Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
На карціне Рубенса «Агар пакідае дом Абрама» на парозе дома сівабароды старац Абрам, побач зь ім Сара, яго жонка. Яна настолькі злая, што гатовая ўдарыць Агар і ўжо занесла руку. Сабака заліваецца брэхам, скаліцца на Агар. Ён відавочна не любіць Агар. Толькі Абрам чамусьці захоўвае спакой. Але пазірае неяк вінавата. Агар сыходзіць. Сыходзіць у нікуды. У невядомасьць.

Агар пакідае дом Абрагама (1615—1617). Пітэр Паўль Рубенс (1577—1640). (Эрмітаж, Пецярбург, Расія). Блёк пошты Грэнады, выдадзены ў 2003 годзе
Агар сыходзіць, уцякае. Уцякае ў пустыню. Яна страшна пакрыўджаная. Яна стамілася, прысела на нейкія камяні. Уся вада выпіта, пусты збан валяецца ў баку. Яна ня ведае, што будзе далей. Але ўсё скончылася шчасна: Анёл Гасподні знайшоў Агар у пустыні, угаварыў яе вярнуцца да Сары.
Першапачаткова лічылася, што карціна адлюстроўвае першую сустрэчу Агар з Анёлам у пустыні, куды тая зьбегла цяжарнай ад прыгнёту Сары. Аднак падчас адной з рэстаўрацыяй быў выдалены пацямнелы пласт лаку ў правай частцы карціны, за якім хаваўся посуд з вадой, – так стала зразумела, што карціна адлюстроўвае больш позьні сюжэт туляньня Агары з сынам па пустыні, калі Анёл ратуе паміраючага ад смагі Ізмаіла, вывеўшы яго з маці да крыніцы.

Зьява анёла Агары (1643). Карэл Фабрыцыус (1622—1654). Марка пошты Нідэрляндаў, выдадзеная ў 2004 годзе
Агар нарадзіла сына, яму далі імя Ізмаіл (Бог чуе) і жыла ў доме Абрама. Праз 13 гадоў зьявіўся Бог Абраму і сказаў: «Я – вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаў, і ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе імя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаў…» (Быцьцё 17:4,5). «І сказаў Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе імя ёй: Сарра; Я дабраслаўляю яе і дам табе ад яе сына; дабраслаўляю яе, і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе. І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і сказаў сам сабе: няўжо ад стогадовага будзе сын? і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць? І сказаў Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаіл быў жывы прад абліччам Тваім! А Бог сказаў: менавіта Сарра, жонка твая, народзіць табе сына, і ты дасі яму імя: Ісаак; і пастанаўлю запавет Мой зь ім запаветам вечным, нашчадкам ягоным пасьля яго. І пра Ізмаіла Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўляю яго, і выгадую яго, і вельмі, вельмі памножу; дванаццаць князёў народзяцца ад яго; і Я выведу ад яго вялікі народ. Але запавет Мой пастанаўлю зь Ісаакам, якога народзіць табе Сарра ў гэты самы час на другі год» (Быцьцё 17:15—21).

Сям’я Абрагама. Ілюстрацыя з Бібліі Нікаласа. Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
І было другое выгнаньне Агары, ужо без вяртаньня ў дом Абрагама. «І ўбачыла Сарра, што сын Агары Егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насьміхаецца, і сказала Абрагаму: выгані гэтую рабыню і сына яе, бо ня спадкуе рабынін сын гэты з сынам маім Ісаакам. І здалося гэта Абрагаму даволі няпрыемным дзеля сына ягонага. Але Бог сказаў Абрагаму: не засмучайся за хлопчыка і рабыню тваю; ва ўсім, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо ў Ісааку назавецца табе семя; і ад сына рабынінага Я выведу, бо ён семя тваё. Абрагам устаў з самае раніцы, і ўзяў хлеба і мех вады, і даў Агары, паклаўшы ёй на плечы, і хлопчыка, і адпусьціў яе. Яна пайшла і заблудзілася ў пустыні Вірсавіі; і ня стала вады ў меху, і яна пакінула хлопчыка пад адным кустом і пайшла, села зводдаль, на аддалі аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерці хлопчыка. І яна села насупраць, і заенчыла, і плакала…» (Быцьцё 21:9—16).

Агар ў пустыні (1870). Георге Татарэску (1820—1894). Нацыянальны мастацкі музэй Румыніі. Марка пошты Румыніі, выдадзеная ў 2015 годзе
«І пачуў Бог голас хлопчыка; і анёл Божы зь неба паклікаў Агар і сказаў ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуў хлопчыкаў голас адтуль, дзе ён быў» (Быцьцё 21:17).

Анёл, які суправаджае Агар (1732). Дэталь. Джавані Батыста Т'епола (1696—1770). Скуола Сан-Рока, Вэнэцыя. Канверт пошты Італіі, выдадзены ў 1975 годзе
Твар прыгожай жанчыны з дзіцём на руках павернуты да Анёла, які зьявіўся, каб іх уратаваць. «Устань, падымі хлопчыка і вазьмі яго за руку, бо Я выведу зь яго вялікі народ. І Бог адкрыў вочы яе, і яна ўбачыла калодзеж з вадою, і пайшла, наліла ў мех вады і напаіла хлопчыка. І Бог быў з хлопчыкам; і ён вырас, і пачаў жыць у пустыні, і зрабіўся лучнікам» (Быцьцё 21:18—20).
Які далейшы лёс Агары і Ізмаіла? Многія юдэйскія аўтары мяркуюць, што праз шмат гадоў пасьля сьмерці Сарры, яна зноў сустракаецца з Абрагамам і становіцца яго жонкай. Цяпер яе імя Хэтура, пахучая. Гэта ўжо зусім іншая жанчына. Яна шукае любові і нараджае Абрагаму яшчэ многа дзяцей. Хэтура прыносіць духмянасьць хатняга агменю, мір і спакой стомленаму жыцьцём Абрагаму.
Магамет называе Ізмаіла Прарокам (Каран, 19, 55). У якасьці Прарока ён валодаў дарам зьдзяйсьняць цуды, дзякуючы чаму і схіліў многіх язычнікаў да пакланеньня Богу. У Ізмаіла было 12 сыноў, з якіх Кедар лічыцца прамым продкам Магамета. У Мецы да гэтага часу існуе сьвяты камень, пад якім, паводле паданьня, пахаваныя Ізмаіл і Агар.
Гасьціннасьць Абрагама
У Старым Запавеце ёсьць аповед пра тое, як у паўдзённую сьпёку дзевяноста дзевяцігадовы Абрагам сядзеў каля свайго намёту пад зелянінай Мамрыйскай дубровы. Раптам ён убачыў трох змучаных падарожнікаў. Гаспадар запрасіў вандроўнікаў адпачыць і падсілкавацца, а жонцы Сарры загадаў напячы хлеба. Сам гаспадар дома абраў лепшае цяля і загадаў закалоць яго і прыгатаваць пачастунак не чакаючы ніякай аплаты. Аказалася, што частаваў Абрагам Самога Бога.
Гэты ўзрушаючы эпізод стаў тэмай блёку пошты Ватыкану, эмітаванаму ў 1990 годзе з нагоды «40-годзьдзя з дня заснаваньня Карытас (міласэрнасьць) Інтэрнацыяналіс». На блёку чатыры маркі з рэпрадукцыямі дэталей старажытнага малярства з Базылікі Маці Божай Большай (Santa Maria Maggiore).

Зьява Абрагаму трох анёлаў і гасьціннасьць Абрагама. Мазаікі з базілікі Санта Марыя Маджорэ (432—440), Рым, Італія. Аўтар невядомы. Блёк пошты Ватыкану, выдадзены ў 1990 годзе
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: