Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай

Тут можно читать онлайн Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Детектив, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Вяртанне з апраметнай
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    2022
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай краткое содержание

Вяртанне з апраметнай - описание и краткое содержание, автор Виктор Правдин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.

Вяртанне з апраметнай - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Вяртанне з апраметнай - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Виктор Правдин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Малайчына! – прасвятлеў маёраў твар. – Твой «артыст» на белым «мерседэсе» нам спатрэбiцца.

Астроўскаму з кожнай хвiлiнай усё больш i больш падабаўся лейтэнант. Крывiцкi валодаў iнтуiцыяй, пачуццём, якое прымушае быць у патрэбны час у патрэбным месцы i запомнiць падзеi, якiя, з першага погляду, быццам бы нязначныя i не маюць анiякага дачынення да крымiнальнай справы. За гады службы маёр навучыўся адрознiваць сапраўдных сышчыкаў ад людзей часовых, якiм аператыўная работа патрэбна толькi як чарговая прыступка ў кар’ерыстычнай лесвiцы. Тут сакрэту анiякага не было: работнiк, якi не быў на аператыўнай рабоце, з цяжкасцю рабiў кар’еру. Праўда, гэтае, як лiчыў Астроўскi, правiльнае патрабаванне тычылася не ўсiх, на таго-сяго яно не распаўсюджвалася.

– Нешта не так? – насцярожыўся Крывiцкi.

– Усё нармальна, – бадзёра азваўся маёр. – Я гэтую паперу з нумарам машыны забяру, праверым «артыста» на белым «мерседэсе». А цяпер галоўнае: пакумекаем над тваёй легендай, як лепш укаранiцца ў банду. Спадзяюся, ты справiшся…

…Астроўскi прачнуўся, як заўсёды, а шостай гадзiне. Адразу прыгадаў жонку, якая паехала ў Вiцебск да сына, i настрой крыху сапсаваўся. Ён быў рашуча супраць гэтай паездкi, але ж пераканаць Надзею было немагчыма. Прайшло паўгода, як сына прызвалi ў войска, а мацi ўжо якi раз пакацiла з вiзiтам, быццам не служыць хлопец, а ў турме сядзiць. Канечне, Сяргей мог больш напiсаць пра службу, не абмяжоўвацца адным словам, бо менавiта ягонае «нармальна» i гонiць Надзею ў дарогу.

«Cлужба праходзiць нармальна», – у кожнай паштоўцы паведамляе сын, а Надзея, прачытаўшы гэта, нервуецца, некалькi дзён усё дапытваецца: «Што значыць “нармальна”? Што гэта за войска такое, калi пра яго можна сказаць адным словам? Усё, што там робiцца, – таямнiца?»

«Канечне, таямнiца», – iншым разам жартаваў Астроўскi, а Надзея абуралася ягонай «бессардэчнасцю» i абыякавасцю да лёсу сына i, не доўга думаючы, збiрала гасцiнцы i кiравала на вакзал. Так было i ўчора.

Апошнi тыдзень працоўны дзень маёра Астроўскага пачынаўся з сустрэчы з палкоўнiкам Качаном. Гутарка iшла пра раскрыццё забойства капiтана Бусла. Сённяшнi дзень таксама не быў выключэннем. Напрыканцы размовы Астроўскi паведамiў пра здарэнне з агентамi на фармацэўтычнай фабрыцы i выказаў меркаванне, што гэта не выпадковасць. Палкоўнiк незадаволена, спадылба зiрнуў на маёра i нервова забарабанiў алоўкам па стале. Потым перавёў цяжкi позiрк на свайго намеснiка, падпалкоўнiка Макрыцкага:

– Што будзем дакладваць наверх?

– Ляпсус, канечне, недаравальны, – не падымаючы вачэй ад нейкiх папер, што ляжалi перад iм на стале, разважлiва зазначыў Макрыцкi. – Толькi, слухаючы даклад Анатоля Пятровiча, у мяне склалася ўражанне, што ён нешта замоўчвае, недагаворвае. Магчыма, распрацоўваюцца iншыя версii? Не можа быць, каб спецыялiст ягонага ўзроўню два тыднi займаўся толькi фармацэўтычнай фабрыкай.

Палкоўнiк Качан быў даўнiм сябрам Астроўскага, добра ведаў маёра i нiколi не рабiў паспешлiвых высноў. Слухаючы Астроўскага, ён таксама адчуў, што той гаворыць не ўсё, але намеснiка не падтрымаў, не стаў настойваць на ўдакладненнi дэталей. Калi Астроўскi нешта замоўчвае, значыць, ёсць прычына.

– Анатоль Пятровiч, Вы ўпэўнены, што на фабрыцы нашыя людзi правалiлiся? – спытаўся Качан.

– Усё, што здарылася з агентамi, выглядае як выпадковая недарэчнасць, але гэта афiцыйная версiя.

– Значыць, пракол?

– Так.

– А прычына?

– Iх можа быць некалькi, – Астроўскi крыху памаўчаў i шматзначна ўсмiхнуўся, зiрнуў на задаволенага Макрыцкага. – Мой недагляд, але дазвольце далажыць пiсьмова.

Рэзка зазванiў тэлефон, на якiм ганарлiва пузацiўся дзяржаўны герб, i Качан паспешлiва падняў слухаўку:

– Палкоўнiк Качан слухае.

Макрыцкi з Астроўскiм ведалi, што гэта прамая сувязь з мiнiстрам. Макрыцкi напружана ўтаропiўся ў палкоўнiкаў твар, нават прыўзняўся са свайго месца. Ён быў худы, невысокага росту, а выцягнуты твар ў гэты момант нагадваў дыню. Чыста паголеныя шчокi раптам паружавелi, востры падбародак адвiс, халаднаватыя, сталёвага колеру вочы неспакойна блiшчэлi. Астроўскi непрыязна зiрнуў на падпалкоўнiка i раптам падумаў, што вочы ў Макрыцкага заўсёды халодныя i калючыя, нават калi ён смяецца. Яны не ладзiлi. Маёр недалюблiваў Макрыцкага праз ягоную беспрынцыпнасць, лiслiвасць перад вышэйшым начальствам i ганарлiвую напышлiвасць, нават грубiянства ў паводзiнах з падначаленымi.

Качан падчас размовы больш маўчаў, толькi зрэдку згодна падтакваў, i, калi нарэшце паклаў трубку, у кабiнеце надоўга запанавала цiшыня. Першы не вытрымаў Макрыцкi. Ён вiнавата зiрнуў на палкоўнiка, аблiзнуў сасмяглыя вусны i, не тоячы хвалявання, выдыхнуў:

– Ну што, Аляксей Фёдаравiч, зацвердзiлi?

Астроўскi зразумеў, пра што пытаецца Макрыцкi. Нi для каго не было сакрэтам, што кандыдатура Качана разглядалася на пасаду начальнiка крымiнальнага вышуку рэспублiкi. Маёр таксама заклапочана чакаў, што скажа Качан.

– Не, – думаючы пра штосьцi сваё, адказаў палкоўнiк i вымушана ўсмiхнуўся: – Яшчэ папрацуем…

Твар Макрыцкага адразу змянiўся, ён стаў суровы, яшчэ больш запунсавеўся, вусны, падбародак уздрыгвалi.

– Я ведаю ўсiх прэтэндэнтаў, нiхто з iх не цягне супроць вас! – голас Макрыцкага зазвiнеў, ледзь не сарваўся на крык.

Астроўскi зразумеў, што ён тут лiшнi.

– Дазвольце iсцi, – устаў ён з-за стала; тое, што Качан застаецца, яго больш чым задавальняла.

– Што Вы, таварыш падпалкоўнiк, так расхвалявалiся? – не зважаючы на прысутнасць Астроўскага, з адценнем пагарды ў голасе прагаварыў Качан. – Вы перабольшваеце мае здольнасцi, i наогул хопiць турбавацца за маю кар’еру. У любым выпадку, Вам ад гэтага лягчэй не будзе.

– Ды я ж нiчога, – сумеўся Макрыцкi i залiслiвiў: – Я да таго, што толькi такi чалавек, як Вы…

– Хопiць! – рэзка перапынiў намеснiка Качан.

У гэты момант Астроўскаму кiнулася ў вочы, як пастарэў палкоўнiк. Хваравiты, шэра-землянiсты твар быў пасечаны зморшчынамi, сiвыя, непаслухмяныя валасы рэдкай пасмай спадалi на высокi, выпуклы лоб, падкрэслiваючы жаўцiзну скуры. Толькi вочы пазiралi па-ранейшаму шчыра i прыхiльна. У iх не было начальнiцкай зняважлiвасцi да субяседнiка, нiколi ў iх Астроўскi не бачыў нi хiтрасцi, нi лiслiвасцi, нi страху. Ён не мог нават у думках дапусцiць, што палкоўнiк пры начальстве мог паводзiць сябе, як Макрыцкi: кiнуў начальнiк аловак на стол – i душа ў пятках.

– Я хачу сказаць, што мiнiстр занепакоены забойствам капiтана Бусла, – больш спакойна працягваў Качан, – нагадаў, што выкрыць забойцу – справа гонару мiлiцыi.

У акно палахлiва зазiрнула восеньскае сонца. Промнi прабеглi па сцяне, слiзганулi на вялiкi стол, блiснулi на дзяржаўным гербе, на тэлефоне i, спатыкнуўшыся аб крышталёвую вазу, з якой тырчалi, быццам пiкi, вострыя алоўкi, заiскрылiся, замiтусiлiся зайчыкамi па тварах сышчыкаў i быццам знялi нейкую напругу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Виктор Правдин читать все книги автора по порядку

Виктор Правдин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вяртанне з апраметнай отзывы


Отзывы читателей о книге Вяртанне з апраметнай, автор: Виктор Правдин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x