Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А мне, - сказала мройна смаўжыха-мацi, - хацелася б трапiць на сядзiбу, зварыцца i ляжаць на срэбранай талерцы. Такiм гонарам былi ашчаслiўленыя ўсе нашы продкi, i ў тым, згадзiся, ёсць нешта асаблiвае!

- Сядзiба, напэўна, даўно разбурылася, - сказаў смоўж-тата, - або зарасла лопухам, то i людзям адтуль не выбрацца. Ды чаго так спяшацца? А ты вечна спяшаешся i сынок наш следам за табой. Ён вунь трэцi дзень паўзе ўверх па сцяблу; ажно галава кружыцца, як глянеш!

- Ну, не бурчы, стары! - сказала смаўжыха-мацi. - Ён асцярожненька паўзе. Ён жа наша адзiная ўцеха на старасцi гадоў, нам, старым, толькi дзеля яго i застаецца жыць. Але цi думаў ты дзе нам знайсцi сыночку жонку? Ты думаеш там, у лопуху, не знойдзецца хто-небудзь з нашага высакароднага роду?

- Бяздомныя чорныя смаўжы ёсць, вядома, - сказаў смоўж-тата, - але ж гэта просталюдзiны! Ды i вельмi яны самi сабой занятыя! Можна, урэшце, даручыць гэту справу мурашам: яны вечна шнуруюць то туды, то сюды i, напэўна ж, ведаюць, дзе трэба шукаць жонку для нашага малога гадаванца.

- Ведаем, ведаем адну прыгажуню, - сказалi мурашы. - Але наўрад цi падыдзе яна вам, бо тая прыгажуня, калi хочаце ведаць, каралева!

- Гэта нiчога! - сказалi старыя. - А цi ёсць у яе дом?

- Ёсць! Нават палац! - запэўнiлi мурашы. - Выдатны мурашнiк, а ў iм семсот хадоў!

- Дзякаваць вам! - сказала смаўжыха-мацi. - Нашаму сыну няма чаго лезцi ў мурашнiк! Калi вы не маеце на прыкмеце нiкога лепшага, то мы даручым гэту справу камарам: яны лётаюць i днём i ноччу, i пад сонцам i пад дажджом, ведаюць лопухавы лес уздоўж i ўпоперак.

- У нас ёсць нявеста для вашага сына! - затрубiлi камары. - На агрэставым кусце сядзiць у сваёй хатцы адна маленькая смаўжыха. Крокаў сто адсюль, не больш будзе. Яна жыве зусiм адна i мае ўзрост, калi трэба выходзiць замуж. Усяго сто чалавечых крокаў адсюль да яе!

- То няхай паўзе сюды! - сказалi старыя. - У сына вунь увесь лопухавы лес, а ў яе ўсяго толькi адзiн агрэставы куст.

Па смаўжыху-нявесту паслалi. Яна пакiравала ў дарогу i паспяхова дабралася да лопухаў на восьмы дзень падарожжа. Вось што значыць чысцiня пароды.

Адсвяткавалi вяселле. Шасцёра светлячкоў свяцiлi на ўсю моц, а наогул вяселле было вельмi цiхае: старыя не любiлi шуму. Затое смаўжыха-мацi сказала цудоўную прамову. Бацька гаварыць не здолеў, бо моцна быў узрушаны! I вось старыя аддалi маладым у валоданне ўвесь лопухавы лес, пры гэтым адзначылi тое, што ўсё жыццё гаварылi - лепшага, чым гэты лес, ва ўсiм свеце няма нiчога, i што, калi маладыя будуць сумленна i высакародна жыць i нагадуюць дзяцей, то некалi iм або iхнiм дзецям пашчасцiць трапiць на сядзiбу: там iх павараць да чарнаты i пакладуць на срэбраную талерку.

Пасля старыя запаўзлi ў свае домiкi i больш ужо не паказвалiся.

А маладыя смаўжы пачалi цараваць у лесе i пакiнулi пасля сябе багата нашчадкаў. Трапiць жа на сядзiбу i легчы на срэбраную талерку iм так i не давялося! Таму яны вырашылi, што сядзiба зусiм разбурылася, а ўсе людзi на свеце павымерлi. Нiхто iм не пярэчыў, - значыць, так яно i выйшла. I вось зноў барабанiў дождж па лопуху, забаўляючы смаўжоў, а сонца ззяла, каб зелянеў гэты лопух, i яны былi шчаслiвыя, шчаслiвыя! I ўся iх сям'я была шчаслiвая, - вось так!

РАМОНАК

Слухайце ды на вус матайце, чаму казка вучыць.

Непадалёк ад дачы, каля самай канавы, рос у мяккай, зялёнай траве рамонак. Сонечныя промнi грэлi i лашчылi яго гэтак жа, як i раскошныя дачныя кветкi ружы, пiвонi, цюльпаны.

Адным цудоўным ранкам рамонак расцвiў. Жоўтае, круглае, як сонейка, сэрца яго было акружана ззяннем белых промняў-пялёсткаў. Кветку не бянтэжыла, што яна расла ў густой траве, а не каля дачы. Яна была задаволена ўсiм. Прагна цягнулася да сонца, мiлавалася iм i слухала, як высока-высока ў небе спявае жаўрук.

Рамонак быў такi вясёлы i шчаслiвы, быццам у дзень, калi ён расцвiў, была нядзеля, а не панядзелак. Ён, як вучнi ў класе, смiрна сядзеў на сцяблiнцы i вучыўся ў яснага сонейка i ва ўсёй навакольнай прыроды. Нават не зайздросцiў жаўруку ў небе, якi бясконца лятаў i спяваў. Рамонку здавалася: ён шчаслiвы!

Нiхто з дачных, ганарлiвых кветак не прыкмячаў рамонка, якi рос каля канавы. Затое ён часта заглядваўся на iх i думаў: "Якiя яны прыгожыя! Да iх абавязкова прыляцiць у госцi нябесны пяюн. Добра, што я расту побач, хаця ўбачу яго зблiзку".

Раптам пачулася вельмi блiзка "квiр-квiр-вiт!" Жаўрук апусцiўся не ў дачны сад да пiвоняў i цюльпанаў, а проста ў траву, да сцiплай кветкi. Рамонак зусiм разгубiўся ад радасцi, не ведаў, што думаць, як быць!

Птушка скакала вакол рамонка i спявала:

"Ах, якая слаўная мяккая траўка! Якая мiленькая кветачка ў срэбранай сукенцы, з залатым сэрцайкам!"

Жаўрук пацалаваў кветку, праспяваў ёй сваю песню i зноў узвiўся ў сiняе неба. Рамонак не ведаў, што i рабiць ад шчасця. А дачныя кветкi, якiя ўсё бачылi i чулi, гатовы былi лопнуць ад зайздрасцi i злосцi.

У гэты час у сад выйшла дзяўчына з вострым нажом у руках. Яна пачала зразаць цюльпаны. Рамонак перажываў за iх. Але ж i радаваўся, што расце ў густой траве.

З захадам сонца рамонак згарнуў пялёсткi, заснуў. Снiўся яму дзiўны сон пра мiлую птушку i чырвонае сонейка.

Ранiцай кветка зноў выпрамiла пялёсткi i працягнула iх, як дзiця ручкi, да светлага сонейка. У той жа мiг пачуўся голас жаўрука. Але сёння ён быў нейкi сумны. Што здарылася?

Птушка трапiла ў палон. Цяпер яна сядзела ў клетцы, якая вiсела каля расчыненага акна. Жаўрук спяваў пра высокае неба, пра свежую зелянiну палеткаў, пра волю.

Рамонак засумаваў: "Як дапамагчы птушцы, чым?" Усё наўкол нiбыта патухла, нiчога не радавала.

Раптам з сада выйшлi два хлопчыкi. У аднаго з iх быў вялiкi i востры нож. Яны наблiзiлiся да рамонка, пачалi гаварыць памiж сабой:

- Вось тут можна выразаць кавалак дзёрну для нашага жаўрука.

- Давай спачатку вырвем кветку.

- Не, хай застанецца. Так прыгажэй!

Яны запусцiлi нож у зямлю i выразалi чатырохвугольны кавалак дзёрну.

Так рамонак трапiў у клетку да жаўрука.

Спявак скардзiўся ўсё ранне на сваю няволю, бiўся грудкай аб жалезнае пруцце клеткi. А бедны рамонак не ўмеў гаварыць i не мог усцешыць яго нi слоўцам. А як хацелася дапамагчы сябру!

А жаўрук скардзiўся:

- Тут няма вады!.. Яны забылiся даць мне папiць. Пайшлi i не пакiнулi нi глыточка вады. У мяне зусiм перасохла ў горлачку. Тут - духата! Ах, я памру. Не ўбачу болей нi чырвонага сонейка, нi свежай зелянiны, нi ўсяго божага свету...

Каб хоць як-небудзь асвяжыцца, жаўрук глыбока ўсунуў дзюбкў ў прахалодны дзёран... Убачыў рамонак, кiўнуў яму галавой, пацалаваў i сказаў:

- I ты завянеш тут, бедны!.. Цябе ды вось гэты кавалачак зялёнай травы далi яны мне ўзамен усяго вольнага свету. Ты нагадваеш мне, чаго я пазбаўлены...

"Ах, чым мне суцешыць яго?" - думаў рамонак. Ён не мог пашавялiць нi лiсцiкам i толькi ўсё мацней i мацней прыемна пахнуў. Жаўрук адчуў гэта i не крануў кветку, хаця ад смагi павышчыкваў усю траву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x