Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой краткое содержание

Гары Потэр і Таемны Пакой - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Таемны Пакой - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Таемны Пакой - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Люцыюс Малфой замер, утаропіўшыся на эльфа. Потым кінуўся на Гары.

- З-за цябе я пазбавіўся слугі, хлапчук!

Але Добі закрычаў:

-Вы не смееце крыўдзіць Гары Потэра!

Раздалося гучнае "бэмц!", і містэра Малфоя адкінула назад. Ён зваліўся з лесвіцы, пралятаючы па тры прыступкі запар, і мятай кучай прызямліўся на ніжнюю пляцоўку. Ён падняўся на ногі з ліловым тварам і выцягнуў палачку, але Добі пагрозліва падняў доўгі палец.

- Вы павінны сыйсці, - люта выпаліў ён, паказваючы ўніз на містэра Малфоя. - Вы не смееце крануць Гары Потэра. Вы павінны сыйсці.

У Люцыюса Малфоя не заставалася выбару. Кінуўшы апошні, палыхаючы лютасцю, погляд на парачку, якая стаяла наверсе, ён захінуўся ў мантыю і паспешліва схаваўся са зроку.

- Гары Потэр вызваліў Добі! - звяняшчым голасам праспяваў эльф, не адрываючы ад Гары ўдзячных вачэй, у якіх адлюстроўвалася месячнае святло, якое лілось у акно. - Гары Потэр вызваліў Добі!

- Гэта адзінае, што я мог зрабіць для цябе, Добі, - ухмыльнулся Гары. - Толькі абяцай больш не ратаваць мне жыццё.

Выродлівы карычневы твар эльфа раптам разлезся у найшырэйшай, зубастай усмешцы.

- У мяне толькі адно пытанне, Добі, - сказаў Гары, калі Добі дрыготкімі ад хвалявання рукамі стаў нацягваць на нагу бруднаю шкарпэтку. - Ты казаў, што ўсё гэта не мае нічога агульнага з Тым-Каго-Не-Павінны-Былі-Успамнаць, памятаеш? Што ж...

- Я жадаў даць вам ключ, сэр, - сказаў Добі, пашыраючы вочы так, як быццам тлумачыў відавочнае, - я даваў ключ. Чорны Лорд, да таго як змяніў імя, мог звацца як заўгодна, разумееце?

- І праўда, - невыразна вымавіў Гары. - Ну, я лепш пайду. А то там бяседа, ды і мая сяброўка Герміёна павінна ўжо ачуняць...

Добі абхапіў Гары рукамі за стан і абняў яго.

- Гары Потэр больш вялікі, чым думаў Добі! - усхліпнуў ён. - Бывай, Гары Потэр!

І, з апошнім гучным трэскам, Добі знік.

Гары пабываў ужо на некалькіх школьных бяседах, але такога яшчэ не было. Усе былі ў піжамах, а святкаванне доўжылася ўсю ноч. Гары не мог вылучыць, які момант спадабаўся яму больш за ўсё: калі Герміёна кінулася яму насустрач з крыкамі: "Ты раскрыў злачынства! Ты раскрыў злачынства!", або калі Джасцін кінуўся ад хафлпафскага стала, каб паціснуць (так палка, што ледзь не вывярнуў) яму руку, прыносячы незлічоныя выбачэнні, або калі а палове на трэцюю абвясціўся Хагрыд і так дужа абняў за плечы Гары і Рона, што яны абодва ткнуліся насамі ў талеркі з бісквітамі, або чатырыста ачкоў, якія яны з Роном прынеслі роднаму каледжу, надзейна замацаваўшы школьны кубак за "Грыфіндорам" вось ужо другі год запар, або аб'ява прафесара МакГонагал аб тым, што, у якасці падарунка ўсёй школе, іспыты адмяняюцца ("О, не!" - ахнула Герміёна), або калі Дамблдор паведаміў, што, нажаль, прафесар Локхард не зможа застацца ў школе на наступны год, у сувязі з тым, што яму трэба ехаць аднаўляць памяць. Да крыкаў, прывітаўшых гэтую навіну, далучылася прыстойная колькасць настаўніцкіх галасоў.

- Які жаль, - сказаў Рон, запіхваючы ў рот пончык з сочывам, - ён так да мяне прывязаўся.

Астатак семестра расчыніўся ў асляпляльным сонечным ззянні. Жыццё ў "Хогвартсе" патроху наладжвалася, за тым малаважным выключэннем, што ўрокі па абароне ад сіл зла былі скасаваныя ("ну, у гэтым мы ўжо спрактыкаваліся," - сказаў Рон засмучанай Герміёне), а Люцыюса Малфоя выключылі з кіравання школы. Драко больш не расхаджваў па школе з гаспадарскім выглядам. Наадварот, ён выглядаў пакрыўджаным і змрочным. А вось Джыні зноў была вясёлая і шчаслівая.

Як заўсёды, час з'яжджаць дахаты падышоў залішне хутка. Гары, Рон, Герміёна, Фрэд, Джордж і Джыні селі ў адно купэ. Яны пастараліся ўзяць як мага больш ад апошніх некалькіх гадзін перад вакацыямі, калі ім яшчэ дазвалялася чараваць. Яны гулялі ў выбухаюшчыя хлапушкі, запусцілі апошнія філібустэраўскія петарды і патрэніраваліся ў абяззбройванні адзін аднаго з дапамогай магіі. Гары рабіў у гэтым вялікія поспехі.

Яны ўжо амаль пад'ехалі да вакзалу Кінгс-Крос, калі Гары раптам успомніў адну рэч.

- Джыні - а за якім заняткам ты заспела Персі, аб чым ён забараніў казаць?

- Ах, гэта, - хіхікнула Джыні, - Ну... у Персі з'явілася дзяўчына.

Фрэд выпусціў стос кніг на галаву Джорджу.

- Што?

- Гэта стараста з "Равенкла", Пенелопа Крысталуотар, - растлумачыла Джыні. - Гэта ёй ён пісаў усё мінулае лета. Ён увесь час таемна сустракаўся з ёй у школе. І я заспела іх, калі яны цалаваліся ў пустым класе. Ён так знерваваўся, калі яна - ну, вы разумееце - калі на яе напалі. Вы не будзеце яго дражніць? Не? - дадала яна ўсхвалявана.

- Не смеем і марыць аб гэтым, - сказаў Фрэд з выглядам імянінніка.

- Ні ў якім разе, - драпежна ўхмыльнуўся Джордж.

"Хогвартс-Экспрэс" запаволіў ход і спыніўся.

Гары дастаў пяро і кавалачак пергамента і звярнуўся да Рону з Герміёной.

- Гэта завецца "нумар тэлефона", - сказаў ён Рону, двойчы надрапаў адныя і тыя ж лічбы, разарваў пергамент напалам і працягнуў сябрам. - Летась я распавядаў твайму таце, як карыстацца тэлефонам - ён ведае. Патэлефануй мне да Дурслі, добра? Я не вынесу цэлых два месяца сам-насам з Дадлі ...

- Твае дзядзька і цётка будуць ганарыцца табой, так? - сказала Герміёна, калі яны сыйшлі з цягніка і ўліліся ў натоўп, які спяшаўся да чароўнага бар'ера. - Калі пазнаюць, што ты зрабіў сёлета?

- Ганарыцца? - перапытаў Гары. - З глузду з’ехала? Столькі магчымасцяў памерці, а я ні адной не скарыстаўся? Ды яны ўзвар'яцеюць!...

Усе разам хлопцы прайшлі скрозь бар'ер і вышлі ў свет маглаў.

Канец.
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Таемны Пакой отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Таемны Пакой, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x