Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Нікога...

- Гэта дом з прывідамі!- прамовіў Рон.

- Ані,- адказаў Люпін усё яшчэ здзіўлена пазіраючы на дзверы.- У Лямантуючай Халупе ніколе не было прывідаў... усё ляманты і крыкі, да якіх прызвычаліся мясцовыя жыхары, зроблены... мной.

Ён адштурхнуў з вачэй сівое валоссе, паразважаў хвіліну і пачаў сваё апавяданне:

- Усё пачалося з таго... што я стаў ваўкалакам. Нічога падобнага не адбылося, калі б мяне не кусілі... і калі б я ня быў гэткім авантурыстам...

Ён выглядаў спакойным, але стомленым. Рон збіраўся перабіць яго, але Герміёна сыкнула на яго і пільна ўтаропілася на Люпіна.

- Калі мяне кусілі я быў вельмі малым хлапчанём. Мае бацькі выпрабавалі ўсё, але ў тыя часы не было аніякіх лекаў. Тое зелле, што зараз гатуе дзеля мяне прафесар Снэйп, было вынайдзена не так даўно. Яно робіць мяне цалкам бяспечным. Я пачынаю прымаць яго за тыдзень да поўні і пакуль я гэдак раблю... я магу ціхінька сядзець у сваім кабінэце і чакаць. Пакуль месяц не зменшыцца.

- Але тады мардоўнікавага зелля не існавала і я раз на месяц ператвараўся на сапраўдную пачвару. Нельга было і марыць аб тым, што я магу трапіць ў Хогвартс. Бацькі хутчэй за ўсё не пажадалі бы, каб іх дзеці вучыліся разам са мной.

- Але тут на пост дырэктара быў абраны Дамблдор, а ён спачуваў усім. Ён прыйшоў да маіх бацькоў і сказаў ім, што калі яны прымуць пэўныя меры засцярогі, ня будзе аніякіх прычын, каб я не мог вучыцца ў школе...- Люпін паглядзеў на Гары і ўздыхнуў.- Колькі месяцаў таму, я сказаў табе, што Лупцуючую Вярбу пасадзілі ў той год, калі я прыехаў у Хогвартс. Але справа ў тым, што яе пасадзілі, каб я быў сюды прыняты. І гэты дом...- прафесар маркотна абвёў пакой вачыма...- і праход, што вядзе да яго... усё гэта было пабудавана дзеля мяне. Раз на месяц я павінен быў пакідаць замак, каб перавараціцца. А над праходам была пасаджана Лупцуючая Вярба, каб ніхто выпадкова не трапіў на мяне, калі я быў небяспечным.

Гары не мог бачыць, як гэта ўсё адбывалася, але зараз ў захапленні слухаў. Адзіным гукам, акрамя голаса Люпіна, што апавядаў гісторыю, быў напалоханы піск Скаберса.

- У тыя часы, мае пераварочванні былі... жахлівымі. Ператварацца на ваўкалака пакутліва балюча. А тут я быў яшчэ аддзелены ад людзей, якіх мог кусіць, таму замест іх я драпаў сябе самога. Сельскія жыхары, што чулі мае крыкі і ляманты вырашылі, што тут паселішча асабліва шалёных зданяў. Гэтую чутку пусціў Дамблдор... і нават зараз, калі шмат год Халупа маўчыць, мясцовыя жыхары не адважваюцца да яе падыходзіць...

- Але, калі не браць на ўвагу мае ператварэнні, я быў шчаслівым, як ніколі ў жыцці. Бо ў мяне аб’явіліся першыя ў жыцці сябры, трое самых найвыдатнейшых сяброў у свеце. Сірыюс Блэк... Пітэр Пэцігру... і зразумела ж твой Гары бацька – Джэймс Потэр.

- Гэтыя тры маіх сябра не маглі не заўважыць, што я кожны месяц кудысь знікаю. Я спрабаваў выдумляць разнастайныя гісторыя. Казаў, што хварэла маці і я быў вымушаны ехаць дамоў, каб адведваць яе... З тугою і жахам я думаў аб тым, што, калі мае сябры даведаюцца аб тым кім я ёсць, яны пакінуць мяне. Але ж вядома, яны, як і ты Герміёна, аб усім здагадаліся...

- Але не кінулі. Замест гэтага, яны здзейснілі дзеля мяне тое, што зрабіла мае ператварэнні не толькі больш-меньш ніштаватымі, але, зверх таго, яны сталі лепшым часам ў маім жыцці. Мае сябры сталі анімагамі.

- Мой тата таксама?- здзіўлена спытаўся Гары.

_ Зразумала,- прамовіў Люпін.- Яны выдаткавалі лепшыя часы жыцця на працягу трох год, каб высветліць, якім чынам гэта зрабіць. Твой бацька і Сірыюс на іх шчасце былі лепшымі навучэнцамі школы, таму што анімагічная трансфармацыя можа пайсці непапраўна жахліва... гэта адна з прычын па якой Міністэрства ўважліва сочыць за тымі, хто спрабуе гэтым займацца. Пітэр атрымаў ад Джэймса і Сірыюса ўсю тую дапамогу якую яны маглі даць яму. І вось нарэшце, на пятым годзе навучання ў іх атрымалася. Яны па ўласнаму жаданню маглі пераварочвацца на жывёлаў.

- Але якім чынам гэта дапамагло вам?- збянтэжана спыталася Герміёна.

- Яны не маглі скласці мне кампанію, як людзі, але рабілі гэта пад выглядам жывёлаў.-адказаў Люпін.- Ваўкалакі небяспечныя выключна для людзей. Яны ўпотай пакідалі замак пад Мантыяй-Невідзімкай Джэймса. Пераварочваліся... Пітэр, які быў найменьшым з нас, спакойна мог праслізнуць міма атакуючых галінак Вярбы і націснуць на вузел на яе камелі і тым самым абязрушыць дрэва. Потым яны праходзілі праз праход і далучаліся да мяне. Пад іх уплывам, я стаў меньш небяспечным. Калі я быў сярод іх, маё цела працягвала быць ваўчыным, а вось мой розум значна меньш.

- Пасцяшайся, Рэмус,- гыркнуў Блэк, ён працягваў пазіраць на Скаберса з выразам жахлівага голаду на твары.

- Я ўжо амаль скончыў, Сірыюс, амаль скончыў... Дык вось, мы былі вельмі ўзрушаны магчымасцямі, якія адкрыліся для нас, калі мы ўсе навучыліся пераварочвацца. Неўзабаве, мы пакінулі Лямантуючую Халупу і шлэндалі па начах па замку і вёсцы. Джэймс і Сірыюс ператвараліся на такіх буйных жывёлаў, што з лёгкасцю маглі стрымаць ваўкалака. Сумняваюся, што ў Хогвартсе быў колісь навучэнец, які ведаў бы тэрыторыю Хогвартса і Хогсміда лепш за нас... І вось праз колькі часу, мы вырашылі стварыць Мапу Паскуднікаў, якую падпісалі сваімі мянушкамі. Сірыюс – Мягкалап, Пітэр – Галахвост, а Джэймс – Рагач.

- А на якіх жывёл..?- пачаў было Гары, але Герміёна перабіла яго.

- Але ж гэта было вельмі небяспечным! Бегаць ў цемры разам з ваўкалакам! А калі б вы выслізнулі з-пад увагі астатніх і кусілі кагось?

- Думкі пра нешта падобнае дагэтуль пераследуюць мяне,- цяжка прамовіў прафесар.- Шмат разоў падобнае ледзве не здаралася. Але потым мы смяяліся над гэтым. Мы былі малымі і бязглуздымі... і захопленныя сваёй разумнасцю.

- Часам я адчуваў сябе вінаватым ў тым, што грэбаю даверам Дамблдора. Вядома ж... ён дазволіў мне вучыцца ў Хогвартсе, чаго б не зрабіў ніхто з папярэдніх дырэктароў. А ён нават ня ведаў, што я парушаю правілы, якія ён прызначыў дзеля бяспекі, маёй і навакольных. Таксама ён ня ведаў, што ўзяўшы з мяне прыклад, трое навучэнцаў, сталі нелегальнымі анімагамі.Але маі дакоры сумлення адступалі штораз, калі мы сядалі абмяркоўваць свае прыгоды на наступны месяц. І я зусім не змяніўся...- твар прафесара здранцвеў, а ў голасе аб’явілася агіда на сябе самога.- На працягу ўсяго году я змагаўся з сабой, разважаючы, ці павінен я сказаць Дамблдору, што Сірыюс – анімаг. Але так і не зрабіў гэтага. Чаму? Таму што я жахлівы баягуз. Гэта азначала бы маё прызнанне ў тым, што я пагрэбаваў яго даверам, калі вучыўся ў школе і павёў за сабою іншых... А давер Дамблдора для мяне усё. Ён пусціў мяне ў Хогвартс, калі я быў хлопчыкам і даў працу таму, каго пазбягалі ўсё яго сумленнае жыццё, таму хто ня меў магчымасці знайсці сабе аплачваемую праццу з-за сваёй... асаблівасці. Таму я пераканаў сябе, што Сірыюс трапляе ў школу дзякуючы Цёмным Мастацтвам, якім навучыўся ад Вальдэморта, а тое, што ён яшчэ і анімаг ня мае да гэтага аніякага дачынення... такім чынам ў некаторай ступені, Снэйп быў правы наконт мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x