Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Патронус вяртаўся. Зноў ён нёсся па паверхні вады, але на гэты раз да Гары. І гэта быў не конь. І нават не аднарог. Гэта быў алень. Ён блішчэў бы поўня ў небе... і ён павяртаўся да яго...

Алень спыніўся на беразе. Ён біў капытамі па мягкай глебе не пакідаючы на ёй слядоў і глядзеў на Гары сваімі вялізнымі срэбнымі вачыма. Патронус павольна схіліў сваю рагатую галаву. І тут хлопец ўсё зразумеў...

- Рагач,- прашапатаў ён.

Але як толькі ён дакрануўся да жывёлы сваімі дрыготкімі пальцамі, алень знік.

Гары застаўся стаяць выцягнуўшы руку. Раптам яго сэрца шалёна закалацілася, бо за сваёй спіной ён адчуў тупат капытоў... ён развярнуўся і ўбачыў Герміёну, якая спяшалася да яго, цягнучы за сабою Бакбіка.

- Чым ты займаўся?- люта спыталася яна.- Ты сказаў, што пойдзеш толькі паглядзець!

- Я толькі што выратаваў нам жыццё...- адказаў Гары.- Ходзь сюды... за куст... я растлумачу.

Герміёна слухала аповед Гары і яе рот ад здзіўлення зноў раскрыўся.

- Цябе хтось бачыў?

- Ты што мяне не слухала? Я сам сябе бачуў, але прыняў за бацьку! Усё добра!

- Гары, я не магу паверыць у гэта... ты змог выклікаць Патронуса, які адагнаў усіх гэтых дэментараў! Гэта ж най-найвышэйшая магія...

- Я ведаў, што атрымаецца,- адказаў Гары,- бо ўжо рабіў гэта... разумееш аб чым я?

- Ну ня ведаю... Гары, паглядзі на Снэйпа!

Яны высунуліся з-за куста і паглядзелі на другі бераг возера. Снэйп ўжо вярнуўся да прытомнасці. Ён начараваў насілкі і падняў на іх постаці Гары, Герміёны і Блэка. Чацвёртыя насілкі, якія ўжо плылі ў паветры паблізу ад яго без сумневу неслі на сябе Рона. Потым сваёй палачкай ён пусціў іх перад сабою і накіраваўся разам з імі да замку.

- Так, амаль што час,- напружана прамовіла Герміёна зірнуўшы на гадзіннік.- Мы маем каля сарака пяці хвілінаў перш чым Дамблдор зачыніць дзверы нашай палаты. Гэтага хопіць, каб выратаваць Сірыюса і вярнуцца назад, перш, чым хтось зразумее, што мы адсутнічалі...

Яны прыняліся чакаць, назіраючы, як па возеры плывуць адлюстраванні хмарак і слухаючы, як пад ветрыкам нешта шапоча куст, за якім яны хаваліся. Бакбік знудоціўшыся зноў прыняўся калупаць чарвей.

- Думаеш ён ужо там?- спытаўся, гледзячы на гадзіннік, Гары. Ён падняў галаву на замак, адлічваючы вокны ў Заходняй Вежы.

- Глядзі!- прашапатала Герміёна.- Хто гэта? Хтось выйшаў з замка!

Гары ўзірнуўся ў цемру. Нейкі мужчына спяшаў да аднаго з выхадаў з фальварка. За яго пасам нешта блішчэла.

- Гэта Макнэйр!- адказаў Гары.- Кат! Ён ідзе па дэментараў! Герміёна, час...

Дзяўчынка паклала свае рукі на Бакбіка і Гары падставіўшы рукі дапамог ёй падняцца на спіну гіпагрыфа. Потым абапёршыся нагой на адну з ніжніх галінак куста, хлопчык падняўся сам і сеў на бакбікаву спіну перад Герміёнаю. Падцягнуўшы вяроўку, ён прывязаў яе з іншага боку аброжка нібы лейцы.

- Гатова?- шэптам спытаўся ён у Герміёны.- Табе лепш трымацца за мяне...

Ён штурхнуў гіпагрыфа пяткамі па баках.

Бакбік хутка ўзмыў у цемру. Гары сціснуў яго бакі каленямі і адчуў, як перад ім ўздымаюцца і апускаюцца вялізныя магутныя крылы жывёлы. Герміёна вельмі моцна сціснула яго за талію і хлопец адчуў, што яго пачало нудзіць.

- Вой не... мне гэта не падабаецца... вох, мне гэта сапраўды не да спадобы...

Гары прыпусціў гіпагрыфа. Яны павольна падняліся да верхніх паверхаў замку... Гары пацягнуў за левы бок вяроўкі і Бакбік развярнуўся. Хлопчык спрабаваў палічыць мільгаючыя міма яго вокны...

- Тпруу!- загадаў ён, з усяе моцы пацягнуўшы лейкі на сябе.

Гіпагрыф запаволіў рух і супыніўся на месцы і толькі працягваў падымацца і апускацца на фут-другі, каб заставацца ў паветры.

- Ён там!- прамовіў Гары, зазірнуўшы у вакно перад якім яны супыніліся і знайшоўшы там Сірыюса. Гары выцягнуў руку і калі Бакбік апусціў крылы, каротка стукнуў у шкло.

Блэк падняў галаву. Хлопчык ўбачыў, як у таго адпала сківіца. Ён ўскочыў з крэсла на якім сядзеў і падбегшы да вакна паспрабаваў адчыніць яго, але яно было закрыта.

- Пасунься!- клікнула Герміёна і, працягваючы трымаццца за Гары левай рукой, правай дастала палачку.

- Алагамора!

Акно нечакана адчынілася.

- Што... як..?- слабым голасам вымавіў Блэк, вытарапіўшыся на гіпагрыфа.

- Забірайся... у нас няма часу.- сказаў Гары, шчыльна абедзьвума рукамі сціскаючы Бакбіка за гладкую шыю, каб стрымаць яго на месцы.- Табе трэба цікаць адсюль... Хутка тут будуць дэментары... Макнэйр ужо пайшоў за імі.

Блэк схапіўся абедзвума рукамі за аконную раму і высунуў праз яе галаву і плечы. Яму пашанцавала, што ён быў настолькі схуднелым. У лічаныя секунды ён паставіў сваю нагу на спіну гіпагрыфа і праз імгненне ўжо сядзеў ззаду Герміёны.

- Добра, Бакбік,- крыкнуў Гары, хістнуўшы за вяроўку,- давай наверх, на Вежу!

Гіпагрыф ўзмахнуў сваімі магутнымі крыламі, яны зноў рэзка ўзняліся ў паветра і хутка былі ўжо на даху Заходняй Вежы. Бакбік з грукатам прызямліўся і Гары з Герміёнаю адразу сасклізнулі з яго спіны.

- Сірыюс, тебе лепш паспяшацца,- запыхаўшыся прамовіў хлопец.- Яны ў любы момант могуць зайсці ў кабінэт прафесара Флітвіка і знайсці, што ты збег.

Бакбік пашкроб дах і рэзка ўскінуў галаву.

- А што з тым хлопцам... Ронам?- хутка спытаўся Сірыюс.

- З ім ўсё будзе балазе... зараз ён у цяжкім стане, але мадам Помфры кажа, што вылекуе яго. Давай... паспяшайся!

Але Блэк працягваў глядзець на Гары.

- Як я магу аддзячыць...

- ЦЯКАЙ ЎЖО!- разам крыкнулі Гары і Герміёна.

Блэк развярнуў гіпагрыфа дзюбай да адкрытага неба.

- Мы яшчэ пабачымся,- прамовіў ён.- Гары... ты сапраўдны сын свайго бацькі...

Сірыюс стукнуў пяткамі па баках гіпагрыфа. Гары з Герміёнаю адскочылі, калі Бакбік зноўку расправіў свае крылы... Ён ўзмыў у паветра... Гіпагрыф і яго вершнік пакрысе станавіліся ўсё меньш і меньш і, нарэшце, іх закрыла хмарамі, якія плылі вакол месяца... Сірыюс і Бакбік адляцелі прэчкі.

— РАЗДЗЕЛ XXII —

Новая савіная пошта

- Гары!- Герміёна, пазіраючы на гадзіннік пацягнула яго за рукаў.- У нас засталося дзесяць хвілінаў, каб незаўважна вярнуцца ў шпітальнае крыло... перш чым Дамблдор зачыніць дзверы...

- Добра,- пакутліва пазіраючы на неба, адказаў Гары,- хадзем...

Яны праслізнулі ў дзверы, што вялі з даху і пачалі спускацца па вузкай каменнай спіральнай лесвіцы. Калі яны былі ўжо ў самым нізе, Гары і Герміёна пачулі нейкія галасы. Яны прыціснуліся да сцяны і прыслухаліся. Гэта размаўлялі Фадж і Снэйп, якія спяшаліся па калідоры ў які спускалася лесвіца.

-... адзіная надзея, што Дамблдор ня будзе чыніць аніякіх перашкод,- сказаў Снэйп.- Пацалунак. Ён будзе выкананы адразу?

- Так. Як толькі Макнэйр вернецца з дэментарамі. Гісторыя з Блэкам настолькі занепакоіла ўсіх. Не магу нават выказаць вам, як я чакаю таго моманту, калі змагу праінфармаваць Штодзённы Вяшчун аб тым, што мы яго нарэшце схапілі... Мяркую яны пажадаюць узяць у вас інтэрв’ю, Снэйп... а пасля таго, як юны Гары вернецца ў свой розум, спадзяюся ён таксама захоча распавесці Вяшчуну аб тым, што менавіта вы выратавалі яго...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x