Владимир Степан - Няўлоўнае

Тут можно читать онлайн Владимир Степан - Няўлоўнае - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 2013. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Степан - Няўлоўнае краткое содержание

Няўлоўнае - описание и краткое содержание, автор Владимир Степан, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Няўлоўнае - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Няўлоўнае - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Степан
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб потым снілася

Вецер то падхопліваецца, і тады даводзіцца адварочвацца, нагінаць галаву, бо твар, вочы сякуць кроплі ледзянога дажджу, то раптам вецер аціхае і ў бязгучнасці робіцца ніякавата, адчуваеш сябе безнадзейна згубленым у варожым бязлітасным свеце. Пасохлы трыснёг мокры, счарнелы, як поўсць дзіка, а вада ракі змрочная, цямнейшая за свінец, а хвалі чорныя. Ногі гразнуць і правальваюцца, я паслізгваюся і колькі разоў падаю на калені, адно паспяваю ўзняць спінінг, каб не зламаць. І спінінг, і катушка, і блешня выглядаюць экзатычнымі, нетутэйшымі, амаль касмічнымі, бо няма вакол ні бліскучага металу, няма пластыка, і адзіная яркая плямка ў змрочнай шэрасці — блешня, расфарбаваная хімічнымі колерамі. Рака, чорны лес, голыя пагоркі, ні дарог, ні людзей, ні пташак... Замахваюся, кідаю, свішча вудзільна, блешня падае пад той бераг, пачынаю круціць. І так некалькі разоў, а потым ізноў прадзіраюся праз сцяну трыснягоў, пераскокваю глыбокія канавы, пракапаныя бабрамі ...

Нарэшце дабіўся да патрэбнага месца. Да яміны, да віра. Ведаю, што ста­рая вярба на тым беразе развалілася і частка яе ўпала ў раку. У камлі, а можа, у суках той вярбы я пакінуў не адну блешню. Вядома, шкадаваў, але не палезеш у ледзяную ваду, прычэпіш новую і кідаеш. Так было і пазамінулы год, так было гэтай вясной, так будзе і надалей. Там, дзе пад вадой дрэва, віркі круцяць рудое вузкае лісце. Туды і кідаю. Упарта паўтараю: замах, блешня ляціць, усплёск і адразу кручу катушку. На пяты, а можа, на сёмы раз выцягваю шчупака. Так хутка ўсё адбываецца, што і асалоду атрымаць не паспяваю. Калі спрабую зняць рыбіну з кручка, шчупак пракусвае палец, выціраю кроў аб калашыну і без шкадавання выдзіраю з пашчы блешню. Цалую рыбіну ў слізкую і цвёрдую галаву, ламаю хрыбетнік. Жывога, але нерухомага шчупака хаваю ў заплечнік.

На павароце лаўлю яшчэ адну рыбіну. Яна дастаецца без асаблівых высілкаў. Заплечнік робіцца цяжкаватым. Вецер сцішыўся, неба прыціснулася да зямлі, зрабілася цямнейшым за мокрыя трыснягі.

Раптам, у цішыні і холадзе, пачынае ісці снег. Вялікія сняжынкі з цёмнага неба растаюць на цёмнай вадзе. Свет цямнее, сінее, змрачнее. А мне падабаецца. У мяне ёсць яшчэ адна яміна, і я спяшаюся да яе. Што мяне туды гоніць і цягне? Што не дазваляе спыніцца і глядзець на ваду, ці няспешна пайсці дамоў? А што прымушае паляўнічага сабаку бегчы і задыхвацца, гнаць і гнаць казулю, лісіцу, зайца?.. Па лесе, па раллі, па пожні, балоце... Жарсць!

На душы спакой, у мяне ёсць дзве рыбіны.

Месцы дзікія, калі што здарыцца, то доўга будуць шукаць. Яміна вялікая, глыбокая, але да яе цяжка далезці, бо трыснёг такі, што толькі вар’ят праз яго папрэцца. Я — вар’ят, пруся, лезу, адно спінінг, як снайпер стрэльбу, берагу. Даходжу да ракі. Паперадзе, у вадзе, пахілены трыснёг. Да яго пару крокаў. Вецер дзьме ў твар. Сняжынкі мільгацяць хутка. Замахваюся, прымерваюся, кідаю за трыснёг, што тырчыць з вады, а калі дацягваю блешню да яго, кручу хутчэй і перакідаю блешню сабе пад ногі. Іншых варыянтаў няма, бо лаўлю з берага, а не з лодкі. Пакуль атрымліваецца.

Блешня ляціць супраць ветру, падае зусім не туды, куды меўся пацэліць. Спахопліваюся і спрабую круціць катушку. Жылка напялася — катушка не праварочваецца. Лаюся сам на сябе, бо разумею, што зачапілася моцна. Апускаю спінінг, кідаю на траву, выціраю мокры твар. Зноў бяру спінінг і разумею, што там вялікі шчупак. Такі, пра якога можна марыць, але так і не злавіць. Катушка вішчыць, а жылка размотваецца, сыходзіць і я не магу даць рады. Не спыніць, не стрымаць!

Двойчы дацягваю цяжкага шчупака да трысняговай сцяны, а на трэці раз ён захрасае ў траве. Магчыма, каб рыбіна была меншая, то я не стаў бы скакаць у ваду. Магчы-ма-ма. Скачу, вада па грудзі. Падбіраюся да травы, спінінг трымаю над вадой. Бачу залаты бок, белае пуза. Шчупак зусім невялікі, ну, можа, на тры кілаграмы. Рука ідзе ў ваду, пальцы сціскаюць шчэлепы. І я цяпер разумею, чаму ён так супраціўляўся. Блешня зачапіла яго за пуза, пад галавой.

Вылезці з ракі нашмат цяжэй, чым залезці. Я мокры і брудны.

Бягу па балоцістай пожні, па палеглай, блытанай-пераблытанай траве. Бягу ў лес, бо там ёсць дарога. Бягу па гразкай каляіне, па калюгах. Снег, дождж, цёмна, халодна, цяжка, мокра. Не, ёсць на мне і сухія месцы, у ботах, там, дзе пальцы.

Думаеш я пра рыбу? Не, гэта пра звычайнае шчасце.

Падман

Ёсць такія людзі, да якіх адразу ўзнікае давер і сімпатыя. Мужчына быў на выгляд старэйшы за мяне. Ішоў дождж, мы стаялі пад дрэвамі, чакалі калі ён скончыцца і можна будзе далей лавіць рыбу. Я лавіў з лодкі спінінгам, а ён з берага вудамі.

Я сказаў, што раней на гэтым возеры не было столькі сетак, а цяпер праз раз блешня за сетку чапляецца. І ён сказаў сумна, што браканьераў не паважае. Пакурылі, папілі гарбаты з яго тэрмаса, а потым кавы з майго. Дождж не сунімаўся. Ён сказаў, што гэта возера яго любімае, бо тут заўсёды ціха і прыгожа.

На вадзе з’явіліся белыя пухіры, а потым дождж скончыўся. Віталь, так яго звалі, пайшоў да сваіх вудаў, а я выліў з лодкі ваду і паплыў кідаць спінінг. Той восенню, на тым жа лясным возеры яшчэ двойчы сустракаў свайго знаёмага. Гаварылі, як быццам ведалі адзін аднога ад нараджэння. Ён хваліўся сваімі дзецьмі, я сваёй дачкой. Нават аднойчы трохі выпілі, каб сагрэцца.

Мінулай восенню Віталь патануў. Мясцовы малец, калі я здзівіўся сумнай навіне, заўважыў, што большага мярзотніка, чым той Віталь, ён ва ўсім раёне не ведаў. Гадоў пятнаццаць не працаваў, а жыў з таго, што лавіў рыбу ўсімі забароненымі прыладамі. Лавіў, прадаваў, будаваўся, дзяцей гадаваў. Пасля яго на мясцовых азёрах рыбы не заставалася. Выграбаў усю чыста. А патануў позняй восенню, на лясным возеры. Лодка кульнулася, рукі трапілі ў сетку. Цёмна, ветрана, вада халодная.

Возера тое я ведаў.

Той бераг

Ведаю, што калі прыйдзе мой час, калі паплыве малым і хісткім чаўном труна, то першымі на тым беразе сустрэнуць яе мае сябры-рыбакі. Не мастакі і пісьменнікі, не вайскоўцы і сваякі, а рыбакі. Яны і пададуць мне руку, дапамогуць выйсці на бераг. Можа, спытаюць, а ці прывёз я добрых кручкоў? Бо тут з імі праблема, адрываюцца — такая рыба. Усё да маёй сустрэчы будзе падрыхтавана: вуды і спінінг, крыга і таптуха, вопратка, боты і, можа нават ровар будзе ляжаць на траве і пабліскваць спіцамі. Рыбакі пачнуць расказваць пра чароўныя і патаемныя месцы на рацэ і на возеры, пра копанкі і сажалкі, поўныя белых і жоўтых карасёў, пра ляшчоў і шчупакоў. Можа, пачнуць прапаноўваць, каб я хутчэй пераапранаўся, збіраўся, каб выпраўляўся з кім-небудзь з іх. Але я адмоўлюся.

Пайду адзін. У кожнага свая рака, свая вада і кожнаму свая рыба. Так было, а інакш і быць не можа. Цень мой пойдзе паперадзе, ляжа на ваду, скалане яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Степан читать все книги автора по порядку

Владимир Степан - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Няўлоўнае отзывы


Отзывы читателей о книге Няўлоўнае, автор: Владимир Степан. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x