LibKing » Книги » Детская литература » Прочая детская литература » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Казкi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.12/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi ён скончыў, iмператар абвясцiў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў i адмовiўся.

- Я ўжо i так узнагароджаны, - сказаў ён. - Я бачыў слёзы ў вачах iмператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?

I зноўку загучаў яго крыштальны голас.

- Ах, як гэта чароўна! - усклiкнулi наперабой прыдворныя дамы.

I з той пары, калi яны размаўлялi з кiм-небудзь, хто iм падабаўся, яны набiралi ў рот вады, каб яна булькатала ў iх у горле. Прыдворныя дамы ўявiлi, што гэтае булькатанне падобна на салаўiны пошчак.

Салаўя пакiнулi пры двары i адвялi яму асобны пакой. Два разы днём i адзiн раз уначы яго выпускалi на волю.

Але да яго прыставiлi дванаццаць слуг, i кожны з iх трымаў у руках прывязаную да ножкi салаўя шаўковую стужачку.

Нiчога не скажаш, вялiкае задавальненне магла прынесцi такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзiвосную птушку, i калi на вулiцы сустракалiся трое знаёмых, адзiн з iх вымаўляў: "Са", другi падхоплiваў: "ла", а трэцi заканчваў: "вей", пасля чаго ўсе трое ўздыхалi i скiроўвалi позiрк у неба.

Адзiнаццаць лавачнiкаў далi сваiм сынам новае iмя: "Салавей" - у гонар iмператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзiцянят нагадвалi скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславiлася на ўвесь Кiтай.

Але аднойчы iмператару прыслалi з Японii скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напiсана: "Салавей".

- Гэта, напэўна, новая кнiга пра нашу знакамiтую птушку, - сказаў iмператар.

Скрынку адчынiлi, але ў ёй была не кнiга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмi падобны на жывога, але ўвесь зiхацеў брыльянтамi, рубiнамi i сапфiрамi. Цацку заводзiлi - i яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, i варушыць пазалочаным хвосцiкам. На шыйцы ў птушкi была стужачка з надпiсам: "Салавей iмператара японскага нiшто ў параўнаннi з салаўём iмператара кiтайскага".

- Якая прыгажосць! - прамовiлi ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылi пры двары пастаўшчыком салаўёў.

- Цяпер няхай гэты новы салавей i наш стары спявак зацягнуць разам, вырашыў iмператар.

Ды справа на лад не пайшла: сапраўдны салавей кожны раз спяваў сваю песню па-новаму, а штучны паўтараў адну i тую ж песеньку, як заведзеная шарманка.

Тады штучнага салаўя прымусiлi спяваць аднаго. Ён меў такi ж поспех, як i сапраўдны салавей, але знешне пры гэтым быў куды прыгажэйшы - увесь так i пералiваўся, так i зiхацеў каштоўнымi каменнямi. Трыццаць тры разы праспяваў ён адно i тое ж i нiколькi не стамiўся.

Прыдворныя ахвотна паслухалi б яго песеньку яшчэ трыццаць тры разы, але iмператар сказаў, што цяпер трэба выслухаць для параўнання i сапраўднага салаўя. Тут усе азiрнулiся i паглядзелi на залаты шост. Але салаўя там не было. Куды ж ён падзеўся? Нiхто i не заўважыў, як салавей выпырхнуў у адчыненае акно i паляцеў дадому, у свой зялёны лес.

- Як гэта, аднак, разумець? - раззлаваўся iмператар.

I ўсе прыдворныя сталi бэсцiць салаўя i абзываць яго няўдзячнай жывёлiнай.

- Балазе, лепшая птушка засталася ў нас! - гаварылi яны, i завадному салаўю прыйшлося праспяваць сваю адзiную песню ў трыццаць чацверты раз.

Прыдворны капельмайстар усяляк расхвальваў штучную птушку i запэўнiваў, што яна значна лепшая за сапраўдную i знешнасцю i голасам.

- Я вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, высокi ўладыка мой, i вы, шаноўныя спадары, - прамовiў ён, - што перавага несапраўднага салаўя над жывым неаспрэчная. Як бачыце, маючы справу з жывым, вы нiколi зараней не ведаеце, што яму стукне ў галаву праспяваць, у той час як вам заўсёды вядома наперад, што iменна будзе спяваць салавей завадны. Калi вам захочацца, вы нават можаце разабраць яго i паглядзець, як ён змайстраваны, як размешчаны i дзейнiчаюць усе яго валiкi, шрубкi i спружынкi - вынiк чалавечага розуму i навучонасцi.

- О, канешне, мы таксама так думаем, - згадзiлiся прыдворныя.

А iмператар загадаў паказаць птушку ўсяму гораду ў наступную ж нядзелю.

- Хай i народ паслухае яе, - сказаў ён.

Гараджане з задавальненнем паслухалi i выказалi сваю поўную згоду, быццам iх пачаставалi выдатнай гарбатай, а кiтайцы, як вядома, нiшто так не любяць, як гарбату.

Усе ў адзiн голас усклiквалi "О!", падымалi ўверх указальныя пальцы i хiталi галовамi.

Толькi бедныя рыбакi, якiм даводзiлася чуць сапраўднага салаўя, гаварылi:

- Няблага спявае! Ёсць падабенства з жывым салаўём. Ды ўсё-такi не тое. Нечага не хапае, а чаго - мы i самi не ведаем!

А тым часам iмператар прыняў загад, змацаваны самай вялiкай iмператарскай пячаткай. У гэтым загадзе сапраўднага салаўя аб'явiлi назаўсёды выгнаным з кiтайскай iмперыi. А штучны заняў месца на шаўковай цадушцы каля самай iмператарскай пасцелi. Вакол яго былi раскладзены ўсе падораныя для яго каштоўнасцi, у тым лiку залатая iмператарская пантофля.

Нежывой птушцы далi высокае званне: "Першы спявак iмператарскага начнога столiка з левага боку", таму што iмператар лiчыў больш важным той бок, дзе знаходзiцца сэрца, а сэрца знаходзiцца з левага боку нават у iмператара!

Вучоныя напiсалi пра штучнага салаўя дваццаць пяць таўшчэзных кнiг, дзе было ажно залiшне самых мудрагелiстых i незразумелых кiтайскiх слоў. Аднак усе прыдворныя клялiся, што прачыталi гэтыя кнiгi i зразумелi ад слова да слова, iнакш бы iх празвалi невукамi i адлупiлi б палкамi па пятках.

Так прайшоў год. Iмператар, увесь двор i нават увесь горад ведалi на памяць кожную нотку ў песнi штучнага салаўя. Пагэтаму i падабаўся яго спеў. Усе цяпер самi маглi падпяваць птушцы. Вулiчныя падлеткi выцiналi: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!". I нават сам iмператар iншы раз напяваў: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!" Цуд i толькi!

I вось аднойчы вечарам птушка-цацка шчыравала перад iмператарам, а ён ляжаў на ложку i слухаў яе. Раптам унутры птушкi нешта зашыпела, затрымцела, калёсiкi хутка закруцiлiся i спынiлiся. Музыка сцiхла.

Iмператар ускочыў з ложка i паслаў па свайго асабiстага лекара. Але чым той мог дапамагчы? Ён жа нiколi не лячыў салаўёў - нi жывых, нi падманных.

Тады паклiкалi майстра па гадзiннiках. Той разабраў цацку на запчасткi i доўга разглядаў розныя калёсiкi i падкручваў нейкiя шрубкi. Потым ён зазначыў, што птушка хоць i будзе спяваць, але карыстацца ёй трэба вельмi асцярожна: маленькiя зубчыкi пасцiралiся, новыя ў калёсiкi паставiць нельга. Проста бяда!

Усе былi вельмi расчараваныя. Iмператар выдаў новы загад, у якiм гаварылася, што "Першага спевака iмператарскага начнога столiка з левага боку" дазваляецца заводзiць толькi раз у год, ды i то ненадоўга.

Для супакою гараджан прыдворны капельмайстар выступiў з прамовай, у якой ён з вялiкiм майстэрствам даказваў, што завадны салавей не стаў горшы, чым быў. Ну, а калi гэта сказаў прыдворны капельмайстар, значыць, так яно i ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img