Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Тут можно читать онлайн Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание

Зямля Фердынанда - описание и краткое содержание, автор Віктар Карамазаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Зямля Фердынанда - читать книгу онлайн бесплатно, автор Віктар Карамазаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Нарэшце размясціў валоў. Усё мяняў, перарабляў. I не шкадую. Гэта добра. - Адсунуў ад сябе сшытак, каб устаць з-за стала, але задумаўся, нібы над тым, ці ўсю праўду сказаў. Зноў сшытак да сябе падсунуў, дадаў радок: - Валы, здаецца, атрымаліся. А ці тое, што трэба, неба?"

Адны сумненні супакойваў - з’яўляліся другія. Але яны, калі ўжо карціну бачыў перад сабою не ў кавалках - цалкам, не хвалявалі. Нават тады, як у майстэрню заглядала маці, яго тут, у Багданаве, суддзя, экс­перт мастацкі, больш строгі часта, як сам ён. Садзілася перад карцінай у крэсла, з кішэні даставала акуляры, даўжэй, як звычайна, у сваім пакоі ці на кухні, працірала ражком хусцінкі шкельцы, а ён стаяў паміж новай карцінаю і ёю, як некалі перад Куінджы, чакаў, што скажа.

Цяпер яна прыйшла, калі ўбачыла, што не хвалююць яго ўжо валы, што непакоіць іншае. Зноў села ў крэсла, працёрла і надзела акуляры, углядалася ў карціну доўга. Спытала:

- Адсюль куды ты павязеш работу?

Пытання гэтакага не чакаў:

- Ну як куды?

- Каму яе пакажаш?

- Павязу ў царскую сталіцу, там будзе вясновая акадэмічная выстава. Амаль адначасова з ёю адкрыюцца выставы Дзягілева, перасоўная. На перасоўную я не замахваюся, але акадэмічная - мая, і запрашае Дзягілеў.

- Але, сынок... мне здаецца, што ты з гэтай карцінаю або спазніўся, або паспяшаўся. Перасоўнікі гэтак раней пісалі, калі былі сапраўднымі народнікамі, ішлі ў народ, народу спачувалі. Цяпер яны тваіх валоў і мужыка не зразумеюць. А Дзягілеў? Яго хвалюе "Свет мастацтва", мастацтва там

- салон, тваіх валоў ён у свой салон не пусціць.

Яшчэ ніколі сын не спяшаўся аспрэчваць думак маці, бо верыў у яе мудрасць і мастацкі густ. Але цяпер зрэагаваў не як заўсёды:

- Мастак, працуючы, не можа ўлічваць чыесьці густы. Ні перасоўнікі, ні Дзягілеў мне падказаць нішто не могуць. У мяне свой густ і свае нормы. Я іду ад сваіх каранёў, якіх ніхто ў мастацтве, акрамя мяне, не ведае. Я не для іх пішу і нават не для выстаў, а для сябе. Мне цікавей і даражэй, што скажаш пра карціну ты, бо ты - мая аснова, у табе маё карэнне, мая душа.

- Мне, Фердынанд, твая карціна падабаецца. Нават і больш за тое. Дзіўлюся, як ты мяне тут зразумеў.

- Цябе?

- Так. Я ўспомніла, табе сказала, як мы ішлі на бульбу, пра валоў, нічога большага тады я не казала, хоць успомнілася шмат чаго. Я ж, як поле валы аралі, была такая маладая, тымі вачыма глядзела на ўсё, на мужыкоў, аратых, на валоў, на гэтую зямлю. Былі і радасць, былі і слёзы. Усіх маладое сэрца любіць хацела, усім спачувала. I мужыкам, і валам. I ты цяпер нібы тым маім сэрцам напісаў. Як змог ты гэтак?..

- Змог, мама. Бо гэта маё таксама поле. I мае валы.

Не да канца сказаў тое, што думаў, што ў гэтую хвіліну яшчэ хацеў сказаць, замоўк, убачыўшы, як маці нервоваю рукою сціснула ў кулаку ражок хусцінкі, што на плячах ляжала, прыкрыла вочы. Абое памаўчалі. Яна паднялася з крэсла.

- Ну... ты мне прабач. Калі не тое я сказала.

Ён падышоў, абняў яе.

- I ты прабач мне, мама. Дзякуй за валоў.

Калі вучыўся, жыў у вялікім горадзе, была і неабходнасць, і звычка, завядзёнка, кожны дзень і ўранні, і ўвечары, перад тым, як легчы ў ложак, зазірнуць у каляндар, і Фердынанд заўсёды ведаў, які сёння дзень і месяц, што чакаць ад надвор’я заўтра і праз тыдзень, хоць каляндар і памыляўся, нават моцна. У Багданаве календары былі таксама, у мамы шведскі ляжаў заўсёды на стале, у бацькі польскі на сцяне вісеў, у гасцёўні на ламберным століку то быў, то некуды знікаў, хадзіў па ру­ках, расійскі, але тут, у вёсцы, патрэбы не адчуваў гартаць календары. Бліжэйшым календаром цяпер было акно. Прачнуўшыся, падыходзіў да яго і бачыў тое, што хвалявала і трэба было ведаць: якое там надвор’е, неба, святло, што абяцае раніца на дзень? Увечары выходзіў у сад, глядзеў на неба, зоркі, месяц, вызначаў, адкуль дзьме вецер, каб ведаць, што ад надвор’я чакаць заўтра. Якая была розніца, як называўся месяц, калі пейзаж натурны чытаў у святле, у тоне, у каларыце? Складанасці былі з капрызамі надвор’я, асабліва гэтай восенню. То халады, вятры шалёныя, залевы, за два-тры дні з дрэваў змялі ды змылі ўсё лісцейка, то нечакана зноў цяплынь усталявалася, аж вербы пачалі выкідваць коткі вясновыя, а то прачнуўся раніцай і не пазнаў свайго пакоя: святло, нібы ад маладога снегу, мяккае - няўжо легла зіма? Усхапіўся да акна, а там і сапраўды ўсё бялюткае. На ганак выйшаў - і бацька, як разгублены, стаіць з аброццю ў руцэ.

- Што сёння за дзень? - спытаў у яго. - Як нараджэнне Божае?

Ён сына зразумеў, бо тое адчуваў і сам:

- А ты не памыліўся. Дзень як дарунак пана Бога. Паедзем пісаць зімовыя эцюды?

- Я сёння збіраўся на ручай пісаць яшчэ адну вясну.

- Два дні таму казаў, што ў светла-зялёным тоне хочаш пісаць восень з маладзіком у хмарках?

- Тое было два дні таму, а ўчора на ручаі прыйшла сапраўдная вясна. Я разгубіўся. Што робіцца ў прыродзе?

- А тое, сын, што і ў тваёй душы.

Фердынанд азірнуўся на нечаканы голас маці: яна стаяла каля ганка, яму ўсміхалася.

- Цябе я не заўважыў.

- Добра, што пачуў. Не ведаю толькі, хто ў каго вучыцца мяняць свае настроі. Ты ў прыроды або прырода ў цябе?

За снеданнем была размова з бацькам, каб ехаць па першым снезе ў Крэва. Фердынанд збіраўся туды яшчэ вясною, пасля збіраўся летам, то не знаходзіў дня, то не пускала думка: як будуць там улетку глядзецца велічныя, у чырвоных колерах, парэшткі старажытнага замка сярод вясковых шэрых хат, ці не пісаць пазней у светлым снегавым палоне? I вось цяпер былі ўжо пагадзіліся, што трэба ехаць, каб найчысцейшы першы снег не ўпусціць, ды тут занепакоілася маці:

- Снег добры, але ж ён лёг на цёплую зямлю, няма марозу, каб вам не давялося, адтуль вяртаючыся, плысці па вадзе ў санках?

Пераканала: вырашылі не спяшацца. Бацька падкінуў Фердынанда на кані да ручая, а сам паехаў далей аглядаць палеткі пад ужо нібы зімовай коўдрай.

Снег сапраўды, як адчувала маці, не далежаў да вечара.

Надвор’е мянялася і кожны наступны дзень, але яго капрызы не расчароўвалі Фердынанда. Раней, бывала, у непагоду настрой да працы на пленэры знікаў, ахвота большая з’яўлялася зашыцца ў ціхім закутку з цікавай кнігай, а цяпер зноў ды зноў, абы не сыпала слата на голаў, ішоў да ручая. Зрабілася цікава лавіць і ў шары дзень рэдкі, хоць на імгненне, прамень цікавага святла, яго нечаканую плямку, згубіўшы, зноў чакаць, лавіць тое альбо іншае, найтонкія раптоўныя адценні трымаць у памяці, каб потым у майстэрні ўваскрашаць на палатне. Гэта было захапляльнае паляванне, як у паляўнічага на дзікага і хуткага, нібы маланка, звера.

Амаль не мяняючы месца, Фердынанд у экстазе палявання на святло піша "Ручай зімовы", "Ручай асенні", "Лясны ручай", проста "Ручай", і кожны пейзаж - у сваім настроі, тоне, каларыце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Віктар Карамазаў читать все книги автора по порядку

Віктар Карамазаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Зямля Фердынанда отзывы


Отзывы читателей о книге Зямля Фердынанда, автор: Віктар Карамазаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x