Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мы ўжо казалі вам, што не дайшлі да ваўкалакаў,- раптоўна прамовіла Парваці,- але ж мы...

- МАЎЧАЦЬ!- агрызнуўся Снэйп.- Так, так, так, ніколі не думаў, што сстрэну трэцягодак, якія не ў стане распазнаць ваўкалака. Я абавязкова паведамлю прафесару Дамблдора, як добра вас...

- Сэр, можна мне,- сказала Герміёна, усё яшчэ працягваючы трымаць руку ў паветры.-Ваўкалак адрозніваецца ад сапраўднага воўка колькімі дробнымі дэталямі. Яго пашча...

- Вы ўжо другі раз кажыце без дазволу, міс Грэйнджэр,- халодна прамовіў Снэйп.- З Грыфіндора знята яшчэ пяць балаў з-за нашай невыноснай усяведы.

Герміёна густа счырванела, апусціла руку і ўтаропілася ў падлогу вачыма поўнымі слёз. Гэта вызвала сярод вучняў хвалю моцнай нянавісці да Снэйпа, ня гледзячы на тое, што кожны з іх хаця б аднойчы называў Герміёну падобным чынам. Нават Рон, які называў сяброўку ўсяведай не радзей двух разоў на тыдзень ускрыкнуў:

- Вы задалі пытанне, на якое яна ведае адказ! Навошта пытацца, калі вы не жадаеце, каб вам адказалі?’

Вучні імгненна зразумелі наколькі далёка зайшоў хлопец. Снэйп падняўся і павольна рушыў да Рона. Увесь клас сядзеў ня дыхаючы.

- Пакаранне, Візлі,- лісліва прамовіў Снэйп усутыч прыхіліўшы свой твар да ронавага.- А калі ты яшчэ дазволіш сабе, крытыкаваць маё выкладанне, сапраўды пашкадуеш.

Ніхто нават не піскнуў на працягу ўсяго астатняга часу. Усе моўчкі сядзелі і перапісвалі з падручніка раздзел аб ваўкалаках, а прафесар хадзіў паміж радамі і правяраў тое, што яны вывучалі з Люпіным.

- Вельмі дрэннае вытлумачэнне... да таго ж ня вернае, капы часцей сустракаюцца ў Манголіі... прафесар Люпін паставіў вам дзесяць балаў? Я б за гэта і трох не даў...

Нарэшце празвінеў званок, але Снэйп затрымаў іх.

- Вы павінны будзеце напісаць сачыненне аб метадах распазнавання і забойства ваўкалакаў на два скруткі пергаменту і здаць яго да ранніцы панядзелка. Гэта навучыць вас трымаць сябе ў руках. Візлі застанься, Я вырашу, якім чынам цябе пакараць.

Гары і Герміёна выйшлі з класа аднымі з апошніх, крыху пачакалі пакуль астатнія вучні адыйдуць па-за межы чутнасці і разразіліся на Снэйпа лютай тырадай.

- Снэйп ніколі не дазваляў сабе падобных выказванняў аб іншых настаўніках Абароны ад Цёмных Мастацтваў, ня гледзячы на тое, што вельмі жадае атрымаць гэтую пасаду,- сказаў Гары Герміёне.- Чаму ён так уз’еўся на Люпіна? Лічыш з-за таго богарта?

- Я ня ведаю,- маркотна адказала Герміёна,- але жадаю, каб Люпін хутчэй паправіўся...

Праз пяць хвілін іх дагнаў моцна разлютаваны Рон.

- Ведаеце, што гэты...- Рон назваў прафесара такім словам, што Герміёна пагрозліва перапыніла яго,- што ён загадаў мне зрабіць? Я павінен вычысціць усе вуткі ў шпітальным крыле, не карыстаючыся магіяй!- ён глыбока ўздыхнуў і сціснуў кулакі.- Чаму Блэк не схаваўся ў яго кабінеце? Мог бы забіць яго дзеля нас!

***

Наступнай ранніцай Гары прачнуўся настолькі рана, што была яшчэ цёмна. Першы час ён лічыў, што яго разбудзіла равенне ветра за вакном, але тут адчуў халодны ветрык на патыліцы і выпрастаўся на ложку... над ім плаваў полтэргейст Піўз і настойліва дзьмуў яму ў вуха.

- Навошта ты гэта зрабіў?- раззлавана спытаўся Гары.

Піўз надзьмуў шчокі і працягваў настойліва дзьмуць павялічваючы моц, а потым развярнуўся і рагочушы адляцеў прэч.

Гары адшукаў свой будзільнік і паглядзеў на яго. Было а палове на пятую. Праклінаючы Піўза, ён павярнуўся на іншы бок і паспрабаваў зноў заснуць, але ў яго гэта не атрымалася. Яму перашкаджалі грукат грымотаў, удары ветра аб замкавыя муры і далёкае рыпенне дрэў у Забароненным лесе. Праз колькі гадзінаў яму прыйдзецца змагаючыся з гэтым надвор’ем гуляць на квідытчным полі. У рэшце рэшт Гары адмовіўся ад далейшых спробаў зануць, апрануўся, ўзяў свой Німбус 2000 і ціхінька выйшаў з пакою.

Як толькі Гары адчыніў дзверы, нешта злёгку крануўшыся яго нагі праслізнула ў пакой. Ён хутка развярвярнуўся і зрабіў гэта свайчасова, паколькі паспеў схапіць Крукшанса за яго пухнаты хвост і выкінуць назад у гасцёўню.

- Ведаеш, я мяркую Рон меў рацыю адносна цябе.- падазрона прамовіў Гары кату.- Тут хапае мышэй звонку, ідзі і лаві іх, уперад.- дадаў ён і штурхнуў Крукшанса нагою ўніз па вінтавой лесвіцы.- Пакінь Скаберса ў супакоі.

У гасцёўне шум буры чуўся яшчэ мацней. Гары дакладна ведаў што матч адбудзецца, бо па такіх дробезях як навальніца з грымотамі матчы па квідытчу не адмянялі. Да таго ж ён пачаў адчуваць сябе вельмі засцярожаным. Неяк Вуд паказаў яму Сэдрыка Дзігары ў калідоры, той быў пяцігодкам і значна вялічэзней за Гары. Звычайна Паляўнічыя лёгкія і хуткія, але ў падобнае надвор’е Дзігары меў несумненную перавагу, таму што ў яго было меньш шанцаў згубіць курс.

Гары правёў астатні час да світання седзячы ў крэсле ля коміна, адчасу падымаючыся, каб спыніць Крукшанса, які зноўку краўся па лесвіцы да пакою хлопцаў. Нарэшце Гары вырашыў што самы час спусціцца да сняданку, так што ён у адзіноце прайшоў праз адтуліну за партрэтам.

- Супынісь і абараняйся, брудны сабака!- ускрыкнуў сэр Кэдаган.

- Вой, змоўкні,- пазіхнуў Гары.

Ён падсілкаваўся вялізнаю талеркаю аўсянкі і калі прыняўся за тост за сталом аб’явіліся іншыя чальцы каманды.

- Гульня абяцае быць цяжкою,- прамовіў Вуд, які нічога ня еў.

- Кідай турбавацца, Олівер,- занепакоена сказала Алісія,- мы нічога ня маем супраць невялічкага дожджыка.

Але дождж быў зусім не невялічкі. Толькі папулярнасцью гульні, тлумачылася тое, што уся школа з’явілася глядзець матч. Людзі беглі да квідытчнага полю супыніўшы галовы, ад лютага ветру, які вырываў парасоны з іх рук. Перш чым зайсці ў распранальню, Гары ўбачыў на трыбуне Малфоя, Крэйба і Гойла, якія сядзелі разам пад вялізным парасонам і казалі на яго пальцам.

Каманда пераапранулася ў сваю пунцовую форму і стала чакаць традыцыйнай падбадзёрваючай дух гаворкі Вуда, але ў таго анічога не атрымалася. Ён колькі раз папытаўся пачаць размову, але толькі выдаваў дзіўныя глытаючыя гукі. Нарэшце ён безнадзейна пахістаў сваёй галавой і паклікаў іх рушыць за сабою на поле.

Вецер быў настолькі моцным, што па полі яны ішлі хістаючыся, а радасныя воклічы натоўпу, не было чуваць з-за выбухаў грымотаў. Дождж моцна заліў акуляры Гары і яму было не зразумела, якім чынам у яго атрымаецца ўбачыць Сніч.

З супрацлеглага боку на поле выйла каманда Хафлпафу апранутая ў канарэечна-жоўтую вопрадку. У цэнтр поля выйшлі капітаны і паціснулі адно аднаму рукі. Дзігары ўсміхнуўся Вуду, але ў таго быццам бы звяло сківіцы і ён абмежаваўся простым паклонам. Гары па рухам вуснаў зразумеў, што мадам Хуч загадала гульцам сядаць на мётлы, таму з лясканнем выцягнуў правую нагу з бруду і перакінуў яе праз свой Німбус 2000. Суддзя паклала свісток у свае вусны і парыў ветру данёс да Гары пранізлівы і далёкі свіст – гульня пачалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x