Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Магчыма, даючы Валу Якаву, Рахіль думала, што дзейнічае ў згодзе са сваімі малітвамі, але Бог хацеў ёй даць дзяцей іншым шляхам. У гэтым урок для нас. Калі мы просім аб нечым Бога, то не павінны губляць цярпеньня. Ён можа адказаць на малітвы нечаканым для нас чынам і тады, калі мы менш за ўсё гэтага чакаем.
Каб не страціць сваёй перавагі, Лія таксама дала Якаву сваю служанку, Зілфу. Тая нарадзіла Гада, затым Асіра (Быцьцё 30:9—13).
Цёмназялёны вітраж прысьвечаны Гаду. Колер непакою адпавядае словам Якава аб Гадзе: «Гад, – натоўп будзе цясьніць яго, але ён адцісьне яго па пятах» (Быцьцё 49:19). Аб Асіры Якаў сказаў «ён будзе дастаўляць царскія прысмакі» (Быцьцё 49:20), таму колер вітражу аліўкавы. Аліўкі Сьвятой Зямлі гэта сымбаль багацьця.

Гад. Ашэр. Вітражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе
Яскравы прыклад суперніцтва паміж сёстрамі – выпадак з мандрагорами, якія знайшоў сын Ліі Рувім. Лічылася, што мандрагоры спрыяюць зачацьцю. Рахіль папрасіла ў Ліі гэтых пладоў, але тая рэзка адказала: «Няўжо мала табе – завалодаць мужам маім, што ты дамагаесься і мандрагораў сына майго?» (Быцьцё 30: 15). Гэтыя словы наводзяць на думку, што Якаў бываў з Рахільлю часьцей, чым з Ліяй. Відавочна, Рахіль адчула справядлівасьць гэтых папрокаў, таму сказала Ліі: «дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго». Калі Якаў прыйшоў дадому, Лія сказала яму: «увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры сына майго. І лёг ён зь ёю тае ночы» (Быцьцё 30:16).
Лія нарадзіла пятага і шостага сына: Ісахара (што азначае «адплата») і Завулона. Тады яна ўсклікнула: «Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў» (Быцьцё 30: 17—20).

Ісахар. Завулон. Вітражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе
Зялёны колер вітража Ісахара сымбалізуе дастатак і спакой. Якуб сказаў аб сваім сыне: «І ўбачыш ты, што спакой табе добры і зямля корміць» (Быцьцё 49:15). На чырвонай марцы Завулона намаляваны карабель поўны рыбы, таму што Якаў сказаў: «Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай» (Быцьцё 49:13).
Мандрагоры не дапамаглі Рахілі. Тым не менш праз шэсьць гадоў замужжа Рахіль зацяжарала і нарадзіла Язэпа. Але гэта адбылося дзякуючы таму, што Гасподзь «успомніў» пра яе і адказаў на яе малітву. І толькі тады Рахіль магла сказаць: «зьняў Бог ганьбу маю» (Быцьцё 30:23). Рахіль памерла падчас другіх родаў на шляху з Бэт-Эля ў Эфрат, у Бэт-Лехеме; паміраючы, яна назвала свайго другога сына Бэн-яны («сын маёй пакуты»), аднак Якаў даў яму імя Веньямін.
У двух вокнах разьмясьціў Шагал сыноў Рахілі.

Язэп. Веньямін. Вітражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе
Маляўнічы вітраж, прысьвечаны Язэпу, напамінае пра каляровае ўбраньне Язэпа, якое падарыў яму Якаў і якое стала прадметам зайздрасьці братоў, а таксама пра тлустых і галодных кароў з далейшага жыцьця Язэпа ў Егіпце.
Нябескі колер вітражу Веньяміна гэта намёк на спакой, які, аднак, патрабуе высілкаў. Майсей, дабраслаўляючы Ізраілітаў перад сваёй сьмерцю, зьвяртаючыся да племені Веньяміна, сказаў: «Любасны Госпаду жыве ў Яго ў бясьпецы, Бог спрыяе яму кожны дзень, і ён пакоіцца паміж плячамі Ягонымі» (Другі закон 33:12).
У 1962 Марк Шагал расьпісаў 12 вокнаў у сынагозе мэдыцынскага цэнтра Хадаса ў Эйн-Карэм у Ерусаліме. Вокны былі створаны ў Францыі, а затым ахвяраваныя бальніцы. Праца заняла два гады і ў дзень 50-годзьдзя бальніцы ў лютым 1962 вітражы былі ўрачыста асьвячоныя. У рэчаіснасьці гэта не вітражы, а росьпісы. «Увесь час, пакуль я працаваў, – распавядаў Марк Шагал, – я адчуваў, што мой бацька і мая маці глядзяць з-за майго пляча, а за імі – тыя мільёны габрэяў, якія зьніклі нядаўна і тысячы гадоў таму назад». З той пары тысячы людзей наведалі сынагогу ў Айн Карэм і засталіся заварожанымі прыгажосьцю твораў Шагала. Дванаццаць цудоўных вітражоў, якія апісваюць дванаццаць каленаў Ізраілевых, паказваюць глыбокую любоў мастака да габрэйскага народу і чалавецтва ў цэлым. Для поўнага разуменьня сэнсу і значэньня кожнага вітража, трэба іх разглядаць, зыходзячы з пачуцьця поўнай датычнасьці майстра да гісторыі габрэяў, зь іх трагедыямі і перамогамі, зь яго асабістым мінулым, зьвязаным з Віцебскам – месцам, у якім ён нарадзіўся і вырас.
Сымбалі дванаццаці сыноў Якава
…ён мае вялікую і высокую сьцяну, мае дванаццаць брамаў і на іх дванаццаць анёлаў, на брамах напісаны імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых… (Адкрыцьцё 21:12)
Якаў быў адзіным Патрыярхам, чые дзеці ўсе да аднаго рушылі ў сьлед рэлігіі і традыцыям свайго бацькі. Габрэйскія мудрацы кажуць: «Якаў не памёр. Да тых часоў, пакуль жывыя яго дзеці, працягваючы ісьці яго шляхам, ён таксама жывы». Праўдзівая жыцьцё не вымяраецца даўжынёй дзён чалавека. Яно вымяраецца каштоўнасьцямі яго жыцьця і здольнасьцю перадаць гэтыя каштоўнасьці будучым пакаленьням.
Ад дванаццаці сыноў Якава паходзяць дванаццаць кален народу Ізраіля. Кожны старажытны Ізраільцянін ведаў, зь якога калена ён паходзіць. Таму сыны Якава часта ўспамінаюцца на старонках Сьвятога Пісьма, а пра вялікіх герояў веры даецца інфармацыя аб іх прыналежнасьці да патомства аднаго з сыноў Якава.
Ужо напачатку адраджэньня краіны Ізраіль у 1955—56 гадах пошта Ізраіля выпусьціла дзьве сэрыі марак з імёнамі сыноў Якава і сымбалямі родаў.

Сымбаль роду Рувіма мандрагора. Картмаксімум пошты Ізраілю «Імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых», выдадзены ў 1955 годзе
На першай марцы з сэрыі 1955 году сымбаль роду Рувіма мандрагора. Мандрагора згодна з паданьнямі спрыяла цяжарнасьці. Рувім знайшоў мандрагору і прынёс сваёй маці Леі. Лея перадала мандрагору Рахілі і яна неўзабаве зацяжарала і нарадзіла Якаву доўгачаканага сына.
Пад паштовымі маркамі разьмешчаны так званыя прывескі. На прывесках тэксты на іўрыце з Кніг біблейскіх, якія характэрныя для дадзенага пакаленьня.
На другой марцы брама Сыхему – сымбаль роду Сымона, як напамін аб крывавай помсьце Сымонам і Левіем жыхарам Сыхема за згвалтаваньне сястры Дзіны сынам «Эмора Эвэяніна, князя зямлі той» (Быцьцё 34:2).
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: