LibKing » Книги » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке)

Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Пошукi будучынi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.33/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке) краткое содержание

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Кузьма Черный
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акаловiч выйшаў на ўзлессе з палявой цалiны, калi яшчэ як мае быць не развiднела на наступны дзень. За ноч ён прайшоў нямала дарогi. Нервовае ўзбуджэнне зрабiла яму лёгкiмi ногi. Але нiколi яшчэ ён не меў такога страшнага выгляду. Вочы, як промнi, здаецца яны палалi i кожную секунду пераменьвалi сваё месца па твары. Здаралася, што гэты чалавек зараз перагарыць i ператлее ад таго, што з'ядае яго з сярэдзiны. З адной нагi ў яго згубiўся чаравiк, у другiм валачылася падэшва. Вышэй кален ён быў мокры, без шапкi i з распаласаванай напалам калашыной нагавiц да самай паяснiцы. Iшоў ён няроўна. То ледзьве цягнуў ногi, то ўваходзiў у подбег. Дзiка азiрнуўшыся на ўзлессi, ён стаў, пачаў глядзець угару i прыслухоўвацца. Але гэта было так сабе. Нiчога нiдзе ён не заўважаў, бо неўзабаве ўжо быццам смела прысеў на мокры камень, але не надоўга. Праз паўгадзiны ён ужо iшоў нейкаю лясною сцежкаю, i напэўна сам не ведаючы куды. Раптам выбiлася з-за тумановага засцiлу сонца, чырвонае, круглае i вялiкае, у прасвеццi памiж дрэў яно стаяла, як аглядальнiк зямлi. "Усход! Там усход! А супроцьлеглы яму захад! А на захадзе, адгэтуль на захад, родны дом, i клён той, i можа хоць адзiн якi яшчэ знойдзецца там блiзкi знаёмы твар. Можа там яшчэ гаварыць будзе з кiм, доўга, штодзень, аб былым маленстве, аб колiшнiх надзеях..." Ён сцiснуў зубы ад крыўды i нянавiсцi. I дзiўна. Яго надзея не спраўдзiлася. Тое, што Палiводскага ўжо няма жывога, не дало яму палёгкi. Безнадзейнасць i чорны смутак душылi яго. Але ён павярнуўся плячыма да сонца, якое ўсё вышэй усплывала ў неба. "Iсцi ад сонца - дык прыйсцi на захад". Ён як бы працверазiўся. Ён стараўся ўжо разабрацца, куды ж завялi яго за ноч ногi? Мясцовасць была незнаёмая. Лес, поле, вада ў лагчынах, крыклiвыя вароны, скрыжованыя сцежкi цераз поле, i чалавек нейкi.

Гэты чалавек стаяў у нiзкiх зараснiках на мяжы поля i лесу i вiдзён быў увесь ад пояса. Ёы быў так блiзка, што Акаловiч выразна заўважыў, што ён даўно не галiўся. Адзiн на аднаго яны глядзелi, i той раптам гукнуў:

- Эй, хто ты, падыдзi сюды!

Акаловiч нехаця i з такiм адчуваннем, быццам сэрца яго ў грудзях адарвалася ад свайго месца, падышоў да чалавека. Той адразу прыцэлiўся ў яго з аўтаматычнай вiнтоўкi, кашлянуў мокра i хрыпла i сказаў захалоджаным голасам:

- Хто ты?!

Акаловiч уныў i варухнуў губамi.

- Ну, кажы, хто ты? Дэзертыр з Чырвонай Армii?! Ну! А мо шпiён нямецкi, ходзiш тут, вiжуеш!

- Нашто ж тут немцам шпiёны, калi яны тут... - стараючыся гаварыць развязна i з нуднай усмешкай, адказаў Акаловiч.

- Калi яны тут? Не яны тут, а мы тут! - крыкнуў чалавек, i Акаловiч бачыў, што праз паўсекунды чалавек стрэлiць. Акаловiч са страшнай сiлай адчуў непераможную прагу дацягнуцца туды, пад Клецак, i гэта ўжо рабiлася яго адзiнай мэтай у жыццi. Iнстынктыўна, не думаючы, ён, само сабой, узяў у момант панiбрацкi тон:

- Што ты робiш! Спусцi стрэльбу! Дурань!

- А ты чаму не кажаш, хто ты! Кажы! Кажы, бо зараз стрэлю!

- Я iду з аперацыi.

Чалавек спусцiў унiз вiнтоўку.

- Ну дык прысядзем, закурым. "Божа! Чалавечае слова! Упершыню за ўвесь гэты страшны час!"

- Сядзець мне няма калi.

- Далёка табе iсцi трэба?

- Пад Клецак.

- А дзе гэта?

- Ад Нясвiжа пятнаццаць кiламетраў.

- Нясвiж чуў, а як жа. То пакажы дакумент.

Акаловiч адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны i пачаў абмацваць у кашулi вышэй жывата лiштву, па якой зашпiльвалася кашуля. У адным месцы лiштва не была прышыта, а толькi зарублена. Удала дзе-нiдзе прафастрыгованая, яна шчыльна прылягала да кашулi. Акаловiч засунуў пад яе палец i пачаў там iм шнарыць. Чалавек чакаў. Акаловiч дастаў адтуль скручаную ў валiк паперку. Раскруцiў, паглядзеў i падаў чалавеку. Той пачаў пра сябе чытаць. Гэта было пасведчанне Нясвiжскага райсавета, што Люцыян Акаловiч ёсць селянiн з Рымашоўскiх хутароў, Нясвiжскага раёна, Баранавiцкай вобласцi. I штамп, i пячатка, i подпiсы - усё было на месцы, i нельга было здагадацца, што паперка рабiлася не ў Нясвiжы, а дзесьцi ў Германii. Прачытаўшы паперку, чалавек падазрона паглядзеў на Акаловiча i, не аддаючы яму яго пасведчання, сказаў:

- Дык ты туды i iдзеш?

- Туды.

- А дарогу ты ведаеш?

Акаловiч зразумеў недавер'е i пачаў гаварыць:

- Мне на Маскоўска-Варшаўскую шашу трэба выбiцца, а там я ўжо ведаю.

- А там як?

- А там як?! Пасля Слуцка праз Селiцкiя крыжы, Лядныя, Гулевiчы, Пiлiпавiчы i кiламетраў сорак не даходзячы да Сiняўкi...

- Дык табе ж гэта круг будзе, - дапытваў чалавек, не спускаючы з Акаловiча пiльных вачэй.

- Дык можна i iнакш, - адразу схамянуўся Акаловiч. - Мусiць-такi я пайду з-пад Гулевiч на Цiмкавiчы, на Пузава...

- Чакай, а яшчэ?

- Шашою да Слуцка, а там з шашы сысцi зусiм, а прысадамi да Нясвiжа, а там, не ўваходзячы ў горад, а толькi прайшоўшы Новае Места i ля брамнага ўезду ў горад, адразу налева да Мураванкi...

- Чакай, чакай, разгаварыўся! Зброя якая ў цябе ёсць?

- Пiсталет без набояў...

- Ну што ж, iдзi хiба...

Акаловiч ажыў, увесь смутак яго скончыўся. Свет i сябе ў iм ён адчуў у гэты момант так: "Дайсцi туды, чакаць, хавацца, служыць таму, хто б там нi быў i хто б там навек нi астаўся. Адслужыць штодзень яму колькi яму трэба, а рэшту дня сам з сабою, адзiн, цi гной корпаць, цi што там будзе... "

Раптам чалавек заўважыў у Акаловiча на грудзях штосьцi падазронае для сябе. Штосьцi вытыркала з-за лiштвы, адкуль ён даставаў тое пасведчанне. Чалавек зноў пачаў дапытвацца:

- А з якое ты аперацыi iдзеш?

- Ну з аперацыi.

- Адкуль?

- З Лядскага маёнтка.

- А што там рабiў?

- Як што рабiў?

- Дай сюды, - унь у цябе нешта тырчыць з кашулi.

Акаловiч хапiўся за лiштву, i ўтрапенне скалынула яго. Чалавек зноў падняў вiнтоўку.

- З якое аперацыi?

- Я забiў Палiводскага.

- Гэта ты?

- Я.

- Хто табе даваў заданне? Чаму ты так здалёку iшоў на гэта, i так далёка назад?! Тут зусiм iншая акруга!

Тут чалавек, усё сочачы за Акаловiчам, убачыў, што ён тое, што тырчэла ў яго з лiштвы, ужо скамячыў у пальцах, змяў у жмуток, быццам бы выцiраючы пальцамi нос, паклаў у рот i ўжо клычыць зубамi i языком. Зараз глыне.

- Выплюнь! - закрычаў чалавек i зварухнуў пальцамi на вiнтоўцы. Акаловiч плюнуў. Чалавек хапiў мокры ад слiны жмуток i, расцягнуўшы яго ў пальцах, убачыў, што гэта кавалачак паркалю, на якiм штосьцi дробна надрукавана па-нямецку.

- Я забiў Палiводскага, - голасам як з-пад зямлi абазваўся Акаловiч, падаючыся задам да першых зараснiкаў на самым узлессi.

- Я ведаю i без цябе, што Палiводскага сёння ўночы забiлi, - прахрыпеў чалавек i стрэлiў. Акаловiч упаў i больш ужо не паварушыўся.

З таго дня i гэты куток, дзе сярод кустоў ляжаў нежывы Акаловiч, i той маёнтак, адкуль на трэцi дзень пасля першых допытаў i доследаў вывезлi на блiжэйшы могiльнiк Палiводскага, i ўсе тутэйшыя дарогi пачалi часта агалашацца стукатам нямецкiх матацыклаў i грузавiкоў i скогатным бразгатам танкаў i танкетак. Кожную легкавую машыну ахоўвала танкетка, а калi ехаў якi-небудзь санавiты немец, то за iм iшоў танк, або i два. Пачалi з'яўляцца i станавiцца тут часцi вялiкага карнага злучэння. Аўтаматчыкi на грузавiках штодзень кудысьцi ехалi дарогамi. Грунтавым жа шляхам, якi ляжаў тут, час ад часу праходзiлi танкi. Можа гэты захад быў не так дзеля аховы нямецкiх заваёваў, як дзеля таго, каб нагнаць страх па насельнiцтва. Танкi, хоць па адным цi па два, пачалi часамi шнураваць па вялiкiх дарогах i суседнiх з гэтаю акруг. Смерць Палiводскага перакiнула трывогу i туды. Нямецкiя начальнiкi толькi за вялiкаю патрэбаю выязджалi са сваiх месц i старалiся трымаць каля сябе як найбольш салдат. Што ж да людзей, то ўсюды гаварылi пра пахаванне Палiводскага: завезлi, засыпалi ў яму, i нiхто з людзей на пахаваннi не быў, толькi палiцэйскiя i два немцы. Нiхто не ўздыхнуў i не дакрануўся хустачкай цi пальцамi да вачэй. З гэтай прычыны пайшла старая прымаўка на новы лад: "Служы немцу верна, дык ён ад цябе нос адверне". Так шырока погаласка i трывога пайшла, што задалёку ад месца смерцi Палiводскага, у сваiм неўладаваным яшчэ маёнтку, Гертруда i яе стары Густаў былi няшчасныя ўсе тыя днi, калi не быў з iмi iх сын. А ён пачаў бываць тут вельмi зрэдку. У яго быў iншы клопат: у яго было больш, як у iншай якой акрузе, канцэнтрацыйных лагераў, i гэта пачало вельмi непакоiць яго. Ён павялiчыў i пашырыў разведку i "прачосванне" лясоў. Але салдат было ў яго мала, бо з цэнтра закамандавалi некаторым гарнiзонам перамясцiцца адсюль у акругу, дзе быў забiты Палiводскi. У яго такiм парадкам узнiкла думка злiць усе канцэнтрацыйныя лагеры ў адзiн, каб злучаныя разам вартавыя вайсковыя часцi сталi моцнай сiлай. Яго гэтую думку прынялi. Але пакуль што тут было яшчэ спакойна. Ад Перабродскага лагера да маёнтка, куды ён пасадзiў на ўладанне свайго бацьку, было кiламетраў дваццаць. Ад маёнтка да вялiкага грунтавога шляху, якi iшоў ад Гомельшчыны цераз Бабруйшчыну на Вялiкае скрыжаванне з Маскоўскаю шашою на Случчыне, было кiламетраў пад семдзесят. Па гэтым шляху i пачалi шнураваць танкi час ад часу. Нi танкi, нi салдаты нiводнай сутычкi нi з кiм не мелi, i ўсё пачало як быццам спакайнець.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пошукi будучынi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пошукi будучынi (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img