Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Тут можно читать онлайн Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Историческая проза. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785005326270
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - описание и краткое содержание, автор Лявон Карповіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Лявон Карповіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На першай марцы бачым падарожнікаў і Абрагама, які сьпяшаецца ім насустрач. На другой марцы – трое гасьцей. На трэцяй – Абрагам і Сарра рыхтуюць пачастункі. Чацьвёртая марка прысьвечана спажываньню ежы. Бог у вобразе Тройцы стаў зьместам ікон, найбольш знакамітай зь якіх зьяўляецца «Троіца», напісаная Андрэем Рублёвым і вядомая ва ўсім сьвеце. «Троіца» Рублёва напісана на той самы Біблейскі сюжэт з Старога Запавету, па якому да Абрагаму прыйшлі трое Вандроўнікаў-Анёлаў. Найбольш набліжанай датай стварэньня «Троіцы» Андрэя Рублёва называюць 1411 або 1425—27 гады.

Сьвятая Троіца 1411 Ікона Андрэй Рублёў 1375801428 Дзяржаўная - фото 99

Сьвятая Троіца (1411). Ікона. Андрэй Рублёў (1375/80—1428). Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя, Масква. Марка пошты СССР, выдадзеная ў 1991 годзе

Трое Анёлаў, якія ўвасабляюць трыадзінства Бога (Айца, Сына, Сьвятога Духу), сядзяць вакол стала. У своеасаблівым крузе, які яны ўтвараюць, разьмяшчаецца напоўненая чаша. Традыцыйна круг зьяўляўся сымбалям аб'яднаньня. Сьвятая Чаша, вакол якой сядзяць Анёлы, сымбалізуе пакуты Хрыста – унутры сабрана кроў, што капала зь яго ран, калі ён быў укрыжаваны. Сілуэт дрэва можа азначаць Дрэва пазнаньня з саду Эдэма, адначасова з гэтым – дуб, пад якім адпачываў Абрагам. А будынак – царкву альбо ўваход у Абрагамаў дом. Гара ж, разьмешчаная ў правым верхнім куце, становіцца сымбалям Галгофы. Анёлы апранутыя ў простыя адзеньні, за іх сьпінамі – крылы, у руках – тонкія кіі, вакол галоў – сьвецяцца арэолы.

Троіца 1516 ст Наўгародская школа Наўгародскі дзяржаўны - фото 100

Троіца (15—16 ст.). Наўгародская школа. Наўгародскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй-запаведнік, Ноўгарад, Расія. Блёку рошты СССР, выдадзены ў 1988 годзе

Часам з «Троіцай» Рублёва параўноўваюць шагалаўскае палатно «Абрагам і Тры анёла», і гэта справядліва, але толькі ў частцы абраньня аднолькавага сюжэту. Рублёў, наўмысна прыбіраючы з сюжэту Абрагама і Сарру, раскрывае ў сваёй іконе тэму траічнасьці, алегарычна адлюстроўваючы свайго роду партрэт Усявышняга: Бога-Айца, Бога-Сына і Бога-Сьвятога Духа.

Іншымі словамі, Рублёў прысьвяціў сваё палатно Богу, а Шагал – чалавеку, які мае зносіны з Богам. Хоць у карціне «Абрагам і Тры Анёлы» Анёлы займаюць цэнтральнае месца, як і ў іконе Рублёва, але Абрагам і Сарра зьяўляюцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі падзеі. Магчыма, таму Анёлы разгорнутыя мастаком унутр палатна і зьвернутыя тварам да прабацькі. Гасьціннасьці ў старажытных габрэяў надавалася асаблівае значэньне. Яго трэба было аказваць кожнаму чужаземцу і падарожніку, такі быў Закон. У адпаведнасьці з Законам, Абрагам прыняў невядомых яму гасьцей. Шагал адлюстроўвае гэту падзею, падрабязна абстаўляючы яе дэталямі. Тут і накрыты стол, і Сарра, якая сьпяшаецца да гасьцей з стравай у руках, і сам Абрагам, гатовы выконваць жаданьні гасьцей. На ярка пунсовым фоне зьзяюць белыя, жоўтыя, сінія фарбы крылаў і вопраткі Анёлаў, а іх прасьветленыя абліччы быццам працятыя ўнутраным духоўным сьвятлом. Аднак тое, што Абрагама наведалі не простыя падарожныя, ведаюць толькі гледачы карціны, сам Абрагам знаходзіцца яшчэ ў недасьведчанасьці.

Абрагам і тры Анёла 1966 Марк Шагал 18871985 Нацыянальны музэй - фото 101

Абрагам і тры Анёла (1966). Марк Шагал (1887—1985). Нацыянальны музэй «Біблейскае пасланьне Марка Шагала», Ніца. Блёк пошты Гранады, выдадзены ў 1986 годзе

Будучы ў гасьцях у Абрагама, незвычайныя госьці апошні раз, перад прыняцьцем важнага рашэньня, правяралі яго. Упэўніўшыся, што яны зрабілі правільны выбар і менавіта гэты чалавек варты быць першым Патрыярхам Абранага Богам народу, яны адкрыліся яму. У правай верхняй частцы палатна ў мэдальёне Шагал адлюстраваў гэту галоўную падзею ў жыцьці Абрагама, што адбылася ўсьлед за вячэрай. Гэта падзея зьмяніла жыцьцё Абрагама-Бог заключыў зь ім вечны саюз і абяцаў у валоданьне зямлю Ханаанскаю (Ханаан – «краіна, Палаючая барвяным»; ці не адсюль гэты чырвоны калярыт карціны?). А яшчэ Бог абяцаў Абрагаму, што менавіта ад яго адбудзецца шматлікае нашчадзтва.

Дабравешчаньне Сары 1969 Хасэ Гурвіч 19271974 Марка поштаў Ізраілю і - фото 102

Дабравешчаньне Сары (1969). Хасэ Гурвіч (1927—1974). Марка поштаў Ізраілю і Уругваю, выдадзеная ў 2013 годзе

Абрагам зьдзівіўся, бо Абрагаму ў той час было 99 гадоў, а Сары 90 і яна была бясплодная. Каб падкрэсьліць зьмены, якія адбыліся ў Абрагама, Бог зьмяніў яго імя: ён атрымаў імя Абрагам – «айцец мноства». У мэдальёне Шагал як раз і паказаў ператварэньне Абрагама. Са звычайнага чалавека ён ператварыўся ў першага і старэйшага Ізраільскага Патрыярха Абрагама.

«І сказаў Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе імя ёй: Сарра (маці мноства); Я дабраслаўляю яе і дам табе ад яе сына; дабраслаўляю яе, і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе» (Быцьцё 17:15,16).

Мастак Хасэ Гурвіч менавіта гэтай падзеі аддаў перавагу ў сваім творы, назваўшы яго «Дабравешчаньне Сарры». Хасэ Гурвіч нарадзіўся ў Літве, вырас у Уругваі, памёр у ЗША і пахаваны ў Ізраілі, што робіць яго сапраўды ўнівэрсальным чалавекам.

«Сарра ўнутрана засьмяялася, сказаўшы: ці мне, калі я пастарэла, мець гэтую ўцеху? і гаспадар мой стары» (Быцьцё 18:12).

Зьяўленьне Анёла перад Саррай 17261728 Джавані Батыста Тьепола 16961770 - фото 103

Зьяўленьне Анёла перад Саррай (1726—1728). Джавані Батыста Тьепола (1696—1770). Фрэска. Арцыбіскупскі палац, Удына, Італія. Марка пошты Італіі, выдадзеная ў 1996 годзе

Джавані Батыста Т'епола адлюстраваў на твары Сарры зьдзіўленьне, радасьць і ў той жа час – недавер. «І сказаў Гасподзь Абрагаму: чаго гэта засьмяялася Сарра, сказаўшы: няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я пастарэла? Ці ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я ў цябе на другі год, і будзе ў Сарры сын. А Сарра ня прызналася, а сказала: я не сьмяялася. Бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: не, ты сьмяялася» (Быцьцё 18:13—15).

Драматычнае выпрабаваньне веры

І спраўдзілася слова Пісаньня: вераваў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць, і ён названы прыяцелем Божым. (Якава 2:23)

«І паглядзеў Гасподзь на Сарру, як сказаў; і зрабіў Гасподзь Сарры, як казаў. Сарра зачала і нарадзіла Абрагаму сына ў старасьці ягонай у час, пра які казаў яму Бог; і даў Абрагам імя свайму сыну, які нарадзіўся ў яго, якога нарадзіла яму Сарра: Ісаак…» (Быцьцё 21:1—3). Абрагам вельмі любіў сына Ісаака і бярог яго, як зрэнку вока, таму што ведаў, што менавіта ён – корань будучага Абранага народу. Але аднойчы, каб праверыць паслухмянасьць Абрагама, Бог запатрабаваў прынесьці Ісаака ў ахвяру. «Бог сказаў: вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя і там прынясі яго на цэласпаленьне на адной з гор, пра якую Я скажу табе» (Быцьцё 22:2).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лявон Карповіч читать все книги автора по порядку

Лявон Карповіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве отзывы


Отзывы читателей о книге Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве, автор: Лявон Карповіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x