Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда
- Название:Зямля Фердынанда
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание
Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- А табе, тата, не здаецца, што пейзаж яшчэ недапісаны? Што нечага ў ім не хапае?
- Пра гэта спытай у маці. Мне ўсяго хапае.
Бацька пайшоў - прыбегла, пра "Крэва" ад яго пачуўшы, маці. Ні слова не сказаўшы, ні пра што не спытаўшы, спынілася перад мальбертам, глядзела на пейзаж, маўчала, рукі сашчапіўшы на грудзях. Маўчаў, ля акна стоячы, і Фердынанд, баючыся выпадковым словам яе збіць з першага ўражання, якое шанаваў заўсёды. Яна прамовіла няўпэўнена:
- Не ведаю, што тут сказаць...
Засумнявалася? Ён паспяшаўся са сваім сумненнем:
- Табе не здаецца, што работа яшчэ не закончаная?
- Бацька, як я ішла сюды, прасіў сказаць табе, каб ты карцінку гэтую ўжо не чапаў, што ўсё тут ёсць.
- Я гэта ад яго ўжо чуў. А як, скажы, табе здаецца? Табе чаго тут не хапае?
- А што я? Жанчына. Тон адчуваю, колер, каларыт. А тут не толькі сіні снег, чырвоны ды шэры камень. Тут, сын, Літва, твая радзіма. Каб гэта выявіць, хоць і ў пейзажы, шмат трэба ведаць, чаго табе і Акадэмія не дасць.
- Так, мама, не дасць. Асабліва Акадэмія цара-імператара.
- Дык ты паслухай бацьку. Ён пра Літву ўсё чытаў, што мог знайсці ў Вільні, у Менску, у Польшчы, у Расіі. У Бярэсці, як там вучыўся на кадэта, быў у яго настаўнік, які шмат ведаў пра Літву...
Праз дзень-другі Фердынанд пачаў збірацца ў Пецярбург на дзве выставы, Акадэмічную вясновую і "Света мастацтва", першую з якіх курыраваў Куінджы, другую - Дзягілеў. Яны абодва чакалі яго з новымі работамі. А што мог паказаць? З карцін - "Зямлю" і "Лістападаўскі світанак", з эцюдаў - "Восень", "Вечар", "Веснавое". Да эцюдаў быў далучыў і "Крэва", але, падумаўшы, адставіў. Як везці, калі сумненні точаць, дазволу не даюць? Пагадзіцца з маці ды бацькам? Але ці можа бацька, ніколі не трымаўшы ў руцэ пэндзля, акрамя малярскага, глыбей убачыць і адчуць работу жывапісную за аўтара, які пяць год вучыўся гэтаму ў Акадэміі?
У апошні перад ад’ездам дзень сеў перад "Крэвам", задумаўся. Калі пісаў з натуры, каменне замчышча глядзелася магільнікам, стварыць з яго мастацкі твор, як тады думалася, мог толькі колер. Гэтак і працаваў, шукаючы цікавы каларыт, ва ўсім астатнім, нават у кампазіцыі, даверыўшыся натуры ды інтуіцыі, як і звычайна рабіў натурныя эцюды. Але дзень пачынаўся мглісты, святло за вокнамі і ў майстэрні было мяккім, снег на дзядзінцы і за ім, прысыпаўшы руіны, змякчаў кантрасты, і гэта ўзвышала на першым плане два самыя буйныя злепкі камянёў, падобныя на падмуркі кутніх вежаў: адзін - з усходу, другі - з захаду. Каменны друз між іх глядзеўся патрушчанай ахвярай, і тут ужо не каларыт найперш кідаўся ў вочы, а кампазіцыя матыву, кантраст двух планаў, у якіх прачытваўся і вобраз, і гістарычны змест. Літва ў выглядзе парэшткаў Крэва, упляжаных у снезе, паміж вялікіх дзвюх дзяржаў у чырвона-шэрым каларыце, усё роўна як аблітых крывёй і попелам сваёй ахвяры.
Усхваляваны, ажно знясілены нечакана моцным адчуваннем, Фердынанд адкінуўся на спінку крэсла, заплюшчыў вочы, з палёгкаю і шэптам уздыхнуў:
- Ух, тата!.. Як шмат ты бачыш у маім матыве.
9
"Пецярбург. 06. 01. 1899.
Распакоўваю карціны.
Ужо на другі дзень па прыездзе ў венцаносную сталіцу Рушчыца наведаў Куінджы. Нібыта прыляцеў на крылах: расхрыстана-гарачы, неспакойны. Калі селі адзін супраць другога, глядзелі, задаволена ўсміхаючыся, адзін аднаму ў вочы, настаўнік прызнаўся:
- Спяшаўся, а сэрца зусім не тое, што было, каб спяшацца, хвалявацца. Задыхаюся.
Фердынанд параіў:
- А гэтак не трэба. Хай вучні вас шукаюць. Іх тут, у сталіцы, шмат. Наша майстэрня ўся, мабыць. Да ўсіх не набегаецеся.
- Усе тут. Акрамя вас. Але не ўсіх я бачу.
- Працуюць?
- Гэтаю думкай суцяшаюся. Як серада, свае дзверы адчыняю для ўсіх. Хтосьці прыходзіць. I вы, пакуль тут будзеце, прыходзьце. Буду рады. А цяпер паказвайце, што прывезлі.
- Пачнем творчую справаздачу за... год?
- Хай будзе так. Калі вы не супраць.
Фердынанд выставіў "Лістападаўскі світанак". Прыгледзеўшыся да карціны, Куінджы параіў зрабіць больш выразным лёд на дарозе, астатняе не чапаць. Па стрыманай рэакцыі не цяжка было здагадацца, што захаплення работа не выклікала і дапрацоўкамі яе не палепшыш, бо недахопы не ў тэхніцы, а ў матыве, мала цікавым. Весці размову далей сэнсу не мела, і Фердынанд прынёс "Зямлю", паставіў побач. На гэтую карціну Куінджы зрэагаваў адразу, нібыта іншым сэрцам: падхапіўся з крэсла, адышоў ад карціны далей, як дазваляў пакой, зноў наблізіўся, зноў адышоў. Вочы заблішчэлі, кожны крок і рух былі рашучыя, хуткія. Рукой схапіўся за бараду, нервова пацерабіў, прыгладзіў, як перад люстэркам. Цяпер усё ў ім выдавала задаволенасць.
Рэакцыя на "Світанак", якая б ні была, аўтара не вельмі хвалявала, бо і тады, як пісаў, не хваляваўся, выпадкова выбраўшы матыў, а тут, ведаючы, як і калі, з якой нагоды ўспыхваў агонь у вачах настаўніка, калі і як хапаўся ён за бараду, сачыў, хвалюючыся, за кожным яго рухам, перажываў і здзіўляўся: чаму маўчыць?
Не, вось - нарэшце вырвалася:
- Ну-у!.. Ма-лай-чы-на!... - бліснуў вачмі на вучня, бадзёра, заклаўшы рукі за спіну, прайшоў па пакоі і зноў спыніўся ля карціны. - Тая работа мяне, прызнаюся, не сагрэла, а гэтая!.. Ух, горача!.. Я адчуваў заўсёды, што вы шукаеце ў вёсцы. Тут, дзе наш цар жыве, гэтакіх валоў не знойдзеце і не напішаце. У вашым полі, у валах, у мужыку - ваша зямля і ваш народ! Ды і не толькі вашы. Адсюль - усе мы. Я гэтага ад вас чакаў. - Зноў рэзка павярнуўся да Фердынанда, аберуч абхапіў, увесь здрыгануўся, адхіснуўся, раскінуў рукі ўбакі, нібы зноў вучня абдымаючы, ужо разам з яго карцінай. - Вось што такое Рушчыц! - Зарагатаў, нібы і сапраўды той, на Алімпе, усемагутны Зеўс, не стрымліваючы агню ў грудзях і голасу.
Нарэшце, даўшы волю сваім захапленням і раптам ад іх стаміўшыся, супакоіўся, сеў і ўжо, адпачываючы, без слоў і ўсялякіх рухаў углядаўся ў карціну.
Фердынанду падалося, што настаўнік чакае ад яго іншых работ. Выйшаў у прыхожую, дзе стаялі эцюды, пейзажныя матывы вясны ды восені, але стрымала думка: кожны прагляд работ вучняў настаўнік любіў спыняць на высокай ноце, а тут, пасля валоў, хоць і прыстойныя па тэхніцы, але звычайныя, нічым не новыя пейзажы, якія маглі збіць з высокай, ад валоў, ноты. Без эцюдаў вярнуўся ў пакой. Куінджы сядзеў у тым самым настроі, углядаючыся ў карціну. Што думаў ён? Можа, усё ж, чакаў штосьці яшчэ? Успомніў "Крэва": а раптам якраз тое, што трэба? Зноў выйшаў, узяў у рукі эцюд: паказваць або не трэба? Не на выставу вёз сюды, вёз для сябе, каб у вольны час над эцюдам падумаць, папрацаваць, камусьці блізкаму паказаць, параіцца, што з ім далей рабіць. А хто бліжэйшы, хто можа даць параду лепшую, як Зеўс?
Паставіў "Крэва" з "Зямлёю" побач і адышоў убок.
Эцюд настаўнік заўважыў адразу, але, доўга не разглядаючы, адвярнуўся. Падняўся з крэсла, зашпіліўся на ўсе гузікі, надзеў шапку, руку падаў на развітанне.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: