку аб вашым электратэхнічным персанале.

— Калі ласка! — супрацоўнік вывеў на дысплэй даныя: імёны, прозвішчы, пасады, змены, графікі, групы допуску.

— А цяпер пакажыце, дзе працавалі вось гэты, гэты і гэты чалавек раней!.. Хм... Не палічыце за назойлівасць — перакіньце інфармацыю на мой камп'ютар!.. Дзякуй!

Прадчуванні паступова набывалі яснасць. Інспектар адправіўся да службовых модуляў.

— Вам каго? — запытаўся майстар, як толькі завяршылася працэдура шлюзавання і Сарва трапіў унутр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img