Жорж Сименон - Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.8/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) краткое содержание

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я пачынаю разумець.

- Быць не можа! Нават Боб - i той не адразу зразумеў. Крываносы запрасiў яго да сябе ў офiс. Яго кабiнет - што рызнiца: усе сцены ў драўляных барэльефах, гатычная мэбля, а на адной сцяне - партрэт старога ад падлогi да столi. Ён глядзiць з яго, як жывы, а ў вачах - насмешка.

Калi папраўдзе, то з усёй сям'i я, можа, аднаго гэтага старога змог бы выцерпець. Боб казаў, што гэта была самая хiтрая бестыя, якую ён сустракаў калi-небудзь. Гэта, канешне, было сказана дзеля прыгожага слоўца. Боб i не бачыў яго, стары даўно памёр... Далей - болей. Браточак выкладвае ўсё як ёсць. Пытае ў Боба, цi збiраецца той жанiцца на яго сястры. Боб адказвае яму, што нiколi не меў такога намеру.

Той пярэчыць яму, што ён не мае рацыi, што гэта будзе выгадна для ўсiх. А чаму выгадна? Таму, што ён, Рышар Жандро, раскашэлiцца для мужа сваёй сястры. Падсыпле столькi грошай, колькi той пажадае. Пры адной умове: што ён будзе смыкаць яго сястру па белым свеце, будзе прыдумляць ёй усялякiя забавы, каб адбiць ахвоту ад камерцыi.

Цяпер цямiце? Боб адказвае, што не адчувае сябе здатным да гэткай работы. Тады гэты крываносы гад заяўляе, што ён рызыкуе вельмi дорага заплацiць за гэта. Як успомню, што вы гатовы былi запраторыць мяне за краты за пяцьдзесят канцоў, якiмi я разжыўся ў гэтай поскудзi!.. Але я не злую на вас. Што вы маглi ведаць?!

Iх агарнуў цудоўны водар, якi зыходзiў ад пададзенага пеўня ў вiне. Дэдэ, хоць толькi што скардзiўся на сытасць, усё ж з салiдным апетытам прыступiў да яго.

- Ану, паспытайце гэта бажале i прызнайцеся, што ўсё-такi было б шкада пазбавiць мяне такога снедання i пасадзiць на турэмную цуру! Ведаеце, што песцiў у сваёй мазгаўнi гэты лыч? Я казаў вам, што Боб быў шыкоўны хлопец, але я не хачу сказаць, што ён быў анёльчык. Яму, як усiм людзям, здаралася сядзець без капейкi ў кiшэнi. Ён з маленства быў знаёмы з усялякiмi багацеямi. I часам дзеля смеху ён падрабляў iх подпiсы на вэксалях i iншых паперках. I ў гэтым няма нiчога паганага. Доказам тое, што нiхто нават не скардзiўся на яго, i ўсё ўладкоўвалася самым найлепшым чынам. Дык вось, прыяцеле Жуль! Гэтая гадзiна богведама як скупiла цэлы жмут такiх паперак. "Калi вы не жэнiцеся на маёй сястры, я пасаджу вас за краты. Калi вы жэнiцеся на ёй, але не будзеце цаца, я зноў-такi пасаджу вас за краты". Звер! Люты звер! Яшчэ больш люты, чым стары! Магу пабажыцца, Боб ужо шкадаваў, што паквапiўся на курачку i ўлiп у гэту гiсторыю. Што да кралi, то яна страшэнна спяшалася. Ёй карцела iсцi пад вянец неадкладна, не чакаючы, калi споўнiцца дваццаць адзiн год. Яна закiдала яго лiстамi, дэпешамi. Прызначала яму спатканне за спатканнем. Ён калi хадзiў, калi не хадзiў. Часцей за ўсё не хадзiў. Тады яна сама iшла за iм на вулiцу Брэй i чакала яго на рагу авеню, зусiм не хвалюючыся, што яе могуць прыняць не за тую... Люсiль добра ведала яе...

- Калi вы адвезлi на вулiцу Шапталь, пятнаццатага ноччу...

- Ён вырашыў пакласцi гэтаму канец, выкласцi ёй усё, сказаць, што ён не купляецца i не прадаецца, анi ёй, анi яе браточку.

- Ён прасiў вас пачакаць яго?

- Не тое каб прасiў, але ён не збiраўся бавiцца там. Вам крылца цi лапку? Абавязкова паспытайце грыбкоў: Густаў сам i збiрае, i смажыць iх.

У Мэгрэ быў выдатны настрой, i прычынай яго, мусiць, трошкi было i бажале, выпiтае пасля белага сухога вiна.

- Вы не ламаеце сабе галаву над тым, чаму я вам усё гэта расказваю?

- Не.

- Самi ведаеце?

- Ведаю.

Прынамсi, ён здагадваўся. Дэдэ было цяжка на душы - ён павесiў нос на квiнту, як сказаў бы ён сам. Ён не мог маўчаць. З Мэгрэ ён нiчым не рызыкаваў. А з другога боку, ён меў i пэўны "дазвол".

Але якраз гэтым ён не ганарыўся. Сённяшнi сняданак ён прыдумаў для таго, каб самому прадставiцца ў лепшым святле.

Не раз потым гэты сняданак у Божывалi будзе прыходзiць на памяць Мэгрэ, i, магчыма, менавiта гэты ўспамiн неаднойчы засцеражэ яго ад безразважных рашэнняў i раптоўных вывадаў.

- Што адбылося там, наверсе, я не ведаю.

Мэгрэ таксама не ведаў, але ўстанавiць iсцiну было лёгка. Ён толькi хацеў бы ведаць, цi сапраўды Рышар Жандро збiраўся правесцi гэты вечар дома. Можа, ён павiнен быў застацца ў клубе цi яшчэ дзе-небудзь? А магчыма - i гэта было ў яго характары - сам Боб папрасiў Рышара падняцца да сястры? Чаму ж не?

Хоць бы для таго, каб выказаць iм абаiм усё, што ён пра iх думае.

"Па-першае, я не збiраюся жанiцца..."

У Мэгрэ, якому нiколi не даводзiлася сустракацца з Бобам, ужо складвалася выразнае ўяўленне пра яго характар i нават пра аблiчча.

"Па-другое, я не маю анiякага жадання прадаваць сваё iмя, якое няцяжка мне насiць i самому".

Бо калi ў раёне плошчы Тэрн i на бегавых дарожках скачак сёй-той i называў яго графам, то большасць з iх была пераканана, што гэта проста мянушка, i яны не мелi нават ўяўлення пра яго сапраўднае прозвiшча.

Як паводзiла Элiза Жандро? Ускiпела, нагадала пра свой гонар? А брат? Прыйшоў у ярасць?

"А вы ўвогуле заткнiцеся! Дарэчы, зараз я раскажу вашай сястры, што за камбiнацыю вы прыдумалi".

Ён меў час на гэта? Цi Рышар адразу кiнуўся на яго?

Сотнi тысяч людзей, якiя пiлi каву "Бальтазар" i, як мадам Мэгрэ, наклейвалi ў альбомы малюнкi разнастайных кветак, не маглi i ўявiць сабе, што iх ранiшняя фiлiжанка кавы аказалася стаўкай у бойцы ў адным з пакояў асабняка на вулiцы Шапталь.

У подлай бойцы, якую, можа, падцiкоўваў за дзвярыма лёкай.

Мужчыны, вiдаць, кiнулiся адзiн на аднаго з кулакамi. Магчыма, абодва пападалi.

Цi быў узброены Рышар Жандро? Ён, несумненна, здольны нанесцi ўдар спатайка.

- Па-мойму, стрэлiла шлюшка. Не са зла. Яна проста ашалела. Iнакш бы яна не кiнулася ў роспачы да акна i не стала б клiкаць на помач. А можа, акно было расчынена i раней? Прызнацца, я не заўважыў... Цi бачыце, мне здаецца, яна ў рэшце рэшт па-сапраўднаму падлюбоньвалася да Боба. Па ўсiм вiдаць, што так. Пачатак паклалi яе iнтарэсы. Але ён быў гэткi непадобны да марожаных судакоў, якiя звычайна акружалi яе... Мне здаецца, што, калi яна пабачыла, што Боб бярэ верх цi што брат зрабiў спробу нанесцi ёй подлы ўдар у спiну, яна проста ашалела. I стрэлiла. На няшчасце, яна не ўмела цэлiцца. I патрапiла ў Боба, ды яшчэ ў самае сэрца... А што, калi нам заказаць яшчэ пляшачку? Яно ж зусiм лёгкае, гэта вiнцо. Вось так, прыяцель Жуль!

Калi я ўбачыў, як нейкi дзiвак стаў ламацца ў дзверы, каб яго ўпусцiлi, я змыўся, потым зноў вярнуўся, але ўсё было ўжо цiха. Я палiчыў за лепшае даць драпака. Потым мы з Люсiль сталi раiцца, што рабiць. Мы ўвесь час спадзявалiся, што Боб вернецца, цi што хоць даведаемся, што ён у бальнiцы. Урэшце я адправiўся да Жандро ў офiс. Вось адкуль я i ведаю, як выглядае стары. Хiба было б лепей, калi б з гэтага нiхто не пакарыстаўся?

Ён раскашэлiўся амаль адразу ж, так што я нават пашкадваў, што не запатрабаваў сто тысяч замест паўсотнi. Мярзотнiкi! Вы звалiлiся нам на галаву якраз у той момант, калi мы збiралiся змыцца. Пагадзiцеся, было б занадта па-дурному дапусцiцца да таго, каб нас накрылi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x