Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Порт у тумане (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.44/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) краткое содержание

Порт у тумане (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Яны занялi чаргу на вячэрняе шлюзаванне. Але надвор'е не дазволiць iм выйсцi ў мора.

- Шторм?

- Ва ўсякiм разе, вецер будзе вялiкi. Ды яшчэ паўночны, а з гэтым лепш не жартаваць. Вы чуеце мяне?

Напружыўшы слых, можна было пачуць, як б'юцца аб палi пiрса хвалi. Дзверы ў шынку аж дрыжалi - так усхадзiўся вецер.

- Калi мне раптам будуць тэлефанаваць, паклiчце мяне. Я буду на дарозе... Метраў сто адсюль...

- Насупраць мэравага дома?

На вулiцы Мэгрэ з вялiкаю цяжкасцю распалiў люльку. Густыя хмары праплывалi так нiзка, што, здавалася, закраналi вершалiны таполяў уздоўж дарогi. Нават за пяць метраў было амаль немагчыма разгледзець iнспектара Люка, якi па-ранейшаму стаяў на карнiзе.

- Нiчога новага?

- Больш не гуляюць. Луi раптам абрыдла, i ён змяшаў шашкi.

- Што цяпер робяць?

- Мэр сядзiць у крэсле, выцягнуў ногi. Луi палiць цыгары i п'е грог. Разламаў ужо з дзесятак цыгар. Робiць гэта з iранiчным выглядам, каб больш раззлаваць мэра.

- Колькi ён грогу выпiў?

- Пяць або шэсць шклянак...

Мэгрэ бачыў толькi вузкую палоску святла. Мiма праехалi на роварах да гарадка муляры - вярталiся з працы. Потым з'явiлася нейкая павозка. Разгледзеўшы ў цемры постацi людзей, селянiн пачаў паганяць каня аддаляючыся, колькi разоў з трывогаю азiрнуўся.

- А што служанка?

- Яе больш не вiдаць. Мабыць, на кухнi. Мне яшчэ доўга тут стаяць?.. Прынясiце ўжо хоць яшчэ колькi камянёў, а то ж на дыбачках стаю...

Мэгрэ прынёс камянi. Мора ўсё больш раз'юшвалася. Хвалi каля берага падымалiся, пэўна, метры на два i разбiвалiся на пяску ў белы шум.

У раёне порта нехта гучна бразнуў дзвярыма. Вiдаць, у шынку. У садзе з'явiлася чыясьцi постаць - чалавек нешта выглядваў. Мэгрэ кiнуўся да яго.

- А, гэта вы... Вас просяць да тэлефона... Выклiкаў Кан.

- Алё!.. Камiсар Мэгрэ? Як вы гэта ўгадалi?!. Панi Гранмэзон праехала сёння ранiцаю праз Кан з Вiстрэама ў Парыж. Яна пакiнула дачку дома, пад нагляд гувернанткi... Апоўднi выехала на машыне... Наконт незнаёмага вы таксама ўгадалi... Толькi мы звярнулiся ў першы ж гараж, насупраць вакзала, нам адразу адказалi... Гэты чалавек прыехаў на ровары... Хацеў узяць напракат машыну без шафёра... Яму адказалi, што яны такiх паслуг не робяць... Чалавек спяшаўся... Ён спытаў, цi нельга купiць якую машыну, хуткую на хаду, але пажадана старую... Яму прадалi аўтамабiль за дванаццаць тысяч франкаў, якiя ён адразу ж i выклаў... Машына - жоўтая, спартовага тыпу, з адкрытым верхам... Як i на ўсiх машынах, што на продаж, на ёй напiсана лiтара "w"...

- Вам вядома, куды яна накiравалася?

- Чалавек пытаўся, як праехаць у Парыж праз Лiзьё i Эўрэ.

- Тэлефануйце ў палiцыю i жандармерыю Лiзьё, Эўрэ, Манту, Сэн-Жэрмэна... Папярэдзьце Парыж, каб сачылi за ўсiмi ўездамi ў горад, асаблiва ў раёне Маё...

- Машыну трэба спынiць?

- Але, i арыштаваць вадзiцеля! У вас ёсць яго апiсанне?

- Гаспадар гаража кажа, што ён даволi высокага росту, сярэднiх гадоў, у светлым элегантным гарнiтуры...

- Загад у сiле: тэлефанаваць мне ў Вiстрэам, як толькi...

- Прабачце, хутка сем гадзiн... Пасля сямi тэлефоннай сувязi з Вiстрэамам няма... Хiба што вы звернецеся да мэра...

- Чаму?

- Таму што яго нумар першы i ноччу ў яго прамая сувязь з Канам.

- Пасадзiце каго-небудзь на камутатар. Калi папросяць мэра, трэба праслухаць размову... У вас ёсць машына?

- Але, малалiтражка.

- Ну й хопiць, каб даехаць да мяне з паведамленнем... Я па-ранейшаму ў "Марацкiм прытулку".

У шынку капiтан Дэлькур асмелiўся спытацца ў Мэгрэ:

- Гэта вы забойцу ловiце?

- Не ведаю!

Людзi ў шынку не маглi зразумець, чаму Мэгрэ, яшчэ ўчора такi сардэчны i просты, здаваўся цяпер далёкiм ад iх i нават злым.

Ён выйшаў, нiчога не растлумачыўшы. Вецер усё больш хваляваў мора. На мосце, якi дрыжаў пад нацiскам буры, камiсару прыйшлося шчыльна зашпiлiцца.

Каля Жарысавага дома ён спынiўся i пасля некаторых ваганняў зазiрнуў у замок. У глыбiнi калiдора ён убачыў зашклёныя дзверы кухнi. Гарэла святло. Нехта хадзiў памiж плiтою i сталом.

Мэгрэ пазванiў. Жулi замерла са сподачкам у руках, пасля паставiла яго на стол i выйшла з кухнi да дзвярэй.

- Хто там? - спытала яна з трывогаю.

- Камiсар Мэгрэ!

Жулi адчынiла, прапусцiла яго. Яна нервавалася, увесь час азiралася, вочы ў яе былi чырвоныя ад слёз.

- Уваходзьце... Я рада, што вы прыйшлi. Ведалi б вы, як мне страшна ў гэтым доме адной! Мусiць, я тут не застануся...

Мэгрэ ўвайшоў у кухню, як звычайна старанна прыбраную.

На стале, засланым белай цыратаю, стаялi толькi кубак i талерка з хлебам i маслам. Ад рондаля на плiце iшоў салодкi пах.

- Какава? - спытаўся Мэгрэ.

- Не хочацца гатаваць сабе адной... Вось абыходжуся кубкам какавы...

- Не звяртайце на мяне ўвагi... Ешце...

Спачатку яна саромелася, пасля, рашыўшыся, налiла ў кубак какавы i пачала ўмачаць у яе вялiкiя кавалкi намазанага маслам хлеба, якi ела потым з лыжкi, апусцiўшы застылыя вочы.

- Ваш брат яшчэ не прыходзiў?

- Не! Нiчога не разумею... Толькi што хадзiла ў порт, думала сустрэць яго там. Маракi, калi iм няма чаго рабiць, заўсёды бадзяюцца ў порце...

- Вы ведалi, што ваш брат сябруе з мэрам?

Жулi кiнула на камiсара разгублены позiрк.

- Што вы хочаце сказаць?

- Цяпер яны гуляюць у шашкi ў мэравым доме.

Дзяўчына падумала, што яе разыгрываюць, але калi Мэгрэ запэўнiў яе, што гэта чыстая праўда, яна сумелася яшчэ больш.

- Не разумею...

- Чаму?

- Таму што мэр не такi ўжо просты з людзьмi... А галоўнае, я ведаю, як ён не любiць Луi. Колькi разоў чапляўся да яго! Хацеў нават пазбавiць пасведчання на права жыхарства...

- А з капiтанам Жарысам?

- Што?

- Пан Гранмэзон сябраваў з капiтанам?

- Як з усiмi! Здароўкаецца за руку. Жартуе... Дадае колькi слоў пра надвор'е - але гэта ўсё. Iншы раз, я ўжо вам казала, ён браў майго гаспадара на паляванне... Але толькi каб не быць аднаму...

- Вы яшчэ не атрымалi лiст ад натарыуса?

- Атрымала! Ён паведамляе, што я адзiная спадчыннiца... Што б гэта ўсё магло значыць? Праўда, што дом застаецца мне?

- I трыста тысяч франкаў таксама!

Амаль нерухомая, яна машынальна працягвала есцi, пасля, круцячы галавою, вымавiла:

- Гэта немагчыма... Недарэчнасць нейкая... Я ж вам кажу: у капiтана нiколi не было такiх грошай!

- Дзе яго звычайнае месца?.. Ён вячэраў на кухнi?

- Там, дзе вы седзiце, у плеценым крэсле.

- Вы елi разам?

- Звычайна... Хiба што час ад часу я iшла зiрнуць на плiту i падаць што-небудзь... За вячэраю ён любiў чытаць газету, iншы раз уголас...

Мэгрэ быў не надта чуллiвы. I ўсё ж такi яго ўсхваляваў iдылiчны спакой, у якiм ён цяпер сябе адчуваў. Здавалася, што гадзiннiк цiкаў надзвычай марудна. Водблiск святла ад меднага маятнiка адбiваўся на сцяне. I гэты салодкi пах какавы... Пры кожным руху Мэгрэ плеценае крэсла прыемна паскрыпвала - як i тады, пэўна, калi ў iм сядзеў капiтан Жарыс...

Жулi было страшна адной у гэтым доме. Але яна не рашалася пакiнуць яго. I камiсар разумеў, што нешта трымала яе ў гэтых сценах - не адпускала, бадай, звычка... Яна ўстала i пайшла да дзвярэй. Мэгрэ сачыў за ёю вачыма. Жулi ўпусцiла ў кухню белую кошку, якая падышла да мiскi з малаком каля печы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Порт у тумане (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Порт у тумане (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x