Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Тут можно читать онлайн Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Историческая проза. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785005326270
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - описание и краткое содержание, автор Лявон Карповіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Лявон Карповіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось чаму Біблію трэба чытаць да канца.

Рэбэка

…ад Госпада прыйшла гэтая дзея… (Быцьцё 24:50)

У Сьвятым пісьме неаднаразова падкрэсьліваецца вялікае значэньне шлюбу і сямейнага жыцьця. Біблейныя шлюбныя сувязі даюць прыгожыя прыклады ўдалых шлюбаў.

Абставіны ўступленьня Рэбэкі ў шлюб з Ісаакам і іншыя выпадкі з яе жыцьця займаюць адну з самых прыгожых і кранальных старонак Бібліі.

У Кнізе «Быцьцё» падрабязна апісваецца заклапочанасьць Абрагама і Сарры пошукам жонкі для іх сына Ісаака. Бацькі ня хочуць мець нявестку з паганскага роду. І Абрагам пасылае свайго слугу Эліязэра ў Мэсапатамію, дзе ў горадзе Нахора ён павінен знайсьці жонку Ісааку: «Гасподзь, Бог неба […]. Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль…» (Быцьцё 24:7).

Прарабіўшы доўгі шлях з Ханаана, Эліязэр узмаліў Бога пазначыць яму жонку для Ісаака з тых дзяўчат, у якіх ён папросіць вады, і якая зь іх таксама прапануе ваду і для яго вярблюдаў.

Слуга Абрагама сустракае Рэбэку 18961902 Джэймс Цісо 18361902 Габрэйскі - фото 125

Слуга Абрагама сустракае Рэбэку (1896—1902). Джэймс Цісо (1836—1902). Габрэйскі музэй, Нью-Ёрк. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Ізраілю ў 2009 годзе

Адказ не замарудзіў. «Яшчэ не перастаў ён гаварыць, і вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ад Ватуіла, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагамавага, і збанок яе на плячы ў яе…» (Быцьцё 24:15).

Эліязэр сустракае Рэбеку Блёк пошты Мікранэзіі выдадзены ў 1998 годзе Дарэчы - фото 126

Эліязэр сустракае Рэбеку. Блёк пошты Мікранэзіі, выдадзены ў 1998 годзе

Дарэчы, імя Эліязэр значыць «Бог бацькі майго быў мне дапамогай».

«І пабег раб насустрач ёй і сказаў: дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго. Яна сказала: пі, гаспадару мой. І адразу апусьціла збанок свой на руку сваю і напаіла яго. І, калі напаіла яго, сказала: я пачну чэрпаць і вярблюдам тваім, пакуль не нап'юцца ўсе» (Быцьцё 24:17—19).

На маляўнічым блёку Мікранэзіі ўсё адпавядае біблейскаму апавяданьню: Рэбэка з збаном вады, Эліязэр з вярблюдам і Анёл, які сьпяшаецца на дапамогу.

Сустрэча Эліязэра з Рэбэкай стала папулярнай у мастакоў.

Эліязэр і Рэбэка ля студні 1653 Якаў Хогерс 1614 1660 Эрмітаж Марка - фото 127

Эліязэр і Рэбэка ля студні (1653). Якаў Хогерс (1614 – 1660). Эрмітаж. Марка пошты Грэнады Карыяку і Петыт-Марцінікі, выдадзеная ў 2003 годзе

Біблейская сцэна, напісаная Джавані Пьяцета нагадвае пастырскую ідылію, слуга Абрагама Эліязэр сустракае Рэбэку ля студні. Яна прапануе яму ваду, а потым непрыкметна прымае падарункі, якія Абрагам паслаў разам з Эліязэрам для сваёй будучай нявесткі. Джавані Пьяцета акцэнтаваў наступны момант біблейскай гісторыі, калі Элзіязэр падарыў Рэбэцы завушніцы і запясьці, тым самым паведаміўшы ёй волю Бога на яе шлюб з Ісаакам.

Рэбэка і Эліязэр ля калодзежа 1740 Джавані Батыста Пьяцета 16831754 - фото 128

Рэбэка і Эліязэр ля калодзежа (1740). Джавані Батыста Пьяцета (1683—1754). Мастацкі музэй Брэра ў Мілане (Італія). Марка пошты Сан-Марына, выдадзеная ў 2004 годзе

«Яна сказала: пі, гаспадару мой. І адразу апусьціла збанок свой на руку сваю і напаіла яго. І, калі напаіла яго, сказала: я пачну чэрпаць і вярблюдам тваім, пакуль не нап'юцца ўсе» (Быцьцё 24:18,19).

Рэбэка і Эліязэр 1660 Барталамэ Мурыльё 16171682 Музэй Прада - фото 129

Рэбэка і Эліязэр (1660). Барталамэ Мурыльё (1617—1682). Музэй Прада. Картмаксімум пошты Руанды, выдадзены ў 1967 годзе

Эліязэр пакланіўся Богу, Які прывёў яго да патрэбнага месца. У доме, дзе жыла Рэбэка, Эліязэр распавёў пра жыцьцё Абрагама і навошта ён прыйшоў.

«І паклікалі Рэбэку і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. І пусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і карміцельку яе, і раба Абрагамавага, і людзей ягоных. І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх…» (Быцьцё 24:58—60). Эліязэр зрабіў усім багатыя падарункі і на наступны дзень Павёз яе да Абрагама і Ісаака.

Дома іх чакаў Ісаак. З першай сустрэчы яны пакахалі адзін аднаго.

Габрэйская нявеста 1665 Рэмбрандт 16061669 Рейксмузэум Амстэрдам - фото 130

Габрэйская нявеста (1665). Рэмбрандт (1606—1669). Рейксмузэум, Амстэрдам. Картмаксімум пошты Бурундзі, выдадзены ў 1968 годзе

«Габрэйская нявеста» – адна з апошніх і самых загадкавых карцін Рэмбрандта. Адзеньне персанажаў падобнае на старадаўнюю, біблейскую, таму ў якасьці назвы прапаноўваліся «Артаксеркс і Эсфір», «Якаў і Рахіль», «Абрам і Сарра», «Ваоз і Рут». Але канчаткова абрана была назва «Ісаак і Рэбэка». «Габрэйская нявеста», лірычная і рамантычная, пяшчотная і загадкавая, паказвае ўсяго толькі адносіны сямейнай пары, поўныя пачуцьця і ласкі.

Вінцэнт Ван Гог казаў, што аддаў бы дзесяць гадоў свайго жыцьця за магчымасьць праседзець два тыдні перад гэтай карцінай з адным толькі боханам хлеба.

Сустрэўшы Рэбэку, Ісаак ажаніўся на ёй. Атрымаўшы каханую жонку, суцешыўся Ісаак у смутку па сваёй маці (Быцьцё 24). Рэбэка выйшла замуж за Ісаака і тры цуду, якія адбыліся пры жыцьці Сарры, былі адноўленыя. Калі Рэбэка запальвала сьвечкі ў пятніцу ўвечары, то яны гарэлі цэлы тыдзень; хлеб, які яна пякла, заставаўся сьвежым ад тыдня да тыдня; і воблака славы парыла над яе шатром.

Сюжэт наступнай карціны нагадвае Біблейскую гісторыю.

Быў голад і Ісаак перасяліўся ў царства Авімэлэха, цара Філістымскага, у Герар.

Рэбэка і Ісаак Блёк пошты Мікранэзіі выдадзены ў 1998 годзе Жыхары месца - фото 131

Рэбэка і Ісаак. Блёк пошты Мікранэзіі, выдадзены ў 1998 годзе

«Жыхары месца таго спыталіся пра жонку ягоную, і ён сказаў: „гэта сястра мая“, бо баяўся сказаць: „жонка мая“, каб не забілі мяне, думаў ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду. Але калі ўжо шмат часу ён там пражыў, Авімэлэх, цар Філістымскі, паглядзеў у акно, убачыў, што Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. І паклікаў Авімэлэх Ісаака і сказаў: вось, гэта жонка твая: як жа ты сказаў: яна сястра мая? Ісаак сказаў яму: бо я думаў, каб жа не памерці мне дзеля яе. Але Авімэлэх сказаў: што гэта ты зрабіў з намі? адзін з народу ледзь не злучыўся з жонкаю тваёю, і ты ўвёў бы нас у грэх. І даў Авімэлэх загад усяму народу, сказаўшы: хто кране гэтага чалавека і жонку ягоную, той аддадзены будзе сьмерці» (Быцьцё 26:7—11).

Сказаныя Рэбэцы словы на дарогу, калі яна адпраўлялася з бацькоўскага дома ў дом Ісаака, «сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч» (Быцьцё 24:60), да гэтага часу паўтараюцца рабінамі нявестам на габрэйскіх вясельлях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лявон Карповіч читать все книги автора по порядку

Лявон Карповіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве отзывы


Отзывы читателей о книге Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве, автор: Лявон Карповіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x