Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:

Сон Якава (1963). Фрагмэнт. Марк Шагал. Ніца. Нацыянальны музэй Біблейскага пасланьня Марка Шагала. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Украіны ў 2018 годзе
У правай частцы палатна, якая не разьмешчана на марцы, Шагал адлюстраваў Серафіма, які трымае Мэнору. За крылатым Серафімам Шагал адлюстроўвае ўкрыжаванага Хрыста, і гэта не выпадкова. У сярэднія стагодзьдзі сон Якава атаясамляўся з узьнясеньнем Хрыста.
Да гэтага сымбалічнага сну зьвяртае ўвагу сваіх вучняў Ісус Хрыстос на пачатку Сваёй грамадзкай дзейнасьці: «… ад сёньня будзеце бачыць неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць да Сына Чалавечага» (Паводле Яна 1:51).

Сон Якава. Невядомы мастак (1844—1854). Мячэць рабіна Эмануэля, Венгрыя. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1999 годзе ў сэрыі «Наведваньне патрыярхаў, Суккот».
Існуе многа варыянтаў тлумачэньня загадкавага сну Якава. Мне падабаецца хіба самы просты і зразумелы. Лесьвіца – гэта сымбаль сувязі чалавека з Богам. Бог сыходзіць да кожнага з нас, дзе б ты ня быў і які б ты ня быў, і заклікае да выкананьня тваёй місіі, пракладае дарогу да Сябе і дапаможа па ёй падняцца, калі ты прыкладзеш да гэтага намаганьні.
«Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў. І спалохаўся я і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта – брама нябесная. І ўстаў Якаў з самае раніцы, і ўзяў камень, які ён паклаў сабе пад галаву, і паставіў яго як помнік, і выліў алей на верх яго. І даў імя месцу таму: Бэт-Эль: а ранейшае імя таго горада было: Луз» (Быцьцё 28:16—19).

Шабат. Нэльсан Рамэра (1951 – 2012). Марка пошты Уругваю, выдадзеная ў 1998 годзе
Дзіўны вокліч Якава: «сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў». Як і ў выпадку з Агар. Мы не распазнаем блізкасьць Госпада да кожнага з нас, самі выдаляемся ад яго сваім неадчуваньнем Яго любові і зноў набліжаемся да яго, абнятыя Яго клопатам і ласкай.
Якаў на службе ў Лавана
Ратуючыся ад гневу брата-блізьнюка, Якаў адпраўляецца ў Харран (у Мэсапатаміі) да свайго дзядзькі Лавана, дзе сустракае Рахіль. «Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй» (Быцьцё 29:10).
У многіх краінах, у тым ліку ў Ізраілі, можна замовіць асабістыя паштовыя маркі. Гэта прыклад такой пэрсанальнай маркі на заказ з малюнкам з Бібліі Піліпа Медхерста.

Якаў сустракае Рахіль (1920). Гаральд Копінг (1863—1932). Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2009 годзе поштай Ізраілю
Якаў палюбіў малодшую дачку Лавана прыгажуню Рахіль і, каб атрымаць яе ў жонкі, працаваў на Лавана 7 гадоў. Але Лаван падманам даў яму ў жонкі Лію, старэйшую дачку, якая Якаву не падабалася. Падмен нявесты магчымы дзякуючы звычаю ўводзіць маладых у шлюбны пакой пад покрывам. Каб ажаніцца на Рахіль, Якаў згадзіўся працаваць на Лавана яшчэ 7 гадоў, але палічыў справядлівым перахітрыць Лавана. Ён папрасіў у пасаг для сваіх жонак авечак і коз з плямкамі і пярэсьцінамі. Большасьць жывёл было белых, і Лаван з радасьцю пагадзіўся.
«І ўзяў Якаў сьвежых дубцоў таполевых, міндальных і яваравых, і выразаў на іх белыя палосы, акарыўшы да белага, якое на дубцах; і паклаў дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаўбах, зь якіх быдла прыходзіла паіцца, зачынала перад дубцамі. І зачынала быдла перад дубцамі, і нараджалася быдла пярэстае, і з плямкамі, і зь пярэсьцінамі» (Быцьцё 30:37—39).

Якаў з стадам Лавана (12 ст.). Царква Сьвятога Марціна, Зіліс. Картмаксімум пошты Швайцарыі, выдадзены ў 1967 годзе
Якаў адпачывае пад дрэвам.

Якаў са статкам Лавана (1638). Фрагмэнт. Хусэпэ дэ Рыбера (1591 – 1652). Музэй Серральбо, Мадрыд. Марка пошты Гішпаніі, выдадзеная ў 1963 годзе
У вадзе ляжаць драўляныя дубцы, вычышчаныя ад кары. Якаў будзе паіць авечак вадою, настоянай на гэтых дубцах. Праз некаторы час большасьць статка стала «з плямкамі і зь пярэсьцінамі і чорных». Большасьць статка стала ўласнасьцю Якава і ён стаў багатым. Якаў вырашыў, што настаў час, каб памірыцца з братам. Для гэтага трэба было ўсёй сям'ёй вярнуцца на радзіму.
У Рахілі доўга не было дзяцей. Але малітва Рахілі была пачута. «Яна зачала і нарадзіла сына, і сказала: зьняў Бог ганьбу маю. І дала яму імя Язэп, сказаўшы: Гасподзь дасьць мне і другога сына» (Быцьцё 30:23,24).

Рахель і маленькі Язэп. Ёханэс Адольф Тылак (1861—1948). Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраілю ў 2009 годзе
Пасьля нараджэньня Язэпа Якаў рушыў ў Ханаан.
Загадкавае змаганьне Якава
І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш. (Быцьцё 32:28)
Ад двух дачок Лавана і ад іх двух служанак у Якава нарадзіліся дванаццаць сыноў, родапачынальнікаў дванаццаці плямёнаў Ізраілявых, і дачка. Пасьля доўгіх гадоў службы ў Лавана Якаў разам з усім сваім нашчадствам вырашае вярнуцца дадому. Якаў вельмі баіцца сустрэчы з сваім братам, але і марыць аб прымірэньні і моліць аб гэтым Бога. Астанавіўшыся на начлег з жонкамі, дзецьмі, рабамі і быдлам, перавёў усіх праз паток. «І застаўся Якаў адзін.

Барацьба Якава з Анёлам (1659). Рэмбрандт ван Рэйн (1606—1669). Берлінская карцінная галерэя. Марка пошты Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, выдадзеная ў 1981 годзе
І змагаўся Нехта зь ім, пакуль настала зара; і ўбачыўшы, што не адольвае яго, крануўся суглоба сьцягна ягонага і пашкодзіў суглоб сьцягна ў Якава, калі ён змагаўся зь Ім. І сказаў: пусьці Мяне, бо ўзышла зара. Якаў сказаў: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне. І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў. І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш» (Быцьцё 32:24—28). Што гэта за загадкавы бой? У Кнізе Прарока Асіі ёсьць такія словы аб гэтым начным бою: «Яшчэ ў чэраве ў маці запыняў ён брата свайго, а ўзмужнеўшы змагаўся з Богам. Ён змагаўся з Анёлам – і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфлееме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі» (Асія 12:3,4). Сам Бог сыходзіць да Якава ў вобразе Анёла, але чалавек на самай справе не ў стане цалкам зразумець сутнасьць Боскасьці.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: