Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:

Абрагам. Эфраімам Мошэ Ліліэн (1874—1925). Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1997 годзе
Гара, дзе адбылося Зьвязваньне Ісаака, называецца Морыя. На гэтай гары быў пабудаваны царом Саламонам па загаду Божаму Ерусалімскі Храм.

Храм Саламона. Кампутарызаваная мадэль. Блёк пошты Ізраіля, выдадзены ў 1998 годзе
На месцы Храма Саламона паміж 687 і 691 гадамі 9-м халіфам Абд аль-Малікам пабудаваны Купал Скалы – ісламская Сьвятыня ў Ерусаліме. Скала ў цэнтры Купалу лічыцца мусульманамі месцам, зь якога Мухамед узьнёсься праз нябёсы да Бога ў суправаджэньні Анёла Гаўрыіла, а таксама тут стаяў Каўчэг Запавету ў часы першага Храма і зь якога, па габрэйскай традыцыі, пачалося Стварэньне сьвету.

Купал Скалы. Марка пошты Абу Дабі, выдадзеная ў 1972 годзе
Айцы касьцёла бачаць у сюжэце «Ахвярапрынашэньне Ісаака» прароцтва пакут і ўваскрэсеньня Хрыста. У сярэднявечнай «Бібліі бедных» прыводзілася такое параўнаньне: Ісаак гэтак жа, як Ісус Хрыстос, пакорліва ішоў на месца ахвяры. Як Ісус Хрыстос нёс на сабе крыж, так і Ісаак на сабе нёс дровы для ахвярапрынашэньня.
Абрагам і Сарра дажылі да глыбокай старасьці. Сарра памерла ва ўзросьце 127 гадоў у Кірыят-Арбе (Кір'ят-Арбе) каля Хэўрона і была пахаваная Абрагамам у пячоры Махпела («Падвойная пячора») у Хэўроне. Абрагам купіў гэта месца ў Эфрона за 400 шэкеляў срэбра. Абрагам памёр ва ўзросьце 175 гадоў і быў пахаваны ў пячоры Махпела яго сынамі Ісаакам і Ізмаілам.
Пячора Махпела – склеп Патрыярхаў у Хэўроне, у якім, паводле Бібліі, пахаваныя Абрагам, Сарра, Ісаак, Рэбэка, Якаў і яго жонка Лія. Згодна з габрэйскай традыцыяй, тут таксама спачываюць целы Адама і Евы. У юдаізме шануецца як другое па сьвятасьці месца пасьля Храмавай горы, таксама шануецца хрысьціянамі і мусульманамі.

Ахвярапрынашэньня Абрагама. Храм над Пячорай Махпела. Блёк пошты Каралеўства Емен, выдадзены ў 1969 годзе
Магчыма ў цяперашні час да Абрагама адносіліся б, як да грэшніка. Але ацэньваць асобу трэба ва ўсёй паўнаце. Уся 4 глава Пасланьня да Рымлянаў прысьвечана Абрагаму, як прыклад, што чалавек можа стаць праведны перад Богам толькі па веры, а не па справах. «Калі Абрагам апраўдаўся дзеямі, ён мае пахвалу, але не перад Богам. Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць» (Да Рымлянаў 4:2,3). «Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад дзеяў: «дабрашчасныя, каму беззаконьні дараваныя і чые грахі пакрытыя; дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залічыць грэху»» (Да Рымлянаў 4:6—8).
Спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме
Вось, у чым была беззаконнасьць Садомы, сястры тваёй і дачок яе: у ганарлівасьці, перасычанасьці і гультайстве, і яна рук беднага і ўбогага не падтрымлівала, І заганарыліся яны і рабілі мярзоты перад абліччам Маім, і, убачыўшы гэта, Я адкінуў іх. (Езэкііль 16:49,50)
Прайшло каля 400 гадоў пасьля сусьветнага патопу, калі адбылася катастрофа чатырох гарадоў: Садом, Гамора, Адма і Севаім былі зьнішчаны агнём зь неба. Чалавечае правасудзьдзе ў гэтых гарадах было бясьсільна перад злачыннасьцю і распустай, і, як гэта бывае ў такіх выпадках, у справу ўступіла правасудзьдзе Боскае.
Калі Бог паведаміў Ною пра патоп і загадаў яму будаваць каўчэг, Ной моўчкі выканаў гэта загад. Але не так паступіў Абрагам, калі даведаўся аб маючым адбыцца зьнішчэньні Садомы.
Гэта першы выпадак спору чалавека з Богам, які стаў характэрнай рысай юдаізму.
Глава 19 Кнігі Быцьця апавядае аб двух Анёлах, якія пад выглядам людзей наведваюць Садому. Пляменьнік Абрагама Лот сядзеў каля брамы Садомы. Ён пакланіўся падарожнікам да зямлі і запрасіў іх у дом. Неўзабаве жыхары Садомы атачылі дом Лота і патрабавалі аддаць ім падарожнікаў. Лот прасіў іх не рабіць зла і гатовы быў аддаць натоўпу на гвалтаваньне сваіх дачок. Анёлы ўразілі натоўп сьлепатой і тыя не маглі выканаць свой злочын.

Садамія. Джэймс Цісот (1836—1902). Гуаш на блясе. Пэрсанальная марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 2014 годзе
«І падышоў Абрагам і сказаў: няўжо ты загубіш праведнага зь бязбожным? магчыма, ёсьць у гэтым горадзе пяцьдзесят праведнікаў? няўжо Ты загубіш і не пашкадуеш месца гэтага дзеля пяцідзесяці праведнікаў? ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна?» (Быцьцё 18:23—25).
Падобна Абрагам бараніў і злачынцаў, бо іначай ён прасіў бы літасьці толькі для добрых людзей. Але ён прасіў зьберагчы ўсіх. Абрагам кажа: даруй усё месца дзеля праведнікаў у ім. Такім чынам, згодна з канцэпцыяй Абрагама, праведнік павінен не проста выратавацца сам; наяўнасьць праведнікаў ратуе горад.
Сьледам за Абрагамам юдаізм лічыць легітымным абмяркоўваць справядлівасьць ці несправядлівасьць дзеяньняў Усявышняга; больш за тое, кніга Ёва спэцыяльна прысьвечана гэтай тэме. Але падобныя пытаньні будуць канструктыўнымі, калі чалавек задае іх, каб умацаваць сваю сувязь з Богам. Наадварот, яны стануць дэструктыўнымі, калі яны выкарыстоўваюцца як падстава для разрыву гэтай сувязі. Габрэі лічаць, што спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме – шлях набліжэньня да Бога, а не аддаленьня.
У Садоме не знайшлося праведнікаў, акрамя Лота, і лёс горада быў вырашаны.
«Калі ўзышла зара, анёлы пачалі прысьпешваць Лота, кажучы: устань, вазьмі жонку тваю і дзьвюх дачок тваіх, якія ў цябе, каб не загінуць табе за беззаконьні горада.
І як што ён марудзіў, дык мужы тыя, зь літасьці да яго Гасподняй, узялі за руку яго і жонку і дзьвюх дачок ягоных, і вывелі яго, і паставілі яго па-за горадам» (Быцьцё 19:15,16).

Лот з дочкамі, якія пакідаюць Садому. Пітэр Паўль Рубенс (1577—1640). Музэй Рынглінга, Сарасота. Блёк пошты Гвінэі, выдадзены ў 2007 годзе
Анёлы настойліва выводзяць сям’ю Лота далей ад горада, які ўжо палае. І ўжо ў такой сытуацыі, калі горад гіне і выратаваць яго нельга, Анёлы загадваюць: «не азірацца». Гэтая забарона застаецца загадкай. Адна васьмідзесяцігадовая жанчына пры агучваньні гэтай загадкі гідам сказала: «Хіба вам незразумела? Калі вы ўвесь час аглядваецеся назад, вы становіцеся неарганічнымі». «А жонка Лотава за ім азірнулася і зрабілася саляным слупам» (Быцьцё 19:26).
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: