Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кошт па дамоўленнасці... Гары нават не хацеў думаць аб тым колькі галеёнаў спатрэбіцца аддаць за Вогненную Стралу. Ён нічога не жадаў так моцна за ўсё сваё жыццё, як толькі гэтую мятлу. Алё хлопчык памятаў, што не прайграў аніводнага матчу па квідытчу са сваім Німбусам 2000 і лічыў, што ня трэба спусташаць свой рахунак у Грынгатсе, калі ўжо мае дастаткова добрую мятлу. Тым ня меньш Гары не пытаючыся аб кошце, штодня прыходзіў, каб паглядзець на Вогненную Стралу.

Але ж былі таксама і неабходныя набыткі. Першым чынам Гары зайшоў да аптэкара, каб папоўніць свае запасы інгрэдыентаў для стварэння зелляў. Таксама заўважыўшы, што крыху падрос і старая школьная вопрадка стала закароткай, Гары наведаў краму Мадам Малкін “Вопрадка на Любы Выпадак” і набыў сабе новую. Найбольш важным было набыць новыя падручнікі, тым больш што ў праграме з’явіліся дзве новыя дысцыпліны: “Дагляданне за Магічнымі істотамі” і “Вяшчунста”.

Зазірнуўшы ў вітрыну кнігарні, Гары моцна здзівіўся. Замест стоса новенькіх кніг па замовах з залатым цісненнем, памерам з добрую тратуарную пліту ён заўважыў жалезную клетку ў якой месцілася каля стотні Пачварных кніг аб пачварах. Паўсюль ляталі адарваныя старонкі, бо кнігі адчасу кідаліся адно на адну, счапляліся ў бойках, ці стоячы ў баку агрэсіўна пстрыкалі.

Гары выцягнуў з кішэні спіс неабходных падручнікаў і ў першыню за увесь час зірнуў у яго. “Пачварная кніга” была сярод абавязковых дзеля Догляду за Магічнымі істотамі. Толькі зараз хлопчык зразумеў словы Хагрыда, наконт таго, што Кні га яму шчэ спатрэбіцца і адчуў палёгку бо дагэтуль лічыў, што палясоўшчык завёў сабе новага жахлівага гадаванца і цяпер яму была неабходна дапамога.

Калі Гары зайшоў усярэдзіну “Флорыш і Блотс” да яго адразу падскочыў мэнэджер.

- Хогвартс?- нечакана выпаліў ён.- Па навыя падручнікі?

- Так,- адказаў хлопчык,- мне патрэбна...

- Адсунся,- з нецярплівасцю прамовіў мэнэджер і штурхнуў Гары ў бок. Потым начапіў пару таўшчэзных пальчатак, схапіў грудкаваты кіёк і рушыў да клеткі з Пачварнымі кнігамі.

- Чакайце,- супыніў яго Гары,- такі падручнік я ўжо маю.

- Няўжо?- на твары мэнэджэра з’явіўся выраз невымоўнай удзячнасці,- Хвала Нябёсам, ці то мяне кусілі ўжо пяць разоў толькі за сёння...

У паветры адчуўся рэзкі трэск, гэта дзве Пачварныя кнігі схапілі трэццю і пачалі рваць яе напалам.

- А ну супыніліся! До!- закрычаў менеджер, стукаючы па кнігах кійком скрозь краты.- Хай мяне халера, калі я яшчэ займуся іх продажжу! Гэта ж сапраўдны вэрхал!Думаў горш за той выпадак, калі мы набылі за вялізныя грошы 200 асобнікаў “Нябачнай кнігі аб Нябачнасці” і так і не знайшлі ані воднай, ужо ня будзе... Чымсь яшчэ магу дапамагчы?

- Так,- адказаў Гары, зірнушшы ў спіс,- мне патрэбна “Развуаляванне Будучыні” Касандры Ваблацкай.

- А, будзеш вывучаць “Вяшчунства”?- спытаў мэнэджер і зняўшы пальчаткі павёў хлопчыка ў заднюю частку крамы, дзе быў аддзел з кнігамі аб вяшчунстве. Невялічкая паліца была застаўлена кнігамі, такімі як “Прадказанне непрадказальнага: Захавай сябе ад Шакавання” ды “Удары лёсу: Калі вы згубілі Шчасце”.

- Вось, яна,- падняўшыся па лесвіцы да верхняй паліцы і зняўшы адтуль “Развуаляванне будучыні”, кнігу з чорнай вокладкай – вельмі добрае кіраўніцтва па ўсіх асноўных метадах варажбавання – хірамантыя, крышталёвы шар, птушыныя вантробы...

Але Гары не слухаў. Яго вочы ўперыліся ў іншую кнігу, што была сярод выстаўленных на рэкламнай паліцы: “Прадвеснікі Смерці: Што рабіць, калі ўбачыў Благі Канец”

- На тваім месцы, я б не чытаў,- прамовіў мэнэджэр, прасачыўшы на што глядзіць хлопчык,- будзеш бачыць прыкметы смерці паўсюль, а гэтага дастаткова, каб і самому да смерці перапужацца.

Тым ня меньш, Гары працягваў глядзець на вокладку, дзе быў намаляваны чорны сабака з бліскучымі вачыма вялічынёю з мядзведзя. Гэта яму штось нагадвала...

Мэнэджэр, ціснуў Гары ў рукі “Развуаляванне будучыні”.

- Штось яшчэ?- спытаў ён.

- Так,- з цяжкасцю адарваўшы свае вочы ад сабакі і зірнуўшы ў спіс падручнікаў прамовіў Гары,- Хм... “Прамежкавыя ператварэнні” і “Стандартная кніга замоваў для трэццяга класа”.

Гары выйшаў з “Флорыш і Блотс” праз дзесяць хвілін трымаючы новыя кнігі ў руках і рушыў назад, да Дзіравага Катла, ледзь заўважаючы куды ісці і паспеўшы наштурхнуцца на колькі чалавек.

Ён падняўся па лесвіцы, зайшоў у свой пакой і перакуліў стос кніг на ложак. Пакуль яго не было ў пакоі нехта прыбраўся; вокны былі адчынены і пакой залівала сонечнае праменне. Гары чуў, як па нябачнай з пакоя маглаўскай вуліцы едуць аўтобусы, а па Дыягон Алеі праходзіць гэдак жа нябачны, але гучны натоўп. Ён паглядзеў на сябе ў люстэрка ў ванным пакоі.

- Гэта ня мог быць Прадвеснік смерці,- сказаў Гары свайму адлюстраванню.- Я быў запанікаваны, калі трапіў на Плошчу Магнолій. А сам хутчэй за ўсё бачыў бяздомнага сабаку...

Ён аўтаматычна падняў руку і прыгладзіў свае непаслухмянае валоссе.

- Цяпер ты вядзеш бойку ў якой прайграешь, любы мой,- хрыпла адказала хлопчыку люстэрка.

***

Мінулі дні, Гары пачаў уважліва сочыць за натоўпам, пытаючыся адшукаць у ім Рона ці Герміёну. Набліжаўся пачатак семестра і на Дыягон Алее сям-там трапляліся вучні з Хогвартса. Ля “Найякаснейшых Прылад для Квідытча” Гары сустрэў Шымаса Фінігана і Дына Томаса, сваіх сувучняў па Грыфіндоры, якія з захапленнем глядзелі на Вогненую Стралу; а на выхадзе з Флорыш і Блотс сутыкнуўся з Нэвілам Лонгботамам, безуважлівым круглатварым хлопцам. Гары не супыніўся паразмаўляць з ім, бо хлопец пэўна страціў свой спіс падручнікаў і цяпер меў непрыемную размову са сваёй вельмі сувора выглядаючай бабуляй. Гары спадзяваўся, што яна ніколі не даведаецца аб тым, што ён хаваўся за імем Нэвіла, калі ўцякаў ад Міністэрства Магіі.

Гары прачнуўся ў апошні дзень вакацыяў, спадзяючыся, што магчыма будзе мець задавальненне ўбачыцца з Ронам і Герміёнай заўтра, ля Хогвартс-Экспрэса. Ён падняўся, апрануўся і апошні раз пайшоў зірнуць на Вогненную Стралу. Потым хлопец пачаў разважаць, дзе б з’есці свой абед і тут нехта паклікаў яго імя, Гары азірнуўся.

- Гары! ГАРЫ!

Яны ўсе разам сядзелі за столікамі на верандзе Салону Марозева Фларыяна Фартэск’ю, Рон – неверагодна зарабацініўшы, а Герміёна ўся збарвянеўшая ад адчайнага махання рукамі.

- Нарэшце!- прамовіў Рон і ўсміхнуўся, калі Гары прысеў.- Мы пайшлі ў Дзіравы Кацёл, але там сказалі, што ты ўжо сыйшоў, потым зазірнулі ў Флорыш і Блотс, да Мадам Малкін ды...

- Я набыў усё неабходнае яшчэ на мінулым тыдні,- растлумачыў Гары,- А адкуль вы ведаеце, што я жыву ў Дзіравым Катле?

- Тата,- прастадушна адказаў Рон.

Містэр Візлі, што працаваў у Міністэрстве Магіі, пэўна ўжо ведаў аб тым, што здарылася з цёткай Мардж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x