Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Порт у тумане (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.44/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) краткое содержание

Порт у тумане (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Засунуўшы рукi ў кiшэнi i ссутулiўшыся, Мэгрэ ступiў некалькi крокаў i апынуўся ў канцы садовага плота, за якiм пачыналася пустка. Усе вiстрэамскiя дамы цягнулiся ўздоўж дзюнаў. За садамi не было нiчога, апроч пяску i асакi.

У цемры з'явiлася чыясьцi постаць. Пачуўся голас:

- Гэта вы, камiсар...

- Люка? - адгукнуўся Мэгрэ.

Яны хутка сышлiся.

- Чалавек з драгi...

- Выйшаў адсюль? - перапынiў Мэгрэ.

- Не, яшчэ тут.

- Даўно?

- Не больш чвэрцi гадзiны... Адразу за вiлай.

- Праз плот пералез?

- Не... Здаецца, чакае некага... Я пачуў вашы крокi i пайшоў паглядзець...

- Вядзi...

Яны абышлi сад i апынулiся за вiлаю. Люка вылаяўся.

- Што такое?

- Яго тут болей няма...

- Ты ўпэўнены?

- Ён стаяў каля таго куста тамарыксу...

- Думаеш, зайшоў у дом?

- Не ведаю...

- Заставайся тут i не сыходзь з месца нi ў якiм выпадку...

Мэгрэ пабег да дарогi. Але i там нiкога не ўбачыў. У акне кабiнета вiднелася палоска святла, аднак да падаконнiка нельга было дацягнуцца.

Камiсар не стаў вагацца. Рашуча прайшоў праз увесь сад i пазванiў у дзверы. Служанка адчынiла амаль адразу.

- Здаецца, я пакiнуў у кабiнеце пана мэра люльку...

- Зараз пагляджу.

Яна пакiнула яго на ганку, але як толькi жанчына трохi адышла, камiсар увайшоў i, цiха падняўшыся на колькi прыступак, зазiрнуў у кабiнет.

Мэр па-ранейшаму сядзеў на сваiм месцы, выцягнуўшы ногi. Перад iм стаяў маленькi столiк, з другога боку якога сядзеў Вялiкi Луi. На столiку ляжалi шашкi.

Перасунуўшы шашку, былы катаржнiк усё адно як гаўкнуў:

- Ваш ход...

З раздражненнем гледзячы на служанку, якая марудлiва шукала яго люльку, мэр ледзь не сарваўся на крык:

- Ну, вы ж бачыце, што яе тут няма... Скажыце камiсару, што ён згубiў яе, мабыць, недзе на вулiцы... Ваш ход, Луi...

- А потым вы прынесяце нам выпiць! - самаўпэўнена, нахабна сказаў матрос.

VII. ДЫРЫЖОР

Калi Мэгрэ выйшаў з вiлы, Люка зразумеў, што настае вельмi адказны момант. Выгляд у камiсара быў дужа заклапочаны - здаецца, ён нiчога не бачыў перад сабою.

- Ты яго не знайшоў?

- Думаю, што i шукаць не варта. Каб злавiць чалавека ў дзюнах, трэба арганiзаваць натуральную аблаву.

Пакусваючы канец люлькi, Мэгрэ зашпiлiў палiто i засунуў рукi ў кiшэнi.

- Бачыш шчылiну ў шторах? - паказаў ён на акно кабiнета. - I сцяну насупраць. Дык вось, стаўшы вунь на той карнiз, што на гэтай сцяне, ты, я думаю, зможаш сёе-тое праз гэтую шчылiну ўбачыць.

Люка быў такi ж масiўны, як i Мэгрэ, але меншы ростам. Уздыхнуўшы, ён палез на карнiз, адначасова гледзячы на дарогу, каб пераканацца, што там цяпер няма мiнакоў.

Са змярканнем пацягнула ветрам. Ён хутка набiраў сiлу, дрэвы ў садзе шумелi.

- Бачыш што-небудзь?

- Не, трошкi не дацягваюся, сантыметраў пятнаццаць - дваццаць.

Мэгрэ моўчкi падышоў да груды камення ўскрай дарогi i прынёс некалькi.

- Паспрабуй так.

- Край стала бачу, людзей - яшчэ не.

Камiсар прынёс яшчэ некалькi камянёў.

- Цяпер добра! Яны гуляюць у шашкi. Служанка падае шклянкi, яны дымяцца думаю, гэта грог.

- Заставайся тут!

I Мэгрэ пачаў крочыць узад i ўперад па дарозе. Метраў за сто ад вiлы вiднеўся "Марацкi прытулак", а за iм - порт. Праехаў грузавiчок булачнiка. Камiсар ледзь не спынiў яго, каб пераканацца, што ў iм нiхто не хаваецца, але перадумаў.

Бываюць аперацыi на першы погляд даволi простыя, але правесцi iх немагчыма. Напрыклад, знайсцi чалавека, якi раптам нiбыта скрозь зямлю правалiўся за мэравай вiлаю! Дзе яго шукаць: у дзюнах, на беразе, у порце, у гарадку? Перакрыць усе дарогi? Дык i дваццацi жандараў на тое б не хапiла. Калi гэты чалавек хiтры - усё роўна з рук выслiзне.

А тут невядома яшчэ, нi хто ён, нi як выглядае.

Мэгрэ вярнуўся да сцяны, на карнiзе якой стаяў, трымаючыся з усяе сiлы, Люка.

- Што яны робяць?

- Гуляюць.

- Размаўляюць?

- Не разяўляючы рота. Катаржнiк паклаў локцi на стол i п'е ўжо трэцюю шклянку грогу.

Прайшло яшчэ чвэрць гадзiны. Люка пачуў званок i паклiкаў камiсара.

- Звонiць тэлефон. Мэр хоча падысцi, але слухаўку здымае Луi.

Яны не чулi, што гаварыў Луi, але было абсалютна ясна, што ён задаволены.

- Скончыў?

- Зноў пачалi гуляць.

- Заставайся тут.

Мэгрэ рушыў да шынка. Там, як звычайна ў гэты час, некалькi партавiкоў гулялi ў карты. Убачыўшы камiсара, яны пачалi запрашаць яго выпiць з iмi.

- Не цяпер. Дзяўчына, у вас ёсць тэлефон?

Апарат вiсеў на сцяне ў кухнi. Там сядзела старая - чысцiла рыбу.

- Алё, гэта пошта? Я з палiцыi. Будзьце ласкавы, скажыце, адкуль толькi што тэлефанавалi мэру?

- З Кана, пан.

- Якi нумар?

- Сто дваццаць два... Гэта вакзальны шынок...

- Дзякую...

Нейкi час ён так i стаяў пасярод шынка, нiчога не прыкмячаючы вакол сябе.

- Адсюль да Кана дванаццаць кiламетраў, - прашаптаў ён раптам.

- Трынаццаць! - паправiў капiтан Дэлькур, якi толькi што ўвайшоў у шынок. - Як справы, камiсар?

Мэгрэ нiчога не чуў.

- Iнакш кажучы, паўгадзiны на ровары, - зноў прашаптаў ён.

Ён успомнiў, што партовыя рабочыя, якiя амаль усе жылi ў гарадку, прыязджалi ў порт на роварах i пакiдалi iх на цэлы дзень каля шынка.

- Праверце, калi ласка, цi ўсе ровары на месцы!

I з гэтага моманту ўсё пайшло, нiбы ў зладжаным механiзме. Думка Мэгрэ працавала, быццам шасцярня, рух якой дакладна адпавядаў развiццю падзей.

- Чорт! Няма майго...

Камiсар не здзiвiўся, не задаваў пытанняў. Ён зноў прайшоў на кухню i зняў слухаўку.

- Дайце мне палiцэйскi камiсарыят Кана... Так... Дзякуй... Алё! Гэта галоўны камiсарыят? З вамi гаворыць камiсар Мэгрэ з крымiнальнай палiцыi. Калi адыходзiць цягнiк на Парыж?.. Як?.. Не раней адзiнаццацi?.. Не!.. Слухайце!.. Будзьце ласкавы, занатуйце... Першае. Праверце, цi праўда панi Гранмэзон... але, жонка суднаўладальнiка... паехала на аўтамабiлi ў Парыж. Другое. Даведацца, цi не з'яўляўся ў iх у доме або ў канторы хто-небудзь незнаёмы. Але, гэта проста! Толькi гэта яшчэ не ўсё. Вы натуеце? Трэцяе. Абысцi ўсе гаражы горада. Колькi iх?.. Каля дваццацi?.. Чакайце! Мяне цiкавяць толькi тыя, што даюць машыны напракат... Пачнiце з раёна вакзала... Высветлiце таксама, цi не браў хто напракат машыну да Парыжа, з шафёрам цi без... Даведайцеся, цi не купiў хто старую машыну... Алё! Чакайце, я вам кажу!.. Магчыма, ён пакiнуў у Кане ровар... Але, гэта ўсё!.. У вас хопiць палiцэйскiх, каб зрабiць гэта ўсё адразу ж?.. Добра, дамовiлiся!.. Як толькi хоць пра што-небудзь даведаецеся, тэлефануйце мне ў "Марацкi прытулак" у Вiстрэаме...

Партавiкi, якiя пацягвалi патроху аперытыў у горача натопленай зале, чулi ўсё. Калi Мэгрэ вярнуўся з кухнi, твары ў iх былi сур'ёзныя, устрывожаныя.

- Вы думаеце, мой ровар... - пачаў быў шлюзаўшчык.

- Грогу! - суха загадаў Мэгрэ.

Гэта быў ужо не той чалавек, якi яшчэ ўчора зычлiва ўсмiхаўся i чокаўся з кожным з iх. Цяпер ён ледзь бачыў наведнiкаў шынка, амаль не пазнаваў...

- "Сэн-Мiшэль" не вярнуўся з Кана?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Порт у тумане (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Порт у тумане (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x