Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Братья Гримм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Братья Гримм
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ён у самы час да нас паспеў, гэты камень цудадзейны: чый ён будзе, той i зможа пажадаць сабе ўсё, што толькi захоча.

Выцягнуў чалавек з вады гэты камень, узяў яго ў руку ды пажадаў, каб быў у яго замак з садам i каралеўскаю стайняй. I толькi вымавiў ён сваё жаданне, як сядзеў ужо ў замку з садам ды каралеўскай стайняй, i ўсё было такое прыгожае ды дзiвоснае, што анiяк не мог ён надзiвiцца з усяго гэтага.

А праходзiлi гэтым часам па дарозе купцы-гандляры.

- Падзiвiцеся, - сказалi яны, - якi цудоўны збудавалi замак, а мiнулы ж раз, калi мы праходзiлi, тут былi толькi адны сыпучыя пяскi.

Закарцела iм дазнацца, як гэта сталася. З'явiлiся яны ў замак, пачалi ў чалавека распытваць, як здолеў ён усё гэта так хутка збудаваць. А ён iм i кажа:

- Ды гэта не я зрабiў, гэта зрабiў мой цудадзейны камень.

- А што гэта за камень такi? - спыталiся яны.

Ён пайшоў ды прынёс яго i паказаў купцам-гандлярам. Захацелася iм той камень набыць, i яны спыталiся, цi не прадасць ён iм яго, ды прапанавалi яму ўсе свае дарагiя тавары. Зiрнуў чалавек на цудоўныя тавары, разбеглiся ў яго вочы ад выгляду iх, а было ў яго сэрца не ўстойлiвае, яно iмкнулася ўсё да новага, i вось даў ён сябе абдурыць, думаючы, што цудоўныя тавары шмат даражэйшыя за ягоны цудадзейны камень, ды аддаў яго купцам-гандлярам. Ледзьве выпусцiў ён яго з рук, i адразу ж знiкла разам з каменем усё ягонае шчасце, апынуўся ён зноў у замкнёнай скрынi на рацэ, i была ў яго адна толькi конаўка вады ды акраец хлеба.

Як убачылi верныя звяры - мыш, малпа ды мядзведзь, - што трапiў ён у бяду, паспяшалiся зноў яму на дапамогу, але анiяк не маглi яны цяперака збiць той замок - быў ён шмат мацнейшы, чым у першы раз. Тады мядзведзь i кажа:

- Трэба нам чарадзейны камень знайсцi, а iнакш усе нашыя намаганнi будуць марныя.

А купцы засталiся жыць у замку. Вось звяры i пайшлi туды разам усе; i калi яны былi ўжо каля самага замка, мядзведзь кажа:

- Мыш, зазiрнi ты ў замочную шчылiну ды паглядзi, што нам рабiць; ты ж маленькая, нiхто цябе не заўважыць.

Мыш згадзiлася на гэта, але неўзабаве вярнулася ды кажа:

- Нiчога не будзе; я зазiрнула: камень вiсiць пад люстрай на чырвоным шнурку, па баках сядзяць дзве вялiкiя кошкi з вогненымi вачыма i яго пiльнуюць.

Кажуць тады малпа ды мядзведзь:

- А ты яшчэ раз iдзi туды ды пачакай, пакуль гаспадар ляжа ў пасцель i засне, а потым пралезь у замочную шчылiну, ускараскайся на ложак ды ўшчыкнi яго за нос i адгрызi яму валасы.

Прабралася мыш зноў туды i зрабiла так, як сказалi ёй малпа ды мядзведзь. Гаспадар прачнуўся, пачаў сабе нос церцi ды кажа:

- А кошкi мае, вiдаць, нiкуды не вартыя: пускаюць мышэй, а тыя валасы мне ўсе з галавы паабгрызалi, - i ён прагнаў сваiх кошак.

Вось мыш свайго i дасягнула.

Калi на другую ноч гаспадар заснуў, забралася мыш да яго ў пакой, пачала грызцi чырвоны шнурок, на якiм вiсеў камень, пакуль нарэшце яго не перагрызла. Упаў камень на падлогу, тут яна i дацягнула яго да дзвярэй. Але нялёгка гэта было беднай маленькай мышцы; i кажа яна да малпачкi, а тая стаяла за дзвярыма, яе чакаючы:

- Ты выцягнi яго адсюль лапай.

Для малпы гэта было няцяжка, яна ўзяла камень у руку, ды пайшлi яны разам усе да ракi. Малпа i кажа:

- Як жа нам цяперака да скрынi дабрацца?

А мядзведзь адказвае:

- А гэта мы зараз уладкуем! Я ўвайду ў раку ды паплыву, а ты, малпа, сядзеш да мяне на спiну; але глядзi, трымайся за мяне абедзвюма рукамi, ды як мацней, а камень пакладзi сабе ў рот. А ты, мышка, залазь да мяне ў правае вуха.

Так яны зрабiлi ды паплылi ўнiз па рацэ. Неўзабаве мядзведзю маўчаць надакучыла, пачаў ён балбатаць пра тое ды пра сёе i кажа:

- Паслухай, малпа, а мы ж з табой адважныя сябры, як ты мяркуеш?

Але малпа змаўчала, нiчога яму не адказала.

- Што гэта ў цябе за манера такая, - сказаў мядзведзь, - сябрам сваiм не адказваць? Не люблю я тых, хто мне не адказвае.

Далей трываць у малпы не хапiла сiлы, выпусцiла яна камень у ваду i выгукнула:

- Дурань ты! Як жа мне было адказваць з каменем у роце? Вось ён цяперака i прапаў, а вiнаваты ва ўсiм ты.

- Ды ты не сварыся, - сказаў мядзведзь, - мы што-небудзь ды прыдумаем.

Парадзiлiся яны мiж сабой, склiкалi ўсiх драўняных жабак, жарлянак ды iншыя вадзяныя стварэннi i кажуць:

- На вас збiраецца напасцi моцны вораг, трэба вам будзе як болей камянёў набыць, колькi зможаце, а мы збудуем вам сцяну, яна вас i абаронiць.

Спалохалiся вадзяныя стварэннi ды нацягалi камянёў адусюль, i прыплыла, нарэшце, з дна рачнога старая тлустая жаба-крактуха i прыцягнула ў роце чырвоны шнурок з чарадзейным каменем. Узрадаваўся мядзведзь, узяў у жабы камень ды сказаў, што цяпер усё, маўляў, у парадку i могуць яны сабе спакойна дадому падавацца, - тут ён з iмi i развiтаўся. I паплылi яны ўтраiх унiз па рацэ да чалавека, якi знаходзiўся ў скрынi. Узарвалi яны чарадзейным каменем вечка, - з'явiлiся яны ў самы час - увесь хлеб ён паеў ужо i ўсю ваду выпiў i ледзь не загiнуў з голаду. Як толькi ўзяў ён у руку чарадзейны камень, пажадаў сабе добрага здароўя, i адразу ж перанёсся ў свой дзiвосны замак з садам ды каралеўскаю стайняй i стаў жыць прыпяваючы. А трох звяроў ён пакiнуў пры сабе, i ўсё жыццё пражылi яны шчаслiва разам.

ПРА РАЗУМНАГА КРАЎЦА

Жыла-была калiсьцi прынцэса, i вельмi ўжо была яна ганарлiвая: прыйдзе да яе, бывала, жанiх, i пачне яна загадваць яму загадкi; а калi ён iх не разгадае, то пасмяецца яна з яго i прагонiць. I загадала яна аб'явiць, што хто загадку разгадае, то за таго яна замуж выйдзе: няхай, маўляў, прыходзiць да яе кожны, хто пажадае. Вось, нарэшце, i знайшлiся тры краўцы; два старэйшыя лiчылi, што яны майстры вялiкiя, справу сваю ведаюць, i тут таксама не дадуць маху. А трэцi з iх быў чалавек на выгляд несамавiты i вялiкi расцяпа, ды i ў рамястве сваiм не ўмелец, але ён думаў, што ў гэтай справе выпадзе яму шчасце, а то адкуль жа i ўзяцца шчасцю? Вось i кажуць яму два старэйшыя:

- Ды заставайся ты лепей дома, а то са сваiм малым розумам не далёка ты пойдзеш.

Але маладзейшы кравец збiць сябе з панталыку не даў i адказаў, што гатоў галавой ручацца, што з гэтым заданнем ён справiцца; i вось ён смела рушыў у дарогу, быццам увесь свет яму належаў.

Прыбылi яны ўтрох да прынцэсы i аб'явiлi, каб загадала яна iм свае загадкi, - людзi, маўляў, прыйшлi талковыя ды вопытныя, i розум у iх такi тонкi, што ў вушка iголкi прасунуць можна.

I кажа iм прынцэса:

- Ёсць у мяне на галаве два рознакаляровыя валасы, - дык якога ж яны колеру?

- Калi ў гэтым уся загадка, - адказаў першы кравец, - то вось табе i разгадка: адзiн чорны, другi белы, як пра сукно кажуць - чорнае з крапiнкай.

I адказала прынцэса:

- Ты няправiльна адгадаў, няхай адказвае другi.

I адказаў тады другi:

- Калi ўжо не чорны i не белы, то каштанавы i рыжы - якраз як у майго бацькi святочны сурдут.

- I ты не адгадаў, - сказала прынцэса, - няхай адказвае трэцi, - гэты, я бачу, ведае пэўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Братья Гримм читать все книги автора по порядку

Братья Гримм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Братья Гримм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x