LibKing » Книги » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке)

Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Пошукi будучынi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.33/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Кузьма Черный - Пошукi будучынi (на белорусском языке) краткое содержание

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Пошукi будучынi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Кузьма Черный
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збiраецца вялiкая сiла, мноства людзей i ўсё пры зброi, i многа там чырвонаармейцаў i камандзiраў, i што нешта вялiкае неўзабаве можа адбыцца. Што ж да справаў на фронце, то прайшла чутка, што падышлi вялiкiя папаўненнi i Чырвоная Армiя хутка пачне наступаць. Тым часам вельмi шырока стала вядома, што каля Сумлiч на Вялiкiм скрыжаваннi адбыўся напад на нямецкую аўтакалону: звыш як семдзесят нежывых немцаў ляжаць на самым скрыжаваннi пад недаломкамi васьмi машын. А ў суседняй з Сумлiчамi воласцi ўночы раптоўна невядомыя перастралялi ўсю палiцыю i схапiлi i забралi жывога з сабою каменданта. Хоць нiхто цяпер нiкуды ад свайго дома далёка не ад'язджаў i не адыходзiў, але ўсюды, на шырокую навакольнасць, ведалi, дзе ляжыць вытрушчаны i выгнуты на кучу ламачча нямецкi поезд. З-пад скалечанага паравоза i разбiтых вагонаў тырчаць акрываўленыя нямецкiя косцi. Ведалi яшчэ i гаварылi пра тое, што на грунтавым шляху ў лесе непадалёку, нават зусiм блiзка ад малога скрыжавання, стаiць адным бокам, з паднятым на паветра другiм бокам i з пагнутым i парваным сподам нямецкi танк. Дакладна называлi месца: калi прайсцi ад малога скрыжавання колькi кiламетраў шляху ў бок да таго месца, дзе ён каля Сумлiч крыжуецца з шашою, то, мiнуўшы вялiкую бярозу, будзе зараз жа i той танк. I па глухiх кутках, i па дарогах нават усё часцей льга стала напаткаць узброенага чалавека або некалькi iх. I ўсё гэта была праўда. Каму з якой-небудзь добрай цi злой прыгоды здаралася трапiць у тыя месцы, той сапраўды бачыў i поезд пад адкосам, i падарваны танк на шляху ў лесе. Казалi, што ад споду быў вельмi заквэцан у гразь, а з яго люка вытыркала i матлялася на ветры сiняя кашуля з вышыўкамi на рукавах.

Танк гэты стаяў узняты левым бокам у паветра, аднак жа не так блiзка ад вялiкай бярозы, не блiжэй як за паўкiламетра. Пад узнятым угару левым бокам была яма ад гранатнага ўзрыву. Абгарэлым i абкуродымленым задам ён сядзеў нiзка ў зямлi. Што здарылася з гэтым танкам, ведала толькi адна Ракуцькава Лiзавета. Самi ж танкiсты ўжо нiчога не маглi расказаць, бо яны былi мёртвыя. Канчаўся ўжо трэцi тыдзень вайны, калi Лiзавета падышла да бацькавай хаты. Выкiравалася яна сюды не ад шляху, а ўжо з супрацьлеглага боку. Яна дала вялiкага круга, каб не iсцi шляхам. Яе ўразiла пустэча i цiшыня ў пасёлку. Дзверы ў хатах усюды былi паадчынены, i хоць бы дзе жывая душа. З дрыжаннем сэрца яна ўвайшла ў бацькаў двор. Яе хустка, у краткi i з фрэнзлямi, валялася пасярод двара. Яна ўвайшла ў адчыненыя на ўвесь мах дзвярэй сенцы. Шырока раскiнуты дзвюма палавiнамi чамадан з жоўтай скуры стаяў на лаве. У iм, напханыя туга, былi чаравiкi, кашулi, боты, нагавiцы, сукенкi. Гэта яе i Тамашова, тое самае, што бацька збiраў праз доўгiя гады. Камень з жорнаў у засохлай крывi ляжаў пасярод сянец. З-пад яго вытыркаў пляскаты кавалак чарапной касцi з скурай i пукам рыжых валасоў. Яна скалынулася i шпарка зазiрнула ў хату. Валачашчая сука прыбiлася сюды i паспела ўжо тут ашчанiцца. Вялiкая, худая, выцягнутая, доўгая i тонкая, яна ляжала на падлозе, i шасцёра сляпых шчанят смакталi яе. Яна вышчарыла зубы i забурчала, пачуўшы чалавека. Лiзавета выбегла з хаты, абышла ўвесь пасёлак, не спаткала нiдзе нi душы i пакiнула гэтае сумнае месца. Вось i ўсё. I няма ўжо больш нi там нi тут нi прытулку, нi прыпынку. I можа бацькi i мацi ўжо няма. Вось i прыйшла самая спелая пара яе юнацтва!

Яна пераначавала ў блiзкай вёсцы пры шляху i вярнулася назад. У яе з'явiлася патрэба яшчэ раз зiрнуць на бацькаву хату. Дзесьцi ў глыбiнi душы ажыла ў яе надзея, слабая i няпэўная: а можа праз якi-небудзь цуд яна там нападзе на бацькаў след. Менш як праз гадзiну яна зноў зазiрнула ў бацькавы сенцы. Адзежы i чамадана ўжо не было. У хаце не было ўжо i сукi, адны толькi шчаняты спалi ў цесным клубку на падлозе, у пуку сонечнага прамення з акна. Раптам ускочыла ў хату сука i брэхам выгнала Лiзавету на вулiцу. Лiзавета пайшла ўнурыўшыся, а сука рвала яе ззаду за адзенне. Лiзавета азiрнулася. Сука адбеглася i зноў пачала нападаць. Лiзавета падняла пошвырак. Сука ўскочыла ў двор, у сенцы, у хату, дзе раптам залямантавалi шчаняты. Лiзавета зашчапiла дзверы i зноў пайшла, чуючы ўвесь час брэх зачыненай у хаце сукi. Тут яна ўбачыла, як з'явiлася на вулiцы фурманка i трое нейкiх невядомых мужчын, аброслых, у рубашках без падпяразкi, пачалi цягаць з хат усё, што толькi маглi i што было там. Воз напаўняўся адзеннем, посудам, усялякiм прыладдзем i рыштункам. Лiзавета скрылася ў першы двор i агародамi i садамi выйшла на доўгую сцежку праз поплаў да тарфянога балота i ўзгорыстага поля. Яна ўжо мiнула i тую вёску, у якой начавала, i палявою дарогаю iшла туды, дзе праходзiў вялiкi шлях. Дарога паднялася на крутое ўзвышша. Лiзавета азiрнулася з гэтага высокага месца i з вострай трывогай убачыла, як над пасёлкам, дзе стаяла бацькава хата, выбухнуў высока агонь з дымам i шпарка пачаў распоўзвацца ўшыркi. Лiзавета пайшла далей i праз сотню крокаў азiрнулася. Агонь бушаваў, як навальнiчныя перуны. Тут, на дарозе, пахла ўжо дымам i гарэлым дрэвам i чуўся дзiкi лямант. Проста на Лiзавету з усiх сiл iмчалася сука. Лiзавета пазнала яе не з масцi, а з усяго выгляду. Сука была ўжо без шэрсцi, уся абсмаленая i абсквараная. Яе адцягненыя шчанятамi цыцкi былi абвугленыя, i ўсё чэрава было падобна на абсмаленую дошку. Зад яе быў высквараны i ад бягi патрэскаўся i змочваўся крывёй. Ад яе тхнула гарэлым мясам. Дагнаўшы Лiзавету, сука ўпала на зямлю, i, валакучы зад, дапаўзла да ног апанованай утрапеннем дзяўчыны i зноў заенчыла i заскуголiла. Вялiкiя вочы яна ўставiла ў Лiзавецiн твар, i здавалася, скогат яе чуцён на ўсё шырокае наваколле. Лiзавета пабегла. Адбегшыся, яна азiрнулася i ўбачыла, што сука ляжыць i дзярэ лапамi зямлю, а агонь i дым удалечынi пачалi ападаць. Подбегам Лiзавета дайшла да вялiкага шляху, спынiлася апанованая одумам, паглядзела ў залiтую сонцам прастору i зарыдала. Пайшла яна шляхам у той бок, з якога так доўга бралася сюды, да бацькавай хаты. Да самай ночы, i ўсю ноч, i палову наступнага дня яна iшла i выйшла на большы шлях i ўсё iшла. I ўвесь час душу яе цiснула гора i смутак. Так дайшла яна да малога скрыжавання i ўвайшла ў лес. Яе дагнала i пачала мiнаць невялiкая калона нямецкiх танкаў. Танкi iшлi адзiн за адным на вялiкай разлегласцi. Яна перастаяла iх усе, стулiўшыся за дрэвам. Ужо i гул iх знiкаў. Яна рушыла далей, ужо выразна дайшоўшы да думкi вярнуцца туды, дзе прайшло яе маленства, i там шукаць бацькi. Пачаткi нейкай надзеi нараджалiся ў яе. Яна iшла, i ўсё недзе гуло. Яна думала, што гэта ад тых танкаў наперадзе. Раптам забразгала ззаду. Яна азiрнулася. Танк стаяў пасярод дарогi. З яго выйшаў немец i махаў ёй рукой. У яе заныла сэрца. Немец пайшоў проста да яе. Усмiхнуўшыся, ён узяў яе за локаць i тузануў iсцi з iм. Ён падвёў яе да самага танка i паказаў рукой, каб яна ўлазiла ў сярэдзiну. Яна стаяла моўчкi. Ён прыўзняў яе пад пахi i ўсадзiў у танк. Там быў яшчэ адзiн немец. I той ранейшы ўлез следам за ею. Танк рушыў у ход. Два немцы i яна цесна сядзелi адзiн пры адным. Танк быў напакован жаночым адзеннем i абуткам. Раптам танк спынiўся. Немцы пачалi штосьцi шпарка гаварыць памiж сабою. Было падобна, што яны спрачаюцца. Нарэшце адзiн немец вылез з танка, а другi пасядзеў, памаўчаў, быццам да чагосьцi прыслухоўваўся. I пацягнуў Лiзавету да сябе. Яна хацела адшатнуцца, але немец трымаў яе моцна. Твар яго быў як набрынялы, i кадык выпiраў з расшпiленага мундзiрнага каўняра. Яна тузанулася i дакранулася зубамi да яго горла. Ён выцягнуў шыю. Яна рванулася да яго горла зубамi. Ёй здавалася, што рот увесь напоўнiўся. Як мага, яна цiснула зубы, усё больш i больш. Не могучы апамятацца ад вялiкай трывогi, яна змагалася яшчэ i з немцавымi рукамi, якiя адпiхалi яе. Чуючы, што ўласнае сэрца гатова разарваць i задушыць яе, яна ўсё больш сцiскала зубы, чула, як немец захроп i як ёй пырснула ў твар.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пошукi будучынi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пошукi будучынi (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img