Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Вернемся да карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Вавілонская вежа». Узрушае маштаб будаўніцтва, прысутнасьць вялікай колькасьці людзей і будаўнічай тэхнікі. Ля падножжа вежы разьмясьціўся горад з ажыўленым портам. Намаляваныя на карціне людзі – рабочыя, каменячосы – здаюцца вельмі маленькімі і нагадваюць сваёй стараннасьцю мурашак. Значна большай намалявана фігура Німрода – легендарнага заваёўніка Вавілона ў II тысячагодзьдзі да Р.Х., які па традыцыі лічыцца кіраўніком будаўніцтва Вавілонскай вежы, і яго сьвіты ў левым ніжнім куце карціны. Яму сьпяшаюцца вызваліць дарогу, каменячосы падаюць ніцма, сьвіта дрыгатліва ловіць выраз твару фанабэрыстага ўладара… Ля падножжа вежы кіпіць праца. Але яна ніколі не будзе завершана. Адчуваньне бессэнсоўнасьці ўсяго пачынаньня, асуджанасьці намаганьняў чалавечых не пакідае гледача. Ад вежы вее закінутасьцю, ад карціны – безнадзейнасьцю: гордая задума людзей ўзьнесьціся да нябёсаў не даспадобы Богу.

Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гісторыі мастацтваў, Вена. Марка пошты Аўстрыі, выдадзеная ў 2011 годзе
Само па сабе адзінства людзей не ёсьць абсалютнае зло ці абсалютная карысьць. Пытаньне ў тым – у імя чаго гэта адзінства. Узьяднаньне розных народаў і моў адбылося ў Ерусаліме ў Новазапаветныя часы. Сьвяты Дух сыходзіць на апосталаў і навучае прапаведаваць на незнаёмых ім мовах. Па сьведчаньні апостала Паўла: «А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера…» (Да Галятаў 5:22).
Такім чынам, Біблія вучыць, што адзінства людзей зьяўляецца дабром, калі яно грунтуецца на служэньні дабру, і зьяўляецца злом, калі яно становіцца супольнасьцю багаборцаў.
Вавілонская вежа стала тэмай нават для коміксаў.

Вавілонская вежа. Марка пошты Выспа Норфалк, выдадзеная ў 2001 годзе
Аднак, падобна слухаць Бога мы ніяк не хочам. Яшчэ тлее галавешкамі чарговая рухнуўшая Вавілонская вежа – пабудова сьветлай камуністычнай будучыні, а зямляне ўжо рушылі ў новыя праекты падобнага кшталту.
Аўрагамаў Завет. Патрыярхі Абранага народу
Божая місія. Пакліканьне Абрама
…ён стаўся бацькам усіх веруючых… (Да Рымлянаў 4:11)
На пачатку гісторыі чалавецтва Бог не пазбаўляў людзей Сваёй прысутнасьці. Але зло таксама не пакідала людзей. Людзі лёгка паддаваліся спакусам і пакланяліся паганскім ідалам. Да Абрагама былі людзі, якія верылі ў Адзінага Бога і нават заключалі зь ім Запавет, як, напрыклад, Ной. Але з Абрагамам зьвязана ўзьнікненьне народа Божага. Адносіны з Богам сталі перадавацца іншым пакаленьням. Але ўсё пачалося з пакліканьня.

Зікурат ў Уры (каля 2047 года да Р.Х.). Сучасная рэканструкцыя. Марка пошты Іраку, выдадзеная ў 1967 годзе
У Мэсапатаміі ў халдэйскім горадзе Ур нарадзіўся хлопчык Абрам, малодшы сын Тары, дзясятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў Абрам верыў ў адзінага Бога, апосталам якога ён стаў. За гэта яго падвяргалі ганеньням суайчыньнікі. Знаёмячыся з жыцьцём Абрама мы ўступаем у абсяг гісторыі, бо дакладна можам даведацца дзе і калі ён жыў. Абрам жыў каля 1850—1750 году перад нараджэньнем Хрыста, ці каля 4000 тысяч гадоў таму. Роднай мясьцінай Абрама быў Ур на паграніччу паміж сучаснымі Іракам і Кувэйтам на поўнач ад Персыдзкай затокі. Адлюстрована гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, прысьвечанай Месапатамскай цывілізацыі, дзе кругам вылучаны Ур.

Месапатамская цывілізацыя. Марка пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеная ў 2015 годзе
Там Абрам пачуў голас Бога: «І сказаў Гасподзь Абраму: ідзі зь зямлі тваёй, ад радзіны тваёй і з дома бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе; і Я выведу ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і праслаўлю імя тваё, і будзеш ты ў дабраславенстве. Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе, і тых, што ліхасловяць цябе, пракляну; і дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя» (Быцьцё 12:1—3).
Тут важна вылучыць два моманты. Чаму Бог выбраў Абрама? Напэўна Абрам адпавядаў тым якасьцям і патрабаваньням Бога, каб прызначыць яго пачынальнікам Абранага народу. Сярод габрэяў жыве такая легенда, якую расказваюць усім дзецям у Ізраільскай школе, што Фара, бацька Абрама меў лаўку фігуркаў бажкоў. Аднойчы, пры адсутнасьці бацькі, Абрам парубаў усе фігуркі акрамя найбольшай, якой уклаў у руку сякеру. На пытаньне раззлаванага бацькі Абрам сказаў, што бажкі пасварыліся і пазабіваліся і таму ім нельга маліцца, бо яны не ў стане абараніць самы сябе.

Абрам, які пакідае Ур. Уільям Брэсі Хоул (1846—1917) Месцазнаходжаньне невядома. Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
На 75 годзе жыцьця Абрам мусіў пакінуць радзіму, накіраваўшыся цераз Эўфрат у зямлю Ханаанскую, якую абяцаў Бог яму й ягоным нашчадкам.
Марка Аўстрыі прысьвечана Дзесятаму Кангрэсу Міжнароднай Арганізацыі Вывучэньня Старога Запавету. Выява Абрама зьяўляецца ілюстрацыяй да кнігі «Божы зварот да Абрама».

Абрам. Эрнст Дэгаспэры (1927—2011). Марка пошты Аўстрыі, выдадзеная ў 1980 годзе
Чаму Абрам без ваганьня пакінуў дом, месца, дзе нарадзіўся і пражыў 75 гадоў, суседзяў і блізкіх і накіраваўся ў доўгую і небясьпечную дарогу? Абрам, маючы дасканалую веру, безумоўна прымае Боскую задуму і падпарадкоўваецца ва ўсім волі Божай. «Бо што кажа Пісаньне? „Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць“» (Да Рымлянаў 4:3). З патрыярха Абрагама пачынаецца гісторыя народа, зь якога адбылася Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая нарадзіла Збаўцу сьвету.
Прайшоўшы прыблізна 1700 кілямэтраў караван Абрама вайшоў у зямлю Ханаанскую да Сіхему (Наблус), да дубровы Марэ. «І явіўся Гасподзь Абраму і сказаў: нашчадкам тваім аддам Я зямлю гэтую. І паставіў там ахвярнік Госпаду, Які явіўся яму» (Быцьцё 12:7).
Шлях Абрама з Сіхему на поўдзень пралягаў па горнай мясцовасьці, вядомай яшчэ, як Дарога Патрыярхаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: