Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.88/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Пад страхам смерцi (на белорусском языке) краткое содержание

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ты нiколi не думаў развесцiся?.. Табе гэта трэба зрабiць. Прызнайся, што ты не шчаслiвы з ёю, га?.. Яна ж на ланцужку цябе водзiць, бы сабачку якога!..

I Лябро прызнаваўся, хоць тое, што казаў яму толькi што Жуль, поўнай праўдаю назваць нiяк нельга было. Гэта была праўда хiба што ў пэўнай ступенi. Але лепш было не пярэчыць, бо тады Жуль адразу ж тэрарызаваў яго новымi жорсткiмi меркаваннямi пра ягоную не надта далёкую смерць.

Дый без пярэчанняў не вельмi лёгка было яго слухаць.

- Калi ты развядзешся, - зазiраў у будучыню Жуль, дачакаўшыся ад Лябро прызнання, - думаю, мне будзе лепш перабрацца да цябе. Возьмем Жажо за служанку...

Лябро ўпiваўся пазногцямi ў далонь. Былi моманты - у моры, на тэрасе кавярнi ў Марысавым гатэлi, на плошчы ў час гульнi ў шары, - калi яму жудасна хацелася выць. Выць, як вые на месяц сабака. А што, калi гэта наставала вар'яцтва?..

- Я заўважыў, што ты ўмееш гатаваць, - сказаў Жуль.

- Я гатую толькi рыбу...

- Але ўсё роўна няблага, што ты ўмееш гатаваць... Кажуць, ты нават мыеш посуд... Дык як табе мая iдэя?..

- Жонка не захоча.

Праз якiя тры-чатыры днi Жуль зноў браўся за сваё.

- Падумай... Тады я яшчэ пачакаю... Урэшце, пратуляўшыся ўсё жыццё па гатэлях, я пачынаю цяпер думаць, што, як i ўсе iншыя людзi, маю права на свой кут...

- А калi я дам вам грошы, каб уладкавацца дзе-небудзь у iншым месцы?

- Аскар!

Жуль сурова заклiкаў яго да парадку.

- Сцеражы цябе Бог загаварыць са мной так хоць адзiн яшчэ раз! Бо тады я зраблю гэта адразу ж. Ты чуеш? Адразу ж!

Не, жыць так далей было нельга. Трэба было нешта прыдумаць. "А як бы ты сам узяўся за гэтую справу, га?" - спытаўся ў яго неяк на днях Жуль, выцягваючы здаравенную скарпену.

Гэтыя згаданыя цяпер словы падказалi Лябро выйсце: што мог зрабiць аднаногi, тое мог здзейснiць i ён сам.

"Упэўнены, - сказаў яму Жуль аднаго разу, - што ёсць усё ж такi спосаб забiць цябе так, каб пасля самога не сцапалi..."

А чаму б i яму не знайсцi такi спосаб? Чаму не пазбавiцца ад свайго ката?

Калi гэтая думка прыйшла раптам Лябро ў галаву, яму стала страшна, што Жуль прачытае яе на ягоным твары, ледзь азiрнуўшыся. I тут аднавокi гаротнiк упершыню ў жыццi парадаваўся, што вымушаны насiць чорныя акуляры.

"Слушна, - думаў Лябро. - Трэба гэта ўлiчыць: ён таксама мажны... Малаток у мяне заўсёды пад рукою... Не, малаток не падыдзе: сляды застануцца... Штурхнуць яго як след, i ён вывалiцца за борт... А што, як выплыве?.. Ды не павiнен... Калi гэта лепш зрабiць?.. Праз нейкi час, выбраўшы сеткi на другiм канцы выспы, мiма iх пройдуць рыбацкiя лодкi... Пасля, гадзiн прыкладна ў восем, дзесьцi за паўмiлi ад "Люстраной шафы" праплыве на сваёй пасудзiне стары ў каланiяльным шлеме... Памiж праходам рыбакоў i васьмю гадзiнамi, во калi трэба!.."

Праўда, i Жуль ведаў, хто i калi тут праплывае, бо паспеў, напэўна, прыгледзецца за ўвесь гэты час... Так што i ён мог прыступiць да задуманага ў тыя ж самыя паўгадзiны...

З гэтага моманту Лябро пачаў прыглядацца да ворага. Ён прыкмецiў, што пасля трэцяй бутэлькi Жуль заўсёды робiцца абыякавы да рыбалкi i пачынае драмаць. Але цi драмаў ён напраўду? Можа, сачыў употайкi за iм?

Вырашыўшы аднойчы праверыць Жуля, Лябро рэзка ўстаў.

Аднаногi адразу ж расплюшчыў вочы i, утаропiўшыся ў яго сваiм хiтрым, пiльным позiркам, буркнуў:

- Што ты збiраешся рабiць?

Лябро лёгка падмануў Жуля, бо загадзя падрыхтаваў на гэты выпадак праўдападобны адказ, але, баючыся выклiкаць падазрэннi, вырашыў не праводзiць больш такiх эксперыментаў. Сумнявацца не прыходзiлася: адгадаўшы ягоную задуму, Жуль адразу ж, як i абяцаў, зробiць тое, што збiраўся.

А пакуль што аднаногi дзялiўся з iм сваiмi меркаваннямi:

- Урэшце, ранiцой тут амаль што заўсёды прылiў, i хвалi, думаю, вынесуць цябе на бераг непадалёк ад порта...

Абодва глядзелi на тыя самыя хвалi. Толькi труп iм бачыўся не адзiн i той самы.

- Трэба будзе, напэўна, - разважаў Жуль, - зрабiць гэта, калi ты будзеш на нагах. Ты цяжкi, i, калi мне прыйдзецца падымаць цябе, каб выкiнуць за борт, лодка можа перакулiцца, i я апынуся ў вадзе разам з табой...

Але была яшчэ адна акалiчнасць, невядомая Жулю, якую, каб зрабiць усё гладка, нельга было не ўлiчваць. На беразе, у соснах, стаяла халупа флоцкага кватармайстра, ахоўнiка форта Мэд. Лябро ведаў, што два разы на тыдзень, у аўторак i пятнiцу, кватармайстар выпраўляўся ў Гiер на "Баклане". Значыць, ён выходзiў з дому прыблiзна без дваццацi пяцi, сама пазней без дваццацi восем.

Без пятнаццацi восем... Якраз тады i трэба гэта зрабiць!.. А яшчэ трэба сачыць, каб дазорац маяка не стаяў у той самы момант каля парапета, а то ўгледзiць усё ў свой бiнокль...

- Бываюць днi, Аскар, - гаманiў i гаманiў Жуль, - калi я пытаюся ў сябе, цi не час ужо скончыць з усiм гэтым... Гатуюць у Марыса нядрэнна, але мне ўжо абрыдла дзень пры днi есцi адно i тое... Я ўжо не кажу, што жанчын не хапае... Жажо i глядзець на мяне не хоча...

Лябро чырванеў, бы школьнiк. Няўжо гэты аднаногi монстр думае, што ён яшчэ i жанчыну шукаць яму павiнен?..

- Мы бавiлi разам неблагiя хвiлiны, гэтага я адмаўляць не буду... Амаль што сябрамi сталi, во як!.. Так i быць, скажу тое, што думаю... Цяжка мне будзе iсцi за тваёю труной... Цябе ж на Паркэролi, мусiць, пахаваюць, га?..

- Я ўжо купiў сабе месца на могiлках...

- Выдатна!.. На могiлках лепш, чым пад вадою... Дай пляшку, Аскар... Не, выпi спачатку сам... Ну, пi!.. Хай твая баба скуголiць - рабi тое, што кажу табе я...

Тысячы, сотнi тысяч, мiльёны людзей жылi - i не так ужо далёка ад iх нармальным жыццём. Хiба ж можна было цярпець больш гэтакi здзек з сябе?..

- Што мяне дзiвiць, Аскар, дык тое, што ты быў тады такi хам... Ты ж цяпер зусiм далiкатны чалавек... У прынцыпе, ты стаў тыповы буржуа... Ну, прызнайся, што так... Iду ў заклад, што ты нашмат багацейшы, чым кажаш... На бiржы не гуляеш?

- Трошкi.

- Во як яно ў цябе выйшла... А я яшчэ сумняваўся... Заўваж, пачыналi мы абодва аднолькава... Хто ведае, можа, калi б не гэты твой фокус з пiрогаю, каб не мая дзеравянка, i я стаў бы кiмсьцi накшталт цябе... Ну i гад ты быў!.. Падумай, што ты зрабiў: пакiнуў чалавека, белага чалавека, у афрыканскiм балоце, без анiякай надзеi выбрацца адтуль... Дагэтуль не разумею, як гэта здолеў я ўратавацца... задумваўся ты хоць калi-нiкалi пра гэта?.. А напiсаў ты мне што тады?.. Я i цяпер гэтакiх слоў не вымаўлю, хоць i не буржуа, як ты... Ты нават уявiць не можаш, падарваў ты маю веру ў людзей...

У такiя моманты Лябро нават паварушыцца не смеў, бо бояўся, што гэта здарыцца менавiта зараз. Стараўся не пакiдаць малаток паблiзу ад Жуля...

- Баiшся памерцi, га?.. А мне дык глядзець на цябе смешна, бо напляваць мне на смерць... Ты таму баiшся, што стаў буржуа, што табе ёсць што трацiць...

"Ну, - думаў Лябро, - калi табе няма чаго трацiць..."

- Я нават не ведаю, цi жывыя яшчэ мае бацькi... Была сястра, збiралася замуж, але так нi разу i не аказалася... Не дай Бог, таксама шалапутная...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пад страхам смерцi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пад страхам смерцi (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x