Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) краткое содержание

Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор неизвестен Автор, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор неизвестен Автор
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Зараз жа прачынайся, цмок, - рэзка загадаў ён i патрос цмока за локаць.

Той расплюшчыў вочы i сонна прамармытаў:

- Якая ноч, Георг, чароўная...

- Цмок! - сурова перапынiў яго Святы Георг. - Як табе не сорамна! Хлопчыку ўжо даўно пара спаць, што скажа яго мацi, я нават уявiць не магу! Каб ты не быў такi эгаiст, дык адправiў бы яго дадому яшчэ дзве гадзiны назад!

- Ты маеш рацыю, Георг! - закрычаў цмок i рэзка ўстаў. - Беднае дзiця! Табе даўно пара спаць! Гэта недаравальна! Куды ты глядзеў, Святы Георг?! Нiякай адказнасцi! Хадзем хутчэй. Я абапруся на твой плячук, Георг, а ты, хлопчык, дай мне руку.

Так яны i рушылi, рука ў руцэ. Святло ў вокнах дамоў знiкла, але сябрам свяцiлi зоркi ды месяц. Калi яны завярнулi за вугал i знiклi з вачэй, халодны ветрык данёс абрыўкi старой балады. Я не ўпэўнены, але мне здаецца, што спяваў яе цмок!

Л.П.Хартлi

КОНРАД I ЦМОК

Калiсьцi ў адной невялiчкай краiне, якая ляжала за пяць дзён язды ад Еўропы, жыў хлопчык. Былi ў яго мацi, бацька i два браты. Калi гэтая гiсторыя толькi пачалася, хлопчыку споўнiлася дванаццаць гадоў. Яму яшчэ не трэба было зарабляць сабе на хлеб, i цэлымi днямi ён гуляў у лесе, а часам назiраў, як ягоныя старэйшыя браты валяць i пiлуюць дрэвы. Гэтаксама як iх бацька, браты былi лесарубы; калi-нiкалi яны дазвалялi хлопчыку праехацца дадому вярхом на вялiзным камлi. Спачатку ён баяўся, а калi перамог страх, што звалiцца, такая язда пачала яму вельмi падабацца. I ён бы, можа, i часцей далучаўся да сваiх братоў, але баяўся, што старэйшы брат, Леа, можа сказаць: "Конрад, пара й табе чым-небудзь заняцца. Ану, патрымай коней пару хвiлiн" цi "Конрад, ану, падыдзi сюды ды нахiлi гэтае маленькае дрэўца, каб мне было зручней сячы". Вядома, Конраду даводзiлася дапамагаць, хоць iншы раз яго ўратоўваў сярэднi брат, Рудольф, якi казаў: "Леа, ды адчапiся ты ад хлопца, ад яго болей шкоды, чым карысцi". Тады Конрад i радаваўся, i сумаваў адначасова, бо ён быў бы й рады дапамагчы, але вельмi баяўся, што конi адцiснуць яму ногi цi дрэўца разагнецца й балюча стукне яго.

Конрад моцна любiў сваiх братоў, асаблiва Рудольфа, i вельмi ганарыўся iмi. Яны былi такiя дужыя i спрытныя! Ён быў упэўнены, што нават калi вырасце, нiколi не здолее быць такiм, як яны. "Мне не суджана быць лесарубам," журыўся хлопчык.

Аднаго разу па абедзе Леа даў яму ў рукi сякеру i болей настойлiва, чым раней, узяўся вучыць, як ёю карыстацца. Конрад слухаў не надта ўважлiва, а потым так нязграбна махнуў сякерай, што яна, слiзгануўшы па кары дрэва, ударыла хлопцу па назе i рассекла чаравiк. Леа раз'юшана закрычаў на яго. Конрад заплакаў, кiнуў сякеру i, не чакаючы, пакуль Рудольф яго абаронiць, пабег у глыб лесу. Ён бег без перадыху, пакуль галасоў з прасекi стала зусiм не чуваць.

Лес вакол быў густы i маўклiвы. Ва ўсе бакi разбягалiся вузкiя сцяжынкi, якiя, аднак, нiкуды не вялi. Адна канчалася каля закiнутае прасекi, другая знiкала ў густым зараснiку. Але Конраду, якi на памяць ведаў гэтую частку лесу, было зусiм не страшна. Ён быў такi злы i пакрыўджаны на братоў, што нават не шкадаваў свайго сапсаванага чаравiка. Але ён вельмi баяўся, што ў яго рассечаная нага, бо тады яму давялося б праглынуць сваю гордасць i крыўду i, вярнуўшыся да братоў, прасiць, каб яго падвезлi, бо дадому было далёка iсцi.

Конрад уважлiва агледзеў дзiрку на чаравiку, але крывi не ўбачыў. Тады ён асцярожна зняў чаравiк - шкарпэтка была крыху рассечаная, але нага цэлая. Якое шчасце! "Гэта магiя, - вырашыў хлопчык, - белая магiя!" Вядома, белая магiя сустракаецца куды радзей за чорную, пра якую яму шмат расказвала мацi, бо лiчыла, што чорная магiя прыносiць шмат шкоды людзям, i хвалявалася за свайго сыночка. Ах, як цудоўна было б дзе-небудзь у лагчыне цi гаёчку спаткаць добрую чараўнiцу, якая ўратавала яго! Ён агледзеўся вакол i пацалаваў паветра, спадзеючыся прыцягнуць яе ўвагу, але нават калi чараўнiца й была побач, дык вырашыла застацца нябачнаю.

I ўсё ж Конрад, узрадаваўшыся, што застаўся цэлы, адчуў, што здольны на любыя прыгоды. Не, ён не будзе вяртацца да братоў - наадварот, ён пакажа iм, што не мае патрэбы ў iх абароне. Хлопчык вырашыў, што пойдзе ў лес далёка-далёка, куды яшчэ нiколi не заходзiў, i вернецца дадому толькi пад самую ноч. Стаяў цёплы восеньскi дзень, у лесе было шмат розных ягад, дый у заплечнiку засталiся сякiя-такiя харчы. I Конрад смела рушыў наперад.

Неўзабаве лес зрабiўся iншы: высокiя пагоркi змянялiся на вузкiя глыбокiя лагчыны, якiя хлопчыку даводзiлася пераходзiць у сама нiзкiх месцах (так яму, прынамсi, здавалася). Ён то караскаўся ўгару, то спускаўся ўнiз, прадзiраючыся праз гушчар, бо нiякiх сцежак тут не было. Конрад стамiўся. У тым месцы, дзе чаравiк быў рассечаны, грубая скура балюча муляла нагу. Не раз ён збiраўся павярнуць назад, але, калi ўзбiраўся на вяршыню аднаго пагорка i бачыў, што да наступнага зусiм рукою дастаць, ён вырашаў прайсцi яшчэ крыху i спускаўся ў новую маўклiвую лагчыну, залiтую сонцам, якое апусцiлася ўжо так нiзка, што хлопчык бачыў яго, не падымаючы галавы. Ён падумаў, што хутка пачне цямнець, i, спалохаўшыся, цвёрда вырашыў, што далей за наступны пагорак ужо не пойдзе. Але калi ён ускараскаўся на яго, перад яго вачыма ўзнiкла нi з чым не параўнальнае вiдовiшча. Каб убачыць такi цуд, хлопчык пагадзiўся б прайсцi ўтрая болей. Перад iм раскiнулася неабсяжная далiна, залiтая мяккiм аранжавым святлом, i на самым даляглядзе п аўставала высокая, як гара, i пляскатая, як лязо, скала, з якой нiбыта вырастаў замак. Немагчыма было сказаць, дзе канчаецца скала i дзе пачынаецца замак. Конрад напружыў зрок: паветра ў яго краiне было такое чыстае i празрыстае, што ўсё наўкола можна было ўбачыць з вельмi далёкай адлегласцi, - замак мог быць i за пяць мiляў ад яго, i за дзесць, а можа, i за дваццаць. I тут Конрад прыгадаў, што ў мацi на кухнi вiсiць карцiнка, на якой намаляваны такi самы замак. Ён адразу пазнаў яго: гэта быў каралеўскi замак.

Вакол замка адбывалася нешта незвычайнае. Замак быў упрыгожаны сцяжкамi, з яго расчыненых вокнаў звiсалi рознакаляровыя дываны i вышываныя золатам тканiны. На ветры трапяталiся чырвоныя стужкi. Уся прастора перад замкам была запоўненая чорнаю масай, якую на дзве часткi разразала дарога. Конрад зразумеў, што гэта абапал дарогi вялiкiм натоўпам стаяць нейкiя людзi, але вершнiкi ахоўваюць дарогу i нiкога на яе не прапускаюць. А па самай сярэдзiне дарогi, павольна i ўрачыста, па чытыры ў рад, iшлi герольды i трубiлi ў трубы. Раптам яны ўсе разам спынiлiся i выстраiлiся ўздоўж дарогi. Усё ацiхла, нават вецер стаiў дыханне, i сцяжкi абвiслi, як анучкi. Удалечынi ўзнiклi чатыры вершнiкi; за iмi, крыху воддаль, ехаў яшчэ адзiн. Ягоная вопратка, расшытая каштоўнымi камянямi, зырка блiшчала, на шаломе калыхалiся белыя страўсiныя пёры. Вершнiк ехаў, крыху нахiлiўшы галаву, - можа, ад гордасцi, а можа, ад сарамлiвасцi - цяжка было сказаць. А можа, так ён адказваў на прывiтальныя крыкi людзей, якiя махалi насоўкамi i падкiдалi ў паветра капелюшы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


неизвестен Автор читать все книги автора по порядку

неизвестен Автор - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке), автор: неизвестен Автор. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x