Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Тут можно читать онлайн Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание

Зямля Фердынанда - описание и краткое содержание, автор Віктар Карамазаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Зямля Фердынанда - читать книгу онлайн бесплатно, автор Віктар Карамазаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неба на даляглядзе было яшчэ не цьмянае, свяцілася кволым блакітам, чысцінёй, хоць сонейка ўжо схавалася, парэшткі замка таялі ў вечаровай шэрані. Юзік спытаў:

- Табе, Фэрдзя, святла ўжо мала?

- Так. Мала. Але... як там наш конь? Торба пад мызай ужо, пэўна, пустая. Замёрз, нас чакаючы?.. Ідзі, накінь на яго кажух, хай пагрэецца, пакуль я тут збяруся.

Была ўжо ноч глыбокая, калі вярнуліся ў Багданаў.

Толькі на трэці дзень па прыездзе з Крэва, адсвяткаваўшы сустрэчу новага года і ў Солы да цягніка на Менск адвёзшы Язэпа, Фердынанд выставіў работу, напісаную ў Крэве, на мальберт. Яшчэ яе нікому не паказваў. Дома, у сям’і, усе прызвычаіліся да таго, каб яго новыя рабо­ты глядзець тады, як сам пакажа, а ён не любіў паказваць іх сырымі, незакончанымі, у якіх сумняваўся. Гэтую работу пакуль што бачыў адзін Юзік, яшчэ ў замку на дзядзінцы, калі яна пісалася і калі Фердынанд хаваў палітру з пэндзлямі ў скрыню, пасля нават размовы пра яе не вялі, бо сябра разумеў, што не закончаная, яшчэ над ёю працаваць ды працаваць. Размова ішла пра Крэва ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, бо замчышча, яго парэшткі, праца на дзядзінцы распалілі пачуцці і думкі пра сваю дзяржаву, і Фердынанду было цікава пачуць, што скажа пра яе гісторыю і лёс разумны сябра - літаратар, педагог, юрыст. Размова пачалася з яго пытанняў:

- Я, Фэрдзя, на дзядзінцы цябе не зразумеў. Ты, бачыў, захапіўся працай, фарбы кідаў на палатно, мяне не заўважаючы, не чуючы, што я чытаў пра Крэва, але чаму раптам спыніўся пэндзаль твой? Табе і сапраўды святла ўжо было мала або спыніла штосьці іншае? Можа, маё чытанне надакучыла? Дык ты б сказаў мне?

- О не, мой сябра! Тое, што ты чытаў і як чытаў, мяне якраз распальвала. Ты гэта здорава прыдумаў, што ўзяў у Крэва кнігу. Пасобіў мне настроіцца. Але...

- Дык што - але?.. Што адбылося?.. Святло...

- Пры тым святле яшчэ мог працаваць.

- А не святло, дык што?

- Пакуль у Крэве быў Вялікі князь Альгерд, я адчуваў у працы ўздым, як Крэва і ўся Літва. А далей - двубой Ягайлы з Кейстутам, кроў Кейстута - усё абвалілася. I там, тады, і тут, ува мне. І веліч Крэва, і мая душа. Бо я душой пішу. Іначай не магу.

Пытанняў больш у Язэпа не было.

На другі дзень пасля ад’езду сябра ў дзверы да Фердынанда, які сядзеў перад сваёй новай работаю адзін у майстэрні, пастукаў бацька. Зайшоў нясмела, як баючыся, каб сыну не пашкодзіць у працы. Фердынанд хоць быў не ў лепшым настроі, але павесялеў, яго ўбачыўшы, узяў пад руку, падвёў да канапы, якая стаяла насупраць мальберта, пасадзіў, сам побач сеў. Чаму бацька прыйшоў - здагадваўся, спытаў:

- Чаму без мамы?

- Не ўгаварыў. Спрабаваў, але не змог. Ты маму ведаеш, яе характар, чакае запрашэння, а я не вытрымаў, прыйшоў, каб паглядзець, што з Крэва ты прывёз.

- Ну вось, глядзі, перад табою на мальберце.

Глядзелі абодва моўчкі, нібыта кожны не асмельваўся выказацца першым. Бацька ўсё часцей адрываў позірк ад карціны і паглядаў на сына, як вымагаў ад яго першае слова. Фердынанд гэта заўважыў, зразумеў:

- Я рады, тата, што ты прыйшоў. Маму Крэва ўсё ж не гэтак грэе і хвалюе, як цябе. Яна ў нас заморская, дачка дацкага шкіпера і ўладальніка вялікага карабля Марка Андрэаса Мунха, хоць ёй ужо і Польшча, і Літва свае. Але табе, тутэйшаму, ліцвіну, Крэва, як і Літва, радзіма па крыві. Хто быў твой бацька і мой дзед? Адвакат. Абараняў ліцвінаў і Літву. А гэтая зямля, цяпер наша, як да яго трапіла? Выкупіў у спадароў Чаховічаў. А хто яны былі? Іх род - гербавая шляхта Літвы.

- Тамаш Чаховіч - о-го! - з непрыхаваным гонарам, як за сваё, святое, усклікнуў бацька. - Апошні маршалак Ашмянскага павета, абраны на пасад усёй павятовай шляхтай. Паставіў ён скарбоўню гэтую, дзе мы з табой зараз сядзім, табе, можна сказаць, майстэрню падарыў, калі цябе яшчэ далёка не было, як прадчуваў, што будзеш. I наш вялікі сад ён пасадзіў, з бабровым гадавальнікам і сажалкамі. Га?!.

- А да маршалка чыя зямля была тут?

Фердынанд адчуў, што бацька, не надта гаваркі звычайна, цяпер на слова разахвоціўся, як штосьці даказаць хацеў, і гэтую яго ахвоту з не меншаю сваёй ахвотаю падтрымліваў пытаннямі, хоць сам на іх адказы ведаў.

- Ну як чыя была зямля? Належала князям Гальшанскім. Пра іх хто не чуў, не ведаў? Апошняя гальшанская княжна Алёна як выйшла за Паўла Сапегу, тады і гэтая зямля, яе спадчына, адышла да славутага роду, з якога быў і сам Леў Сапега, канцлер Літвы. Цяпер тут твой надзел.

- Княскі?!.

- А што нам прыбядняцца? Тут, на Ашмяншчыне, і Крэва - сэрца Літвы. Ёсць, дзякуй Богу, што табе пісаць.

Ці не тут толькі ўспомніў бацька, чаго прыйшоў, замоўк знянацку, пацішэў, пачаў зноў углядацца ў карціну на мальберце. Вочы то прыжмурваў, праз шчыліны ў іх глядзеў, нібы карціна была далёка і ён на ёй лавіў нейкі мазочак дробны, то пальцамі праводзіў па вачах, глядзеў з-пад далані вялікімі, якія і былі, вачыма, нібы карціна блізка, на ёй адпачывалі вочы.

- Ёсць што пісаць. Ты праўду кажаш. Але яшчэ ёсць вечная загадка як пісаць. - Ужо Фердынанд глядзеў не на карціну, а бацьку ў твар, на ім лавіў і думкі, і пачуцці. Злавіць не ўдавалася, як не было іх у бацькі. Або іх выдаць не жадаў? Дапамагчы? А як? Адкрыцца да канца самому, каб следам ён адкрыўся? - Я ехаў, тата, у Крэва з вялікімі надзеямі на добрую карціну, але ні з чым вярнуўся. Што прывёз?

Бацька ўсё той жа з твару быў.

- Як што прывёз? А гэта? - кіўнуў на палатно.

- Разбітыя муры ды снег? Я марыў Крэва напісаць.

- Марыў убачыць тое, што было паўтысячы гадоў назад?

- Замка таго, што быў, няма, не будзе, але той дух і велічы, і ганьбы, які ўзвышаў і абрынаў Літву, наш край, хоць у нечым, хай у іншых формах, павінен жыць? Я ў гэта веру. Калі гэта зусім знікае, не застаецца нават следу, навошта мне тады ўсё астатняе?

- Але навошта роспач? Калі ты тое, што шукаеш, не знайшоў, гэта яшчэ не азначае, што яго няма? Знойдзе хтосьці іншы?

Бацька прыклаў далонь да светлай шыкоўнай барады, ёй адпаведна шыкоўных светлых вусоў, разгладзіў, завастрыў пальцамі канцы вусоў, якія, як казала мама, грозна тырчэлі ўбакі, быццам яшчэ служыў у чыне капітана, голаў узняў вышэй, зноў на карціну скіраваў упэўнены пагляд, і Фердынанд, які цяпер сачыў за бацькам, ягонымі эмоцыямі, адчуў яго спакойны-годны дух, напэўна яшчэ той, вайсковы.

- Ты праўду кажаш. Не я, дык хтосьці іншы. Я ў Крэве краявід пісаў з парэшткамі ад замка. А Крэва не для пейзажыста. Яно чакае іншую палітру. Матэйка тут патрэбны.

Калі выйшлі з майстэрні, па лесвіцы спусціліся з другога паверха, спыніліся на ганку, бацька вярнуўся да незакончанай размовы.

- Ты кажаш, што Крэву патрэбны Матэйка? О-го, Матэйка! Ён мог бы Крэва выявіць у асобах гістарычных. Але твой сіні, у апошніх промнях сонца снег... Ты гэтак снег паклаў, што камяні з яго тырчаць жывыя. Глядзіш на іх - аж горача. I разам з тым... мароз па скуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Віктар Карамазаў читать все книги автора по порядку

Віктар Карамазаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Зямля Фердынанда отзывы


Отзывы читателей о книге Зямля Фердынанда, автор: Віктар Карамазаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x