Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.88/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке) краткое содержание

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I раптам - паштоўка з Бардо!.. Ён зноў наблiжаўся. Адтуль да порта насупраць Паркэроля - ноч дарогi чыгункаю.

Але наступная паштоўка прыйшла ўжо з Булонi.

Дзесятая была даслана з Антверпена.

"Пачакай яшчэ крыху, мiленькi. Час не прыспешвае. Пад страхам смерцi.

Жуль".

- А ён усё-ткi жартаўнiк, ваш сябра, - сказала панна Марта, перадаючы Лябро гэтае паведамленне.

"Цi расказвала яна пра гэтыя паштоўкi каму-небудзь?" - узiраўся Лябро ў вочы дзяўчыне.

I вось, нарэшце, цудоўным лагодным ранкам - на моры быў поўны штыль, пад шчодрым сонцам вада так i зiхацела - незнаёмы з'явiўся.

Жуль быў на судне!

Лябро ўпэўнiўся ў гэтым ужо тады, калi "Баклан" быў яшчэ толькi за мiлю ад паркэрольскага берага. Удалечынi бялела маленькае судна, на палубе якога стаяў адзеты ў цёмнае чалавек - усё адно як невялiчкая лялька на дзiцячым караблiку. Але ўжо i з такой адлегласцi было вiдаць, што пасажыр гэты - вельмi высокi.

Чаму Лябро заўсёды здавалася, што незнаёмы - чалавек высокага росту?..

Цяпер ён буйнеў на вачах, з кожнай хвiлiнаю. Застаючыся ўвесь час нерухомым, ён стаяў каля самага носа, якi рассякаў ваду, уздымаючы па абодвух баках судна пышныя срэбраныя вусы марскога шуму.

Аскар Лябро зняў свае чорныя акуляры, з якiмi расставаўся, толькi кладучыся спаць. Пакуль ён выцiраў запацелыя шкельцы, можна было разгледзець ягоныя вочы: адно - жывое, другое - напалову заплюшчанае, даўно мёртвае.

Нарэшце ён павольна, быццам прысутнiчаў на якойсьцi ўрачыстасцi, надзеў акуляры i машынальна зацягнуўся люлькаю, але тая патухла.

Ён, Лябро, i сам быў высокi i шырокi ў плячах, нават дужы, праўда, трохi ўжо азызлы. Але чалавек на носе "Баклана" ўсё роўна быў вышэйшы, мажнейшы. Ягоная прасторная адзежа - карычневыя палатняныя штаны, чорная люстрынавая куртка, шырокi саламяны капялюш - рабiлi яго яшчэ больш вялiзным. Дый тое, што ён дагэтуль не зварухнуўся яшчэ са свайго месца, толькi надавалi ягонай постацi важнасцi.

Калi "Баклан" досыць наблiзiўся i чалавека можна было ўжо ўбачыць у твар, ён нарэшце ступiў па палубе некалькi крокаў. Уражанне было такое, нiбыта манумент аддзялiўся ад пастамента.

Лябро прыкмецiў, што незнаёмы высока ўзнiмае правае плячо.

Незнаёмы падышоў да капiтана "Баклана" Батыста, якi стаяў у сваёй шкляной кабiне, загаварыў з iм. Лябро здалося, што ён ужо чуў некалi гэты голас. Пасажыр кiўнуў галавою на людзей, што сабралiся на прычале, i капiтан, выцягнуўшы руку, тыцнуў пальцам якраз у Лябро.

- Гэта вунь той, - мусiць, дадаў Батыст.

Пасля ён паказаў тым самым пальцам на лодку Лябро i зноў нешта сказаў. Вiдаць, растлумачыў, чыя гэта лодка.

Людзi на судне i беразе жэстыкулявалi, абменьвалiся звычайнымi ў гэтых выпадках словамi. З "Баклана" кiнулi трос, якi адзiн з рыбакоў прымацаваў да кнехта. Судна дало заднi ход, прычалiла, але незнаёмы, якi, здавалася, зноў прырос да таго месца, на якiм спынiўся, заставаўся настолькi спакойны, што можна было ўпэўнена сказаць, нiшто на беразе не цiкавiла яго.

Каб сысцi з судна, ён вымушаны быў высока ўзняць правую нагу - i ўсе адразу зразумелi, што яна ў яго драўляная. Павярнуўшыся тварам да "Баклана", ён пачакаў, пакуль матросы спусцяць па сходах яго старую валiзу, вельмi цяжкую на выгляд i абвязаную вяроўкамi, - пэўна, за доўгае яе жыццё абыходзiлiся з ёю не надта далiкатна.

Пан Лябро так i застыў на месцы, усё адно як загiпнатызаваны ўдавам трус. Цяпер яны стаялi за колькi метраў адзiн ад аднаго. Постацi ў iх на самай справе былi вельмi падобныя: прыкладна адзiн рост, адной шырынi плечы, адна i тая ж сiла людзей аднолькавага ўзросту.

Жуль ступiў яшчэ некалькi крокаў - паходка ў яго з-за драўлянай нагi была вельмi адметная.

Каля прычала стаяла прыблiзна чалавек сорак: рыбакi ў сваiх лодках, грузчык з кааператыўнай крамы, Марыс - уладальнiк "Ноевага каўчэга", якi прыйшоў забраць з судна правiзiю ў гатэльную рэстарацыю. Некалькi чалавек апынулiся тут проста так - не было чаго рабiць. Бегала сярод дарослых малое дзяўчо ў чырвонай сукенцы.

Спынiўшыся, Жуль дастаў з кiшэнi вялiзны складны нож. Блiснула лязо. Нейкi час чалавек нiбы лашчыў яго сваiм позiркам. Пасля нахiлiўся. Мабыць, нагу яму адрэзалi да самага сцягна, бо сагнуўся ён папалам, усё роўна як нейкая марыянетка.

Лябро збянтэжана, нiчога не разумеючы, глядзеў на яго праз свае чорныя акуляры. Ранiца ж была такая светлая, такая зусiм звычайная...

"Пад страхам смерцi!" - прыгадалася раптам...

Швартоў "Люстраной шафы" быў прымацаваны да пiрса. Адным ударам нажа з жудасна шырокiм лязом чалавек перарэзаў трос, лодка, падскочыўшы, скранулася з месца - i павольна паплыла па цiхай вадзе.

Людзi на прычале ўтаропiлiся вачыма ў свайго былога мэра i аднаногага. Нельга было не здагадацца, што памiж iмi былi нейкiя асабiстыя рахункi.

Выбрык незнаёмага быў да таго нечаканы i недарэчны, што ў натоўпе запанавала цiшыня. Адна толькi дзяўчынка ў чырвонай сукенцы залiвiста зарагатала, але i яна адразу ж змоўкла.

Аднаногi выпрастаўся, задаволена агледзеў натоўп, нетаропка паклаў нож у кiшэню. Калi ж адзiн рыбак сабраўся быў зачапiць лодку бусаком, ён лянiва вымавiў:

- Кiнь гэта, галубок...

Не было ў гэтых словах нi злосцi, нi асаблiвай цвёрдасцi, але разам з тым адчуваўся ў iх настолькi ўладны загад, што рыбак скарыўся i нiхто больш i не думаў спынiць судна, якое само па сабе выплывала ў мора.

А тут яшчэ i сам Лябро сказаў рыбаку:

- Кiнь, Вiяль?..

Усе зразумелi: на iх вачах адбываецца нешта дужа незвычайнае.

Дарэчы, i Лябро, i аднаногi гаварылi прыблiзна адным тонам, амаль аднолькавым голасам, i ў абодвух быў вiдавочны паўднёвы акцэнт.

Нават сам Лябро, лоб у якога пакрыўся кропелькамi поту, прыкмецiў у госця гэты акцэнт - i адкрыццё вельмi яго ўразiла.

Жуль рушыў да Лябро.

Тры крокi... Чатыры... Рух пляча, сцягна, рывок драўлянай нагi - увесь правы бок ягонай фiгуры неяк дзiўна ўздрыгваў, то падымаўся, то апускаўся...

- Прывiтанне, Аскар! - зноў пачуўся ягоны голас, якi можна было б назваць лагодным, нават вясёлым.

Лябро, застыўшы на месцы, бы статуя, не выпускаў з зубоў люлькi.

- Ты бачыш, я тут! - усмiхаўся Жуль.

- Хадземце да мяне, - ледзь вымавiў у адказ Лябро.

- Ты не хочаш быць са мною на "ты"?

Нi слова ў адказ. У горле ў Лябро захрас камяк. Люлька ў зубах дрыжала.

Жуль агледзеў Лябро з галавы да ног, памацаў рукою тканiну пiжамы, кiўнуў на пантофлi.

- А ты, я гляджу, позна ўстаеш! Яшчэ не адзеўся як след...

Здавалася, Лябро пачне зараз прасiць прабачэння.

- Нiчога!.. Нiчога!.. Гэй ты, карантыш! Але, ты, кухар! - крыкнуў аднаногi Марысу, гаспадару "Ноевага каўчэга", якi i праўда быў нiзкi ростам i хадзiў у белым кухарскiм халаце. - Скажы, каб мой куфар аднеслi да вас!.. I падрыхтуй мне найлепшы пакой!

Марыс зiрнуў на Лябро. Той кiўнуў галавою.

- Слухаю, пане...

- Жуль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пад страхам смерцi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пад страхам смерцi (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x