Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Сегюр Де, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сегюр Де
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ай, тата, - казала яна каралю, - не сварыцеся на яе, яна ж яшчэ такая маленькая. Яна не разумее, што робiць мне балюча, ламаючы мае цацкi... I за валасы яна мяне торгае, каб падурэць... А кусаецца, проста гуляючы...

Кароль Бенэн абдымаў сваю дачурку Бландзiну i нiчога ёй не адказваў. Але ж ён добра бачыў, што Брунета робiць усё гэта толькi праз сваю злосць, а Бландзiна па сваёй дабрынi ўсё ёй даруе. I таму ён любiў Бландзiну ўсё болей i болей, а Брунету - усё менш i менш.

Каралева Фур'ета была не дурная i таксама ўсё добра бачыла, але праз гэта толькi яшчэ больш ненавiдзела Бландзiну. I каб яна не баялася караля Бенэна, то ўжо даўно зрабiла б падчарку сама няшчасным дзiцём на свеце. Але кароль забараняў каралеве заставацца сам-насам з Бландзiнай, i яна не адважвалася парушыць яго загаду, бо чула, што ён справядлiвы i сурова карае за непаслушэнства.

Глава 2

Бландзiна згубiлася

Iшоў час, Бландзiне споўнiлася сем гадоў, а Брунеце тры. Кароль падарыў Бландзiне чароўную брычку, запрэжаную двума страўсамi, якiмi кiраваў маленькi паж. Пажу было дзесяць гадоў, i клiкалi яго Гурмандзiнэ. Ён быў пляменнiк Бландзiнiнай мамкi i ведаў Бландзiну ад самага яе нараджэння. Ён заўсёды гуляў разам з ёю i вельмi яе любiў, а Бландзiна адказвала яму ўсёй сваёй дабрынёй. Але была ў пажа адна страшная загана: ён быў такi ласун i так любiў розныя слодычы, што за мяшэчак цукерак быў здольны нават на дрэнны ўчынак. Таму Бландзiна часта казала яму:

- Хоць ты i добры хлопчык, Гурмандзiнэ, але мне не падабаецца, што ты такi аб'ядайла. Ужо, калi ласка, як-небудзь выпраў гэтую брыдкую сваю загану, iначай нiхто i нiколi цябе не будзе любiць.

Гурмандзiнэ цалаваў ёй у руку i абяцаў выправiцца, але ўсё роўна цягаў цесткi з кухнi цi цукеркi з буфета i быў часта сцябаны за сваё абжэрства i непаслухмянасць.

Аднойчы пра загану маленькага пажа дачулася каралева Фур'ета. Яна адразу падумала, што зможа выкарыстаць гэтую загану на шкоду Бландзiне. I вось што яна вырашыла зрабiць.

На сваёй брычцы, запрэжанай страўсамi, Бландзiна вельмi любiла катацца па садзе, якi шырыўся вакол палаца, i вазiў яе на гэтыя прагулкi Гурмандзiнэ. Сад быў абнесены агароджай, а за ёй пачынаўся прыгожы бязмежны лес. Гэты лес называлi Бэзавым, бо круглы год у iм квiтнелi чароўныя кусты бэзу. Але нiхто не хадзiў у той лес, бо ўсе ведалi, што ён зачараваны: хто хоць аднойчы туды трапляў, той нiколi ўжо з яго не вяртаўся. Гурмандзiнэ ведаў гэтую страшную гiсторыю, i яму было строга забаронена вазiць у той бок Бландзiну, каб яна выпадкова не пралезла памiж прутамi ў агароджы i не трапiла ў Бэзавы лес.

Шмат разоў кароль спрабаваў паставiць вакол сада высокi каменны мур цi хоць бы зрабiць шчыльней пруты ў агароджы, каб памiж iмi няможна было пралезцi, але кожны раз, як муралi завяршалi працу, нейкая невядомая сiла ўсё знiшчала, i мур цi агароджа самi сабой знiкалi.

I вось, каб паддобрыцца да Гурмандзiнэ i ўбiцца яму ў давер, каралева Фур'ета пачала кожны дзень частаваць яго сама рознымi ласункамi. Урэшце Гурмандзiнэ так прызвычаiўся да ўсякiх слодычаў, што ўжо й паўдня не мог пражыць без цукеркi, жэле цi пiрожнага, якiмi яго ўволю кармiла каварная гаспадыня. Тады яна паклiкала яго да сябе i сказала:

- Гурмандзiнэ, я хачу нешта ў цябе папрасiць, i калi ты пагодзiшся, у цябе будзе цэлы куфар цукерак i розных ласункаў, калi ж не - ты болей нiколi не будзеш iх есцi.

- Як не буду?! О, панi, без iх я памру ад тугi. Скажыце хутчэй, што я павiнен зрабiць, i я ўсё выканаю.

Тады каралева пiльна зiрнула на яго i прамовiла:

- Ты павiнен завезцi прынцэсу Бландзiну ў канец сада, дзе пачынаецца Бэзавы лес.

- Але я не магу зрабiць гэтага, панi, кароль мне строга забаранiў, адказаў няшчасны хлопец.

- Ах, ты не можаш? - незалюбiла каралева. - Ну што ж, тады бывай. Больш ты не ўбачыш ад мяне нiводнае слодычы, i я забараню ўсiм, каб табе iх давалi.

- О, панi, - плачучы, пачаў прасiць Гурмандзiнэ, - не будзьце такою жорсткай! Дайце мне любы iншы загад, якi я змагу выканаць.

- Паўтараю табе яшчэ раз: я хачу, каб ты завёз Бландзiну да Бэзавага лесу i зрабiў так, каб яна сышла з брычкi, пералезла за агароджу i ўвайшла ў гэты лес.

- Але, панi, - увесь збялеўшы, зноў пачаў малiць Гурмандзiнэ, - калi прынцэса ўвойдзе ў той лес, яна ўжо нiколi з яго не выйдзе. Вы ж ведаеце, што гэты лес зачараваны. I пасылаць туды прынцэсу - значыць пасылаць яе на немiнучую смерць.

- Трэцi i апошнi раз я пытаюся ў цябе: павязеш ты Бландзiну да лесу цi не? Выбiрай жа - або поўны куфар цукерак, якi я буду напаўняць кожны месяц, або ўвогуле i назаўжды нiякiх слодычаў ды ласункаў.

- Але як я потым здолею пазбегнуць той страшнае кары, якую мне прызначыць кароль?

- Пра гэтае не турбуйся. Як толькi табе ўдасца завабiць Бландзiну ў Бэзавы лес, прыязджай да мяне. Я дам табе абяцаныя цукеркi i падрыхтую ўсё, каб ты адсюль з'ехаў.

- О, панi, пашкадуйце, не прымушайце мяне губiць маю дарагую прынцэсу. Яна была са мною заўсёды такая добрая!

- Ты яшчэ не рашаешся, нягоднiк! Якая табе рознiца, што будзе з Бландзiнай? Я абяцаю табе, што потым зраблю ўсё, каб цябе ўзялi на службу да Брунеты, i буду сама сачыць, каб у цябе заўсёды было ўдосталь цукерак.

Некалькi хвiлiн Гурмандзiнэ ўсё яшчэ не рашаўся, але ўрэшце, як гэтага не шкада, пагадзiўся ахвяраваць сваёю добрай маленькаю гаспадыняй, прамяняўшы яе на некалькi фунтаў цукерак. Увесь вечар i ўсю ноч ён мучыўся ад думкi, што павiнен зрабiць вялiкае злачынства. Але ж адмовiўшыся выканаць загад каралевы, ён нiколi ўжо не змог бы паласавацца смачнымi слодычамi! Такая перспектыва яго палохала яшчэ болей, i таму, паспадзяваўшыся, што аднойчы, з дапамогаю якой-небудзь магутнай чараўнiцы, ён усё роўна здолее адшукаць Бландзiну ў зачараваным лесе, ён адкiнуў усе сумненнi i вырашыў падпарадкавацца каралеве.

Назаўтра, гадзiне а чацвёртай, Бландзiна папрасiла, каб ёй падалi яе маленькую брычку. Сеўшы ў яе, яна развiталася з бацькам i паабяцала, што праз дзве гадзiны вернецца дадому. Сад быў вялiкi. I спачатку Гурмандзiнэ накiраваў страўсаў у адваротным напрамку ад таго месца, дзе пачынаўся Бэзавы лес.

Калi ж яны ад'ехалiся так далёка, што з палаца iх ужо было не вiдаць, ён перамянiў напрамак i паехаў проста да агароджы, за якой шырыўся Бэзавы лес. Па дарозе ён увесь час быў маўклiвы i сумны: злачынства, якое ён мусiў учынiць, увесь час не давала яму спакою i кроiла сэрца.

- Што з табой, Гурмандзiнэ? - спытала ў яго Бландзiна. - Ты ўвесь час маўчыш. Ты часам не захварэў?

- Не, прынцэса, - адказаў Гурмандзiнэ, - я адчуваю сябе добра.

- Але ж ты такi бледны! Скажы, што з табой, бедны Гурмандзiнэ. Я абяцаю, што зраблю ўсё, каб табе было лепей.

Расчулiўшы Гурмандзiнэ сваёй дабрынёй, Бландзiна сябе амаль уратавала. Але ўспамiн пра цукеркi, паабяцаныя каралевай Фур'етай, прымусiў хлопца прагнаць свае добрыя пачуццi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сегюр Де читать все книги автора по порядку

Сегюр Де - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Сегюр Де. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x